• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    ваюць «сухім паліваннем»; у народзе гавораць, што яна «закрывае» вільгаць у глебе.
    Угнаенні. На палях, у глебе якіх мала мінеральных пажыўных рэчываў, расліны даюць нізкі ўраджай. Каб павысіць ураджай, такія палі неабходна ўгнойваць, гэта значыць уносіць у глебу пажыўныя рэчывы, якіх не хапае, у выглядзе ўгнаенняў. Угнаенні бываюць арганічныя і мінеральныя.
    Арганічныя ўгнаенні — торф, перагной, гной, птушыны памёт. Арганічныя ўгнаенні змяшчаюць усе рэчывы, неабходныя расліне для каранёвага жыўлення. Але рэчывы арганічных угнаенняў засвойваюцца раслінамі толькі пасля таго, як яны перагніюць і ператворацца ў мінеральныя пад уздзеяннем мікраарганізмаў. Гэтыя ўгнаенні ўзмацняюць дзейнасць глебавых мікраарганізмаў і паляпшаюць структуру глебы.
    Мінеральныя ўгнаенні змяшчаюць галоўным чынам тыя элементы, якіх звычайна не хапае ў глебе: азот, фосфар, калій. Азот узмацняе рост надземных парасткаў; калій садзейнічае росту каранёў, клубняў, цыбулін; фосфар паскарае выспяванне пладоў. Акрамя таго, фосфар і калій павышаюць холадаўстойлівасць раслін.
    Угнаенні, якія ўтрымліваюць азот, звычайна ўносяць вясной і ў пачатку лета, таму што яны хутка вымываюцца з глебы і важна, каб KapaHi паспелі азот «перахапіць». Калійныя і фосфарныя ўгнаенні, якія ў параўнанні з азотнымі даўжэй
    57
    захоўваюцца ў глебе, уносяць восенню. Мінеральныя ўгнаенні выкарыстоўваюцца або ў выглядзе парашку, або ў выглядзе дробных зярнятак — гранул. Грануляваныя ўгнаенні больш эфектыўныя, паколькі яны даўжэй захоўваюцца ў глебе.
    Унясенне ўгнаенняў у глебу ў вадкім стане ў час росту называюць падкормкай.
    Лішак мінеральных солей у глебе таксама шкодны для раслін, як і іх недахоп. Калі мінеральных солей у глебе надта многа, то глебавае жыўленне парушаецца і ва ўсіх органах раслін назапашваюцца шкодныя для чалавека рэчывы, напрыклад нітраты. Ужываць у ежу такія «перакормленыя» мінеральнымі ўгнаеннямі расліны небяспечна для здароўя.
    Паліванне і асушванне глебы. Неабходныя для жыцця мінеральныя рэчывы расліна ўсмоктвае толькі ў выглядзе раствору. Таму добрае глебавае жыўленне магчыма толькі на палях, дзе дастаткова вільгаці. Калі вады ў глебе мала, то, якая б ні была ўрадлівая глеба, расліны галадаюць, растуць дрэнна. Дарэмна і нават шкодна ўгнойваць палі ў час засухі, таму што на перасохлай глебе мінеральныя рэчывы ўсё роўна недаступныя раслінам. Каб павысіць ураджай, палі, на якіх мала вільгаці, паліваюць. Паліванне асабліва важнае ў засушлівых раёнах: у Сярэдняй Азіі, Ніжнім Паволжы, у Паўднёвым Казахстане. На паліўных палях атрымліваюць высокія ўраджаі агародніны, бавоўны, кукурузы і іншых раслін.
    Аднак лішак вады ў глебе таксама шкодны для раслін, як і недахоп. На празмерна ўвільготненых глебах карані пакутуюць ад недахопу кіслароду, паколькі вада выцясняе з глебы паветра. Пераўвільготненыя палі асушваюць, адводзячы лішак вільгаці ў бліжэйшую раку ці возера.
    Угнаенні мінеральныя. Угнаенні арганічныя. Грануляваныя ўгнаенні. Падкормка. Нітраты.
    1.	Якое значэнне маюць для культурных раслін ускопванне, узворванне і рыхленне глебы? 2. Чаму культывацыю называюць "сухім паліваннем"? 3. Чаму на палях, якія рэгулярна культывуюць, мала пустазелля? 4. Якія віды ўгнаенняў вы ведаеце? Як яны ўплываюць на жыццё раслін? 5. Што называюць падкормкай раслін? 6. Чаму ўгнаанні, якія змяшчаюць азот, уносяць у глебу вясной і летам, a якія змяшчаюць фосфар і калій,— восенню? 7. Чаму нельга ўгнойваць палі ў засуху? 8. Як уплывае пераўвільгатненне глебы на каранёвыя сістэмы? 9. Чаму «перакормленыя» мінеральнымі ўгнаеннямі расліны шкодныя для здароўя чалавека?
    Сфармулюйце і запішыце правілы догляду пакаёвых раслін.
    § 24.	Відазмяненні каранёў
    Караняплоды. У некаторых раслін у каранях адкладваюцца ў запас рэчывы. Такія карані моцна разрастаюцца ў таўшчыню і набываюць незвычайны знешні выгляд. Калі назапашаныя рэчывы збіраюцца ў галоўным корані і ў аснове сцябла галоўнага парастка, то ўтвараюцца
    58
    караняплоды (мал. 31), як у морквы. Удзел кораня і парастка ва ўтварэнні караняплодаў у розных раслін розны. У морквы асноўная частка караняплода адпавядае галоўнаму кораню і толькі самая верхавінка яго з лістамі — галоўнаму парастку. У рэдзькі, буракоў, рэпы толькі ніжняя частка караняплода, так званы хвосцік, узнікае з кораня, а ўсё астатняе адпавядае парастку.
    Расліны, якія ўтвараюць караняплоды, у асноўным двухгадовыя. У першы год жыцця яны не цвітуць і назапашваюць у караняплодах шмат пажыўных рэчываў. На другі год жыцця яны хутка зацвітаюць, выкарыстоўваючы назапашаныя пажыўныя рэчывы, і ўтвараюць плады і насенне.
    Каранёвыя клубні. У вяргіні і ў некаторых іншых раслін назапашаныя пажыўныя рэчывы збіраюцца не ў галоўным, а ў прыдаткавых каранях, і на адной расліне ўзнікае шмат каранёвых клубняў (гл. мал. 31).
    Бактэрыяльныя клубеньчыкі.
    Своеасабліва зменены бакавыя KapaHi ў канюшыны, лубіну, люцэрны і іншых раслін. У іх маладых бакавых карэньчыках пасяляюцца бактэрыі. Гэта садзейнічае засваенню газападобнага азоту глебавага паветра. Карані, у якіх пасяляюцца такія бактэрыі, набываюць выгляд клубеньчы
    Караняплоды
    Каранёвыя клубні
    Мал. 31. Відазмяненне каранёў
    Каранёвыя клубні Клубеньчыкі на каранях
    
    каў (гл. мал. 31), таму і бактэрыі называюць клубеньчыкавымі. Дзякуючы бактэрыям гэтыя расліны здольныя жыць на бедных азотам глебах і рабіць іх больш урадлівымі. Акрамя таго, азот назапашваецца і ў саміх раслінах. Таму лубін, канюшыну, люцэрну выкарыстоўваюць у якасці зялёных угнаенняў.
    Караняплоды. Каранёвыя клубні. Бактэрыяльныя клубеньчыкі. Зялёныя ўгнаенні.
    1.	Што называюць караняплодамі? Назавіце расліны, якія маюць караняплоды. Як чалавек выкарыстоўвае караняплоды?
    2.	Чым адрозніваюцца каранёвыя клубні ад караняплодаў? 3. Чаму канюшыну, лубін, люцэрну выкарыстоўваюць у якасці зялёных угнаенняў?
    Аб чым мы даведаліся з раздзела IV
    Корань — гэта орган, які забяспечвае расліну вадой і мінеральнымі рэчывамі і ўмацоўвае яе ў глебе. У каранях утвараюцца многія важныя для жыцця расліны рэчывы.
    59
    Існуе некалькі відаў каранёў: галоўны корань, прыдаткавыя карані, бакавыя карані. Сукупнасць усіх каранёў расліны называюць каранёвай сістэмай. Адрозніваюць стрыжнёвую і валасніковістую каранёвыя сістэмы. Стрыжнёвыя каранёвыя сістэмы характэрныя для двухдольных раслін, а валасніковістыя — галоўным чынам для аднадольных.
    Карані ўсмоктваюць з глебы ваду і раствораныя ў ёй мінеральныя рэчывы. У гэтым заключаецца глебавае жыўленне раслін.
    Жывыя карані дыхаюць, для дыхання ім неабходны кісларод.
    На жыццядзейнасць каранёў уплываюць знешнія ўмовы: тэмпература глебы, наяўнасць у ёй вільгаці, раствораных мінеральных рэчываў і паветра.
    На маладым каранёвым канцы можна вызначыць наступныя зоны: дзялення, росту, усмоктвання. Зона дзялення ахоўваецца каранёвым чэхлікам. Корань расце ў даўжыню сваёй верхавінкай за кошт дзялення і росту клетак. Каранёвыя валаскі, размешчаныя ў зоне ўсмоктвання, у асноўным забяспечваюць глебавае жыўленне раслін.
    Малады каранёвы кончык у зоне ўсмоктвання мае наступную ўнутраную будову: клеткі, што ўтвараюць каранёвыя валаскі; клеткі кары кораня; клеткі праводзячых тканак — лубу і драўніны.
    За зонай усмоктвання, бліжэй да асновы кораня, размешчана зона правядзення. У гэтай зоне ў двухдольных раслін корань пачынае патаўшчацца за кошт дзялення клетак утваральнай тканкі — камбію. У зоне правядзення карані галінуюцца, утвараючы бакавыя карані. Галінаванне каранёў можна ўзмацніць штучна, зняўшы верхавінку кораня.
    Апрацоўка глебы — узворванне і капанне — паляпшае глебавае жыўленне культурных раслін, таму што пры гэтым знішчаецца пустазелле, перагной раўнамерна размяшчаецца ў глебе, глеба робіцца лёгка пранікальнай для паветра і вады. Культывацыя прыводзіць да знішчэння пустазелля і захавання вільгаці ў глебе.
    Угнаенні бываюць арганічныя і мінеральныя.
    У некаторых раслін карані відазмяняюцца, утвараючы караняплоды, каранёвыя клубні, бактэрыяльныя клубеньчыкі.
    Зімовае заданне
    1.	У першай палове снежня зрэжце галінку таполі (ліпы, вольхі, алешыны) і пастаўце ў шклянку з вадой. Паназірайце за галінкай на працягу 7—10 дзён. Ці разгорнуцца пупышкі? Ці пачне парастак расці?
    2.	Паўтарыце дослед у канцы студзеня або ў лютым. Якія змены адбудуцца з параст60
    кам? Вынікі вашых назіранняў запішыце ў сшытак. У канцы навучальнага года, пры вывучэнні тэмы «Сезонныя змены ў жыцці раслін», гэтыя назіранні будуць вам неабходныя.
    3.	Раскапайце ў снежні — лютым снег у лесе або на лузе. Паглядзіце, ці ёсць пад снегам расліны. Ці захоўваюцца ў іх зялёныя лісты?
    Раздзел V. ПАРАСТАК
    § 25. Будова парастка і яго асноўныя функцыі
    Будова парастка. Разгледзім жывы парастак якойнебудзь пакаёвай расліны, напрыклад традэсканцыі або герані. Можна ўзяць і засушаны летні парастак любога дрэва або кустоўя.
    Вегетатыўны парастак складаецца са сцябла, лістоў і пупышак (гл. мал. 5). Пупышкі могуць размяшчацца на верхавінцы парастка — верхавінкавая пупыйіка і па яго баках над кожным лістом — бакавыя пупышкі. Вугал паміж лістом і размешчанай вышэй часткай сцябла называюць пазухай ліста. Бакавыя пупышкі знаходзяцца ў пазухах лістоў, і таму іх можна назваць пазуйінымі пупыйікамі.
    Той участак сцябла, ад якога адыходзяць ліст і пупышка ў яго пазусе, называюць вузлом. Участак сцябла паміж суседнімі вузламі — гэта міжвузелле. Такім чынам, вегетатыўны парастак складаецца з частак, якія паўтараюцца на яго даўжыні: вузлоў з лістамі і пазушнымі пупышкамі і міжвузелляў.
    Лістаразмяшчэнне. Вельмі часта ад вузла адыходзіць толькі адзін ліст, як у герані, традэсканцыі, дуба, ліпы. Такое размяшчэнне лістоў на сцябле называюць чарговым (гэта значыць лісты размешчаны па чарзе адзін за адным) (мал. 32).
    Бывае і так званае супрацьлеглае лістаразмяшчэнне, калі два лісты
    знаходзяцца на адным вузле, адзін насупраць аднаго. Супрацьлеглае лістаразмяшчэнне можна бачыць у ясеня, бузіны, бэзу, макрыцы і многіх іншых раслін.
    Бывае, што на адным вузле размешчаны тры і больш лістоў — яны адыходзяць ад сцябла ў розныя бакі. Гэта кальчаковае лістаразмяшчэнне. Кальчакі з трох лістоў характэрны для эладэі. Кальчакі з чатырох лістоў — у мудранкі.