Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
У сваю чаргу, у працэсе жыццядзейнасці расліна выдзяляе некаторыя рэчывы ў знешняе асяроддзе: кісларод у выніку фотасінтэзу; вуглякіслы газ пры дыханні; лішак вады ў выглядзе пары і кропляў на лістах; карані выдзяляюць у глебу некаторыя кіслоты і г. д. Значыць, у жывога арганізма ўвесь час ідзе абмен рэчывамі са знешнім асяроддзем.
Унутры жывых клетак розных органаў рэчывы, якія пападаюць да іх, не застаюцца нязменнымі. У кожнай клетцы пастаянна адбываецца стварэнне (сінтэз) болый складаных рэчываў з болый простых. Мы ўжо ведаем, што ў выніку фотасінтэзу ў зялёных клетках з вады і вуглякіслага газу ўтвараецца цукар. Потым з цукру могуць утварацца крухмал, клятчатка (гл. мал. 50). У клетках каранёў мінеральныя солі злучаюцца з іншымі рэчывамі. Адначасова з сінтэзам абавязкова адбываюцца і адваротныя працэсы: разбурэнне, распад больш складаных рэчываў на больш простыя (напрыклад, пры дыханні цукар раскладаецца да вуглякіслага газу і вады). Частка атрыманых простых рэчываў выдзяляецца, а частка служыць матэрыялам для новых сінтэзаў.
Усе гэтыя пастаянныя ператварэнні рэчываў у жывых клетках, іх паглынанне, стварэнне, разбурэнне і выдзяленне называюць абменам рэчываў. Гэта галоўная адзнака жыцця наогул. Толькі яе нельга выявіць адразу, без спецыяльнага вывучэння. Нежывыя прыродныя целы (напрык
124
лад, камяні) не здольны да такога абмену. Жывое цела робіцца мёртвым тады, калі спыняецца абмен рэчываў.
Ператварэнне энергіі пры абмене рэчываў. Мы ўжо не раз адзначалі, што стварэнне (сінтэз) больш складаных рэчываў з простых немагчыма без затрат энергіі. Пры фотасінтэзе выкарыстоўваецца сонечная энергія, якая захоўваецца ў складаных арганічных рэчывах, што атрымліваюцца,— цукры, тлушчы, бялку. Пры раскладанні складаных рэчываў на больш простыя энергія вызваляецца. Калі насенне або кветкі вельмі інтэнсіўна дыхаюць, то частка гэтай вызваленай энергіі выдзяляецца ў выглядзе цяпла (насенне награваецца, успомніце!). Яшчэ больш відавочна выдзяленне назапашанай энергіі пры спальванні раслінных рэчываў — дроў, вугалю: уся назапашаная ў іх энергія пераходзіць у цяпло.
Але большая частка энергіі, якая вызваляецца ўнутры жывых клетак пры дыханні і іншых працэсах распаду, не губляецца, ператвараючыся ў цяпло, а зноў выкарыстоўваецца тут жа для сінтэзу новых складаных рэчываў.
Такім чынам, абмен рэчываў заўсёды звязаны з ператварэннямі энергіі — яе паглынаннем або вызваленнем. Галоўныя крыніцы энергіі для раслін — фотасінтэз і дыханне.
Абмен рэчываў. Ператварэнне энергіі.
^^ 1. Як вы разумееце выраз «абмен рэ• чываў»? 3 якіх працэсаў ён складаецца?
2. Ці могуць існаваць жывыя арганізмы без абмену рэчываў? 3. Назавіце прыклады ператварэння рэчываў у раслінных клетках. 4. Што адбываецца з энергіяй пры абмене рэчываў? 5. Якія працэсы служаць асноўнымі крыніцамі энергіі для раслінных клетак?
§ 52. Узаемасувязь паміж органамі расліны.
Перамяшчэнне рэчываў і адкладванне запасаў
Узаемасувязь органаў расліны. У кветкавай расліны дзейнасць усіх органаў цесна ўзаемазвязана. Фотасінтэз у лістах не можа адбывацца, калі не будзе вады, паглынутай каранямі. Складаныя рэчывы — жывыя бялкі — не могуць утварацца без мінеральных рэчываў, якія таксама здабываюць карані. Карані, у сваю чаргу, не змогуць і галінавацца, калі з лістоў да ўтваральных тканак на кончыках каранёў не будуць дастаўлены пажыўныя рэчывы — прадукты фотасінтэзу. Расліна — гэта цэласны арганізм з раздзяленнем функцый паміж органамі (гл. мал. 56).
Таму зрэзаныя парасткі без каранёў у рэшце рэшт гінуць (часам вельмі хутка); тое ж самае адбываецца з каранямі, якія пазбаўлены парасткаў. Але паколькі ў раслін вельмі моцна развіта здольнасць да рэгенерацыі (аднаўленне адсутных органаў), то пры спрыяльных умовах могуць вырастаць прыдаткавыя Ka
125
рані на парастках або прыдаткавыя парасткі на каранях, што і назіраецца пры вегетатыўным размнажэнні (гл. мал. 63).
Спосабы перамяшчэння рэчываў па расліне. Рэчывы, якія ўтвараюцца пры тых або іншых працэсах, звычайна не застаюцца на месцы. Яны перамяшчаюцца перш за ўсё ўнутры клеткі, ад адных арганэлаў да другіх, з цытаплазмы ў пластыды і наадварот, да ўчасткаў клетачнай абалонкі, якія растуць (напрыклад, калі ўтвараецца выраст клеткі — каранёвы валасок). Такому ўнутрыклетачнаму перамяшчэнню садзейнічае рух самой цытаплазмы.
Але рэчывы перамяшчаюцца таксама з клеткі ў клетку. Напрыклад, прадукты фотасінтэзу з паверхневых зялёных клетак маладога сцябла могуць пераходзіць у глыбей размешчаныя бясколерныя (у стрыжань). Такому перамяшчэнню садзейнічаюць, папершае, уласцівасці клетачных сценак. Яны пранікальныя для вады і раствораных у ёй рэчываў, таму па іх, а таксама па міжклетніках растворы могуць перамяшчацца. Падругое, цытаплазма суседніх жывых клетак заўсёды злучаецца праз найтанчэйшыя канальцы, якія звычайна знаходзяцца на тонкіх месцах клетачных абалонак — nopax. Па гэтых цытаплазматычных нітачках таксама перамяшчаюцца рэчывы.
I нарэшце, існуе «далёкі транспарт» — перанос рэчываў з адных органаў у другія. Вада з каранёў паднімаецца да лістоў і пупышак у
буйных дрэў на вышыню 30—40 м (а часам і да 100 м). Пажыўныя рэчывы з лістоў перамяшчаюцца да месцаў спажывання, дзе ідзе рост і назапашванне,— да пупышак, кветак, пладоў, да падземных органаў (гл. мал. 56). Вы ўжо добра ведаеце, што для гэтага далёкага перамяшчэння служаць спецыяльныя праводзячыя тканкі драўніны і лубу. У драўніне праводзячую функцыю выконваюць сасуды (гл. мал. 29), а ў лубе — сітападобныя трубкі. У выглядзе так званых праводзячых пучкоў гэтыя элементы драўніны і лубу ёсць у кожным органе: у цэнтры кораня (гл. мал. 28) і сцябла, сярод запасальнай тканкі карэнішчаў і клубняў, у жылках лістоў (гл. мал. 49), чашалісцікаў, пялёсткаў, у тычынкавых ніцях, у сценках завязі песцікаў, а потым і ў сценках пладоў (каляплодніках). Праводзячыя пучкі падыходзяць і да насення, якое выспявае, праз семяножку — так расліна забяспечвае неабходнымі рэчывамі сваё будучае патомства. Усе праводзячыя шляхі цела расліны звязаны паміж сабой у адзіную неперарыўную праводзячую сістэму (гл. мал. 56).
Адкладванне запасаў і іх выкарыстанне. Лішак арганічных рэчываў — цукру, крухмалу, бялкоў, тлушчаў — назапашваецца ў спецыяльных тканках і органах. Мы ведаем, што крухмал назапашваецца ў расліне ў выглядзе зярнят у клетках бясколерных запасальных тканак (гл. мал. 11). Гэта самае распаўсюджанае назапашанае рэчыва ў ка
126
ранях і сцёблах (асабліва старых), у відазмененых органах, дзе асабліва многа запасальнай тканкі,— караняплодах (гл. мал. 31), сцябловай частцы карэнішчаў (гл. мал. 42) і клубняў (гл. мал. 43), у лускападобных лістах цыбулін (гл. мал. 107), а таксама ў мясістых каляплодніках, у эндасперме насення, у семядолях зародкаў (гл. мал. 15, 16).
Бялкі ў выглядзе бялковых зярнят і тлушчы ў выглядзе кропель алею звычайна назапашваюцца ў насенні, радзей у пладах.
Цукар назапашваецца ў клетачным соку сакавітых караняплодаў (морква, буракі), лістоў (капуста), сцёблаў (цукровы трыснёг), цыбулін (цыбуля), сакавітых пладоў (вінаград, гарбузы і многія іншыя).
Расліны назапашваюць арганічныя рэчывы для таго, каб выкарыстаць у патрэбны момант для росту новых органаў і тканак (галоўным чынам новых парасткаў з пупышак) і для жыўлення патомства — маладых праросткаў, якія ў першы час, пакуль яшчэ не перайшлі на самастойны спосаб жыцця, выкарыстоўваюць запасы насення. Запасныя рэчывы спачатку расшчапляюцца да простых, а тыя, у сваю чаргу, расходуюцца для стварэння новых клетак і маладых органаў, якія растуць.
Мы ўжо ведаем, што чалавек выкарыстоўвае для свайго харчавання ў першую чаргу назапашаныя рэчывы раслін. Культурныя расліны адрозніваюцца ад дзікарослых тым,
што назапашваюць значна больш рэчываў, чым трэба ім самім. Гэтага людзі дасягнулі за шмат стагоддзяў шляхам вывядзення сартоў з найбольш буйнымі і мясістымі запасальнымі органамі.
A 1. Як перамяшчаюцца рэчывы ў расліне? ' Якія спосабы перамяшчэння вы ведаеце?
2. Як перадаюцца рэчывы з клеткі ў клетку? 3. Як пападае вада ў лісты? 4. Што неабходна для паспяховага росту каранёў? Для раскрывання пупышак? Як пападаюць да іх неабходныя рэчывы?
5. Якая роля праводзячых тканак у расліне? Што такое «праводзячая сістэма»? 6. Ці могуць жыць парасткі без каранёў і карані без парасткаў? Чаму? 7. Якія галоўныя групы рэчываў назапашваюцца ў раслінах? У якіх тканках? У якіх органах? Для чаго яны патрэбны? 8. Чым адрозніваюцца запасальныя органы культурных раслін ад запасальных органаў дзікарослых?
/f Прачытайце байку I. А. Крылова «Лісты ► і карані» і растлумачце яе сэнс з батанічнага пункту гледжання.
§ 53. Рост і змена органаў. Рух раслін
Рух раслін. Беларускае слова «расліна» паходзіць ад дзеяслова «расці» і адлюстроўвае самую важную рысу адрознення гэтай групы арганізмаў. Але ж жывёлы таксама растуць. Птушаняты спачатку зусім маленькія, а потым ператвараюцца ў вялікіх дарослых птушак. Усе ведаюць маленькіх сляпых кацянят і шчанят, якія потым становяцца дарослымі, вялікімі жывёламі. Такіх прыкладаў
127
вы самі можаце прывесці сотні. Чалавек таксама расце. Усё гэта правільна. Але давайце падумаем: чым жа рост расліны адрозніваецца ад росту жывёл і чалавека?
Першае. Жывёлы і чалавек растуць да пэўнага ўзросту, дасягаюць канчатковых памераў і перастаюць расці. А расліна расце ўсё жыццё, ад прарастання да смерці. Нават самаесамае старое дрэва, якое паўразвалілася і паўзгніло, вясной пускае хоць некалькі новых парасткаў са спячых пупышак. Спыніла рост — значыць загінула.
Другое. У жывёл і чалавека з самага пачатку ёсць усе органы — і знешнія, і ўнутраныя. Пры росце гэтыя органы павялічваюцца, могуць мяняць форму, але ўсё роўна яны застаюцца ў арганізме да канца. Новыя не ўтвараюцца, ранейшыя не адвальваюцца. Праўда, могуць змяняцца тканкі (скура, напрыклад), асобныя спецыялізаваныя вырасты (валасы, пёры, пазногці, нават рогі). Але рукі, ногі, лапы, вочы, вушы, сэрца, лёгкія, страўнік не змяняюцца. А ў раслін усё жыццё фарміруюцца і растуць новыя і новыя карані і парасткі, разгортваюцца новыя лісты, на змену тым, якія адміраюць і ападаюць; утвараюцца ўсё новыя кветкі і плады. Адначасова старыя лісты, галіны, спелыя плады засыхаюць і ападаюць. Значыць, пастаянны рост раслін звязаны з пастаяннай зменай асноўных органаў, а не толькі асобных тканак на пастаянных органах.