• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    180
    ўбачыць донца — відазмененае сцябло і лускі — відазмененыя лісты. Знадворныя лускі больш тонкія, унутраныя — мясістыя. Ад донца адыходзяць кароткія прыдаткавыя карані, утвараючы валасніковістую каранёвую сістэму. Доўгія карані цыбульным раслінам і не патрэбны, паколькі вада і пажыўныя рэчывы назапашваюцца ў самой цыбуліне.
    Цюльпаны — расліны засушлівых месцаў жыхарства. Лета, восень і зіму яны існуюць у выглядзе цыбулін. Вясной развіваюцца надземныя парасткі. Лісты цюльпанаў лінейныя або ланцэтныя, з суцэльным краем і дугавым жылкаваннем. Разгледзім будову кветкі.
    Калякветнік просты, вяночкападобны, з 6 свабодных яркаафарбаваных лісцікаў. Тычынак таксама 6, песцік адзін, з трохраздзельным рыльцам. Формула кветкі КбТбПь
    Пасля апылення насякомымі і апладнення ўтвараецца шматнасенны сухі плод — каробачка.
    Цюльпаны разводзяць у якасці дэкаратыўных раслін. Першыя культурныя цюльпаны былі завезены ў Еўропу ў XVI ст. з Канстанцінопаля. У цяперашні час вядома каля 4000 сартоў цюльпанаў. Яны вельмі разнастайныя як па афарбоўцы, так і па форме і памерах кветак. Прамысловае вырошчванне культуры гэтай расліны вельмі моцна развіта ў Галандыі.
    Ландыш майскі. He менш вядомы яшчэ адзін прадстаўнік сям’і
    лілейных — ландыш. майскі (гл. мал. 104). Гэта расліна расце звычайна ў шыракалістых лясах, але сустракаецца і ў сасновых, і ў бярозавых, прычым часам іх так многа, што выцясняюць яны ўсе астатнія віды траў. Тым не менш трэба памятаць, што ў многіх раёнах гэта прыгожая расліна становіцца рэдкай і яе неабходна ахоўваць.
    Ландыш — гэта шматгадовая расліна, але, у адрозненне ад цюльпана, у яго не цыбуліна, а карэнішча з прыдаткавымі каранямі. Лістоў звычайна два, з дугавым жылкаваннем.
    Цвіце ландыш з канца вясны да сярэдзіны лета, утвараючы суквеццегронку з 5—10 белых кветак. Таксама, як і ў цюльпана, калякветнік у ландыша просты, вяночкападобны, складаецца з 6 лісцікаў. Але, у адрозненне ад цюльпана, лісцікі калякветніка зрастаюцца, утвараючы быццам
    Карэнішча
    Мал. 104. Ландыш і цюльпан
    181
    маленькія званочкі. Формула кветкі КбТбПь
    У канцы лета выспяваюць буйныя чырвоныя сакавітыя плады — ягады. Ягады ландыша, як і іншых лілейных раслін, есці нельга — яны ядавітыя.
    Ландыш майскі — лекавая расліна. Прэпараты ландышу маюць шырокае прымяненне для лячэння сардэчных захворванняў.
    ?1. Якая будова вегетатыўных органаў цюльпанаў? 2. Якую будову мае кветка цюльпана? 3. У чым падабенства і адрозненне ў будове вегетатыўных органаў ландыша і цюльпана? 4. Чым адрозніваецца кветка ландыша ад кветкі цюльпана?
    Будом цюльлана
    1.	Разгледзьце падземныя органы цюльпана. Якія карані адыходзяць ад цыбуліны? Якую каранёвую сістэму яны ўтвараюць?
    2.	Разгледзьце і апішыце лісты цюльпана.
    3.	Разгледзьце кветку. Які ў яе калякветнік? Ці зрастаюцца лісцікі калякветніка? Разгледзьце тычынкі і песцік. Колькі ў кветцы тычынак і песцікаў?
    4.	Разгледзьце плод цюльпана. Раскрыйце яго і разгледзьце яго будову. Адзначце, колькі насення ў плодзе (многа ці адно). Вызначце тып плода.
    §81. Разнастайнасць, значэнне і агульныя адзнакі раслін сям’і Лілейныя
    Сям’я лілейных налічвае каля 4000 відаў, распаўсюджаных на ўсіх мацерыках. У гэтай сям’і ёсць харчовыя, дэкаратыўныя і лекавыя расліны.
    Харчовыя расліны сям’і. Да харчовых раслін сям’і ў першую чаргу адносяцца прадстаўнікі роду цыбуля — цыбуля рэпчатая і часнок. Цыбуля рэпчатая (мал. 105) — цыбульная расліна з трубчастымі лістамі. Кветкі дробныя, сабраны ў парасонападобнае суквецце. Кветка мае такую ж будову, як і разгледжаныя намі віды гэтай сям’і: калякветнік просты, складаецца з 6 зеленаватабелых лісцікаў, тычынак 6, песцік адзін. Плод — каробачка, якая змяшчае да 6 сямян.
    Цыбуля рэпчатая — адна з найважнейшых агароднінных культур. Вырошчваецца цыбулі больш за 100 сартоў. Цыбуліны і лісты, якія ўжы
    Мал. 105. Цыбуля і часнок
    182
    ваюцца ў ежу, змяшчаюць шмат вітамінаў, асабліва вітаміна С.
    У дзікім выглядзе цыбуля рэпчатая не сустракаецца. Вучоныя мяркуюць, што цыбуля ўведзена ў культуру ў гарах Сярэдняй Азіі і Каўказа больш за 6 тыс. гадоў таму назад.
    Часнок (гл. мал. 105) —таксама ў дзікім выглядзе не сустракаецца. Ен быў уведзены ў культуру ў Сярэдняй і ПаўднёваЗаходняй Азіі за некалькі тысячагоддзяў да нашай эры. Цыбуліна ў часнаку складаецца з дробных цыбулінак — «зубкоў». Лісты плоскія, лінейныя. Цікавай асаблівасцю часнаку з’яўляецца тое, што кветкі ўтвараюцца рэдка, часцей у суквецці замест кветак развіваюцца дробныя цыбулінкі. Цыбуліны часнаку знаходзяць шырокае прымяненне ў каўбаснай вытворчасці, кансервавай прамысловасці, для засолкі агуркоў і грыбоў.
    I цыбуля, і часнок — расліны, у якіх ёсць фітанцыды — лятучыя рэчывы, што знішчаюць многія бактэрыі. Таму яны выкарыстоўваюцца як сродак супраць інфекцыйных хвароб.
    Дэкаратыўныя расліны. Бліжэйшыя сваякі ўжо разгледжаных намі цюльпанаў — лілеі — не менш прыгожыя. Яны адрозніваюцца ад цюльпанаў некаторымі дэталямі ў будове кветкі і цыбуліны. Але формула кветкі ў іх такая ж, як і ў цюльпанаў. У многіх лілей кветкі пахучыя. А вось па ўзору жыцця лілеі рэзка адрозніваюцца. Яны жыхары лясоў, зараснікаў кустоўя, вільготных горных лугоў.
    Садаводамі выведзена вялікая колькасць сартоў лілей, якія адрозніваюцца афарбоўкай кветак, памерамі, часам цвіцення.
    Некаторыя віды спаржаў — спаржа перыстая (аспарагус перысты) і спаржа Шпрэнгера (аспарагус Шпрэнгера) (мал. 106) выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве для азелянення памяшкання.
    Лекавыя расліны сям’і. Усім вядома хатняя расліна алоэ дрэвападобнае, інакш называецца «альяс» (гл. мал. 106). Кветкі чырвонааранжавыя, сабраны ў суквецце гронку. Як і ва ўсіх лілейных, кветка алоэ мае просты вяночкападобны калякветнік з 6 лісцікаў, 6 тычынак і адзін песцік. Плод — каробачка. Алоэ дрэвападобнае выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы прэпаратаў для лячэння страўнікавакішачных захворванняў і для зажыўлення ран.
    Да лекавых адносяць і дзікарослую травяністую расліну нашых лясоў — купену духмяную.
    Агульныя адзнакі раслін сям’і. Нягледзячы на разнастайнасць раслін сям’і, усе яны маюць рад агульных адзнак. У асноўным гэта травяністыя цыбульныя або карэнішчавыя расліны. Лісты ў іх простыя, з дугавым або паралельным жылкаваннем. Кветкі маюць просты калякветнік з 6 лісцікаў (зрослых ці свабодных), тычынак 6, песцік адзін. Плод — ягадка або каробачка.
    9 Фітанцыды.
    Якія агульныя адэнакі маюць расліны • сям'і лілейных?
    183
    Мал. 106. Пакаёвыя расліны сям'і Лілейныя
    § 82.	Клас Аднадольныя. Пшаніца — найважнейшая расліна сям’і Злакі
    Пійаніца — адна з самых старажытных культурных раслін. Яе вырошчвалі каля 10 тыс. гадоў таму назад, яшчэ ў дагістарычны час (мал. 107).
    Рознымі вучонымі была праведзена вялікая работа па адшукванню цэнтраў паходжання культурных раслін. Экспедыцыі спецыялістаў працавалі ў самых аддаленых кутках зямнога шара. Уся гэта работа ўзначальвалася выдатным вучоным Мікалаем Іванавічам Вавілавым.
    Выявілася, што радзіма многіх відаў пшаніцы — Закаўказзе, Турцыя і краіны Блізкага Усходу.
    У цяперашні час пшаніца вырошчваецца практычна ва ўсіх умераных і субтрапічных раёнах зямнога шара, асабліва ў стэпавай паласе. У сусветным земляробстве пшаніца займае найбольшыя плошчы сярод усіх збожжавых культур. 3 пшанічнай мукі пякуць белы хлеб, розныя кандытарскія вырабы, вырабляюць макарону, вермішэль і іншыя прадукты. Манныя крупы таксама вырабляюць з пшаніцы.
    Разгледзім марфалагічную будову расліны.
    184
    Каранёвая сістэма пшаніцы (гл. мал. 107) валасніковістая. Яна ўтвараецца з сістэмы галоўнага кораня і прыдаткавых каранёў, якія ўзнікаюць на падземнай частцы парастка з кароткімі міжвузеллямі. Гэта значыць, вузлы моцна збліжаны. Такую групу збліжаных вузлоў у злакаў называюць зонай кушчэння. Акрамя прыдаткавых каранёў, у вузлах узнікаюць надземныя парасткі, якія часта нясуць суквецці. Такім чынам, кушчэнне карыснае ў гаспадарчых адносінах.
    Сцябло ў пшаніцы прамастаячае і полае ў міжвузеллях, толькі ў вузлах запоўнена тканкай. Такое сцябло носіць назву саломіна. Падобная канструкцыя вельмі дасканалая, паколькі па трываласці такое сцябло не ўступае суцэльнаму пры значна меншых затратах матэрыялу. Акрамя таго, сцёблы злакаў адрозніваюцца высокай ступенню гібкасці.
    Сцябло пшаніцы, як і ва ўсіх злакаў, расце за кошт утваральнай тканкі ў асновах міжвузелляў. Такі рост, як вы памятаеце, называюць уставачным.
    Лісты пшаніцы доўгія і вузкія, з паралельным жылкаваннем. Гэта, як вы памятаеце, характэрна для аднадольных раслін. Аснова ліста абгорнута вакол сцябла ў выглядзе трубачкі і ўтварае похву. Похва выконвае важную задачу — ахоўвае ўчастак сцябла, які расце.
    Суквецце пшаніцы — складаны колас, які складаецца з каласкоў, што сядзяць на агульнай восі (гл. мал. 107).
    Кожны каласок мае 2 каласковыя лускі і ад 3 да 5 кветак паміж імі. Кожная кветка складаецца з 2 кветкавых лусак, якія замяняюць калякветнік. Лускі адрозніваюцца па форме і памерах. Больш буйная ніжняя кветкавая луска часта на верхавін
    Мал. 107. Пшаніца
    185
    цы выцягнута і ўтварае асцюк. Больш мяккая верхняя кветкавая луска як бы ўкладзена ў ніжнюю. Акрамя лускі, у кветцы 3 тычынкі з пыльнікамі на доўгіх тычыначных ніцях і песцік з 2 махнатымі перыстымі рыльцамі. Для пшаніцы характэрна самаапыленне.
    Плод пшаніцы — зярняўка.
    Бываюць пшаніцы цвёрдыя і мяккія. Зярняўка цвёрдай пшаніцы шчыльная, на разрэзе бліскучая, як шкло. У мяккай пшаніцы больш рыхлая і мучністая зярняўка. Мяккія пшаніцы менш патрабавальныя да глебы і цяпла.
    Адрозніваюць таксама азімую і яравую пшаніцы. У азімай пшаніцы, якую высяваюць восенню, два перыяды актыўнай вегетацыі: восенню яна ўтварае вегетатыўныя органы, а наступнай вясной і летам — рэпрадуктыўныя органы і дае ўраджай. Яравую пшаніцу сеюць вясной.
    Лёгка адзначыць наступныя фазы (этапы) развіцця пшаніцы: 1 — паяўленне ўсходаў; 2 — кушчэнне (утварэнне бакавых парасткаў); 3— выхад у трубку (інтэнсіўны рост парасткаў); 4 — калашэнне; 5 — цвіценне; 6 — выспяванне зярнявак. Пачатак выспявання зярнявак называюць малочнай спеласцю. Калі ў гэты час моцна сціснуць зярняўку, то выступае белая вадкасць, падобная да малака. Затым наступае васковая спеласць — зярняўка жаўцее і цвярдзее. Пара брацца за ўборку ўраджаю.