Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
204
3. Разгледзьце мікрапрэпарат пры павелічэнні мікраскопа ў 300 разоў. Знайдзіце на канцах гіф плесні чорныя галоўкі са спорамі. Гэта спарангіі. Разгледзьце іх. Знайдзіце на мікрапрэпараце спарангіі, якія лопнулі і з якіх высыпаюцца споры. Разгледзьце споры.
4. Адкажыце на пытанні: які колер мае міцэлій мукору? Чаму гэты грыб пасяляецца на прадуктах харчавання? Як адбываецца размнажэнне мукору?
/ Будова дражджэй
1. На прадметнае шкло нанясіце кроплю вады. У яе, карыстаючыся прэпаравальнай іголкай, памясціце маленькі кавалачак дражджэй і ўсё старанна перамяшайце. Накрыйце прэпарат покрыўным шклом.
2. Разгледзьце дражджавыя клеткі пад мікраскопам пры павелічэнні ў 300 разоў. Які выгляд маюць дражджавыя клеткі? Замалюйце і падпішыце іх.
§91. Грыбыпаразіты
У папярэдніх параграфах вы пазнаёміліся з грыбамі, якія жывяцца, выкарыстоўваючы адмерлыя арганічныя рэшткі або прадукты, галоўным чынам расліннага паходжання. Падобныя арганізмы па спосабу жыўлення, як вы ведаеце, называюць сапратрофамі. Пазнаёміліся вы і з грыбамі, якія ўтвараюць мікарызу. Але ёсць грыбы, якія жывяцца за кошт жывых арганізмаў, гэта значыць паразіты. Паразітычных грыбоў вельмі многа, не менш за 15 000 відаў. Большасць жывуць на раслінах, але ёсць віды, якія выклікаюць небяспечныя хваробы жывёл і чалавека.
Грыбпаразіт галаўня. Вялікую шкоду наносяць грыбыпаразіты
сельскагаспадарчым культурам. У жніўні, калі выспявае жыта, пшаніца, ячмень, на полі можна сустрэць побач са спелымі каласамі, якія прыгожа калышуцца на ветры, незвычайныя расліны з пачарнелымі быццам асмаленымі каласкамі (мал. 118). Аказваецца, каласкі набіты чорнымі спорамі грыбапаразіта галаўні. Пры ўборцы збожжа і малацьбе найдрабнейшыя споры лёгка прыліпаюць да здаровых зярнявак. Пры пасеве такая зярняўка пападае ў глебу разам са спорамі, і там яны прарастаюць у гіфы міцэлію. Гіфы пранікаюць у праросткі і растуць унутры парастка, жывячыся за яго кошт, аднак не прыносячы бачнай шкоды. Толькі пры каласаванні міцэлій бурна развіваецца, знішчаючы тканкі коласа і ўтвараючы масу спор. Адзін са спосабаў знішчэння спор галаўні — апрацоўка зярнявак перад пасевам слабым растворам фармаліну.
Збожжавая ржа. He меншую шкоду збожжавым злакам прыносіць збожжавая ржа. Гэты паразіт мае вельмі складаны цыкл развіцця і разнастайныя споры. Вясной і ў пачатку лета ён развіваецца на барбарысе, а пазней, галоўным чынам, на пшаніцы. Тут за лета ўтвараецца некалькі пакаленняў спор, афарбаваных у ржавачырвоны колер, адкуль і назва грыба (мал. 119). Часамі спор так многа, што адзенне людзей і машыны набываюць чырванаватае адценне. Ржа шкодзіць лісты і сцёблы злакаў. Пры гэтым каласы або зусім не ўтвараюцца, або робяц
205
Мал. 118. Суквецці злакаў, пашкоджаныя галаўнёй, і галаўнёвыя споры
Мал. 119. Лісты злакаў, пашкоджаныя ржаўнымі грыбамі
ца шчуплымі і амаль не маюць паўнацэнных зярнявак.
Змагацца з іржаўнымі грыбамі вельмі цяжка, тым больш што лёгкія споры пераносяцца ветрам на сотні і нават тысячы кіламетраў, заражаючы вельмі аддаленыя палі. Самы перспектыўны метад барацьбы — вывядзенне сартоў пшаніцы, найбольш устойлівых да ржы.
Грыбыгубы. Вялікую групу грыбоўпаразітаў складаюць губавыя грыбы, або губы, якія пасяляюцца, як правіла, на ствалах дрэў. Гэтыя грыбы маюць міцэлій, які знаходзіцца ў драўніне, і пладовыя целы (мал. 120), размешчаныя на паверхні ствалоў. Гіфы грыба разбураюць драўніну, робяць яе трухлявай. Пладовыя целы знешне падобныя да капыт і зверху пакрыты цвёрдай коркай. У большасці губаў пладовыя целы шматгадовыя і штогод нарастаюць, утвараючы канцэнтрычныя наплывы. Па колькасці гэтых наплываў можна меркаваць аб уз
росце пладовага цела. На ніжнім баку пладовага цела размешчаны трубчасты слой, у трубачках якога знаходзяцца споры. Споры пры выспяванні выпадаюць і разносяцца ветрам. Папаўшы ў рану на ствале дрэва, спора прарастае, утвараючы міцэлій.
Для папярэджвання заражэння дрэў грыбамігубамі неабходна ахоўваць іх ад паломак галін і пашкоджання кары.
Іншыя грыбыпаразіты і хваробы, выклікаемыя грыбамі. Напэўна, няма ні адной кветкавай расліны, на якую б не нападалі грыбыпаразіты. Адзначым толькі некаторыя выпадкі. Капуста ў стане праросткаў часта пакутуе грыбным захворваннем — чорнай ножкай. На бульбе нярэдка развіваюцца бульбяны рак і так званая мучністая раса бульбы (мал. 121).
Да небяспечных грыбковых захворванняў схільны пладоваягадныя і дэкаратыўныя культуры —
206
яблыні, агрэст, вінаград, ружы і многія іншыя. Грыбковыя захворванні распаўсюджваюцца вельмі хутка, таму што мноства найдрабнейшых спор лёгка пераносіцца з хворых раслін на здаровыя. У выпадку неабходнасці для барацьбы з грыбаміпаразітамі выкарыстоўваюцца розныя сучасныя тэхнічныя сродкі, у тым ліку сельскагаспадарчая авіяцыя, якая апыляе культуры бясшкоднымі для іх рэчывамі, але згубнымі для грыбоўпаразітаў. Аднак у апошнія часы да хімічных мер барацьбы пачалі адносіцца з вялікай асцярожнасню. Некаторыя ядавітыя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца, могуць назапашвацца і ў канчатковым выніку трапіць у прадукты харчавання, што, вядома, непажадана. Таму найбольш перспектыўны шлях барацьбы з грыбнымі захворваннямі — вывядзенне ўстойлівых да іх сартоў раслін.
Грыбы, якія паразітуюць на жывёлах, выклікаюць захворванні мікозы (ад грэчаскага «мікос» — грыб). Часцей за ўсё паразіты пасяляюцца ў дыхальных шляхах і вушных ракавінах. Нярэдка хвароба прыводзіць да гібелі жывёлы. Мікозы вядомы і ў чалавека.
He трэба, аднак, думаць, што ўсе паразітычныя грыбы шкодныя для чалавека. У канцы лета нярэдка можна бачыць хатніх мух, як бы прыклееных да дзвярэй, сцен дамоў. Вакол мухі часта можна заўважыць белы пушок. Такая муха пашкоджана грыбам эмпузай. Падобныя грыбы можна выкарыстоўваць супраць шкодных насякомых. Гэта з’яўляецца прыкладам аднаго з метадаў так званай біялагічнай барацьбы з насякомымі шкоднікамі.
❖ г
Карыстаючыся § 85, паўтарыце, якія арганізмы называюць паразітамі.
Губа сернажоўтая
Мал. 120. Грыбгуба
Мал. 121. Бульба, пашкоджаная мучністай расой
207
1. Якія асаблівасці грыбоўпаразітаў? 2. Якія грыбыпаразіты вам вядомы? 3. Чаму плесневыя грыбы не адносяць да грыбоўпаразітаў? 4. Як*адбываецца развіццё галаўні? 5. Якую шкоду прыносяць грыбыгубы і якія меры барацьбы з імі?
Будова пладовага цела грыбагубы
1. Разгледзьце знешні выгляд пладова
га цела грыбагубы.
2. Пры дапамозе лупы разгледзьце ўнутраную паверхню пладовага цела грыбагубы, знайдзіце адтуліны трубачак, у якіх знаходзяцца споры.
3. Улічыўшы, што на пладовым целе губы кожны год нарастае новы слой трубачак, вызначце ўзрост пладовага цела грыбагубы.
§ 92. Лішайнікі
Зусім асаблівую групу арганізмаў складаюць лішайнікі. Іх налічваюць каля 26 000 відаў.
Знешняя будова лішайнікаў. Напэўна, многія з вас бачылі калматыя сівыя «бароды», якія звісаюць з галін у цёмным яловым лесе. Гэта—лішайнікбарадач. Асабліва многа яго ў горных лясах або ўдалечыні ад прамысловых цэнтраў, дзе паветра чыстае.
He ўсе лішайнікі растуць на дрэвах. У сухіх сасновых барах розныя віды лішайнікаў утвараюць суцэльны дыван з галінастых белаватых або ружаватых «кусцікаў» (мал. 122). У сухое надвор’е яны хрумсцяць пад нагамі. Вобразна называюць такія бары «беламошнікамі», што, вядома, не дакладна, паколькі тут растуць не імхі, а лішайнікі. Між іншым, у батаніцы многа падобных
выпадкаў. У тундрах Поўначы вельмі распаўсюджаны ягель, або «аленевы мох». Гэта таксама не мох, а лішайнік. Усе пералічаныя лішайнікі адносяцца да кусцістых лішайнікаў, таму што яны знешне падобныя да кусцікаў.
На кары дрэў часта сустракаюцца лішайнікі ў выглядзе пласцінак рознай формы і рознага колеру, падобныя да сухіх лістоў. Іх называюць ліставатымі лішайнікамі. Найбольш часта сустракаецца сценная залацянка яркажоўтага колеру, якая звычайна расце на кары асін.
Трэцяя група лішайнікаў — накіпныя лішайнікі (яны падобныя да накіпу), асабліва часта сустракаюцца ў гарах, дзе амаль цалкам пакрываюць камяні і скалы. Яны маюць шэрую, чорную і белаватую афарбоўку. Такія лішайнікі не збярэш голымі рукамі, настолькі шчыльна прылягаюць яны да камянёў. 3 вялікай цяжкасцю іх можна садраць нажом (гл. мал. 122).
Унутраная будова лішайнікаў. Унутраная будова лішайнікаў зусім асаблівая. Цела яго — слаявішча — складаецца з грыба і водарасці, якія знаходзяцца ў такой цеснай сувязі, што ўзнікае быццам адзіны арганізм. Зробім разрэз слаявішча любога буйнога лішайніка, напрыклад залацянкі, і разгледзім яго пад мікраскопам (мал. 123). Мы заўважым бясколерныя гіфы грыба, паміж якімі ўціснуты клеткі водарасцей. Часам можна ўбачыць бугаркі, якія ўтвараюцца на гіфах і пранікаюць унутр клетак водарасцей.
208
У складзе лішайнікаў могуць сустракацца розныя зялёныя і сінезялёныя водарасці, як аднаклетачныя," так і мнагаклетачныя.
Лішайнікі — сімбіятычныя арганізмы. Вы ўжо ведаеце, што цеснае, узаемавыгаднае сумеснае жыццё двух розных відаў называюць сімбіёзам. 3 прыкладамі сімбіёзаў вы ўжо не адзін раз сустракаліся на старонках гэтага падручніка. Лішайнікі ўяўляюць сабой яшчэ адзін прыклад сімбіёзу. На чым жа заснаваны сімбіёз водарасці і грыба? Водарасць у выніку фотасінтэзу выпрацоўвае арганічныя рэчывы, якія выкарыс
тоўваюцца грыбам. У той жа час грыб забяспечвае водарасць вадой і мінеральнымі солямі.
He варта, аднак, думаць, што перад намі поўнасцю ўзаемавыгаднае сумеснае жыццё. Грыб — больш моцны арганізм, які часта прыгнятае і нават знішчае клеткі водарасцей. Аднак зрэдку мае месца і адваротная з’ява. Даследаванні апошніх гадоў паказалі, што ўзаемаадносіны грыба і водарасці ў лішайніках носяць вельмі складаны характар і да канца не высветлены. Папершае, лішайнікі вельмі цяжка падтрымліваць у жывым стане ў лабараторыі. Па
209
Мал. 123. Разрэз праз лішайнік
другое, растуць яны надзвычайна павольна, да 2—3 мм у год. Трэба гадоў дваццаць, каб вырас дарослы лішайнік у лабараторыі.
Размнажэнне лішайнікаў. Няма сумнення, што лішайнікі як сімбіятычныя арганізмы ўзніклі вельмі даўно. Многія грыбы і водарасці, якія ўваходзяць у склад лішайнікаў, у свабодным стане ўжо не сустракаюцца. За многія мільёны гадоў лішайнікі выпрацавалі свае ўласныя віды размнажэння, напрыклад, найдрабнейшымі клубочкамі, якія складаюцца з 1—2 клетак водарасцей, абкружаных гіфамі грыба. Гэтыя клубочкі ўтвараюцца ўнутры слаявішча ў вялікай колькасці. Пад іх ціскам лішайнік разрываецца, і гэтыя клубочкі разносяцца ветрам. Размнажаюцца лішайнікі і кавалачкамі слаявішча.