• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    Выдзяленне энергіі пры дыханні. Пры наяўнасці кіслароду ў клетцы адбываецца расшчапленне цукру. Вам ужо вядома, што на яго ўтварэнне пры фотасінтэзе была затрачана сонечная энергія. Гэта энергія
    не прапала. Яна перайшла ў іншую форму і аказалася ў арганічным рэчыве. Пры раскладанні гэтага рэчыва ў працэсе дыхання энергія вызваляецца. Яе выдзяленне ідзе невялікімі порцыямі, якія тут жа выкарыстоўваюцца на здзяйсненне іншых жыццёвых працэсаў, што адбываюцца ў клетцы. Бёз гэтай энергіі жыццё немагчыма. Значыць, дыханне — жыццёва важная функцыя жывога арганізма. Для здзяйснення гэтай функцыі неабходны цукар у. клетцы і кісларод.
    Газаабмен паміж раслінай і знешнім асяроддзем. Клеткі паглынаюць кісларод з паветра, якое пранікла ў паветраныя ходы прзз вусцейкавыя шчыліны. Акрамя таго, клеткі выкарыстоўваюць той кісларод, які выдзяляецца пры фотасінтэзе. Аднак пры спрыяльных для фотасінтэзу ўмовах кіслароду выдзяляецца значна больш, чым траціцца ў працэсе дыхання. Праз вусцейкавыя шчыліны лішак кіслароду з міжклетнікаў выходзіць наверх. Адсюль высвятляецца, што ў атмасферным паветры будзе больш кіслароду там, дзе больш зялёных раслін. Узбагачэнне паветра кіслародам вельмі важна, паколькі гэты газ, як вам вядома, неабходны не толькі раслінам, але і жывёлам, і чалавеку, якія яго могуць атрымліваць для дыхання толькі са знешняга асяроддзя.
    Раскладанне цукру ў працэсе дыхання ідзе да вады і вуглякіслага газу. Як вы памятаеце, менавіта гэтыя рэчывы выкарыстоўваюць расліны ў працэсе фотасінтэзу.
    89
    Такім чынам, ліст, які мае мноства вусцейкаў, з’яўляецца органам, што забяспечвае актыўны газаабмен паміж арганізмам і знешнім асяроддзем. Праз вусцейкавыя шчыліны ў ліст пападае атмасфернае паветра. 3 ліста наверх выходзіць паветра, узбагачанае кіслародам.
    Удзень, калі расліна адчувае недахоп вільгаці, вусцейкі закрываюцца. Акрамя таго, вусцейкі закрываюцца ноччу. У цемнаце фотасінтэз спыняецца. А як ідуць справы з дыханнем? Ноччу расліна дыхае. Для гэтага клеткі выкарыстоўваюць кісларод, які паступіў у міжклетнікі праз вусцейкавыя шчыліны яшчэ днём, а таксама кісларод, які назапасіўся там пры фотасінтэзе. Днём пры закрытых вусцейках дыханне таксама не спыняецца. Запасы кіслароду ў міжклетніках папаўняюцца за кошт фотасінтэзу. Неабходны для фотасінтэзу вуглякіслы газ вызваляецца ў працэсе дыхання.
    Магчыма, акрамя таго, пранікненне ў ліст невялікай колькасці вуглякіслага газу праз скурку. Адзначым, аднак, што інтэнсіўнасць фотасінтэзу ў гэтых умовах значна
    ніжэйшая, чым пры адкрытых вусцейках.
    Узаемасувязь паміж фотасінтэзам і дыханнем. Такім чынам, днём у клетках ліста адбываюцца два ўзаемазвязаныя працэсы — фотасінтэз і дыханне. Пры фотасінтэзе з вуглякіслага газу і вады ўтвараецца арганічнае рэчыва і выдзяляецца кісларод. Кісларод неабходны для дыхання, у час якога ідзе распад утворанага пры фотасінтэзе арганічнага рэчыва да вады і вуглякіслага газу з выдзяленнем энергіі. Фотасінтэз магчымы толькі ў тых клетках, дзе ёсць хларапласты. Дыханне ўласціва ўсім жывым клеткам. Фотасінтэз адбываецца толькі на святле, клеткі дыхаюць пастаянна — і на святле, і ў цемнаце. Рост расліны і павелічэнне яе масы магчыма толькі тады, калі арганічнага рэчыва ўтвараецца больш, чым яго разбураецца пры дыханні.
    Газаабмен.
    Перачарціце і запоўніце табліцу, адка' заўшы на пытанні.
    Параўнальная характарыстыка фотасінтэзу і дыхання
    Пытанні	Фотасінтэз	Дыханне
    1.	У які час сутак адбываецца? 2.	Які газ паглынаецца? 3.	Які газ выдзяляецца? 4.	Паглынаецца ці выдзяляецца энергія		
    90
    Працяг
    Пытанні	Фотасінтэз	Дыханне
    5.	У якіх клетках адбываецца? 6.	Павялічваецца ці памяншаецца маса расліны? 7.	Утвараецца ці разбураецца арганічнае рэчыва?		
    § 38. Выпарэнне вады раслінай
    Вывучаючы ў курсе «Прыродазнаўства» кругаварот вады ў прыродзе, вы пазнаёміліся са з’явай выпарэння, пераходам вады з вадкага стану ў парападобны. 3 гэтым працэсам мы сустракаемся пастаянна. Памылі рукі і не выцерлі — праз некаторы час яны робяцца сухімі. Чым цяплей на вуліцы, тым хутчэй высахнуць рукі, і яшчэ хутчэй выпарыцца вада з іх паверхні на сонцы.
    Ці выпарае ваду расліна. Для таго каб высветліць, ці выпарае ваду расліна, правядзём просты дослед (мал. 52). Змесцім, не адрываючы
    ад расліны, зялёны парастак у шкляную колбу. Рыльца колбы закрыем ватай, для таго каб вадзяная пара паветра не пранікала ў колбу. Праз некаторы час сценкі колбы пакрыюцца кропелькамі вады. Адкуль жа з’явілася вада ў колбе? Гэта з лістоў выдзелілася вадзяная пара, якая пры сутыкненні з халоднымі сценкамі колбы ператварылася ў кроплі вады. Значыць, лісты выпараюць ваду.
    Вада заўсёды прысутнічае ў клетцы. Яе шмат у вакуолях, у цытаплазме, яна насычае абалонку. У клетках мякаці ліста, клетках асноўнай тканкі абалонкі, як правіла, тонкія. 3 паверхні гэтых клетак выпараецца вада, і пара паступае ў міжклетнікі. Праз
    Мал. 52. Выпарэнне вады раслінай
    91
    адкрытыя вусцейкі яна выходзіць наверх. Больш за ўсё вады выпараецца ў сонечнае і сухое надвор’е, менш — у пахмурнае і вільготнае. Клеткі скуркі ліста жывыя, яны змяшчаюць ваду, значыць, магчыма выпарэнне вады і з паверхні ліста.
    Толькі пры наяўнасці вады ў клетцы адбываюцца складаныя працэсы, неабходныя для падтрымання жыцця. Абязводжаная клетка мёртвая. У расліну вада паступае з глебы ў вялікай колькасці. У працэсе фотасінтэзу яе выкарыстоўваецца параўнальна мала. Ва ўмовах умеранага клімату ў сярэднім з аднаго літра вады, якая праходзіць праз расліну, толькі 1,5—2 г ідзе на стварэнне арганічнага рэчыва. Шмат вады выпараецца. Так, напрыклад, адна расліна кукурузы выпарае за лета да 200—300 л вады. Асноўная яе маса выпараецца лістамі. Чым большая паверхня ліста, чым больш на ім вусцейкаў, чым шырэй адкрыты вусцейкавыя шчыліны, тым больш вады аддае расліна. Закрываючы вусцейкі, расліна абараняе сябе ад празмернай траты вады.
    Значэнне для расліны выпарэння вады. Якое значэнне для расліны мае выпарэнне вады? Пры выпарэнні адбываецца ахаладжэнне арганізма. Асабліва гэта важна для раслін гарачых і сонечных месцаў жыхарства. Заўважана, што расліна на сонцы пакутуе ад апёкаў, калі парушаны працэс выпарэння. Акрамя таго, пры выпарэнні падтрымліваецца бесперапынны рух вады па расліне знізу ўверх. Клеткі мякаці ліста,
    якія аддалі ваду, пачынаюць актыўна яе паглынаць з сасудаў самых тонкіх жылак. Чым інтэнсіўней выпарэнне, тым хутчэй ідзе перадача вады ад каранёў да лістоў. Разам з вадой да клетак расліны паступаюць раствораныя ў ёй пажыўныя рэчывы. Няцяжка ўявіць, што дастаўка іх пры выпарэнні будзе ісці хутчэй, чым пры яго адсутнасці. Клеткі мякаці ліста, выпараючы ваду, выступаюць у якасці «рухавіка» ўзыходнага руху. Акрамя таго, пад’ём вады па сасудах забяспечваецца каранёвым ціскам.
    Аднак, як паказваюць назіранні, расліна выпарае вады значна больш, чым гэта патрэбна для падтрымання яе тэмпературы і паступлення пажыўных рэчываў да надземных органаў. Колькасць вады, якая губляецца пры выпарэнні, залежыць ад знешніх умоў. Чым больш сухі і гарачы клімат, тым інтэнсіўней выпарэнне. Пры гэтым узрастае небяспека абязводжвання арганізма.
    Як расліна засцерагае сябе ад абязводжвання. Мы ўжо гаварылі, што выпарэнне вады можа адбывацца і з паверхні ліста. Якое ж тады значэнне мае закрыванне вусцейкавай шчыліны для засцерагання расліны ад страты вады? Успомнім будову скуркі ліста. Знешняя сценка кожнай яе клеткі не толькі патоўшчана, але і засцерагаецца яшчэ кутыкулай, якая дрэнна прапускае ваду. Ахоўныя ўласцівасці скуркі значна павышаюцца пры ўтварэнні валаскоў, якія адбіваюць прамяні сонца.
    92
    Дзякуючы гэтаму награванне ліста паніжаецца. Усё гэта абмяжоўвае магчымасць выпарэння вады з паверхні ліста.
    А цяпер успомнім пра выдатныя ўласцівасці замыкальных клетак вусцейкаў. Яны здольны пры недахопе вады ў расліне закрываць шчыліну. Пры закрытых вусцейках пара не выходзіць наверх. Яна збіраецца ў міжклетніках, і выпарэнне з паверхні клетак мякаці ліста спыняецца.
    Расліны гарачых і сухіх месцаў жыхарства маюць невялікую ліставую пласцінку. Чым меншая паверхня ліста, тым меншая небяспека празмернай траты вады.
    1.	Якія клеткі ліста найбольш інтэнсіўна выпараюць ваду? 2. У якое надвор'е — сонечнае і сухое ці пахмурнае і вільготнае расліна больш выпарае вады? 3. Якое значэнне для раслін мае выпарэнне вады? 4. Як расліны ахаваны ад празмернай траты вады?
    § 39.	Лістапад
    Лісты шматгадовай расліны ў параўнанні з іншымі часткамі парастка жывуць больш кароткі адрэзак часу. Яны адміраюць і ападаюць. Парастак застаецца без лістоў. Парастак у бязлістым стане мае сцябло і пупышкі. Натуральнае аддзяленне лістоў ад сцябла пры іх адміранні называюць лістападам.
    Значэнне лістападу. У выніку лістападу многія дрэвы і кустоўе ў неспрыяльны перыяд года аказва
    юцца без лістоў. Успомніце нашы дрэвы зімой — бярозу, дуб, ліпу і многія іншыя. У гэты час пры паніжанай тэмпературы ў знешнім асяроддзі ўсе жыццёвыя працэсы ў клетках праходзяць у запаволеным тэмпе. 3 замёрзлай халоднай глебы не паступае ў расліну вада з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі. Калі б зімой захоўваліся лісты на нашых дрэвах і працягвалася выпарэнне, то расліны загінулі б ад высыхання. Акрамя таго, на аблісцелых парастках затрымлівалася б шмат снегу. Гэта магло б з’явіцца прычынай абломлівання буйных галін.
    Лістападныя і вечназялёныя расліны. Шматгадовыя расліны, якія пэўны адрэзак часу на працягу года пазбаўлены лістоў, называюць лістападнымі. Шматгадовыя расліны, у якіх лісты захоўваюцца на працягу ўсяго года, атрымалі назву вечназялёных.
    Вечназялёнымі ў нашых лясах з’яўляюцца бруснічнік, крынічнік лекавы, падалешнік еўрапейскі, сасна, елка. Кусцікі і шматгадовыя травы ў зімовы перыяд засцерагаюцца снегавым покрывам. Ігольчастыя лісты сасны і елкі маюць невялікую паверхню, а скурка ўтворана клеткамі з надзвычайна патоўшчанымі абалонкамі і пакрыта магутнай кутыкулай.
    Пакаёвыя расліны фікус, манстэра, аспідзістра на працягу ўсяго года ўпрыгожваюць зелянінай наша жыллё, школы, дзіцячыя садкі. I ў сябе на радзіме ў трапічных лясах
    93
    яны ўвесь год захоўваюць лісты і, значыць, з’яўляюцца вечназялёнымі раслінамі. Але гэта не азначае, што ў вечназялёных раслін адзін і той жа ліст захоўваецца і функцыяніруе на працягу ўсяго жыцця расліны. Лістапад у іх таксама адбываецца, але ападаюць старыя лісты, а больш маладыя захоўваюцца.