Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Сярод ружакветных многа каштоўных пладовых дрэў — яблыня, груша, вішня, сліва, персік, абрыкос, айва, міндаль. Нямала сярод раслін гэтай групы і ягадных культур — маліны, суніцы, клубніцы і інш.
Пладовыя культуры. Мабыць, няма ні адной пладовай расліны з такой сапраўды неагляднай колькасцю сартоў, як яблыні,— іх вядома не менш за 20 тыс. Звыш 40 сартоў выведзена рускім вучонымсадаводам I. У. Mi
163
чурыным. Адрозніваюцца яны формай, афарбоўкай, памерамі пладоў і смакавымі якасцямі. Выспяваюць таксама ў розныя тэрміны.
Груійа — таксама важная пладовая культура, але, паколькі гэта расліна цеплалюбівая, распаўсюджана яна ў асноўным у паўднёвых раёнах.
Калі мы разрэжам плод яблыні або грушы ўпоперак, то ўбачым 5 гнёздаў з двума зерняткамі ў кожным. Дзякуючы такой будове пладоў яблыню і грушу называюць семечкавымі культурамі, у адрозненне ад костачкавых — вішні, слівы, міндалю і да т. п.
3 костачкавых найбольш вядома віійня. Некаторыя сарты вішні — дрэвы, іншыя — высокае кустоўе. Вішня непатрабавальная і можа расці на бедных глебах, вытрымлівае даволі моцныя маразы.
Часта вырошчваюць слівы, а ў больш паўднёвых раёнах — абрыкосы і персікі.
Ягадныя культуры. Да ягадных ружакветных адносяць перш за ўсё маліны і суніцы (клубніцы). Маліны — гэта кустоўе, парасткі якога жывуць 2 гады, прычым цвітуць яны і пладаносяць на другі год, пасля чаго адміраюць. Маліны не толькі разводзяць у садах, але збіраюць і ў дзікім выглядзе. У нашых лясах, лясах Сібіры, Каўказа сустракаюцца вялікія зараснікі малін.
У адрозненне ад папярэдніх культур, суніцы або клубніцы — травяністыя расліны, якія ўтвараюць паўзучыя парасткі — сталоны.
91. Якія вы ведаеце пладовыя культуры? А ягадныя? 2. Як называюць плады вядомых вам ягадных культур?
// Падрыхтуйце разгорнуты адказ на пы' танне «Як вырошчваюць яблыню?».
§ 71. Клас Двухдольныя. Гарох — прадстаўнік сям’і Струкавыя
Гарох пасяўны — адна з самых старажытных культурных раслін, яго вырошчвалі яшчэ да нашай эры. Радзіма гароху — горы Афганістана і ПаўночнаЗаходняй Індыі. Вялікія плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў заняты гарохам. Гэту культуру разводзяць нават у Запаляр’і, паколькі яе ўсходы могуць вытрымліваць кароткачасовыя замаразкі да —5 °C. Да вільгаці гарох патрабавальны, асабліва ўсходы.
Вырошчваецца гарох як высокапажыўная харчовая расліна. У яго насенні змяшчаецца да 34 % бялку, амаль столькі ж, колькі ў мясе.
Гарох пасяўны (мал. 93) — аднагадовая расліна з магутнымі каранямі, якія глыбока ідуць у глебу. На каранях ёсць клубеньчыкі. Пра іх мы ўжо гаварылі, калі вывучалі відазмяненні каранёў (§ 24). Пасля ўборкі ўраджаю гароху яго каранёвая сістэма адмірае, і глеба ўзбагачаецца рэчывамі, якія змяшчаюць азот. Гэта вельмі важна, таму што для большасці раслін атмасферны азот з’яўляецца недаступным. Яны могуць выкарыстоўваць азот толькі з азотных солей і іншых злучэнняў.
164
Мал. 93. Гарох
Таму гарох — добры папярэднік для многіх раслін.
Сцёблы гароху слабыя і не могуць самастойна трымацца вертыкальна. Яны чапляюцца за іншыя расліны пры дапамозе вусікаў. Кожны парнаперыстаскладаны ліст гароху заканчваецца вусікам. Каля асновы ліста — буйныя зялёныя прылісткі, якія адрозніваюцца па форме ад лісцікаў.
Кветка гароху буйная з двайным калякветнікам. Чашачка зрослалістая з 5 чашалісцікаў, вяночак белы, складаецца з 5 пялёсткаў, якія па
свайму размяшчэнню нагадваюць сядзячы матылёк. Верхні буйны пялёстак атрымаў назву парус, два ніжнія, якія зрасліся,— лодачка, a два бакавыя — вёслы.
He менш своеасаблівыя і тычынкі. Іх усяго 10, прычым 9 зрасліся тычынкавымі ніцямі, а дзесятая свабодная. Трубка, утвораная тычынкамі, якія зрасліся, застаецца незамкнёнай і мае шчыліну.
На песціку добра відаць рыльца, слупок, завязь. 3 завязі, як правіла, у выніку самаапылення ўтвараецца плод — струк.
165
Формула кветкі гароху — Ч5П3(2) Т(9)1П|. Дужкі ўказваюць на тое, што часткі кветкі зрасліся.
1. Якую будову маюць вегетатыўныя органы гароху? 2. Якое значэнне клубеньчыкаў на каранях гароху? 3. Якая будова кветкі гароху?
§ 72. Агульныя адзнакі і разнастайнасць раслін сям’і Струкавыя
Агульныя адзнакі сям’і. Усе струкавыя маюць кветку з двайным калякветнікам, чашачку з 5 чашалісцікаў, якія зрасліся, а вяночак складаецца з паруса, двух вёслаў і лодачкі, утворанай двума пялёсткамі, што таксама зрасліся. Тычынак 10, звычайна 9 з іх зрастаюцца, як у гароху, а дзесятая — свабодная. Радзей усе 10 тычынак зрастаюцца, як у лубіну. Гарох, як мы высветлілі, самаапыляльная расліна, але большасць прадстаўнікоў сям’і — тыповыя насякомаапыляльныя. Нектар у кветцы знаходзіцца каля асновы песціка, абкружанага тычынкамі. Дзякуючы незамкнёнай тычынкавай трубцы насякомае можа даставаць нектар збоку, дзе знаходзяцца свабодныя тычынкі. Адгінаючы лодачку, унутры якой схаваны тычынкі і песцік, насякомае непазбежна пэцкае брушка пылком і пераносіць яго на іншыя кветкі.
Агульная формула кветак раслін сям’і струкавых такая ж, як і ў гароху: Ч5П3(2) Т(9),Пі. Кветкі струка
вых у большасці выпадкаў сабраны ў суквецці галоўка (канюшына) або гронка (лубін, баркун). Плод — струк.
Лісты ў струкавых з прылісткамі і амаль заўсёды складаныя, пры гэтым яны могуць быць парнаперыстаскладанымі (гарох, пахучы гарошак) або няпарнаперыстаскладанымі, як у кураваю. Часта яны маюць усяго тры лісцікі. Хто не ведае лістытрылісткі канюшыны! Гэта трайчастаскладаныя лісты. Есць сярод струкавых расліны і з пальчатаскладанымі лістамі, напрыклад лубін.
Разнастайнасць раслін сям’і. Струкавыя — адна з самых буйных сем’яў кветкавых раслін, якая налічвае каля 12 тыс. відаў.
На лугах і палях сярэдняй паласы шырока распаўсюджаны расліны наступных родаў: віка, чына, баркун, канюшына, люцэрна (мал. 94). Яшчэ больш струкавых у стэпах і на камяністых схілах гор Закаўказзя і Сярэдняй Азіі, выключна разнастайныя віды роду куравай з няпарнаперыстаскладанымі лістамі і гронкамі фіялетавых, ружовачырвоных або жоўтых кветак.
Да струкавых адносіцца і такая расліна, як вярблюджая калючка, якая расце ў самых засушлівых раёнах. Яе стрыжнёвая, як і ў іншых струкавых, каранёвая сістэма дастае ваду з глыбіні 10—15 м.
Нямала струкавых і ў трапічных краінах. Многія з іх — ліяны, кустоўе і дрэвы. Растуць дрэвавыя струкавыя і ў нашай краіне, напрыклад жоўтая акацыя, яе радзіма — Алтай.
166
У гарачае ліпеньскае надвор’е ў пасадках гэтага кустоўя чуваць трэск зза таго, што бесперапынна раскрываюцца струкі.
Звычайнае дрэва ў гарадах, скверах поўдня — белая акацыя. Радзіма белай акацыі — Паўночная Амерыка. Нямала мастацкіх літаратурных твораў прысвечана гэтаму дрэву. Цвіце яна вельмі густа, гронкамі белых пахучых кветак. Пры гэтым над горадам стаіць асаблівы тонкі водар, які прываблівае насякомых.
1. Якую будову маюць кветкі раслін сям'і струкавых? Які плод у раслін гэтай
сям’і? 2. Чым характарызуюцца вегетатыўныя органы раслін сям'і струкавых?
3. Як адбываецца апыленне кветак струкавых? 4. Якія расліны сям'і струкавых адносяць да дрэвавых форм, якія — да кустоўя, а якія — да траў?
§ 73. Значэнне раслін сям’і Струкавыя ў гаспадарцы чалавека
Харчовыя расліны сям’і. Акрамя гароху, да харчовых культур сям’і струкавых адносяць фасолю, сою, арахіс і іншыя.
Фасоля звычайная (мал. 95) — аднагадовая травяністая расліна. Лісты чарговыя, трайчастасклада
167
ныя з маленькімі прылісткамі. Кветкі белыя, ружовыя, пурпурныя, сабраны ў суквецце гронку.
У ежу выкарыстоўваюць насенне, якое змяшчае да 30 % бялку, і зялёныя (няспелыя) струкі.
Радзіма фасолі звычайнай — Паўднёвая Амерыка, дзе яна вырошчвалася з найстаражытнейшых часоў. У Перу ў час раскопак была знойдзена мумія: у руках яна трымала пачатак кукурузы, а ў рот ёй былі пакладзены камячкі баваўнянага валакна і насенне фасолі. У Еўропу фасоля звычайная была завезена пасля адкрыцця Амерыкі, а ў Расію трапіла ў XVII ст.
У цяперашні час гэта культура вырошчваецца на вялікіх плошчах, асабліва ў тропіках. Фасолю вырошчваюць галоўным чынам на поўдні. Нізкія тэмпературы гэта расліна не вытрымлівае, затое яна больш засухаўстойлівая, чым гарох.
3 усіх харчовых раслін сям’і струкавых у сусветнай сельскагаспадарчай вытворчасці першае месца займае соя (гл. мал. 95), травяністая расліна з трайчастаскладанымі лістамі. Гэта таксама вельмі старажытная культура, яе вырошчвалі яшчэ ў V тыс. да нашай эры. Радзіма соі — Паўднёвая і ПаўднёваУсходняя Азія. Яе вырошчваюць і на Далёкім Усходзе.
Насенне соі змяшчае да 40 % бялку і 25 % тлушчу. 3 насення атрымліваюць соевы алей, які шырока ўжываецца ў харчовай і лакафарбавай прамысловасці. Пасля здабывання з
насення алею застаецца макуха, якая выкарыстоўваецца ў прамысловасці для вырабу клею і пластмасы. 3 соевай мукі вырабляюць пячэнне, цукеркі, «малако» і многія іншыя прадукты. Насенне соі можа быць выкарыстана ў ежу і ў сырым выглядзе.
Усім вядомы таксама арахіс, або земляны арэх. Травяністая расліна з парнаперыстаскладанымі лістамі. Асаблівасцю гэтай расліны з’яўляецца тое, што яе плады струкі ўтвараюцца пад зямлёй. Кветкі арахісу пасля апладнення апускаюцца ў глебу, дзе і спеюць нераскрытыя струкі.
Радзіма арахісу — Паўднёвая Амерыка. Вырошчваюць культуру арахісу і ў Сярэдняй Азіі. Насенне багата бялкамі (да 37 %) і тлушчамі (да 45%). 3 яго атрымліваюць арахісавы алей і макуху, якія выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці. Насенне ўжываюць у ежу таксама ў сырым і пражаным выглядзе.
Кармавыя расліны сям’і. Многія прадстаўнікі сям’і струкавых — кармавыя расліны. Іх выкарыстоўваюць свежымі, з іх робяць сілас. Сіласам называюць сакавітыя кармы для сельскагаспадарчых жывёл, якія атрымліваюць шляхам заквашвання зялёнай масы травяністых раслін. Для падрыхтоўкі сіласу вельмі часта выкарыстоўваюць кармавыя струкі і кукурузу. На такім корме каровы значна павялічваюць надоі малака.
На сілас ідуць таксама люцэрна,
168
Сачавіца
Мал. 95. Харчовыя струкавыя
віка, эспарцэт. Акрамя падрыхтоўкі сіласу, травяністыя струкавыя ідуць на сена — канюшына, люцэрна і іншыя.
Расліны сям’і, якія выкарыстоўваюць для ўгнаення. Многія расліны сям’і струкавых вырошчваюць як зялёнае ўгнаенне, паколькі іх вегетатыўныя органы багатыя азотам. Для гэтага расліны заворваюць, яны гніюць у глебе, узбагачаючы яе азотам. Да такіх раслін у першую чаргу трэба аднесці аднагадовы лубін. Гэта травяністая расліна з пальчатаскладанымі лістамі. У якасці зялёнага ўгнаення выкарыстоўваюць баркун, віку, куравай.