Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Раз’яднанню і, значыць, вегетатыўнаму размнажэнню часта садзейнічаюць жывёлы, якія рыюць падземныя хады і харчуюцца раслінамі, напрыклад краты, мышыпалёўкі, буйныя насякомыя — жукі і іх лічынкі, чарвякі.
Размнажэнне клубнямі. Разглядаючы клубні бульбы, мы адзначалі, што яны ўтвараюцца на канцах падземных парасткаўсталонаў (гл.
мал. 43). Клубні лёгка аддзяляюцца ад сталонаў і даюць пачатак новым раслінам. Такім чынам, яны служаць для вегетатыўнага размнажэння.
Чым адрозніваюцца клубні адтых органаў вегетатыўнага размнажэння, якія вы ўжо вывучылі? Успомніце — і на разетках, якія аддзяліліся ад вусоў сунічніку, і на раз’яДнаных частках паўзучых парасткаў і карэнішчаў ужо былі прыдаткавыя карані. На клубнях ёсць пупышкі, але няма каранёў. Таму ў пачатку свайго развіцця новая расліна выкарыстоўвае толькі назапашаныя пажыўныя рэчывы, якія знаходзяцца ў клубні. 3 верхавінкавай і бакавых пупышак клубня, які аддзяліўся, вырастаюць надземныя парасткі. На асновах надземных парасткаў вельмі рана фарміруюцца прыдаткавыя карані. Значыць, новыя расліны, якія ўзнікаюць вегетатыўным спосабам, абавязкова ўзнаўляюць вегетатыўныя органы, якіх не хапае для самастойнага жыцця.
Размнажэнне цыбулінамі. У многіх дзікарослых цыбульных раслін — цыбулі, цюльпанаў — з бакавых пупышак на мацярынскай цыбуліне ўтвараюцца даччыныя цыбуліны, так званыя дзеткі, якія лёгка ад яе аддзяляюцца. Часамі дробныя цыбулінкі ўтвараюцца на падземным парастку ў пазухах лістоў або ў суквецці замест кветак. Яны ападаюць на зямлю. Кожная даччыная цыбуліна можа даць новую расліну. 3 пупышкі цыбуліны вырастае парастак, а карані, якіх не хапае, утвараюцца на донцы як прыдаткавыя.
105
Мал. 62. Вегетатыўнае размнажэнне пакаёвых раслін
Размнажэнне лістамі
Бягонія
Узумбарская фіялка
Размнажэнне лістамі. Зрэдку сярод раслін сустракаецца вегетатыўнае размнажэнне пры дапамозе лістоў (мал. 62). Да іх адносіцца буйміна лугавая. Яна расце на вільготнай глебе па берагах ручаёў, у ярах. Летам асобныя лісцікі яе складаных перыстых лістоў ападаюць і на іх паяўляюцца пупышкі, з якіх вырастаюць маленькія
Мал. 63. Размнажэнне каранёвымі атожылкамі ў бадзяку агароднага
парасткі са сваімі прыдаткавымі каранямі.
Размнажэнне каранёвымі атожылкамі. Некаторыя расліны здольны ўтвараць пупышкі на каранях. Парасткі, якія вырастаюць з гэтых пупышак, называюць каранёвымі атожылкамі (мал. 63), а самі расліны коранеатожылкавымі. Да іх адносяцца, напрыклад, асіна, вішня, бэз, маліна, асот, чартапалох, іванчай.
Таксама як і сістэма карэнішчаў, каранёвая сістэма ў коранеатожылкавых мнагалетнікаў з часам разбураецца ў больш старых частках. Такім чынам, каранёвыя атожылкі могуць раз’яднацца і стаць самастойнымі раслінамі.
Значэнне вегетатыўнага размнажэння ў прыродзе. Як мы ведаем, у раслін рост і абнаўленне каранёў і парасткаў працягваецца ўсё жыццё. Адначасова з гэтым ідзе і адміранне больш старых частак. Таму вегетатыўнае размнажэнне з’яўляецца проста вынікам гэтага разра
106
стання і раз’яднання на часткі. Бывае, што ўтвараюцца і спецыяльныя органы вегетатыўнага размнажэння — сталоны, клубні, цыбулінкі, якія аддзяляюцца даволі хутка і рана.
Вегетатыўнае размнажэнне садзейнічае хуткаму захопу новых плошчаў жыўлення, рассяленню раслін, яго паспяховай канкурэнцыі з іншымі. Бо арганізмы, якія толькі што ўтварыліся, дастаткова буйныя і маюць відавочную перавагу над дробнымі і слабымі праросткамі, якія толькі паявіліся з насення. Акрамя таго, у некаторых раслін насеннае размнажэнне бывае замаруджана — зза адсутнасці спрыяльных умоў для цвіцення, апылення і выспявання пладоў (напрыклад, у многіх лясных траў у глыбокім ценю пад полагам дрэў). I тады яны размнажаюцца вегетатыўна: ландыш, майнік, асака валасістая і інш.
Вегетатыўнае размнажэнне.
1. Што такое ввгетатыўнае размнажэнне? 2. Якімі органамі могуць размнажацца расліны? 3. Што неабходна для паўнацэннага самастойнага жыцця часткі расліны, якая аддзялілася?
§ 44. Штучнае вегетатыўнае размнажэнне раслін
Штучнае вегетатыўнае размнажэнне ў гаспадарцы. Давайце падумаем, якімі спосабамі чалавек размнажае неабходныя яму культурныя расліны. Ці заўсёды мы толькі сеем
насенне? Як можна хутка азеляніць свой клас, кватэру? Вельмі многія расліны можна вырасціць пры дапамозе вегетатыўнага размнажэння. Бульбу ў гаспадарцы размнажаюць толькі клубнямі (насеннем карыстаюцца пры вырошчванні новых сартоў). Клубніцы размнажаюць «вусамі», ягаднае кустоўе — часткамі кустоўя (дзяленнем), каранёвымі атожылкамі. Дэкаратыўныя мнагалетнікі таксама размнажаюць часткамі кустоўя (флёксы, залатыя шары), клубнямі (вяргіні), цыбулінамі (цюльпаны, нарцысы). Такім чынам, чалавек выкарыстоўвае тыя ж спосабы вегетатыўнага размнажэння, якія ўласцівы раслінам у прыродзе. Толькі чалавек падзяляе расліны на часткі, не чакаючы, пакуль яны самі раз’яднаюцца, паскарае гэты працэс.
Але ёсць яшчэ і такія спосабы вегетатыўнага размнажэння, якія ў прыродзе рэдкія або зусім не існуюць. Да «самых штучных» спосабаў трэба аднесці размнажэнне чаранкамі, адводкамі, прывіўкай і, нарэшце, спосабам культуры тканак.
Размнажэнне парасткавымі чаранкамі. Чаранком называюць адрэзак любога вегетатыўнага органа — парастка (сцябла, ліста), кораня. На такім адрэзку звычайна ўжо ёсць пупышкі або яны могуць паявіцца ў спрыяльных умовах. 3 чаранка вырастае новая расліна шляхам рэгенерацыі — аднаўлення, дабудовы органаў, якіх не хапае. Так, напрыклад, традэсканцыю, герань (пеларгонію) і многія іншыя пакаёвыя
107
расліны размнажаюць парасткавымі чаранкамі (гл. мал. 62). Адрэзаныя галінкі з 3—4 лістамі або ставяць у ваду, або садзяць у вільготны пясок і на першы час накрываюць шклянкай, каб стварыць вільготную атмасферу. У такіх спрыяльных умовах на ніжняй частцы чаранкоў хутка ўтвараюцца прыдаткавыя карані, расліна ўкараняецца і робіцца самастойнай і паўнацэннай.
Выклікаць утварэнне каранёў можна і проста паставіўшы чаранок у ваду, а затым перасадзіўшы ў глебу. Вельмі лёгка ўкараняюцца такім чынам зрэзаныя галінкі вярбы, таполі, парэчак.
Размнажэнне атожылкамі. Часам ддя размнажэння агрэсту, парэчак, каліны карыстаюцца атожылкамі (мал. 64). Ніжнія галінкі прыгінаюць да зямлі, прышпільваюць драўлянымі шпількамі, прысыпаюць вільготнай зямлёй. Калі ўтвараюцца прыдаткавыя карані, галінкуатожылак адразаюць ад мацярынскага куста і перасаджваюць. Атрымліваецца той
жа вынік, што і пры чаранкаванні, толькі ўкараненне адбываецца да аддзялення галінкі.
Размнажэнне каранёвымі чаранкамі. Каранёвымі чаранкамі можна размнажаць культурныя коранеатожылкавыя расліны, напрыклад маліну. Але часцей такім спосабам мы міжвольна штучна размнажаем коранеатожылкавае пустазелле: асот жоўты, чартапалох палявы (гл. мал. 63), адуванчык. Пры ўзворванні, перакопванні агарода, нават проста пры праполцы і рыхленні лапатай або матыкай карані гэтых раслін разразаюцца на дробныя адрэзкічаранкі. Вельмі хутка з пупышак на іх вырастаюць новыя парасткі. Амаль кожны кавалачак кораня здольны даць новую расліну. Таму так цяжка змагацца са шматгадовым коранеатожылкавым пустазеллем.
Размнажэнне ліставымі чаранкамі. Ліставымі чаранкамі размнажаюць пакаёвыя бягоніі, сенполію (узамбарскую фіялку) (гл. мал. 62), сансеўеру (шчупакоў хвост). Ліставым чаранкам неабходны асабліва старанны догляд, пакуль не ўтварыліся маладыя расліны. Іх трэба абавязкова накрываць шклянкай і падтрымліваць высокую вільготнасць.
Размнажэнне прышчэпліваннем. Прыійчэпліваннем размнажаюць пладовыя дрэвы, напрыклад яблыню (мал. 65). Яе чаранкі дрэнна ўкараняюцца, таму прыдумалі прыжыўляць (прышчэпліваць) чаранкі або проста пупышкі да іншых раслін з ужо гатовым коранем. Каб атры
108
маць шмат новых яблынь, ад аднаго пладаноснага дрэва спачатку вырошчваюць з насення аднагадовыя сеянцы — дзічкі. Яны будуць прышчэпай. Прышчэпа — гэта тое, да чаго прышчэпліваюць. У якасці прышчэпы здаўна садаводы выкарыстоўваюць драбнаплодную яблынюкітайку. 3 размнажаемага дрэва культурнага сорту наразаюць чаранкі або пупышкі з кавалачкам кары (вочкі). Гэта прышчэпак — тое, што прышчэпліваюць. Потым рознымі спосабамі злучаюць сцёблавыя часткі прышчэпка і прышчэпы і шчыльна замотваюць спецыяльным матэрыялам (мачалам), каб на параненыя тканкі не папалі хваробатворныя мікраарганізмы. Прыкладваючы зрэз прышчэпка да зрэзу прышчэпы, імкнуцца сумясціць іх камбіі (тады тканкі лягчэй зрастаюцца). Калі зрастанне адбылося, распускаюцца пупышкі прышчэпка. Пасля гэтага трэба зрэзаць сцябло прышчэпы вышэй месца прышчэплівання. Нарэшце фарміруецца дрэўца, ствол і крона якога выраслі з прышчэпка, а ад прышчэпы застаецца толькі каранёвая сістэма і аснова ствала.
Размнажэнне культурай тканкі. У цяперашні час шырока пачалі выкарыстоўваць вырошчванне раслін з асобных кавалачкаў жывой тканкі і нават з асобных клетак, узятых з любога вегетатыўнага органа. Такі спосаб размнажэння раслін называюць культурай тканкі. Кавалачкі тканак змяшчаюць у прабіркі у асобае пажыўнае асяроддзе і ў строга рэгулюемых умовах тэмпературы,
вільготнасці і асвятлення (у спецыяльных камерах) вырошчваюць з іх маленькія раслінкі. Зразумела, што такі спосаб вельмі працаёмкі. Пры ўсіх аперацыях з клеткамі захоўваюцца найстражэйшыя правілы апрацоўкі (стэрылізацыя), каб не трапілі пабочныя мікраарганізмы. Аднак гэты спосаб размнажэння ўсётакі вельмі мэтазгодны і зручны. Напрыклад, садовыя гваздзікі, герберу і некаторыя іншыя расліны можна атрымаць такім спосабам у вялікай колькасці ў любы час года. Культурай тканак можна размнажаць расліны, экземпляраў якіх існуе вельмі мала: напрыклад, якіянебудзь надзвычайныя сарты, надзвычайныя дзікарослыя расліны (жэньшэнь), якія ахоўваюць, або асабліва каштоўныя, якія не даюць насення ў нашых умовах.
% 1. Якія спосабы штучнага вегетатыўнага размнажэння вы ведаеце? 2. Што такое чаранок? Якія расліны размнажаюцца чаранкамі? 3. Чаму цяжка змагацца з
Прышчэпак
Прышчэпа
Мал. 65. Прышчэпка пладовых дрэў
109
коранеатожылкавым пустазеллем? 4. Як размнажаюць культурныя сарты яблыні? 5. Што такое прышчэпак і прышчэпа?
6. Як размножыць надзвычайную расліну, якая не дае насення і існуе толькі ў адзіным экземпляры?