• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    84
    рыўся крухмал. Афарбоўка другога не змянілася. Цёмнасінім стаў ліст той расліны, якая знаходзілася пад каўпаком, дзе быў вуглякіслы газ (гл. мал. 50).
    Такім чынам, мы адказалі з вамі на пытанне, пастаўленае раней: якое жыўленне атрымлівае расліна з паветра? Дослед паказаў: гэта вуглякіслы газ; ён неабходны для ўтварэння арганічнага рэчыва. Як вы ведаеце, гэты газ уваходзіць у састаў паветра. Паветра паступае ў ліст праз вусцейкавыя шчыліны і запаўняе прастору паміж клеткамі. 3 міжклетнікаў вуглякіслы газ пранікае ў клеткі.
    Акрамя вуглякіслага газу, ва ўтварэнні крухмалу прымае ўдзел вада. Яе расліна атрымлівае з глебы. KapaHi паглынаюць ваду, якая па сасудах праводзячых пучкоў паднімаецца ў сцябло і далей у лісты. У клетках зялёнага ліста, у хларапластах, з вуглякіслага газу і вады пры наяўнасці святла ўтвараецца арганічнае рэчыва.
    Працэс утварэння ў хларапластах арганічнага рэчыва на святле з вуглякіслага газу і вады атрымаў назву фотасінтэзу (ад грэчаскіх слоў «фотас» — святло і «сінтэз» — злучэнне).
    Што адбываецца з арганічнымі рэчывамі, утворанымі ў хларапластах. Крухмал, што ўтварыўся ў хларапластах пад уздзеяннем асобых рэчываў, ператвараецца ў раства
    ральны цукар, які паступае да тканак усіх органаў расліны. У клетках некаторых тканак цукар можа зноў ператварыцца ў крухмал.* Назапашаны крухмал збіраецца ў бясколерных пластыдах.
    3 цукраў, якія ўтварыліся пры фотасінтэзе, а таксама з мінеральных солей, паглынутых каранямі з глебы, расліна стварае рэчывы, якія ёй неабходны: бялок, тлушч і многія іншыя. 3 адных рэчываў будуюцца новыя клеткі, другія выкарыстоўваюцца ў працэсе дыхання, як крыніца энергіі, трэція назапашваюцца.
    У запасальных тканках клубня бульбы адкладваецца ў вялікай колькасці крухмал, у мясістых лістах цыбулі — раствораны ў клетачным соку цукар. Цукар назапашваецца ў пладах персіка, яблыні, гарбуза, вінаграду. Шмат яго ў караняплодах цукровых буракоў, сцёблах цукровага трыснягу.
    Тканкі некаторых раслін багатыя тлушчам. Назапашаны тлушч ёсць у насенні сланечніку, ільну, канапель, бавоўны і многіх іншых раслін. Бялок назапашваецца ў насенні гароху, фасолі, соі, бобу.
    Фотасінтэз.
    1.	Чаму зялёныя лісты называюць органамі паветранага жыўлення? 2. 3 якіх рэчываў утвараецца ў хларапластах цукар?
    3.	Якія ўмовы неабходны для ўтварэння ў клетках ліста цукру? 4. Што такое фотасінтэз?
    85
    §	35. Выдзяленне раслінай кіслароду ў працэсе фотасінтэзу
    Выдзяленне кіслароду раслінай. Вы ўжо ведаеце, што для ўтварэння арганічнага рэчыва ў хларапластах расліне неабходны вада, вуглякіслы газ, святло. Вучоныя паказалі, што паглынанне раслінай адных рэчываў са знешняга асяроддзя суправаджаецца выдзяленнем другіх. У прыродзе адбываецца абмен рэчываў паміж жывым арганізмам і навакольным асяроддзем. Якое рэчыва выдзяляе расліна ў навакольнае асяроддзе пры фотасінтэзе? Каб адказаць на гэта пытанне, правядзём дослед (мал. 51). Возьмем эладэю, якую часта разводзяць у акварыумах. Будучы воднай раслінай, эладэя выкарыстоўвае для жыўлення вуглякіслы газ, раствораны ў вадзе. Для доследу возьмем дзве шклянкі з парасткамі эладэі. Сцёблы галінак пад вадой падрэжам каля асновы, затым расліну прыкрыем шкляной лейкай. Лепш гэта зрабіць такім чынам, каб абрэзаныя канцы сцёблаў былі накіраваны да вузкай часткі лейкі, у бок яе трубкі. Возьмем прабірку, да краёў запоўнім яе вадой і, закрыўшы адтуліну вялікім пальцам правай рукі, паставім прабірку на трубку лейкі. Расліну можна падкарміць вуглякіслым газам. 3 гэтай мэтай да вады дабавім невялікую колькасць пітной соды або будзем удзімаць у яе праз трубачку выдыхаемае паветра, багатае вуглякіслым газам. Адну з падрыхтаваных шклянак з эладэяй па
    Тлеючая лучына загараецца яркім полымем Мал. 51. Доследы, якія даказваюць выдзяленне раслінай кіслароду
    86
    ставім на яркае сонечнае або штучнае святло, а другую — у цемнату. Праз некаторы час з толькі што зрэзаных сцёблаў эладэі, якія стаялі на святле, пачынаюць выдзяляцца бурбалкі газу. Гэты газ выцясняе з прабіркі ваду, яе ўзровень у прабірцы паніжаецца. Калі вада будзе выцеснена з прабіркі поўнасцю, трэба асцярожна зняць прабірку з лейкі. Шчыльна закрыем адтуліну вялікім пальцам левай рукі, а правай рукой ужо ў паветры хутка ўнясём у прабірку запаленую лучыну. Лучына загараецца яркім полымем. Значыць, газ, які выдзеліла эладэя,— кісларод. У працэсе доследу ён сабраўся ў прабірцы і выцесніў ваду.
    Паглядзім на расліну, якая стаяла ў цемнаце. Мы ўбачым, што бурбалкі газу з расліны не выдзяляюцца і прабірка засталася запоўненая вадой.
    Такім чынам, расліна выдзяляе кісларод толькі тады, калі ёсць усе ўмовы для фотасінтэзу — вада, вуглякіслы газ, святло.
    1.	Які газ паглынаецца пры фотасінтэзе? 2. Які газ выдзяляецца пры фотасінтэзе?
    3.	У які час сутак у прыродзе адбываецца фотасінтэз?
    § 36. Назапашванне энергіі сонца зялёнай раслінай
    Складаныя працэсы, якія адбываюцца ў зялёных клетках і прыводзяць да ўтварэння цукру з вуглякіслага газу і вады, могуць працякаць
    толькі пры наяўнасці энергіі. Адкуль яна паступае ў клеткі расліны? Энергію расліна атрымлівае ад сонца. Вось чаму фотасінтэз магчымы толькі на святле. Святло — гэта адзін з відаў энергіі, або адна з яе форм існавання. У прыродзе энергія пераходзіць з адной формы ў другую. Так, напрыклад, прадметы, нагрэтыя сонцам, астываючы, вылучаюць цяпло. Светлавая энергія сонца перайшла ў цеплавую.
    Удзел хларафілу ў фотасінтэзе. Што ж адбываецца з сонечным прамянём (са светлавой энергіяй), калі ён пападае на ліст? Хларафіл улоўлівае і накіроўвае светлавую энергію на здзяйсненне фотасінтэзу, на ўтварэнне арганічнага рэчыва з неарганічных. Гэты працэс, як мы ўжо ведаем, адбываецца ў хларапластах. Пры гэтым светлавая энергія пераходзіць у іншую форму, у такую, што схавана ў арганічным рэчыве, якое ўтварылася.
    Знаходзячыся ў арганічным рэчыве, энергія можа вельмі доўга захоўвацца на Зямлі. Hi чалавек, ні жывёла, ні грыбы, ні расліны, пазбаўленыя хларафілу (напрыклад, пад’ельнік), не могуць засвоіць энергію непасрэдна ад сонца, хоць для жыцця энергія неабходная. Гэта можа зрабіць толькі зялёная расліна. Яе ролю на Зямлі наш выдатны вучоны батанік Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў назваў касмічнай. Гэта трэба разумець так: на Зямлі дзякуючы зялёнай расліне назапашваецца энергія, якая паступіла з космасу ад Сонца. Прычым назапашваецца яна
    87
    ў такой форме, якая даступна для іншых арганізмаў.
    Для чалавека крыніцай энергіі з’яўляецца ежа. Выконваючы работу — і разумовую, і фізічную, мы затрачваем энергію, а папаўняем яе з прыёмам ежы. Пры гэтым мы выкарыстоўваем арганічныя рэчывы, утвораныя зялёнай раслінай. Пры раскладанні гэтых рэчываў і выдзяляецца змешчаная ў іх энергія.
    Каменны вугаль, торф і іншыя гаручыя прыродныя матэрыялы ўтвораны рэчывамі, якія ў вельмі аддаленыя ад нас часы былі створаны ў клетках зялёных раслін і ўвабралі ў сябе энергію сонца. Прайшлі мільёны гадоў, а сонечны прамень, закансерваваны зялёнай раслінай у арганічным рэчыве, захоўваецца на Зямлі. Спальваючы гэтыя рэчывы, чалавек вызваляе энергію, і яна прыводзіць у рух машыны, абагравае і асвятляе жыллё, школы, фабрыкі, заводы.
    Святло неабходна для ўтварэння хларафілу. Для ўтварэння хларафілу таксама неабходна святло. Парасткі, якія вырастаюць без святла, бываюць белыя або бледнажоўтыя. Вам, безумоўна, даводзілася бачыць такія парасткі. Успомніце прарослыя ў цемнаце клубні бульбы, лісты на караняплодах морквы, якія адрастаюць у цемнаце. Але калі гэтыя лісты паставіць на святло, яны зазелянеюць. У клетках, а дакладней — у хларапластах, паяўляецца хларафіл і можа пачацца фотасінтэз.
    Фотасінтэз магчымы толькі ў тых клетках, у якіх ёсць хларафіл.
    Сувязь паміж будовай ліста і функцыяй паветранага жыўлення. Ведаючы функцыю зялёнага ліста як органа паветранага жыўлення, можна зразумець значэнне яго ўплошчанай формы. Пры пласціністай форме органа паверхня яго будзе значна большая. Пры большай паверхні ліст улоўлівае больш сонечных прамянёў і вуглякіслага газу, неабходных для ўтварэння крухмалу.Фотасінтэз адбываецца ў клетках мякаці асноўнай тканкі ліста. Да верхняга боку пласцінкі, на якую падаюць прамяні сонца, павернуты клеткі слупкаватай формы (гл. мал. 49). Да скуркі яны прылягаюць сваім меншым бокам. Таму адразу пад скуркай знаходзіцца вялікая колькасць клетак, багатых хларапластамі. Хларафіл улоўлівае святло і накіроўвае сонечную энергію на ўтварэнне арганічнага рэчыва. Неабходны для фотасінтэзу вуглякіслы газ паступае ў клеткі з паветра, якое цыркулюе ў міжклетніках асноўнай тканкі ліста. Сюды ён пападае са знешняга асяроддзя праз шматлікія вусцейкавыя шчыліны. Праз гэтыя ж шчыліны наверх выходзіць паветра, узбагачанае кіслародам, які выдзяляецца ў працэсе фотасінтэзу. Вада да зялёных клетак паступае па сасудах густой сеткі праводзячых пучкоў — жылак ліста. Па сітападобных трубках праводзячых пучкоў з зялёных клетак адцякае раствор цукру, які паступае да ўсіх тканак і органаў расліны. Праводзячыя тканкі ліста звязаны з праводзячымі тканкамі іншых органаў, і разам яны ўтва
    88
    раюць адзіную транспартную сістэму, па якой вада, мінеральныя солі і арганічныя рэчывы перадаюцца на вялікія адлегласці (гл. мал. 56).
    1. У чым заключаецца касмічная роля зялёных раслін? 2. Адкуль чалавек атрымлівае энергію для выканання разумовай і фізічнай работы? 3. Што з’яўляецца крыніцай энергіі для жывёл?
    4.	У якіх клетках адбываецца фотасінтэз? 5. У чым выяўляецца ўзаемасувязь знешняй будовы ліста і яго функцый? 6. У чым выяўляецца ўзаемасувязь унутранай будовы ліста і яго функцый? 7. Якая роля хларафілу ў працэсе фотасінтэзу?
    § 37. Газаабмен. Сувязь паміж дыханнем і фотасінтэзам
    Састаў паветра. Праз шматлікія вусцейкі ў ліст паступае паветра, у састаў якога ўваходзяць розныя газы. Есць сярод іх вуглякіслы газ і кісларод. У лістах, як і ў іншых органах расліны, рух паветра адбываецца па паветраных ходах, утвораных міжклетнікамі.
    Вуглякіслы газ змяшчаецца ў паветры ў невялікай колькасці (0,03— 0,032 %). Значна больш у паветры кіслароду, на долю якога прыходзіцца пятая частка ад агульнага аб’ёму (21 %). Кісларод неабходны раслінам для дыхання.