Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Такім чынам, голанасенныя расліны размнажаюцца насеннем, як і кветкавыя. Аднак семязачаткі іх утвараюцца не ўнутры завязі песціка, як у кветкавых раслін, а ў шышках на паверхні лусак.
Л Жаночая шышка. Мужчынская шышка. Голанасенныя расліны.
1. Якая будова жаночай шышкі сасны?
2. Якую будову мае мужчынская шышка сасны? 3. Як адбываецца апыленне і апладненне ў сасны? 4. Якая будова насення сасны? 5. Чаму сасну і іншыя хвойныя расліны адносяць да аддзела голанасенных?
Будова мужчынскіх і жаночых шышак, пылку і насення сасны
1. Разгледзьце мужчынскія шышкі сас
ны, яны маюць жоўтую афарбоўку.
2. Разгледзьце мікрапрэпарат «Мужчынская шышка сасны» пад мікраскопам пры павелічэнні ў 56 разоў. Знайдзіце пылок.
3. Разгледзьце пылок пад мікраскопам пры павелічэнні ў 300 разоў. Знайдзіце паветраныя пузыркі, якія знаходзяцца па баках пылінкі і даюць магчымасць ей трымацца ў паветры. Разгледзьце іх.
4. Разгледзьце знешні выгляд жаночай шышкі першага года, яна мае чырванаватую афарбоўку.
5. Разгледзьце спелую шышку. Асцярожна адагніце пінцэтам адну луску і дастаньце семя, якое ляжыць на ёй.
6. Разгледзьце семя. Знайдзіце крыльца, пры дапамозе якога семя пераносіцца ветрам.
7. Замалюйце ў сшытку семя і падпішыце крыльца і само семя.
§ 65. Разнастайнасць і значэнне голанасенных. Агульныя адзнакі хвойных
Разнастайнасць голанасенных. Сасна звычайная і елка еўрапейская, вядома, не вычэрпваюць усёй разнастайнасці голанасенных (мал. 88). На зямным шары іх каля 600 відаў, з якіх прыблізна 200 прыходзіцца на разнастайныя сосны. Усе сосны маюць пакарочаныя парасткі, але неабавязкова з дзвюма шыпулькамі, бывае іх 3, 4 і 5. Ды і даўжыня шыпулькі розная (у кубінскай сасны — да 30 см).
Усім добра вядомы кедравыя арэшкі. Гэта насенне кедравых сосен. Яны растуць у лясах Сібіры і Далёкага Усходу. Мясцовае насельніцтва называе іх кедрамі, што няправільна. Сапраўдныя кедры ў дзікім выглядзе ў лясах Сібіры і Далёкага Усходу не растуць.
У Сібіры, а таксама на Урале, на Каўказе і ў Карпатах растуць піхты (гл. мал. 88). Піхта некалькі падобна да елкі, але шыпулькі не калючыя. У елкі і піхты шышкі даўжэйшыя і вузейшыя, чым у сасны, але шышкі елкі звісаюць, а ў піхты стаяць вертыкальна і не ападаюць цалкам, a паступова рассыпаюцца на лускі (гл. мал. 88).
Жыхарам поўдня добра вядомы кіпарысы, якія надаюць своеасаблівыя рысы Паўднёваму берагу Крыма і Чарнаморскаму ўзбярэжжу Каўказа. У адрозненне ад елкі, сасны і піхты, у кіпарысаў лускападобныя
153
Сасна Елка Піхта
Мал. 88. Разнастайнасць хвойных
лісты. Такія лісты выпараюць яшчэ менш вады, чым шыпулькі. Радзіма кіпарыса — Малая Азія.
Елка і сасна дрэнна растуць у гарадах, таму што больш, чым ліставыя пароды, адчувальныя да чыстага паветра. А вось лістоўніца цудоўна пераносіць гарадскія ўмовы. Восенню шыпулькі лістоўніц жаўцеюць і ападаюць. Зімой гэтыя дрэвы, падобна да бяроз і іншых ліставых дрэў, стаяць голыя. Адсюль і назва «лістоўніца». Лістоўніца — гэта дрэва, якое хутка расце, святлолюбівае, непатрабавальнае. Яна ўтварае лясы на вялікіх прасторах Сібіры, расце і на раўнінах, і ў гарах, аж да бясплодных скал (гл. мал. 88).
Многія своеасаблівыя рэкорды належаць голанасенным. Так, да найвышэйшых дрэў адносяцца гіганцкія хвойныя — секвоі, або мамантавыя дрэвы. Секвоі растуць у гарах на самым захадзе Паўночнай Амерыкі. Нядаўна знайшлі дрэва ў
112 м вышынёй. Секвоі — выключна тоўстыя дрэвы. Адзін вядбмы экземпляр пры вышыні 80 м (г. зн. у 2 разы вышэй за самыя высокія нашы сосны) ,на вышыні 3 м ад зямлі мае дыяметр ствала 8 м. Адно такое дрэва змяшчае 1400 м3 драўніны. Праз другое дрэва амаль такой жа таўшчыні прабіта аўтамабільная дарога.
Раней думалі, што секвоі — самыя даўгавечныя на нашай планеце. Цяпер вядома, што ўзрост некаторых мамантавых дрэў дасягае 3000 гадоў. Аднак для аднаго віду амерыканскіх сосен вызначаны больш працяглы ўзрост — 4900 гадоў. Гэта, безумоўна, самыя даўгавечныя арганізмы на зямлі. Дзіўна, што гэтыя старажытныя дрэвы амаль дасягаюць 10 м вышыні і параўнальна невялікай таўшчыні ствала.
«Рэкорд» вышыні таксама належыць хвойнай пародзе. Гэта каўказская піхта, якая дасягае 80 м у вышыню.
154
Агульныя адзнакі хвойных. Большасць голанасенных — гэта хвойныя пароды. Таму разгледзім агульныя адзнакі, характэрныя для ўсіх хвойных. Гэта дрэвы, толькі зрэдку — кустоўе, лісты іх ігольчастыя або лускападобныя, вечназялёныя (акрамя лістоўніцы). У драўніне хвойных адсутнічаюць сапраўдныя сасуды. Таму вада не можа рухацца з такой скорасцю, як у кветкавых раслін. Адсюль — дадатковая неабходнасць у памяншэнні выпарэння вады з паверхні лістоў.
Ва ўсіх хвойных утвараецца смала. Карысць выдзялення смалы для дрэва бясспрэчная. Смала хутка паяўляецца ў месцах пашкоджання ствала, загойвае раны. Адсюль і назва смалы — «жывіца».
У хвойных ёсць мужчынскія і жаночыя шышкі. Семязачаткі размяшчаюцца на лусках адкрыта. Таму хвойныя і адносяць да аддзела голанасенных.
Значэнне голанасенных раслін. Практычнае значэнне голанасенных вялікае, перш за ўсё, зза выкарыстання іх каштоўнай драўніны для будаўніцтва. Акрамя таго, драўніна сасны і елкі служыць сыравінай для многіх галін прамысловасці. Так, напрыклад, з драўніны сасны атрымліваюць штучны шоўк, а з елкі — паперу. Сосны і елкі, як і іншыя хвойныя пароды, выдзяляюць асобыя лятучыя рэчывы, якія забіваюць хваробатворныя мікраарганізмы. Гэтыя рэчывы называюць фітанцыдамі (ад грэчаскіх слоў «фітон» — расліна, «цаедо» — забіваць).
Вялікае значэнне маюць голанасенныя ў якасці лесаўтваральных парод. У нашай краіне большая частка лясных плошчаў занята менавіта хвойнымі лясамі. А ўсім вядома, якая вялікая роля лясоў у назапашванні кіслароду над нашай планетай. Таму важнейшая задача лесаводства — хутчэйшае аднаўленне хвойных лясоў.
W Фітанцыды.
1. Якія хвойныя дрэвы, акрамя сасны і елкі, вы ведаеце? 2. Чаму лістоўніцу часта разводзяць у гарадах? Чаму ў гэтых умовах дрэнна растуць сасна і елка?
3. Якія агульныя адзнакі хвойных раслін?
4. У чым асноўнае гаспадарчае значэнне голанасенных? 5. Якая роля голанасенных у прыродзе?
/^ Паўтарыце § 4, 5, 6.
§ 66. Аддзел Кветкавыя расліны. іх агульныя адзнакі і разнастайнасць
У мінулым годзе вы вывучалі будову і функцыі вегетатыўных і рэпрадуктыўных органаў кветкавых раслін. Давайце ўспомнім самае галоўнае.
Агульныя адзнакі кветкавых раслін. Асноўная асаблівасць раслін гэтай групы — наяўнасць кветак (§ 47).
Другая асаблівасць кветкавых раслін — іх пакрытанасеннасць. Семязачаткі ў іх абавязкова ўтвараюцца ўнутры завязі песціка. 3 часам завязь перарастае ў плод, семяза
155
чаткі — у насенне. Такім чынам, насенне заўсёды схавана ўнутры плода. Адсюль другая назва кветкавых раслін — пакрытанасенныя.
Яшчэ адна важная асаблівасць кветкавых раслін — двайное апладненне. У іх пры прарастанні пылку на рыльцы песціка ўтвараюцца два сперміі. Адзін з іх зліваецца з яйцаклеткай, а другі — з цэнтральнай клеткай зародкавага мяшка. У выніку першага зліцця ўтвараецца зародак, а ў выніку другога — эндасперм.
Названыя асаблівасці, магчыма, найбольш пэўна адрозніваюць пакрытанасенныя, або кветкавыя, расліны ад усіх астатніх. Але яны, вядома, не адзіныя.
Разнастайнасць кветкавых раслін. У раздзеле «Кветка» ўжо гаварылася аб выключнай разнастайнасці кветак. Але не менш разнастайныя і вегетатыўныя органы кветкавых раслін. Няма ні аднаго такога аддзела раслін, віды якога так моцна адрозніваліся б па знешняму выгляду. Сярод кветкавых ёсць зусім маленькія раслінкі, такія, як раска, што плавае на паверхні вады, і гіганцкія эўкаліпты вышынёй з 30павярховы дом, танкасцёблавыя травы і магутныя дубы і баабабы з таўшчынёй ствалоў да 10 м у дыяметры.
Вельмі разнастайныя лісты пакрытанасенных. Як вы памятаеце, яны бываюць простыя і складаныя, тонкія і тоўстыя, сядзячыя і на чаранках. Есць лісты, якія нагадваюць па форме гітару, ёсць лісты коп’епа
добныя, ёсць падобныя на пустыя ўнутры трубачкі, ёсць лісты з акенцамі (адтулінамі). Некаторыя лісты амаль бачны простым вокам або ператвораны ў шчацінкі ці калючкі, як у кактусаў. У іншых раслін лісты могуць дасягаць некалькіх метраў у даўжыню, як у пальмы. Смела можна сцвярджаць, што цяжка прыдумаць такі ліст, якога б не існавала ў прыродзе.
Здзіўляе распаўсюджанасць кветкавых раслін. За выключэннем Антарктыды, самай крайняй поўначы і заснежаных высакагор’яў, кветкавыя расліны ёсць усюды. I не проста ёсць, а ў поўным сэнсе слова нас акружаюць. Мы бачым іх, можна сказаць, штодзённа.
Мабыць, дзіўная здольнасць пакрытанасенных прыстасоўвацца да самых непадыходзячых, здавалася б, умоў існавання, напрыклад да марской вады, саланчакоў, голых скал, пясчаных пустынь, і забяспечыла ім пануючае становішча ў свеце раслін.
Цяжка сказаць, якая іменна асаблівасць кветкавых найбольш важная для іх росквіту. Мабыць, усе яны адыгралі сваю ролю.
Пакрытанасенныя.
A 1. Якія галоўныя асаблівасці раслін аддзе; ла Кветкавыя адрозніваюць іх ад раслін
іншых аддзелаў? 2. Чаму кветкавыя расліны называюць таксама пакрытанасеннымі? 3. На якіх прыкладах можна паказаць разнастайнасць пакрытанасенных раслін?
Паўтарыце § 47.
156
Аб чым мы даведаліся з раздзела XI
Асноўнай адзінкай сістэматыкі з’яўляецца від. Віды аб’ядноўваюцца ў роды, роды — у сем’і, сем’і — у парадкі, парадкі — у класы, класы — у аддзелы.
Водарасці — гэта зборная група раслін, якая складаецца з некалькіх аддзелаў. У склад гэтай групы ўваходзяць зялёныя, бурыя і чырвоныя водарасці. Водарасці не маюць вегетатыўных органаў — гэта ніжэйшыя расліны. Сярод водарасцей ёсць як аднаклетачныя, так і мнагаклетачныя арганізмы. Размнажаюцца водарасці палавым, бясполым і вегетатыўным спосабамі.
Імхі — гэта вышэйшыя расліны, яны маюць вегетатыўныя органы (сцёблы і лісты) і мнагаклетачныя органы палавога размнажэння. Сперматазоіды, якія ўтвараюцца, пападаюць да яйцаклеткі па вадзе. 3 зіготы ўтвараецца каробачка на ножцы, унутры якой знаходзіцца спарангій са спорамі. Са споры вырастае зялёная ніць (у некаторых імхоў — пласцінка) з пупышкамі, з якіх вырастаюць парасткі моху.
Папарацепадобныя маюць карані, сцёблы і лісты. На ніжнім баку лістоў утвараюцца спарангіі са спорамі. Са споры развіваецца зарастак, на ніжнім баку якога ў асобных органах утвараюцца гаметы. Сперматазоіды па вадзе пранікаюць да яйцаклеткі, з зіготы развіваецца лістасцябловая расліна.