Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
114
Самаапыленне
Мал. 68. Апыленне
Перакрыжаванае апыленне
тару — важная адзнака раслін, якія апыляюцца насякомымі, або насякомаапыляльных раслін.
Кветкі насякомаапыляльных раслін у большасці выпадкаў двухполыя, іх пылок клейкі, а на абалонцы ёсць вырасты. Гэта забяспечвае прыліпанне пылку да цела насякомага.
Як жа насякомыя адшукваюць патрэбныя ім кветкі? Некаторыя кветкі маюць вялікія памеры і яркаафарбаваны калякветнік. Акрамя таго, дробныя кветкі многіх раслін сабраны ў буйныя прыметныя суквецці.
Яшчэ адна важная прымета, якая характарызуе насякомаапыляльныя кветкі,— гэта пах. Пахі кветак вельмі разнастайныя. Адны з іх прыемныя (для нас), як, напрыклад, духмянасць бэзу, ружы, гваздзіка. Але ёсць кветкі з пахам тухлай рыбы і гною. Такія пахі прыцягваюць пэўных насякомых: мух, жукоў і нават некаторых матылькоў.
Асабліва моцны пах маюць, як правіла, кветкі, якія распускаюцца на змярканні або ноччу, напрыклад, пахучытытунь (гл. мал. 101).
Прыстасаванасць кветак да апылення пэўнымі насякомымі. Насякомыя наведваюць і апыляюць вялікую колькасць раслін. Есць кветкі, у якіх нектар і пылок размешчаны зусім адкрыта і даступны ўсім насякомым, як, напрыклад, у маку. Іншыя, напрыклад ільвіны зеў, апыляюцца толькі чмялямі. Вяночак у яго зрослапялёсткавы, некалькі падобны да звярынай пашчы. Ен двухгубы — два верхнія пялёсткі ўтвараюць быццам бы верхнюю губу пашчы, тры ніжнія — ніжнюю. Абедзве губы шчыльна прылягаюць адна да адной спераду. На некаторай адлегласці зрастаюцца ў трубачку. Калі чмель садзіцца на такую кветку, то пад яго цяжарам ніжняя губа апускаецца, адкрываючы вузкую шчыліну, куды і ўпаўзае насякомае. Пры гэтым на яго спінку высыпаецца пылок з пыльнікаў. Пакуль чмель дабярэцца да нектару на дне трубкі вяночка, ён пакіне на рыльцы песціка пылок, прынесены з іншых квета.к ільвінага зеву.
Яшчэ адзін прыклад. Нектар пахучага тытуню знаходзіцца ў глыбіні доўгай трубачкі вяночка і даступны
115
Мал. 69. Яснотка белая і чмель; пахучы тытунь і мёртвая галава
толькі для начных матылькоў з вельмі доўгім хабатком, такіх, як бражнікі (мал. 69).
У трапічных краінах, акрамя насякомых, кветкі апыляюць кажаны і птушкі, якія кормяцца нектарам. Сярод птушак, якія апыляюць кветкі, шырока вядомы маленькія калібры.
Адзнакі ветраапыляльных раслін. Расліны, у якіх апыленне адбываецца пры дапамозе ветру, называюць ветраапыляльны,мі. Да ветраапыляльных раслін адносяцца злакі (напрыклад, жыта, мал. 70), многія травы — асака, пырнік, цімафееўка, а таксама многія дрэвы і кусты — вольха, бяроза, асіна, арэшнік, дуб.
Дрэвы і кусты, якія апыляюцца ветрам, цвітуць або да распускання лістоў, як арэшнік і вольха, або адначасова з распусканнем, як бяроза і дуб. У гэты перыяд рух паветра ў лесе больш інтэнсіўны і больш шансаў, што пылок пападзе на рыльцы песцікаў.
Ветраапыляльныя расліны або зусім не маюць калякветніка, або Ka116
лякветнік слаба развіты. Кветкі дробныя, але часта сабраны ў суквецці. Пылку ўтвараецца шмат, пылінкі вельмі дробныя, сухія і лёгкія. Ветраапыляльныя расліны растуць часта вялікімі згуртаваннямі. Гэта зразумела. Успомніце бярозавыя гаі, зараснікі трыснягу па берагах азёраў.
Апыленне. Перакрыжаванае апыленне. Нектар. Нектарнікі. Насякомаапыляльныя расліны. Ветраапыляльныя расліны.
91. Што такое апыленне? 2. Якое апыленне называецца перакрыжаваным і чаму? 3. Якія адзнакі маюць насякомаапыляль
ныя расліны? 4. У чым выяўляецца прыстасаванасць кветак да апылення насякомымі? 5. У час цвіцення пладовых дрэў пчалаводы выносяць вуллі з пчоламі ў сад. Для чаго яны гэта робяць?
6. Якія адзнакі маюць ветраапыляльныя расліны? Назавіце ветраапыляльныя расліны.
§ 48. Самаапыленне. Штучнае апыленне
Самаапыленне. Да гэтага часу мы гаварылі аб перакрыжаваным апыленні. Аднак у некаторых раслін можа адбывацца і самаапыленне. Пры самаапыленні пылінкі пападаюць на рыльца песціка той жа кветкі (гл. мал. 68). Часцей за ўсё самаапыленне сустракаецца ў культурных раслін: пшаніцы, гароху, фасолі і іншых. Але і ў дзікарослых яно не такое ўжо рэдкае.
Вельмі часта самаапыленне адбываецца да цвіцення, яшчэ ў бутонах. А ёсць кветкі, якія наогул не раскрываюцца. Тут ужо самаапыленне абавязкова. Кветкі, якія не раскрываюцца, утвараюцца, напрыклад, у фіялкі дзіўнай, што расце ў ліставых лясах Еўропы. Яна так названа таму, што яе буйныя прыгожыя кветкі не даюць насення. Яно ўтвараецца толькі ў асаблівых кветках, якія не раскрываюцца. Калі перакрыжаванае апыленне не адбылося, у кветцы дзейнічае прыстасаванне, якое дапамагае самаапыленню. Напрыклад, асобным спосабам выгінаюцца тычынкавыя ніці, нахіляючы пыльнікі да рыльца.
Штучнае апыленне. Штучнае апыленне здзяйсняе чалавек, мэтанакіравана пераносячы пылок з тычынак на рыльцы песцікаў. Штучнае апыленне праводзяць з рознымі мэтамі, напрыклад для атрымання новых сартоў. Для гэтага ў кветках на ранняй стадыі цвіцення выдаляюць пыльнікі, каб не адбылося самаапылення. Затым закрываюць кветкі марлевымі мяшочкамі. Пазней, калі рыльцы гатовы да ўспрыняцця пылку, яго наносяць пры дапамозе мяккага пэндзліка.
Пры дапамозе штучнага апылення павышаюць таксама ўраджаі сланечніку і кукурузы. Сланечнік апыляюць насякомыя, але ў халоднае надвор’е яны амаль не лётаюць. Каб перакрыжаванае апыленне ўсё ж такі адбылося, трэба мяккай рукавіцай, прыціскаючы яе да суквеццяўкошыкаў, пераносіць пылок з адной расліны на другую.
Кукуруза — таксама перакрыжаванаапыляльная расліна, але апыляецца яна ветрам. Гэта аднадомная расліна, суквеццімяцёлкі складаюцца з тычынкавых кветак, суквецціпачаткі — з песцікавых. Часта ў бязветранае надвор’е пылок асыпаецца, не пападаючы на рыльцы песцікаў. Ураджай зерня паніжаецца. Каб штучна апыліць кукурузу, збіраюць спачатку пылок, лепш за ўсё ў папяровую лейку. Затым пылок наносяць на рыльцы песцікавых кветак.
Самаапыленне. Штучнае апыленне.
117
?1. Што такое самаапыленне? Якія прыстасаванні маюць расліны, каб перашкодзіць самаапыленню? 2. Якое значэнне для раслін мае самаапыленне? 3. Што такое штучнае апыленне? У якіх мэтах яго праводзяць? 4. Як можна штучна апыліць сланечнік?
Паспрабуйце штучна апыліць пакаёвыя расліны: фуксію або клівію. Паглядзіце, ці ўтвараецца насенне.
§ 49. Апладненне ў кветкавых раслін
Вы ўжо ведаеце, як апыляюцца расліны. А што адбываецца пасля апылення? Каб адказаць на гэта пытанне, разгледзім спачатку будову пылку.
Будова пылінкі. Пылінкі, якія ўтвараюцца ў пыльніках тычынак,— гэта дробныя зярняткі, іх так і называюць — пылковыя зярняты (мал. 71). Самыя буйныя бываюць 0,5 мм у дыяметры, звычайна ж яны значна меншыя. Пад мікраскопам бачна, што пылінкі розных раслін зусім не аднолькавыя. Яны адрозніваюцца сваімі памерамі і формай. Паверхня
Мал. 71. Пылок розных раслін
пылінкі пакрыта рознымі выступамі, бугаркамі. Пападаючы на рыльца песціка, пылковыя зярняты ўтрымліваюцца пры дапамозе вырастаў і ліпкай вадкасці, якая выдзяляецца на рыльцы.
Прарастанне пылку. Папаўшы на рыльца песціка, пылковыя зярняты прарастаюць, утвараючы доўгія тонкія трубкі, якія называюцца пылковымі трубкамі (мал. 72). Кожная пылковая трубка расце і перамяшчаецца ўнутр рыльца і слупка ў напрамку да завязі.
Будова семязачатка. Вы памятаеце, што ў завязі ўтвараюцца семязачаткі. Звонку семязачатак мае покрыва, унутры знаходзіцца зародкавы мяйіок, які складаецца з некалькіх клетак. Адна з клетак зародкавага мяшка — жаночая палавая клетка — яйцаклетка. Палавыя клеткі называюць гаметамі. Значыць, яйцаклетка — жаночая гамета.
У цэнтры зародкавага мяшка размешчана клетка, якую называюць цэнтральнай (гл. мал. 72).
Пылковыя трубкі растуць у напрамку да семязачаткаў, да іх зародкавых мяшкоў. Покрывы няпоўнасцю закрываюць зародкавы мяшок, з боку яйцаклеткі ёсць вузкі канал — пылкаўваход.
Апладненне. У пылковай трубцы ёсць дзве маленькія мужчынскія палавыя клеткі — мужчынскія гаметы — сперміі. Калі пылковая трубка праз пылкаўваход пранікае ўнутр зародкавага мяшка, адзін са сперміяў зліваецца з яйцаклеткай.
118
Песцік Янцаклетка
Зародкавы мяшок
Мал. 72. Апладненне (схема)
Зліццё дзвюх гамет — палавых клетак — называюць апладненнем. Утвараецца зігота (ад грэчаскага слова «зіготас» — злучаны разам).
Другі спермій зліваецца з цэнтральнай клеткай. Такім чынам, два сперміі, зусім аднолькавыя па знешняму выгляду, зліваюцца з зусім рознымі клеткамі. Працэс гэты носіць назву двайнога апладнення. Нічога падобнага ні ў якіх раслін, акрамя кветкавых, не адбываецца. Адкрыццё двайнога апладнення — вялікая заслуга рускага вучонага С. Г. Навашына (1898 г.).
Утварэнне насення і плода. У далейшым зігота падзяляецца шматразова, і ў выніку развіваецца шматклетачны зародак расліны. Цэнтральная клетка, якая злілася з другім сперміем, таксама шматразова падзяляецца, аднак другі зародак не ўзнікае. Утвараецца асаблівая тканка — эндасперм. У клетках эндасперму назапашваюцца пажыўныя рэчывы, неабходныя для развіцця зародка. Покрывы семязачатка раз
растаюцца і ператвараюцца ў насенную лупіну.
Такім чынам, у выніку двайнога апладнення ўтвараецца семя, якое складаецца з зародка, запасальнай тканкі (эндасперму) і насеннай лупіны. Са сценкі завязі ўтвараецца сценка плода, якая называецца каляплоднікам.
Пылковыя зярняты. Пылковая трубка. Зародкавы мяшок. Гамета. Яйцаклетка. Спермій. Цэнтральная клетка. Пылкаўваход. Апладненне. Двайное апладненне. Зігота. Каляплоднік.
\ 1. Што дае магчымасць пылінцы ўтрым
• лівацца на рыльцы песціка? 2. Як адбываецца прарастанне пылковага зерня? Што такое пылковая трубка? 3. Якая будова семязачатка? 4. Што такое гамета? Якія бываюць гаметы? 5. Як адбываецца двайное апладненне? 6. Як адбываецца ўтварэнне зародка расліны? 7. У выніку якога працэсу ўтвараецца эндасперм? Якая яго роля? 3 чаго ўтвараецца насенная лупіна?
119
§ 50. Плады
Як мы высветлілі, плады ўтвараюцца з завязей кветак у выніку апылення і апладнення.
Плады вельмі разнастайныя, не меншыя за кветкі.
Аднанасенныя І шматнасенныя плады. Па якіх найбольш важных адзнаках можна падзяліць плады на групы? Папершае, па колькасці насення. Колькасць насення залежыць ад колькасці семязачаткаў унутры завязі. Калі ў завязі адзін семязачатак, то і ў плодзе будзе адно семя, напрыклад у пшаніцы, сланечніку. Але ў многіх раслін у завязі шмат семязачаткаў. Значыць, у іх пладах будзе шмат насення, як у гароху, гарбузоў, памідораў. Нярэдка бывае, што семязачаткаў утвараецца больш, чым насення, але, зразумела, не наадварот.