Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
Падоўжаныя парасткі. Пакарочаныя парасткі. Прамастойны парастак. Парасткі: прыўздымныя, ляжачыя, паўзучыя, павойныя, лазуны. Ліяны.
1. Якія парасткі называюць пакарочанымі? У чым адрозненне іх росту ад росту падоўжаных парасткаў? 2. Чым адрозні
ваюцца паўзучыя парасткі ад ляжачых? 3. Як вы думаеце, ці могуць быць ляжачымі або паўзучымі парасткі дрэвавых раслін? Ці ведаеце вы такія прыклады? 4. Што такое ліяны? 5. Як парасткі ліян утрымліваюцца на апоры? Што будзе, калі парастак ліяны не знойдзе апоры? 6. Як вы думаеце, якое галоўнае адрозненне дрэвавых ліян ад травяністых? 7. Для чаго ставяць калкі на градках гароху? 8. Як можна выкарыстаць здольнасць да лажання ў дзікага вінаграду? Для чаго і як яго вырошчваюць? 9. Падумайце, якія тканкі павінны быць моцна развітымі ў сцёблах прамастойных парасткаў і слаба — у сцёблах ляжачых, павойных і лазуноў.
§ 30. Падземныя парасткі
Як парасткі могуць апынуцца пад зямлёй. Мы ведаем, што насенне раслін звычайна прарастае, калі пападае ў зямлю і знаходзіцца на некаторай глыбіні. Значыць, нават самы першы парастак, які расце з пупышкі зародка, павінен прабіцца скрозь глебу. Зразумела, што пры гэтым аснова парастка праростка застаецца падземнай. На гэтай падземнай частцы сцябла звычайна вырастаюць першыя прыдаткавыя карані. Яны могуць уцягваць аснову сцябла ў глебу яшчэ глыбей, чым яна знаходзілася першапачаткова. У рэшце рэшт, напрыклад, аснова ствала дрэва апынецца даволі глыбока.
Калі на падземнай частцы парастка ёсць пупышкі, то яны даюць парасткі, якія растуць спачатку пад зямлёй. Уявіце сабе, што парастак з падземнай пупышкі пачаў расці не вертыкальна, а гарызантальна. Тады ён не адразу выйдзе на паверхню і
71
Мал. 42. Падземны парастак — карэнішча можа вельмі доўга заставацца падземным. Гэта асабліва характэрна для шматгадовых траў, напрыклад для ландыша, лазаніцы, пырніку.
Характэрныя рысы падземных парасткаў. А цяпер давайце ўявім — як жа будзе выглядаць парастак, які расце пад зямлёй? Пад зямлёй лісты звычайна маюць выгляд бясколерных лускавінак, часта вельмі маленькіх. Сцябло падземнага парастка таксама застаецца бясколерным, белым, часамі ружаватым ці бураватым (мал. 42). Вельмі лёгка на падземным парастку ўтвараюцца прыдаткавыя карані — бо падземнае асяроддзе для гэтага вельмі спрыяльнае.
Як адрозніць падземны парастак ад кораня? Успомнім адзнакі парастка — яны захоўваюцца і пры падземным росце. Як усякі парастак, падземны павінен абавязкова мець сцябло з вузламі і міжвузеллямі. На вузлах павінны быць хоць бы маленькія і бясколерныя лісты. Калі яны хутка адміраюць, то ад іх застаюцца на вузлах прыметныя рубцы. У пазухах лістоў у падземнага парастка размяшчаюцца пупышкі. На канцы, верхавінцы падземнага па
растка ёсць верхавінкавая пупышка.
У кораня ніколі не бывае вузлоў і міжвузелляў, лускападобных лістоў і верхавінкавай пупышкі (кончык кораня прыкрыты чэхлікам). Калі ж на корані паяўляюцца пупышкі, то яны размяшчаюцца збоку і бязладна. Іх называюць прыдаткавымі пупышкамі.
Функцыі падземных парасткаў. Падземныя парасткі забяспечваюць перазімоўку раслін, таму што зімой іх пупышкі прыкрыты глебай і снегам.
Акрамя таго, у запасальных тканках падземных парасткаў звычайна адкладваюцца пажыўныя рэчывы, неабходныя для росту парасткаў з пупышак. Такім чынам, падземныя парасткі — гэта назапашвальныя органы.
Адрозніваюць тры асноўныя тыпы падземных парасткаў: карэнішчы, клубні, цыбуліны.
Падземныя парасткікарэнішчы. Карэнішчамі парасткі называюць таму, што яны знешне падобны да каранёў. Карэнішчы — гэта падземныя парасткі, нярэдка з патоўшчанымі сцёбламі, лускападобнымі недаразвітымі лістамі ці рубцамі адлістоў на вузлах, з пупышкамі і звычайна з прыдаткавымі каранямі. Карэнішчы ёсць у пырніку паўзучага, ландыша, касача.
Як і надземныя парасткі, карэнішчы могуць быць падоўжанымі і пакарочанымі. У першых доўгія міжвузеллі, яны растуць, як правіла, гарызантальна і могуць быць у даў
72
жыню дзесяткі сантыметраў. Такія карэнішчы ў падбелу, гарошку плотавага, чыны лугавой. У пакарочаных карэнішчаў міжвузеллі кароткія або іх зусім няма, сцёблы больш тоўстыя і нярэдка растуць вертыкальна ці коса, паступова ўцягваючыся ў глебу прыдаткавымі каранямі, як у трыпутніку, казяльцу едкага, першацвету вясенняга, купены.
Запасальныя тканкі знаходзяцца ў сцябловай частцы карэнішчаў. У дадатак могуць быць запасальнымі і патоўшчаныя карані на карэнішчах, як у лясной герані, чыны клубняноснай. Назапашваецца галоўным чынам крухмал.
3 пупышак карэнішчаў вырастаюць надземныя парасткі і новыя карэнішчы.
Клубні. Яны адрозніваюцца ад карэнішчаў тым, што сцябло іх кароткае і тоўстае, а лісты недаразвітыя. Як і на ўсякім парастку, у іх ёсць пупышкі, і размешчаны яны на верхавінцы і ў пазухах недаразвітых лістоў. Прыдаткавыя карані на клубнях звычайна не развіваюцца.
Клубні ўтварае, напрыклад, бульба (мал. 43). Рубцы ад лістоў на клубні бульбы ў народзе называюць «броўкамі», а пазушныя пупышкі — «вочкамі». I сапраўды, спалучэнне ліставога рубца і пупышкі нагадвае вока і брыво.
Клубні ў бульбы вырастаюць з падземных пупышак не адразу. Спачатку з пупышкі расце тонкі доўгі белы падземны парастак — сталон.
Ен адрозніваецца ад карэнішча тым, што нічога не назапашвае, таму што недаўгавечны. Сталон жыве менш за год, карэнішча — парастак шматгадовы. Верхавінка сталона з часам пачынае патаўшчацца і ператвараецца к восені ў клубень. Як усім вядома, у клубні назапашваецца шмат крухмалу.
Цыбуліны. У адрозненне ад карэнішчаў і клубняў, у цыбулін добра развіты лісты, а сцябло вельмі кароткае і плоскае. Яго называюць «днечкам». Менавіта ў лістах цыбуліны і назапашваюцца рэчывы. Гэтыя лісты маюць выгляд тоўстых, мясістых і сакавітых лускавінак. Яны бясколерныя, жаўтаватыя або чырванаватыя, часамі дробныя і шматлікія, напрыклад у цыбуліны лілеі. Лісты цыбуліны могуць быць і буйнымі, з шырокай асновай. Такія цыбуліны ў цюльпана, рэпчатай цыбулі.
На верхавінцы днечка пад прыкрыццём лускавінак знаходзіцца пупышка, з якой вырастае надземны
73
парастак. 3 пазушных пупышак, размешчаных ніжэй за верхавінкавую, утвараюцца новыя «даччыныя» цыбуліны. Асабліва шмат іх у часнаку. 3 кожнай даччынай цыбуліны — «дзеткі» можа вырасці новая расліна.
Падземныя парасткі: карэнішча, клубень, сталон, цыбуліна.
1. Чым адрозніваюцца падземныя парасткі ад надземных? А ад каранёў? 2. Якія функцыі падземных парасткаў? 3. Якія тыпы падземных парасткаў вы ведаеце? 4. Што такое карэнішча? Чым яно адрозніваецца ад кораня? 5. Што сабой уяўляе клубень? Чым адрозніваюцца сталоны ад карэнішчаў? 6. Якія рэчывы назапашваюцца ў карэнішчах і клубнях? 7. Якую будову мае цыбуліна? 8. Як вы думаеце, чаму цыбульныя расліны часта сустракаюцца там, дзе вельмі сухое і гарачае лета — у стэпах, пустынях, у гарах Сярэдняй Азіі? Што назапашвае цыбуліна?
Будом цыбуліны, клубня
1. Разгледзьце знешнюю будову цыбуліны. Чым пакрыта цыбуліна зверху? Якое гэта мае значэнне?
2. Разрэжце прэпаравальным нажом цыбуліну ўдоўж і разгледзьце цесна прыціс
нутыя адна да адной сакавітыя лускавінкі — лісты. Параўнайце ўнутраныя лускавінкі са знешнімі. Чым яны адрозніваюцца?
3. Знайдзіце і разгледзьце сцяблоднечка, верхавінкавую і бакавыя пупышкі. Разгледзьце карані, якія адрастаюць ад днечка. Як называюцца такія карані? Якую каранёвую сістэму яны ўтвараюць?
4. Замалюйце ў сшытку падоўжны разрэз цыбуліны і падпішыце яе часткі. Запішыце адзнакі, якія паказваюць, што цыбуліна — гэта парастак.
5. Разгледзьце знешнюю будову клубня бульбы. Знайдзіце на яго паверхні верхавінкавую і пазушныя лупышкі (вочкі), рубцы ад лістоў (броўкі) і рубец ад сталона, які аддзяліўся.
6. Падлічыце колькасць вочкаў на клубні і звярніце ўвагу на нераўнамернае іх размеркаванне на патоўшчаным сцябле. Тую частку клубня, дзе больш вочкаў, называюць верхавінкай, а супрацьлеглую, дзе рубец ад сталона,— асновай. Знайдзіце на клубні верхавінку і аснову.
7. Разрэжце клубень на дзве часткі. На разрэз клубня капніце кроплю раствору ёду. Як змянілася афарбоўка разрэзу клубня? Якія рэчывы адкладзены ў клетках клубня? Якое значэнне клубня ў жыцці расліны?
8. Замалюйце ў сшытку знешні выгляд клубня і падпішыце яго часткі. Запішыце адзнакі, якія даказваюць, што клубень — гэта парастак.
Аб чым мы даведаліся з раздзела V
Парастак — складаны орган, які мае сцябло, лісты і пупышкі. Лісты адыходзяць ад сцябла ў вузлах, а пупышкі знаходзяцца на верхавінцы парастка і ў пазухах лістоў.
Адрозніваюць некалькі тыпаў лістаразмяшчэння: чарговае, супрацьлеглае, кальчаковае.
Галоўная функцыя вегетатыўнага парастка—паветранае жыўленне.
Вегетатыўная пупышка — зачатак вегетатыўнага парастка. У ёй змяшчаюцца зачаткавае сцябло, зачаткавыя лісты, зачаткавыя пупышкі.
У кветкавай пупышцы на зачаткавым сцябле размешчаны зачаткі кветак або кветкі.
74
Парастак расце верхавінкай унутры пупышкі: з утваральнай тканкі конуса нарастання паяўляюцца новыя вузлы сцябла з зачаткамі лістоў у выглядзе бугаркоў.
У парастка адбываецца таксама ўставачны рост — на выхадзе з пупышкі. Пры гэтым падаўжаюцца міжвузеллі.
Галінаванне — гэта разгортванне бакавых пупышак. Пры галінаванні ўтвараецца сістэма парасткаў. Значэнне галінавання — стварэнне найбольшай паверхні лістоў, захоп плошчы, павелічэнне колькасці кветак і пладоў.
He ўсе пупышкі разгортваюцца адразу. Адны пупышкі шматгадовых раслін перазімоўваюць і даюць новыя парасткі на наступны год. Другія (спячыя пупышкі) могуць захоўвацца жывымі шмат гадоў як рэзервовыя і развіваюцца пасля розных пашкоджанняў раслін.
Пры галінаванні парасткі ўплываюць адзін на аднаго. Калі зрэзаць верхавінку растучага парастка, гэта выкліча ці паскорыць яго галінаванне. Пры дапамозе розных прыёмаў абрэзкі і прышчыпкі можна кіраваць фарміраваннем сістэмы парасткаў расліны.
Парасткі разнастайныя па даўжыні міжвузелляў (пакарочаныя і падоўжаныя), напрамку росту і становішчу ў прасторы (прамастойныя, прыўздымныя, ляжачыя, паўзучыя, павойныя, лазуны).
Падземныя парасткі — карэнішча, клубень, цыбуліна — моцна відазменены і выконваюць функцыі адкладвання запасаў пажыўных рэчываў і аднаўлення.