• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    Пры разгляданні пад мікраскопам папярочнага зрэзу пласцінкі ліста можна ўбачыць, што скурка складаецца з аднаго слоя клетак (мал. 49). Іх знадворныя клеткі ў параўнанні з унутранымі больш тоўстыя. Акрамя таго, на паверхні покрыўнай тканкі ёсць плеўка, якая ўтворана рэчывамі, што дрэнна прапускаюць ваду. Гэта — кутыкула. Дзякуючы патоўшчанай абалонцы і кутыкуле значна памяншаецца трата вады з паверхні лістоў. Акрамя таго, кутыкула ахоўвае лісты ад перагрэву і апёкаў.
    Замыкальныя клеткі. Вусцейкавая шчыліна. Вусцейка. Кутыкула.
    1.	Якая будова покрыўнай тканкі ліста?
    2.	Якую будову мае вусцейка і якая яго роля ў жыцці расліны?
    80
    Будова скуркі ліста
    1.	Разгледзьце пад мікраскопам пры павелічэнні ў 120 разоў, а затым пры павелічэнні ў 300 разоў мікрапрэпарат «Эпідэрміс і валаскі ліста герані».
    2.	На мікрапрэпараце знайдзіце бясколерныя клеткі покрыўнай тканкі. Разгледзьце іх. Якую форму яны маюць? Якая іх будова? Якое іх значэнне ў жыцці ліста?
    3.	Знайдзіце на мікрапрэпараце вусцейкі. Разгледзьце іх. Якая форма замыкальных клетак? Чым адрозніваюцца замыкальныя клеткі ад бясколерных клетак покрыўнай тканкі?
    4.	Падлічыце колькасць вусцейкаў у полі зроку мікраскопа. Знайдзіце паміж замыкальнымі клеткамі вусцейкавую шчыліну.
    5.	Знайдзіце і разгледзьце на мікрапрэпараце валаскі. Якое іх значэнне? Ці ўсе валаскі на лісце пакаёвай герані (пеларгоніі) маюць аднолькавую будову?
    Пасля разглядання і вывучэння прэпарата замалюйце скурку ў сшытку. Да малюнка зрабіце подпісы: асноўныя клеткі скуркі, замыкальныя клеткі вусцейка, вусцейкавая шчыліна, валаскі.
    § 33. Клетачная будова ліста. Асноўная і праводзячая тканкі
    Асноўная тканка ліста. Пад скуркай знаходзіцца мякаць ліста, або асноўная тканка. Кожная клетка гэтай тканкі мае тонкую абалонку, цытаплазму, ядро, хларапласты, вакуолю. Наяўнасць хларапластаў надае зялёны колер тканцы і ўсяму лісту. Клеткі, якія прылягаюць да верхняй скуркі ліста, выцягнуты і размешчаны вертыкальна. За знешняе падабенства кожнай асобнай клеткі са слупком тканку называюць слупкаватай. Па невялікіх, але шматлікіх міжклетні
    ках слупкаватай тканкі цыркулюе паветра.
    Асноўная тканка, што залягае пад слупкаватай (бліжэй да ніжняй скуркі), атрымала назву губчатай, паколькі яе клеткі размешчаны рыхла і паміж імі ўтвараюцца буйныя міжклетнікі, якія таксама запоўнены паветрам. У міжклетніках асноўнай тканкі збіраецца пара вады, якая паступае сюды з клетак.
    Колькасць слаёў клетак слупкаватай і губчатай тканак залежыць ад асвятлення. Напрыклад, у лістах бэзу, якія выраслі на святле (светлавыя лісты), слупкаватая тканка развіта больш моцна, чым у лістоў, якія выраслі ва ўмовах зацямнення (ценявыя лісты).
    Праводзячая тканка. Асноўная тканка ліста пранізана жылкамі (гл. мал. 49). Жылкі — гэта праводзячыя пучкі, паколькі яны ўтвораны праводзячымі тканкамі—лубам і драўнінай. Па лубу перадаецца раствор цукру з ліста да ўсіх органаў расліны. Адкуль жа ўзяўся цукар у лістах? Аб гэтым вы даведаецеся ў наступным параграфе. А зараз адзначым, што рух раствору цукру адбываецца па сітападобных трубках лубу, якія ўтвораны жывымі клеткамі. Гэтыя клеткі выцягнуты ў даўжыню, і ў тым месцы, дзе яны датыкаюцца адна да адной кароткімі бакамі ў абалонках, ёсць невялікія адтуліны. Участак сценкі клеткі з адтулінамі нагадвае сіта, што і вызначыла назву трубкі. Праз адтуліну ў абалонках раствор цукру пераходзіць з адной клеткі ў другую. Сітападобныя трубкі прыста
    81
    саваны да перадачы арганічнага рэчыва на вялікую адлегласць. Шчыльна па ўсёй даўжыні да бакавой сценкі сітападобнай трубкі прылягаюць жывыя клеткі меншых памераў. Яны спадарожнічаюць клеткам трубкі, і іх называюць клеткаміспадарожніцамі.
    Акрамя лубу, у састаў праводзячага пучка ўваходзіць і драўніна. Па сасудах ліста, таксама як і ў корані, рухаецца вада з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі. Ваду і мінеральныя рэчывы расліна паглынае з глебы каранямі. Затым з каранёў па сасудах драўніны гэтыя рэчывы паступаюць у надземныя органы, у тым ліку і да клетак ліста. Такім чынам, па жылках ідзе перадача раствору цукру (арганічнага рэчыва) з ліста да іншых органаў расліны, a ад кораня — вады і мінеральных рэчываў да лістоў. 3 ліста растворы рухаюцца па сітападобных трубках, а да ліста — па сасудах драўніны.
    Праводзячыя пучкі, акрамя таго, выконваюць і апорную функцыю — яны надаюць лісту трываласць. Успомніце леташнія лісты«сетачкі» (гл. мал. 47). У састаў шматлікіх жылак уваходзяць валокны. Гэта доўгія клеткі з завостранымі канцамі і патоўшчанымі адраўнелымі абалонкамі. Буйныя жылкі ліста нярэдка акружаны механічнай тканкай, якая цалкам складаецца з таўстасценных клетак — валокнаў.
    Асноўная тканка. Слупкаватая тканка. Губчатая тканка. Праводзячы пучок. Сітападобныя трубкі. Валокны.
    1.	Чым адрозніваецца слупкаватая тканка ад губчатай? 2. Што такое жылка? Якую будову мае праводзячы пучок ліста?
    3. Па якіх элементах праводзячага пучка ідзе перадача арганічных рэчываў з лістоў да іншых частак расліны? 4. Па якіх элементах праводзячага пучка ідзе перадача вады і мінеральных солей ад KapaHey да лістоў?
    Будова асноўнай і праводзячай тканак ліста
    Г 1. Разгледзьце пад мікраскопам мікрапрэпарат «Ліст камеліі — папярочны разрэз» спачатку пры павелічэнні ў 56 разоў, а затым пры павелічэнні ў 300 разоў. Знайдзіце на папярочным разрэзе ліста верхнюю скурку. Адзначце асаблівасці будовы абалонак клетак.
    2.	Пад верхняй скуркай знайдзіце клеткі слупкаватай тканкі, разгледзьце іх. Знайдзіце і разгледзьце клеткі губчатай тканкі. Параўнайце клеткі слупкаватай і губчатай тканак. Якая іх форма? Як клеткі кожнага віду тканак размешчаны ў адносінах адна да адной? Якая іх афарбоўка? Ад чаго гэта залежыць? У якіх клетках больш хларапластаў? Дзе міжклетнікі буйнейшыя?
    3.	Знайдзіце на мікрапрэпараце і разгледзьце праводзячы пучок. Знайдзіце ў ім сасуды, сітападобныя трубкі, валокны. Якія функцыі выконваюць сасуды, сітападобныя трубкі, валокны?
    4.	Знайдзіце і разгледзьце на мікрапрэпараце ніжнюю скурку з вусцейкамі. Звярніце ўвагу на тое, што насупраць вусцейкавай шчыліны размешчана паветраная лоласць. Якія функцыі вусцейкаў? Вывучыўшы прэпарат, скажыце, якімі тканкамі ўтвораны ліст.
    82
    § 34. Зялёныя лісты — органы паветранага жыўлення
    Лісты — органы расліны, якія забяспечваюць яе жыўленне. Паколькі лісты знаходзяцца ў паветраным асяроддзі, то іх вобразна называюць органамі паветранага жыўлення, у адрозненне ад каранёў — органаў глебавага жыўлення. Якое ж жыўленне атрымлівае расліна з паветранага асяроддзя, у якім яна знаходзіцца? Што адбываецца з ім у клетках ліста? Якія ўмовы неабходны для ажыццяўлення працэсу паветранага жыўлення? На ўсе гэтыя пытанні даць адказы дапамогуць доследы.
    Утварэнне ў лістах арганічнага рэчыва. Возьмем пакаёвую расліну, напрыклад пеларгонію, гартэнзію або прымулу, шчодра пальём вадой і паставім у цёмнае месца. Праз 2—3 дні праверым, ці ёсць у лістах крухмал (мал. 50). Для гэтага зрэжам адзін ліст, апусцім яго на 2—3 хвіліны ў кіпень, а потым у колбу з гарачым спіртам. Мы ўбачым, што ліст губляе зялёную афарбоўку. Гэта адбываецца таму, што фарбавальныя рэчывы (пігменты) хларапластаў выходзяць наверх і раствараюцца ў спірце. Абясколераны ліст прамыем у гарачай вадзе, пакладзём на талерку і зальём слабым растворам ёду (ёдная проба). Афарбоўка ліста пры гэтым не мяняецца або ён набывае бледнажоўты колер ад ёду. Крухмал у лістах мы не выявілі.
    Накрыем частку ліста гэтай жа расліны з абодвух бакоў шчыльнай
    Ліст пасля апрацоўкі спіртам і апускання ў раствор ёду
    Вуглякіслы газ
    Ліст пасля апрацоўкі спіртам і апускання ў раствор ёду Мал. 50. Доследы, якія выяўляюць умовы, неабходныя для фотасінтэзу
    83
    паперай. Расліну паставім на сонечнае або электрычнае святло. На наступны дзень доследны ліст зрэжам і апрацуем гэтак жа, як і ліст расліны, што трымалі ў цемнаце. Абясколераны ліст зальём слабым растворам ёду. Той яго ўчастак, які быў закрыты шчыльнай паперай, не змяніў афарбоўку. Участак ліста, на які падала святло, ад раствору ёду стаў цёмнасінім. Вы ўжо ведаеце, што сінюю афарбоўку ад ёду набывае крухмал. Значыць, крухмал утварыўся толькі ў той частцы ліста, якая была асветлена.
    У якіх клетках ліста ўтвараецца крухмал? Арганічнае рэчыва на святле ўтвараецца ў зялёных клетках ліста. На папярочным зрэзе пласцінкі пад мікраскопам відаць, што ў цёмнасіні колер афарбаваліся хларапласты.
    Спецыяльныя даследаванні, праведзеныя вучонымі, паказалі, што на святле ў хларапластах утвараецца цукар. Затым у выніку пераўтварэнняў з цукру ў хларапластах утвараецца крухмал. Крухмал — гэта арганічнае рэчыва, якое ў вадзе не раствараецца. Таму пасля кіпячэння ліста крухмал захоўваецца ў хларапластах і яго ўдаецца лёгка выявіць пры дапамозе раствору ёду.
    Чаму мы не выявілі крухмал у лісце, узятым з расліны, якая на працягу 2—3 дзён была вытрымана ў цемнаце? Менавіта таму, што на працягу названага тэрміну расліна зрасходавала тыя запасы крухмалу, якія былі назапашаны раней, а новае арганічнае рэчыва пры адсутнасці святла
    не ўтварылася. Крухмал у лістах утварыўся толькі пасля таго, як расліна была перанесена на святло.
    Рэчывы, неабходныя для ўтварэння крухмалу ў хларапластах. Паставім дзве невялікія пакаёвыя расліны, напрыклад пеларгонію або прымулу, у цёмнае месца. Праз 2—3 дні адну расліну паставім на кавалак шкла пад шкляны каўпак. Побач з гэтай раслінай пад каўпак змесцім шклянку з растворам едкай шчолачы — рэчыва, якое паглынае з паветра вуглякіслы газ. Для таго каб новыя порцыі паветра не паступалі да расліны, змажам краі каўпака вазелінам. Хутка пад каўпаком увесь вуглякіслы газ будзе паглынуты растворам едкай шчолачы (гл. мал. 50).
    Другую расліну таксама паставім на шкло пад каўпак. Побач з раслінай паставім шклянку з содай або кавалачкамі мармуру, змочанымі растворам салянай кіслаты. У выніку ўзаемадзеяння соды або мармуру з кіслатой выдзяляецца вуглякіслы газ. Значыць, у паветры пад каўпаком, дзе знаходзіцца другая расліна, будзе шмат вуглякіслага газу. Абедзве расліны паставім у аднолькавыя ўмовы асвятлення (на сонечнае або электрычнае святло).
    На наступны дзень возьмем па аднаму лісту з кожнай расліны і апрацуем іх таксама, як гэта рабілі раней. На абясколераныя лісты падзейнічаем растворам ёду. Адзін ліст сінее — значыць, у яго клетках утва