Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
99
тканкі дзеляцца. Утвараюцца новыя клеткі, якія ўваходзяць у састаў драўніны і лубу. Пры гэтым у бок драўніны камбій адкладвае клетак больш, чым у бок кары. Таму прырост драўніны ідзе хутчэй, чым лубу. У выніку дзейнасці камбію павялічваецца таўшчыня сцябла.
Гадавыя кольцы. Драўніна, якая ўзнікае дзякуючы працы камбію на працягу аднаго вегетацыйнага перыяду, утварае гадавое кольца (мал. 58). Гадавое кольца — гэта прырост драўніны за год. Ва ўнутранай зоне гэтага кольца, бліжэй да асяродка, сасуды больш буйныя і іх больш. Гэту драўніну называюць ранняй. У знадворнай зоне кольца, бліжэй
Мал. 58. Схема будовы ствала дрэва (папярочны зрэз)
да кары, клеткі больш дробныя і больш таўстасценныя. Гэта — позняя драўніна.
Зімой клеткі камбію не дзеляцца, яны знаходзяцца ў стане спакою. Вясной з распусканнем пупышак узнаўляецца дзейнасць камбію. Узнікаюць новыя клеткі драўніны, і, значыць, фарміруецца новае гадавое кольца. Буйнаклетачная драўніна (ранняя) аказваецца побач з драбнаклетачнай (позняй) мінулага года. Дзякуючы такому суседству добра бачна мяжа паміж гадавымі прыростамі драўніны.
Па колькасці спілаваных кольцаў на пні вызначаюць узрост спілаванага дрэва. Пры ўважлівым разгляданні паверхні спілу можна ўбачыць, што на адным і тым жа пні таўшчыня гадавых кольцаў неаднолькавая. Сустракаюцца шырокія і вузкія кольцы. Першыя ўтварыліся ў гады, больш спрыяльныя па кліматычных умовах для росту расліны, другія — у менш спрыяльныя. У цёплае і вільготнае лета прырост драўніны больш значны, кольцы шырэйшыя. У халодны і сухі год гадавыя кольцы вузкія.
Вынікі вывучэння гадавых кольцаў можна выкарыстаць для ацэнкі кліматычных змен у мінулыя гады. Пры гэтым неабходна ўлічваць узрост дрэва. Звычайна кольцы бываюць большай шырыні ў дарослых раслін, калі прырост сцябла (ствала) і ў вышыню, і ў таўшчыню найбольшы. У старасці інтэнсіўнасць прыросту паніжаецца і гадавыя кольцы робяцца больш вузкімі.
100
Даўно было заўважана, што таўшчыня гадавых кольцаў вызначаецца і тымі ўмовамі, у якіх расце расліна. Дрэва, якое вырасла на вільготных глебах, мае шырокія кольцы, а якое вырасла на сухіх пясчаных,— вузкія.
Адно і тое ж гадавое кольца можа быць шырэйшае з аднаго боку і вузейшае — з другога. Гэта залежыць ад многіх прычын: арыенціроўкі дрэва да старон свету, нахілу ствала, наяўнасці або адсутнасці побач дрэў, а таксама ад формы кроны.
Гадавое кольца. Ранняя драўніна.
Позняя драўніна.
1. Як адбываецца рост сцябла ў таў2 шчыню? 2. Што такое гадааое кольца?
3. Аб чым можна даведацца па гадавых кольцах? 4. Колькі гадавых кольцаў у ствале сямігадовага ясеня? 5. Колькі камбіяльных кольцаў у ствале дзасяцігадовага дуба?
Вымвачмане ўзросту галіны (ствала) па спілу
1. Разгледзьце распіл драўнянага сцябла. Знайдзіце гадааыя кольцы, падлічыце іх і вызначце ўзрост гэтага сцябла.
2. Ці аднолькавая таўшчыня гадавых кольцаў? Калі не, то як вы гэта можаце растлумачыць?
3. Ці гадавога Калі не, мачыць?
аднолькавая таушчыня кожнага кольца па ўсёй акружнасці? то як вы гэта можаце растлу
4. Якія гадавыя кольцы старэйшыя: тыя, што знаходзяцца бліжэй да кары, ці тыя, якія бліжэй да асяродка? Чаму?
§ 42. Перамяшчэнне пажыўных рэчываў па сцяблу
Перамяшчэнне па сцяблу вады і раствораных у ёй мінеральных і арганічных рэчываў. Адна з найважнейшых функцый сцябла — транспартная. Яна заключаецца ў перадачы раствораў ад органаў глебавага жыўлення — каранёў і органаў паветранага жыўлення — лістоў да ўсіх клетак расліны.
Вы ўжо ведаеце, што вада і мінеральныя рэчывы, паглынутыя коранем з глебы, а таксама раствораныя ў вадзе арганічныя рэчывы, якія ўтварыліся ў клетках кораня, паступаюць у сасуды драўніны і падымаюцца па іх ад кораня да надземных органаў. У сцябле рух гэтых рэчываў працягваецца па сасудах драўніны. У гэтым вы яшчэ раз можаце ўпэўніцца, прарабіўшы наступны дослед.
Парасткі якоганебудзь дрэва або кустоўя (ліпы, бярозы, парэчак) апусцім у пасудзіну з вадой, падфарбаванай чарнілам, напрыклад чырвоным (мал. 59). Ужо праз 2—4 гадзіны зробім на рознай вышыні некалькі папярочных зрэзаў сцябла. На ўсіх зрэзах убачым, што змяніла сваю афарбоўку і зрабілася чырвонай драўніна, па сасудах якой паднімаўся раствор. Кара і асяродак засталіся неафарбаванымі. Вада з растворанымі ў ёй рэчывамі, мінеральнымі і арганічнымі, паднімаецца па драўніне сцябла, па яе сасудах.
101
Мал. 59. Дослед, які паказвае рух вады і раствораных у ёй рэчываў па драўніне
Мал. 60. Дослед, які паказвае рух раствораў арганічных рэчываў ад лістоў па лубу
Перамяшчэнне па сцяблу раствораў арганічных рэчываў, якія ўтварыліся ў лістах у выніку фотасінтэзу. Ужо неаднаразова мы гаварылі
аб тым, што рух раствору арганічнага рэчыва з лістоў ідзе па лубу, па яго сітападобных трубках. Пацвердзіць гэта дапаможа наступны дослед. Два аблісцелыя парасткі, напрыклад вярбы або таполі, апусцім у пасудзіну з вадой (мал. 60). Папярэдне ў аднаго з іх бліжэй да ніжняга канца здымем кольца кары. Паставім парасткі на святло. Вы ўжо ведаеце, што ў лістах на святле адбываецца фотасінтэз, утвараюцца арганічныя рэчывы. 3 часам у першага парастка са знятай карой сцябло над кольцам некалькі патаўшчаецца. У другога парастка на сцябле наплыву не ўтвараецца. Спецыяльна праведзены аналіз паказвае, што патаўшчэнне сцябла над кольцам адбылося таму, што ў клетках кары сабралася арганічнае рэчыва. Далейшы рух яго да ніжняга канца парастка аказаўся немагчымым. Чаму? Успомнім, што па кары праходзяць сітападобныя трубкі. Зняўшы кару, мы парушылі бесперапыннасць праводзячага шляху. А менавіта па гэтаму шляху адбываецца рух раствору арганічнага рэчыва ад лістоў да каранёў. У другога парастка праводзячыя шляхі не парушаліся і таму наплыву не ўтварылася.
Такім чынам, арганічныя рэчывы ў раствораным стане перамяшчаюцца па лубу, па яго сітападобных трубках, ад лістоў да ўсіх іншых органаў расліны — каранёў, падземных парасткаў, верхавінкі надземнага парастка, кветак, пладоў, насення.
102
^^ 1. Па якіх праводзячых шляхах сцябла перамяшчаюцца вада і раствораныя ў ёй мінеральныя і арганічныя рэчывы ад кораня? 2. Па якіх праводзячых шляхах сцябла перамяшчаюцца растворы арганічных рэчываў ад лістоў?
Перамяшчвнне вады I мінеральных р>чываў па драўніне
1. На парастку ліпы, які прастаяў у растворы чарніла суткі, прэпаравальным нажом зрэжце ніжнюю частку (прыкладна
1—2 см). Разгледзьце пры дапамозе лупы папярочны разрэз. Які слой сцябла афарбаваўся?
2. Прэпаравальным нажом зрабіце падоўжны разрэз сцябла. Разгледзьце яго пры дапамозе лупы. Які слой афарбаваўся?
3. Зрабіце ў сшытку малюнкі папярочнага і падоўжнага зрэзаў сцябла ліпы. Расфарбуйце на малюнку той слой сцябла, які афарбаваўся чарнілам.
4. У сшытку запішыце вывад: па якой частцы сцябла перамяшчаецца вада і мінеральныя рэчывы?
Аб чым мы даведаліся з раздзела VII
Сцябло — восевая частка парастка.
Сцябло выконвае наступныя функцыі: апорную, транспартную, фотасінтэзуючую, назапашвальную.
У састаў шматгадовага драўнянага сцябла ўваходзяць тканкі: покрыўная (корак), луб (сітападобныя трубкі і клеткіспадарожніцы, лубяныя валокны, назапашвальныя клеткі), утваральная (камбій), драўніна (сасуды, валокны, назапашвальныя клеткі), назапашвальныя клеткі асяродка.
Рост сцябла ў таўшчыню адбываецца за кошт дзялення клетак камбію. Прырост драўніны за год называюць гадавым кольцам. Па гадавых кольцах можна вызначыць узрост дрэва, умовы яго росту, стораны свету.
Вада з растворанымі ў ёй рэчывамі, мінеральнымі і арганічнымі, паднімаецца ад кораня па драўніне сцябла, па яе сасудах.
Растворы арганічных рэчываў ад лістоў перамяшчаюцца да ўсіх органаў ■ расліны па лубу, па яго сітападобных трубках.
Раздзел VIII. ВЕГЕТАТЫЎНАЕ
§ 43. Натуральнае вегетатыўнае размнажэнне раслін
Што такое вегетатыўнае размнажэнне. Усе збіралі лясныя суніцы і, пэўна, заўважалі, што ад кусціка з кветкамі і пладамі ва ўсе бакі распаўзаюцца тоненькія гарызантальныя
РАЗМНАЖЭННЕ РАСЛІН
парасткі — «вусы», або сталоны (мал. 61). 3 верхавінкавай пупышкі сталона ўтвараецца пакарочаны разетачны парастак. Ад разеткі вырастаюць прыдаткавыя карані, якія пачынаюць забяспечваць яе вадой і мінеральнымі рэчывамі. Да пачатку восені тонкія міжвузеллі сталона высыхаюць і хутка разбураюцца. A pa
103
Мал. 61. Размнажэнне паўзучымі парасткамі
зеткавы парастак, паспяхова перазімаваўшы пад снегам, пачынае жыць як самастойная расліна, не звязаная ўжо з мацярынскім кустом. Чым больш утвараецца сталонаў, тым больш будзе новых раслін.
Што ж адбылося? Замест адной расліны суніц атрымалася некалькі. Значыць, адбылося размнажэнне. Але ў гэтым не ўдзельнічала насенне. Аддзяліліся парасткі з прыдаткавымі каранямі, гэта значыць вегетатыўныя органы, якія далі пачатак самастойным раслінам. Размнажэнне раслін пры дапамозе вегетатыўных органаў называюць вегетатыўным размнажэннем.
У прыродзе вегетатыўнае размна
жэнне вельмі шырока распаўсюджана. Для гэтага могуць служыць розныя вегетатыўныя органы.
Размнажэнне паўзучымі парасткамі. У сунічніку паўзучыя парастківусы вельмі своеасаблівыя, «спецыялізаваныя»: тонкія, недаўгавечныя, з недаразвітымі лістамі. Але расліны могуць размнажацца вегетатыўна і паўзучымі парасткамі са звычайнымі сцёбламі і лістамі. Так, напрыклад, вельмі часта сустракаецца на лугах, палянах і на гарадскіх газонах канюшына белая (гл. мал. 61). Яе парасткі растуць заўсёды гарызантальна, як бы паўзуць па зямлі, і ўтвараюць прыдаткавыя карані. А су
104
квецці на доўгіх ножках выходзяць з пазух трайчастаскладаных лістоў. Калі выкапаць расліну белай канюшыны, то мы ўбачым разгалінаваную сістэму такіх паўзучых парасткаў. Разрастаючыся ва ўсе бакі, канюшына белая захоплівае ўсё большую плошчу, часамі пры гэтым выцесніўшы суседнія расліны. Але парасткі, нарастаючы сваімі верхавінкамі, старэюць і пачынаюць адміраць каля асновы. Бакавыя парасткі раз’ядноўваюцца, і атрымліваецца ўжо некалькі самастойных раслін, не звязаных адна з адной.
Такім чынам размнажаюцца лугавы чай, блюшчык, крынічнік лекавы, журавіны.
Размнажэнне карэнішчамі. Пры дапамозе гарызантальных карэнішчаў расліны (брусніцы, чарніцы, пырнік паўзучы, ландыш) хутка захопліваюць вялікую плошчу, часам у некалькі квадратных метраў. Але, як і ў выпадку з надземнымі паўзучымі парасткамі, у карэнішчаў паступова адміраюць і разбураюцца больш старыя часткі. Пры гэтым асобныя галіны раз’ядноўваюцца і становяцца самастойнымі раслінамі.