• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    J Будова папарацей і хвашча
    1.	Разгледзьце спараносную расліну папараці. Знайдзіце карэнішча з адыходзячымі ад яго каранямі. Якія гэта карані? Якую каранёвую сістэму яны ўтвараюць? Разгледзьце ліст папараці. Які гэта ліст?
    2.	На ніжняй паверхні ліста папараці знайдзіце бурыя бугаркі, у іх знаходзяцца спарангіі са спорамі.
    3.	На мікрапрэпараце разгледзьце спарангіі са спорамі пад мікраскопам пры павелічэнні ў 120 разоў.
    4.	Разгледзьце знешнюю будову веснавога парастка хвашча палявога. Знайдзіце карэнішча і разгледзьце яго. Разгледзьце сцябло, знайдзіце на сцябле плевачныя лісты, прыціснутыя да сцябла.
    5.	На верхавінцы парастка знайдзіце і разгледзьце спараносны каласок.
    6.	Разгледзьце летні парастак хвашча палявога. Знайдзіце і разгледзьце карэнішча. Разгледзьце сцябло і кальчакі лістоў, размешчаныя на бакавых парастках.
    147
    7.	Замалюйце разгледжаныя вамі расліны папараці і хвашчу. Зрабіце подпісы да малюнка.
    § 62.	Разнастайнасць папарацепадобных. Былы росквіт папарацепадобных
    Разнастайнасць папарацепадобных. Асабліва багаты папарацямі вільготныя трапічныя і субтрапічныя лясы, і перш за ўсё горныя. Тут сапраўднае царства папарацей. Часам іх так многа, што яны пераважаюць над усімі іншымі раслінамі.
    Знешні выгляд папарацей умераных шырот таксама разнастайны (мал. 85).
    Старажытныя адмерлыя папарацепадобныя. У вельмі далёкія ад нас часы, 300 млн гадоў таму назад, на Зямлі клімат усюды быў вільготны і цёплы. На сушы збіралася шмат вады. Існавалі бясконцыя балоты і азёры, якія злучаліся з мелкаводнымі марскімі залівамі. Вучоныя мяркуюць, што зза вялікай колькасці вадзяной пары асвятленне было значна менш інтэнсіўнае, чым цяпер, а святло — мяккае і рассеянае. Гэта быў час папарацепадобных. Яны ўтваралі лясы разам са старажытнымі голанасеннымі. Многія папарацепадобныя таго часу (папараці, хвашчы і дзераза) былі сапраўднымі
    Папараць мужчынская Папараць жаночая
    Мал. 85. Разнастайнасць папарацей
    148
    Мал. 86. Каменнавугальны лес
    дрэвамі да 40 м вышынёй, з тоўстымі стваламі, дзе знаходзіўся камбій. Травы ў гэтых лясах таксама былі прадстаўлены выключна папарацепадобнымі і імхамі (мал. 86).
    Утварэнне каменнага вугалю і яго значэнне. Лясы ў тыя далёкія часы часта былі моцна забалочанымі, а нярэдка залітымі вадой. Гінучы, дрэвы валіліся прама ў ваду, заносіліся глеем і пяском. За мільёны гадоў дрэвы спрасоўваліся і, без доступу кіслароду, ператвараліся ў каменны вугаль.
    Каменны вугаль — гэта адзін з лепшых відаў паліва. На ім працуюць
    цеплавозы, паравыя катлы цеплавых электрастанцый, заводаў і фабрык. 3 вугалю атрымліваюць гаручы газ, пластмасы, лакі і іншыя важныя ў народнай гаспадарцы прадукты.
    Вугаль здабываюць на Украіне (Данбас), у Сібіры (Кузбас), у Казахстане (Карагандзінскі вугальны басейн), на поўначы (Варкута) і ў іншых месцах.
    f ў '■ Які знешні выгляд трапічных папара■ цепадобных? 2. Якія расліны раслі на Зямлі 300 млн гадоў таму назад? 3. Як утварыўся каменны вугаль? 4. Якое значэнне каменнага вугалю ў народнай гаспадарцы?
    149
    § 63.	Аддзел Голанасенныя. Хвойныя дрэвы — сасна і елка
    Вядома, што дуб, ліпа, клён больш падобны адзін да аднаго, чым, скажам, на сасну або на елку. Дуб, ліпа, клён — ліставыя дрэвы, іх адносяць да кветкавых раслін. А сасна і елка — хвойныя. Своеасаблівасць хвойных дрэў не толькі ў форме іх лістоў — шыпулек, а ў зусім іншым спосабе размнажэння.
    Будова сасны. Пазнаёмімся падрабязней з тыповай хвойнай дрэвавай пародай — сасной.
    Сасновыя лясы шырока распаўсюджаны. Іх можна бачыць у еўрапейскай частцы, у Сібіры і на Каўказе. Па далінах рэк на пясчаных глебах сасновыя лясы заходзяць далёка і ў стэпавыя раёны.
    Прыгажосць і велічнасць сасновых лясоў (бароў) натхняла паэтаў і мастакоў, уплывала на іх настрой. Успомніце вершы М. Ю. Лермантава, I. С. Нікіціна, карціны I. I. Шышкіна.
    Стройнымі гігантамі ў 30—40 м вышыні стаяць сосны ў гэтых лясах. Ніжнія часткі ствалоў пазбаўлены галінак. На старых соснах першыя сукі пачынаюцца на адлегласці не менш за 10 м ад зямлі. Сасна вельмі святлолюбівая. Таму яе ніжнія галіны даволі рана адміраюць. Пад полагам іншых дрэў яна не можа расці і аднаўляцца.
    Калі сасна вырасла не ў лесе, а на адкрытым месцы, выглядае яна інакш. Ствол таўсцейшы, але затое
    ніжэйшы, усё дрэва больш галінастае, прысадзістае.
    У адносінах да глебы сосны непатрабавальныя. Яны растуць і на пясках, і на скалах, і на балотах. Дарэчы, сасна — адно з нямногіх дрэў, якое ўжываецца з тарфянымі імхамі. Праўда, каранёвая сістэма сасны, якая расце на балоце, паверхневая, а ў сасны на пясках, наадварот, глыбокая, стрыжнёвая, з моцна развітымі бакавымі каранямі. Таму сасна можа ўсмоктваць ваду з вялікіх глыбінь.
    Найбольш буйныя галіны ў сасны збліжаны ў кальчакі, па якіх можна прыблізна вызначыць узрост дрэва (але не ў вельмі старых дрэў). Іголкападобныя лісты сасны называюць шыпулькамі, яны дасягаюць 3—4 см даўжыні. Шыпулькі размешчаны парамі на моцна пакарочаных парастках (мал. 87). На зіму яны, як і ў большасці хвойных дрэў, не ападаюць, а трымаюцца на расліне 2—3 гады. Ападаюць шыпулькі разам з пакарочанымі сцёбламі. Зімой, пры нізкіх тэмпературах, расліна, як вы ведаеце, не можа ўсмоктваць ваду з замерзлай глебы. Каб вада пры гэтым не гублялася праз лісты, шыпулькі пакрыты таўстасценнай скуркай. Вусцейкаў няшмат, і яны знаходзяцца ў паглыбленнях. Сасудзістых пучкоў ліст мае ўсяго два, і яны без бакавых адгалінаванняў. У выніку гэтых асаблівасцей сасна эканомна выпарае вільгаць і лёгка пераносіць засуху.
    Будова елкі. Елка і падобна да сасны, і разам з тым не падобна. Ліс
    150
    Семя
    Мал. 87. Галіна сасны
    1.	Чаму елку і сасну называюць хвойнымі дрэвамі? 2. Якія знешнія ўмовы спрыяюць развіццю і росту сасны? Якія ўмовы неабходны для елкі? Чаму? 3. Чым адрозніваюцца каранёвыя сістэмы сасны і елкі?
    Знешняя будова парасткаў сасны I елкі. Мікраскапічная будом шыпулькі
    1.	Разгледзьце знешнюю будову парастка сасны. Як размяшчаюцца шыпулькі на пар^стку? Які знешні выгляд шыпулькі?
    2.	Разгледзьце знешнюю будову парастка елкі. Як размяшчаюцца шыпулькі на парастку? Чым адрозніваецца знешні выгляд шыпулькі елкі ад шыпулькі сасны?
    3.	Разгледзьце мікрапрэпарат «Шыпулька сасны» пад мікраскопам пры павелічэнні слачатку ў 56 разоў, а затым пры павелічэнні ў 300 разоў. На папярочным разрэзе шыпулькі знайдзіце шчыльную скурку, якая пакрывае шыпульку зверху, вусцейкі ў паглыбленнях. Падлічыце колькасць вусцейкаў.
    4.	Чаму шыпулька сасны выпарае мала вільгаці?
    ты елкі — таксама шыпулькі, але яны значна карацейшыя і больш калючыя. Шыпулькі густа пакрываюць парасткі.
    Па сваіх біялагічных асаблівасцях елка моцна адрозніваецца ад сасны. Яна значна больш ценевынослівая і можа развівацца пад полагам сасны і ліставых дрэў. Гэта часта прыводзіць да змены сасновых і бярозавых лясоў яловымі, паколькі елка зацяняе і выцясняе гэтыя дрэвы. Але гэта можа адбывацца толькі на багатых гліністых глебах, дзе грунтавыя воды неглыбокія. У елкі паверхневая каранёвая сістэма, і яна не можа расці на пясках.
    § 64. Размнажэнне голанасенных
    Елка, сасна і іншыя хвойныя дрэвы і кусты размнажаюцца насеннем, як і кветкавыя расліны. Але ў кветкавых насенне знаходзіцца ўнутры плода. Плод, як вы ведаеце, утвараецца з кветкі, у асноўным з песціка. У хвойных няма песціка, няма і плода. У іх насенне знаходзіцца на лусках, у шышках.
    Будова жаночай шышкі сасны. Вясной на верхавінках маладых парасткаў сасны можна ўбачыць маленькія (каля 5 мм) чырванаватыя шышкі (гл. мал. 87). Гэта жаночыя йіыійкі. Шышка складаецца з
    151
    восі, або стрыжня, на якой размяшчаюцца лускі. На верхнім баку кожнай лускі знаходзіцца па два семязачаткі.
    Будова мужчынскай шышкі сасны. На тых жа соснах, на якіх размешчаны жаночыя, знаходзяцца і мужчынскія шышкі. Толькі яны размяшчаюцца не на верхавінках маладых парасткаў, а каля іх асновы (гл. мал. 87). Мужчынскія шышкі дробныя, авальныя, жоўтыя і сабраны ў цесныя групы. Кожная мужчынская шышка складаецца з восі, на якой таксама размешчаны лускі. На ніжнім баку кожнай лускі — па 2 пылковыя мяшочкі, у якіх выспявае пылок. Лускі з пылковымі мяшочкамі адпавядаюць тычынкам кветкавых раслін, а мяшочкі — пыльнікам.
    Апыленне і апладненне ў сасны. Пылінка сасны вельмі цікава выглядае пад мікраскопам. Яна мае 2 буйныя пузыркі, напоўненыя паветрам. Дзякуючы гэтаму пылок вельмі лёгкі і пераносіцца паветрам на дзесяткі і нават сотні метраў.
    Калі пылінкі сасны пападаюць на жаночыя шышкі, да семязачаткаў, лускі змыкаюцца і склейваюцца смалой. У гэты час семязачаткі яшчэ не гатовы да апладнення, яно адбудзецца значна пазней, праз год, наступным летам.
    Жаночыя шышкі к гэтаму часу павялічваюцца ў памерах і набываюць зялёную афарбоўку (гл. мал. 87). Унутры семязачаткаў з’яўляецца пажыўная тканка — эндасперм і ўтвараюцца яйцаклеткі.
    Апладненне адбываецца нерухомымі мужчынскімі гаметамі — сперміямі. Успомніце, у кветкавых раслінах мужчынскія гаметы — сперміі таксама нерухомыя, а ў папарацепадобных сперматазоіды рухомыя. Такім чынам, у гэтых адносінах хвойныя бліжэй да кветкавых раслін, чым да папарацепадобных.
    Утварэнне і распаўсюджванне насення сасны. 3 зіготы пачынае развівацца зародак, які жывіцца за кошт эндасперму. Семязачатак ператвараецца пры гэтым у семя. Такім чынам, у сасны новая расліна — зародак утвараецца ўнутры насення на мацярынскай расліне. Семя складаецца з зародка, эндасперму і насеннай лупіны, таксама як і ў кветкавых раслін.
    Семя цяжэйшае, чым аднаклетачная спора, але значна больш забяспечана пажыўнымі рэчывамі і лепш ахоўваецца.
    Мы ўжо гаварылі, што апладненне ў сасны адбываецца праз год пасля пападання пылку на жаночыя шышкі. А высыпаецца насенне яшчэ праз паўгода, у канцы зімы. К гэтаму часу спелая жаночая шышка сасны становіцца бурага колеру і дасягае 4—6 см (гл. мал. 87). Калі лускі спелай жаночай шышкі рассоўваюцца, добра відаць, што насенне ляжыць парамі на верхнім баку лусак, каля іх асновы. Насенне ляжыць адкрыта, ці, як кажуць, гола. Таму сасну і іншыя хвойныя расліны (а яны размнажаюцца таксама, як і сасна) адносяць да аддзела голанасенных. Кожнае семя сасны мае пле
    152
    вачнае крыльца, якое забяспечвае перанясенне яго ветрам (гл. мал. 87).