• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    Пры бясполым размнажэнні ніць спірагіры разрываецца на асобныя ўчасткі, кожны з якіх дае пачатак новаму арганізму.
    Спіральны храматафор
    /
    Цытаплазма
    Мал. 77. Клетка спірагіры пад вялікім павелічэннем
    Мал. 78. Кладафора
    137
    Будова і размнажэнне кладафоры. Да ліку водарасцей, звычайных у прэсных вадаёмах, належыць і кладафора. Між іншым, яна часта сустракаецца і ў морах. Кладафора, як і спірагіра, ніткаватая водарасць, але яна больш высока арганізавана. Ніці кладафоры галінуюцца і прымацоўваюцца да субстрату, ва ўсякім выпадку ў маладым стане (мал. 78). Пазней яны часта адрываюцца.
    Храматафор у кладафоры мае выгляд сетачкі. Цікавая асаблівасць гэтай водарасці — кожная клетка мае многа ядраў, чаго ніколі не бывае ў вышэйшых раслінах.
    У кладафоры можа адбывацца як бясполае, так і палавое размнажэнне. Споры і гаметы па сваёй будове падобныя да споры і гаметы хламідаманады.
    Л Ніткаватая водарасць. Кан'югацыя.
    Л 1. Якія асаблівасці будовы спірагіры і кладафоры? 2. Як адбываецца вегетатыўнае размнажэнне спірагіры? 3. Што такое кан’югацыя? Як яна адбываецца?
    Будова мнагаклетачнай водарасці спірагіры
    1.	Разгледзьце мнагаклетачную водарасць (жывы ці гербарны матэрыял). Апішыце яе знешні выгляд.
    2.	Разгледзьце мікрапрэпарат «Спірагіра» пад мікраскопам пры павелічэнні ў 56 разоў. 3 чаго складаецца ніць спірагіры?
    3.	Разгледзьце адну клетку спірагіры. Знайдзіце ў клетцы абалонку, цытаплазму, ядро, храматафор, вакуолі. Замалюйце ў сшытку адну клетку спірагіры і падпішыце назвы яе частак.
    4.	Разгледзьце кветкавую расліну эладэю. Падумайце і запішыце, чым водарасці адрозніваюцца ад водных кветкавых раслін.
    § 58. Разнастайнасць і значэнне водарасцей. Агульная характарыстыка водарасцей
    Разнастайнасць марскіх водарасцей. Да гэтага часу гутарка ішла аб дробных, часта нават мікраскапічных водарасцях. Але існуюць значна буйнейшыя водарасці, якія дасягаюць некалькіх метраў і нават дзесяткаў метраў у даўжыню. Гэтыя водарасці знаходзяцца ў морах. Іх вялікія колькасці могуць утвараць сапраўдныя зараснікі і нават падводныя лясы. Апісанне такога падводнага лесу мы знаходзім у кнізе Жуля Верна «Дваццаць тысяч лье пад вадой». Разнастайныя марскія водарасці, праўда, менш буйныя, можна ўбачыць і на мелкаводдзі, у паласе прыбою ці ў зоне прыліву. Адны маюць выгляд кустоўя, якое галінуецца, другія — пласціначак, трэція — слізістых шнуркоў.
    Многія марскія водарасці адносяцца да зялёных водарасцей. Але яшчэ больш у морах буры.х і чырвоных водарасцей (мал. 79). Акрамя хларафілу, у гэтых водарасцей утвараюцца яшчэ і іншыя пігменты. Бурыя водарасці звычайна цёмнааліўкавага, бурага або карычневага колераў, часамі амаль чорныя. Чырвоныя водарасці асабліва прыгожыя. Іх афарбоўка — ад ружовай да цёмначырвонай.
    138
    Для жыўлення водарасцей, як і для іншых фотасінтэзуючых арганізмаў, неабходна сонечнае святло. Таму водарасці не могуць жыць на вельмі вялікіх глыбінях. Найбольшыя колькасці зялёных і бурых водарасцей — на глыбіні да 20 м, на вялікіх глыбінях (да 200 м) пераважаюць чырвоныя водарасці. Звычайна многа водарасцей сустракаецца на камяністым дне або на падводных скалах. Там, дзе вада бедная пажыўнымі рэчывамі, водарасцей мала.
    Бурыя водарасці: ламінарыя і фукус. Пазнаёмімся з некаторымі марскімі водарасцямі. У далёкаўсходніх і паўночных морах расце буйная бурая водарасць ламікарыя. Цела ламінарыі, даўжынёй у адзін або некалькі метраў, нагадвае прадаўгаваты ліст на чаранку (гл. мал. 79). Аднак мы ўжо гаварылі, што сапраўдных лістоў, сцёблаў і каранёў водарасці не маюць. Цела ламінарыі і іншых падобных водарасцей называюць слаявійічам. Да дна ламінарыя прымацоўваецца вырастамі ніжняй часткі «чаранка» — рызоідамі (ад грэчаскіх слоў «рыза» — корань і «эйдас» — від), якія з’яўляюцца ніткападобнымі ўтварэннямі. Яны служаць, як і ў іншых водарасцей, толькі для прымацавання. Вада ўсмоктваецца ўсёй паверхняй слаявішча. Унутраная будова ламінарыі адносна складаная. У ёй утвараюцца нават сітападобныя клеткі, якія нагадваюць сітападобныя трубкі вышэйшых раслін (успомніце, для чаго служаць сітападобныя трубкі). Ад
    Мал. 79. Бурыя водарасці: ламінарыя, фукус; чырвоныя водарасці: пцілота
    нак сасудаў, зразумела, няма, паколькі водарасцям, якія жывуць у вадзе, яны і не патрэбныя.
    Размнажаецца ламінарыя спорамі, якія ўтвараюцца ў шматлікіх спарангіях — спецыяльных органах бясполага размнажэння.
    Да ліку звычайных бурых водарасцей прыбярэжнай зоны адносіцца і фукус (гл. мал. 79). Рэменепадобнае, моцна рассечанае слаявішча фукуса, дасягае даўжыні 50 см. У вадзе яно трымаецца вертыкальна дзякуючы поласцям, напоўненым паветрам. У час адліву, калі вада адыходзіць, зараснікі фукуса аказваюцца на сушы.
    Значэнне водарасцей. Акрамя буйных донньіх водарасцей, у морах і акіянах жыве вялікая колькасць мікраскапічных водарасцей, якія плаваюць у тоўшчы вады,— так званы фітапланктон (ад грэчаскіх слоў «фітон» — расліна і «планктос» —
    139
    блукаючы). Нават у арктычных морах у верхніх слаях вады налічваюць 20—30 млн асобін такіх водарасцей толькі ў 1 м3. Адсюль зразумела, якое вялікае іх значэнне ў жыўленні дробных марскіх жывёл, якімі, у сваю чаргу, кормяцца многія прамысловыя рыбы.
    Вялікае значэнне маюць і донныя водарасці. Іх зараснікі даюць прытулак рыбам і іншым марскім жывёлам, а для некаторых (марскіх вожыкаў) яны з’яўляюцца і асноўнай крыніцай корму.
    Многія марскія водарасці непасрэдна выкарыстоўвае чалавек. У некаторых краінах водарасці маюць вялікае харчовае значэнне, напрыклад ламінарыі (марская капуста) і некаторыя чырвоныя водарасці. 3 чырвоных водарасцей атрымліваюць ёд, а таксама рыхтуюць студзяністае рэчыва агарагар, якое выкарыстоўваюць у кандытарскай прамысловасці і пры культываванні бактэрый у лабараторыях. Такія аднаклетачныя водарасці, як хларэла, з поспехам выкарыстоўваюцца на касмічных караблях і падводных лодках для ўзнаўлення нармальнага саставу паветра.
    ф Бурыя водарасці. Чырвоныя водарасці. Слаявішча. Рызоіды. Спарангій. Фітапланктон.
    A 1. Якія групы водарасцей знаходзяцца £ ў морах і акіянах? 2. Якая будова ламінарыі? Дзе яна жыве? 3. Чаму ламінарыю не адносяць да вышэйшых раслін? 4. Якое значэнне водарасцей?
    § 59. Аддзел Мохападобныя. Зялёныя імхі
    Аддзел Мохападобных налічвае каля 25 тыс. відаў наземных раслін. Мохападобныя — расліны параўнальна простай будовы. Але, у адрозненне ад водарасцей, многія з іх маюць лісты і сцёблы, а органы размнажэння мохападобных мнагаклетачныя. Карані ў мохападобных адсутнічаюць. Мы пазнаёмімся толькі з прадстаўнікамі зялёных і тарфяных імхоў.
    Умовы росту зялёных імхоў. Асабліва прыметныя зялёныя імхі ў яловых лясах, дзе яны часта ўтвараюць суцэльнае покрыва. Прыемна хадзіць па дывану з зялёных імхоў, у якім патанае нага. Пад полагам яловага лесу сыра і змрочна. Гэтыя ўмовы падыходзяць для жыцця зялёных імхоў. Там, дзе вільгаці вельмі многа, пераважае мох зязюлін лён, які выцясняе астатнія зялёныя імхі. 3 пасяленнем зязюлінага лёну часта пачынаецца забалочванне лесу — працэс паступовага ператварэння лесу ў балота.
    Будова зязюлінага лёну. Зялёны мох зязюлін лён — параўнальна невялікая расліна, звычайна не больш за 20 см. У зязюлінага лёну сцёблы бураватазялёныя, не галінуюцца, густа пакрыты вузкімі лістамі (мал. 80). Ніжняя частка сцябла цёмнакарычневая. Каранёў у зязюлінага лёну няма. Іх замяняюць ніткападоб
    140
    ныя вырасты — рызоіды, якія складаюцца з адной ці некалькіх клетак. Яны ўсмоктваюць ваду з глебы, а таксама служаць для прымацавання да глебы. Як і іншыя зялёныя расліны, зязюлін лён мае здольнасць да фотасінтэзу. Як сухапутная расліна, зязюлін лён у параўнанні з водарасцямі мае больш складаную ўнутраную будову. У яго ёсць тканкі — покрыўная і праводзячыя, але больш простай будовы ў параўнанні з тканкамі кветкавых раслін.
    Размнажэнне зязюлінага лёну. Разгледзім расліну зязюлінага лёну ў пачатку лета. Мы адразу звернем увагу на своеасаблівыя чырвонажоўтыя верхавінкі некаторых сцяблінак. Тут паміж лісцікамі знаходзяцца падоўжаныя мяшочкі з вялікай колькасцю клетак. Гэта мужчынскія палавыя органы, у якіх утвараюцца рухомыя мужчынскія гаметы — сперматазоіды.
    Зязюлін лён — двухдомная расліна. На верхавінках жаночых экземпляраў, якія не маюць ярка афарбаваных лістоў, утвараюцца жаночыя палавыя органы. Яны падобныя да колбачак з доўгай шыйкай. Іх вонкавыя сценкі складаюцца з аднаго слоя клетак. У пашыранай частцы колбачкі змяшчаецца жаночая гамета — яйцаклетка.
    Як вы ведаеце, імхі растуць густымі дзярнінкамі, а значыць, мужчынскія і жаночыя расліны
    Мал. 80. Будова і цыкл развіцця зязюлінага лёну
    знаходзяцца побач. Дажджавая вада дапамагае сперматазоідам трапіць на верхавінкі жаночых раслін. Рухаючыся ў вадзе, сперматазоіды трапляюць да яйцаклетак. Змесціва сперматазоіда зліваецца са змесцівам яйцаклеткі. Адбываецца апладненне, і ўтвараецца зігота.
    На наступны год з зіготы развіваецца каробачка са спорамі на доўгай ножцы (гл. мал. 80). Вядома, што чым вышэй размешчана каробачка, тым далей могуць разлятацца споры, тым лепш будзе рассяляцца мох. Адсюль зразумела значэнне ножкі. Каробачка мае накрыўку і зверху прыкрыта каўпачком. Унутры каробачкі знаходзіцца спарангій са спорамі. Калі споры паспяваюць, у сухое надвор’е каўпачок, а за ім і накрыўка ападаюць. Тонкая ножка хістаецца нават ад слабага подыху ветру, і споры высыпаюцца.
    141
    Мал. 81. Разнастайнасць мохападобных
    Спора пападае на вільготную глебу і прарастае, утвараючы тонкую зялёную ніць. Ніць галінуецца; на ёй з’яўляюцца пупышкі, з якіх вырастаюць парасткі моху (гл. мал. 80).
    Характарыстыка зялёных імхоў. Усе зялёныя імхі — невялікія расліны са сцёбламі і лістамі. У многіх прадстаўнікоў сцёблы галінуюцца. Каранёў у іх няма. Апладненне адбываецца толькі пры дапамозе вады. 3 зіготы ўтвараецца каробачка са спорамі. Ніць, якая развіваецца са споры, вельмі падобна на ніткаватую зялёную водарасць. Гэта пацвярджае паходжанне імхоў ад водарасцей.
    Зялёныя імхі вельмі шырока распаўсюджаны ў прыродзе. Іх можна знайсці на балотах, лугах і ў шчылінах паміж камянямі ў гарадах. Але асабліва многа імхоў у лясах, дзе яны ўтвараюць суцэльнае покрыва на глебе (мал. 81). * Сперматазоіды.