Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Сама назва расліны ўжо гаворыць аб тым, што яна знаходзіць прымяненне ў медыцыне. 3 каранёў вырабляюць лякарства, якое ўжываюць пры лячэнні хвароб стрававальнай сістэмы, выкарыстоўваюць у медыцыне і суквецці. 3 маладых лістоў адуванчыка гатуюць салаты.
Рамонак непахучы. He менш шырока распаўсюджаны другі від сям’і складанакветных — рамонак непахучы. Гэта аднагадовая або двухгадовая расліна з прамастаячым сцяблом і рассечанымі лістамі. Суквецце рамонка — кошык мае па краі язычковыя кветкі белага колеру. Але, у адрозненне ад язычковых кветак адуванчыка, гэтыя кветкі аднаполыя жаночыя (маюць толькі песцікі).
Пасярэдзіне суквецця размешчаны кветкі другога тыпу — трубчас
175
Кошык у разрэзе
Варонкападобныя кветкі
Мал. 101. Рамонак аптэчны і васілёк сіні
тыя. Вяночак гэтых кветак утвораны пяццю пялёсткамі, якія зрасліся ў трубачку. На верхавінцы трубачкі відаць 5 зубчыкаў. Чашачка гэтай трубчастай кветкі відазменена ў плевачныя вырасты. Тычынак 5, якія зрасліся пыльнікамі; песцік адзін з двума рыльцамі. Плод — сямянка з плевачнымі вырастамі наверсе. Рамонак — таксама насякомаапыляльная расліна, прычым насякомых прывабліваюць буйныя белыя язычковыя кветкі.
Кошыкі другога віду — рамонка аптэчнага (мал. 101) выкарыстоўваюцца пры лячэнні страўнікавакішэчных захворванняў.
Васілёк сіні. Мы ўжо разгледзелі два тыпы кветак складанакветных — трубчастыя і язычковыя. Існуюць яшчэ і варонкападобныя кветкі. У васілька сіняга (гл. мал. 101) у кошыку пасярэднія кветкі трубчастыя, а краявыя — варонкападобныя. Яны маюць выгляд шырокай варонкі
з зубчыкамі, якія паступова звужваюцца да асновы. Варонкападобныя кветкі не маюць ні тычынак, ні песцікаў, але яны сваёй афарбоўкай і памерамі прывабліваюць насякомыхапыляльнікаў. Васількі бываюць не толькі ўсім вядомай сіняй афарбоўкі. Іншыя віды васількоў маюць амаль белыя, жоўтыя, ружовыя, фіялетавыя і чырвоныя варонкападобныя кветкі.
3 завязей трубчастых кветак утвараюцца пладысямянкі з рыжаватым чубком.
Васілёк сіні распаўсюджаны ўсюды і часта сустракаецца як пустазелле на пасевах.
Абгортка. Кветкі трубчастыя, язычковыя, варонкападобныя.
?1. Якое суквецце характэрна для прадстаўнікоў сям’і складанакветных? 2. Кветкі якіх тыпаў характэрны для раслін сям'і складанакветных? 3. У чым падабенства і адрозненне паміж трубчастай і язычковай кветкамі? 4. Якая роля варонкападобных кветак?
§ 78. Разнастайнасць і агульныя адзнакі раслін сям’і Складанакветныя
Разнастайнасць раслін сям’і. Складанакветныя — самая буйная сям’я кветкавых раслін, вядома каля 25 тыс. відаў. У лясах, стэпах, па берагах рэк, на палянах расце мноства раслін гэтай сям’і. Сустракаюцца яны ў тундрах і пустынях, шматлікія і ў тропіках, і ў гарах.
176
У асноўным складанакветныя — гэта травяністыя шматгадовыя або аднагадовыя расліны. Кустоўе сустракаецца ў трапічных краінах.
Большасць складанакветных цвіце ў разгар лета, часцей нават у другой палове. Раней за ўсе травы, у пачатку красавіка, у сярэдняй паласе еўрапейскай часткі Расіі зацвітае падбел. Яшчэ ў нізінах і ў лесе ляжыць снег, а на сонечных схілах ужо залацяцца яго кошыкі, забяспечаныя некалькімі радамі вузкіх язычковых кветак па краі; пасярэдзіне ж кветкі трубчастыя. Лісты, якія далі назву расліне, паяўляюцца пазней. Зверху лісты гладкія, «халодныя», знізу пакрыты мяккімі валаскамі, «цёплыя».
Як мы ўжо высветлілі, у кошыках у складанакветных кветкі могуць быць толькі язычковыя (адуванчык), язычковыя і трубчастыя (рамонак), варонкападобныя і трубчастыя (васілёк). Сярод складанакветных сустракаюцца расліны, у якіх кошык складаецца толькі з трубчастых кветак, напрыклад бадзякі і чартапалохі.
Такім чынам, спалучэнне кветак у кошыку бывае рознае. Разнастайныя і афарбоўка кветак, і памеры кошыкаў. У сланечніку кошык вымяраецца дзесяткамі сантыметраў, а ў некаторых палыноў — міліметрамі. Вядома, такія маленькія суквецці налічваюць усяго па некалькі кветак і паколькі яны непрыгожыя, то не прывабліваюць насякомых. Між іншым, на адкрытых прасторах паўпустынь, дзе асабліва многа палыноў, часта
дзьмуць моцныя вятры, добра адбываецца ветраапыленне.
Агульныя адзнакі раслін сям’і. Нягледзячы на вялікую разнастайнасць, расліны сям’і складанакветных лёгка распазнаць. Самая характэрная адзнака — суквеццекошык, акружаны каля асновы лісцікамі абгорткі. Кветкі маюць двайны калякветнік, але чашачка слаба развіта і бывае чубком валаскоў, лускамі або плеўкамі. Вяночак складаецца з 5 пялёсткаў, якія зрасліся. Тычынак таксама 5, яны зрасліся сваімі пыльнікамі. Песцік адзін з двухлопасцевым рыльцам. Ва ўсіх складанакветных плод — сямянка, часта забяспечаная чубком валаскоў (лятучка).
Спалучэнне розных кветак у суквецці, асабліва язычковых і трубчастых, робіць яго знешне надзіва падобным да кветкі. Падабенства яшчэ больш узмацняецца зза шматлікіх лісцікаў абгорткі, якія закрываюць кошык знізу, накшталт таго, як чашачка закрывае кветку. Цяпер лёгка здагадацца, чаму гэта сям’я называецца «складанакветныя».
1. Якія агульныя адзнакі маюць прадстаўнікі сям'і складанакветных? 2. У чым выяўляецца разнастайнасць складанакветных?
§ 79. Расліны сям’і Складанакветныя, якія выкарыстоўваюцца чалавекам
Харчовыя расліны сям’і. Найбольш важнай харчовай раслінай сям’і складанакветных з’яўляецца
177
сланечнік аднагадовы. Радзіма сланечніку — Паўднёвая Амерыка. У Еўропу ён быў завезены іспанцамі ў пачатку XVI ст. і спачатку вырошчваўся як дэкаратыўная расліна. У Расію сланечнік папаў у XVII ст. і доўга заставаўся дэкаратыўнай і «грызовай» раслінай. У XVIII ст. у Расіі было апублікавана паведамленне аб тым, што з насення сланечніку можна здабываць алей.
Вырошчваюць сланечнік у паўднёвых раёнах еўрапейскай часткі Расіі, на Украіне, у Малдове, Казахстане, дзе стаіць гарачае, сухое лета.
Сланечнік аднагадовы (мал. 102) — высокая (да 4 м) расліна з прамастаячым тоўстым сцяблом і буйнымі суцэльнымі лістамі. Каранёвая сістэма стрыжнёвая, якая глыбока, да 3 м, праходзіць у глебу. Пры дастатковых запасах вады ў глебе расліна параўнальна лёгка пераносіць паветраную засуху.
Суквецце, як і ва ўсіх складанакветных,— кошык, да 20 см і болей у дыяметры. Пасярэднія кветкі — трубчастыя. Краявыя — язычковыя, не маюць ні тычынак, ні песцікаў. Гэтыя кветкі адыгрываюць важную біялагічную ролю, прывабліваючы насякомых, якія апыляюць трубчастыя кветкі. Пасля апылення і апладнення з завязей трубчастых кветак утвараюцца пладысямянкі з буйным алеістым насеннем.
Сямянка сланечніку ўтрымлівае да 50 % алею, а лепшыя сарты, выведзеныя пад кіраўніцтвам акадэмі
ка В. С. Пуставойтава,— да 57 %. 3 насення атрымліваюць раслінны алей, які ўжываецца непасрэдна ў ежу. Акрамя таго, алей знаходзіць прымяненне пры вырабе маргарыну, пры вытворчасці кансерваў, ідзе на выраб мыла. Насенне ўжываецца і як ласунак, многія любяць так званыя семачкі сланечніку.
Сланечнік вырошчваецца і як кармавая культура, паколькі макуха сланечніку — каштоўны канцэнтраваны корм для жывёлы, а зялёная маса ідзе на сілас.
Да харчовых раслін з сям’і складанакветных адносіцца і салата. У супрацьлегласць ужо названым складанакветным, дзікая салата шырока распаўсюджана. Гэта высокая расліна з лопасцевымі лістамі і дробнымі жоўтымі кошыкамі, якія нагадваюць крыху кошыкі адуванчыка. Дзікая салата адносіцца да так званых компасных раслін. Пры яркім сонечным святле ўсе лісты яго размяшчаюцца амаль вертыкальна і арыентаваны ў паўночнапаўднёвым напрамку. Культурная салата мае кошыкі такія ж, як і дзікая, лісты — шырокія, суцэльнакраявыя, вельмі сакавітыя. Менавіта яны і ўжываюцца ў ежу, як правіла, у свежым выглядзе. У лістах многа вітамінаў, солей жалеза і фосфару.
Дэкаратыўныя расліны сям’і. Вялікая роля складанакветных у кветкаводстве. Найбольш вядомыя ў нас хрызантэмы. Радзіма іх — Усходняя Азія. Дакладна вядома, што іх разводзілі ў садах задоўга да на
178
Ілжэязычковыя кветкі
Кошык
шай эры. У XVIII ст. у Кітаі было ўжо 300 сартоў, зараз іх тысячы. Краінай хрызантэм называюць Японію, дзе яны даўно сталі нацыянальнай кветкай. Многія сарты хрызантэм вырошчваюць і ў нас на поўдні.
А вось астры і вяргіні (мал. 103) шырока распаўсюджаны ў кветніках нашай сярэдняй паласы. Садовыя астры, як і хрызантэмы, родам з Усходняй Азіі, а вяргіні — з Цэнтральнай Амерыкі. Вяргіні — высокія расліны з каранёвымі клубнямі і буйнымі кошыкамі. Яны нярэдка дасягаюць 20 см у дыяметры. Вядомы тысячы сартоў вяргінь разнастай
най афарбоўкі — белых, жоўтых, чырвоных, пурпурных і іншых. У нас і ў іншых краінах спецыяльныя выстаўкі вяргінь заўсёды збіраюць многа аматараў кветак.
У супрацьлегласць вяргіням, садовыя астры — адналетнія, з больш дробнымі, як правіла, 7—10 см у дыяметры, кошыкамі. Аднак сартоў астраў таксама вельмі многа: пурпурных, чырвоных, сініх, ліловых, белых. I цвітуць астры да позняй восені, яны не баяцца невялікіх замаразкаў.
Мы назвалі тут самыя шырока распаўсюджаныя дэкаратыўныя складанакветныя. У нашых садах і
179
скверах можна бачыць яшчэ мноства іншых — залатыя шары, герберы, маргарыткі, аксаміткі.
Лекавыя расліны сям’і. Сярод складанакветных вельмі вялікая колькасць лекавых раслін. Без многіх з іх не абыходзіцца ні адна аптэка. Мы ўжо гаварылі пра адуванчык лекавы і рамонак непахучы. Акрамя іх, найбольш вядомы купальнік, палын цытварны, рамонак лекавы, сушаніца балотная.
1. У якіх галінах гаспадаркі чалавек выкарыстоўвае расліны сям'і складанакветных? 2. Якое гаспадарчае значэнне сланечніку аднагадовага? 3. Якія расліны сям'і складанакветных вырошчваюць у якасці дэкаратыўных? 4. Якія лекавыя расліны з сям’і складанакветных вам вядомы?
§ 80. Клас Аднадольныя. Прадстаўнікі сям’і Лілейныя
Цюльпан. Цюльпаны — усім вядомыя дэкаратыўныя расліны, якія цвітуць вясной. Дзікарослыя цюльпаны распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. Разнастайныя яны ў гарах і перадгор’ях Сярэдняй Азіі і ў Казахстане. Часамі цюльпанаў бывае так многа, што яны афарбоўваюць увесь ландшафт у чырвоны або жоўты колер. Але многія віды сталі рэдкімі і занесены ў Чырвоную кнігу. Такі вядомы цюльпан Грэйта.
Цюльпан (мал. 104) —гэта цыбульная расліна. Як і ва ўсіх цыбулінах, у цыбуліне цюльпана можна