• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Біялогія

    Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 223с.
    Мінск 1994
    152.59 МБ
    Зона кушчэння. Саломіна. Каласковыя лускі. Верхняя кветкавая луска. Ніжняя кветкавая луска. Асцюк кветкавай лускі. Пшаніца цвёрдая і мяккая. Пшаніца азімая і яравая. Фазы развіцця.
    '? 1. Якую будову маюць вегетатыўныя органы пшаніцы? 2. Што такое зона кушчэння? 3. Якая будова каласка пшаніцы? 4. Якую будову мае кветка пшаніцы? 5. Якія фазы развіцця можна ўбачыць у пшаніцы? 6. Чым адрозніваюцца азімыя пшаніцы і яравыя? Цвёрдыя . і мяккія?
    Будом пшаніцы
    1.	Разгледзьце каранёвую сістэму пшаніцы. Чым яна адрозніваецца ад каранёвых сістэм класа двухдольных раслін?
    2.	Разгледзьце сцябло пшаніцы. Разрэжце сцябло пшаніцы ўпоперак у міжвузеллі і ў вузле і разгледзьце разрэзы. Чым адрозніваецца сцябло пшаніцы ад сцёблаў раней вывучаных раслін? Як называецца сцябло пшаніцы?
    3.	Разгледзьце лісты пшаніцы. Апішыце іх. Разгледзьце аснову ліста — похву. Якое яна мае значэнне?
    4.	Разгледзьце суквецце пшаніцы. Як яно называецца?
    5.	Пінцэтам вазьміце асобны каласок. Разгледзьце яго пры дапамозе лупы. Знайдзіце каласковыя лускі. Колькі іх? Колькі кветак у каласку?
    6.	Вазьміце з каласка кветку пшаніцы і разгледзьце яе. Знайдзіце верхнюю і ніжнюю кветкавыя лускі. Чым яны адрозніваюцца адна ад адной? Падлічыце і запішыце, колькі ў кветцы тычынак. Знайдзіце ў кветцы песцік, разгледзьце яго. Колькі рыльцаў мае песцік?
    7.	Разгледзьце плод пшаніцы. Як ён называецца?
    186
    § 83.	Кукуруза, жыта, рыс і іншыя важныя
    ў гаспадарчых адносінах расліны сям’і Злакі
    Кукуруза. Кукуруза (мал. 108) — магутная травяністая расліна вышынёй 3—3,5 м. Лісты ў яе шырокія і доўгія, да 1 м у даўжыню і 12 см у шырыню. Сцёблы, у адрозненне ад большасці злакаў, не полыя, а запоўнены тканкай. Пры такіх памерах расліны не дзіва, што і каранёвая сістэма кукурузы значна больш магутная, чым у пшаніцы. Яе карані ідуць на глыбіню да 150 см. Вялікае значэнне маюць апорныя (прыдаткавыя) карані, якія развіваюцца з ніжніх вузлоў сцябла. Яны дапамагаюць утрымліваць буйную расліну ў вертыкальным становішчы. Нягледзячы на буйныя памеры, кукуруза — аднагадовая расліна.
    Радзіма кукурузы — ІДэнтральная і Паўднёвая Амерыка, дзе яна вырошчвалася на працягу некалькіх тысячагоддзяў. Аднак пошукі дзікарослых продкаў кукурузы да гэтага часу не былі паспяховымі.
    У раёнах з умераным кліматам расліны дасягаюць буйных памераў, але зерне большасці сартоў не даспявае да поўнай спеласці.
    Многім добра вядомы пачаткі кукурузы, як бы закручаныя ў своеасаблівую абгортку з відазмененых лістоў. Гэта жаночыя суквецці. Песцікі складаюцца з круглявай завязі, доўгага шаўкавістага слупка і двух рыльцаў. Мужчынскія суквецці зусім не падобныя да жаночых.
    Яны маюць выгляд мяцёлкі, якая складаецца з каласкоў. У кожным каласку па 2 кветкі з 3 тычынкамі. Мужчынскія і жаночыя суквецці знаходзяцца на адной і той жа расліне. Вы ўжо ведаеце, што такія расліны называюць аднадомнымі.
    У адрозненне ад пшаніцы, кукуруза — перакрыжаванаапыляльная расліна. Пылок выспявае на некалькі дзён раней, чым на той жа расліне з’яўляюцца рыльцы песцікаў. Гэта засцерагае ад самаапылення.
    Кукуруза — адна з вядучых культур сусветнага земляробства. Вялікія плошчы пад кукурузу заняты ў ЗША, Мексіцы, Індыі, Аргенціне, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Выведзена мноства сартоў, якія адрозніваюцца ў асноўным формай і смакавымі якасцямі зярнявак.
    187
    Ячмень Жыта Авёс Рыс Проса
    Мал. 109. Культурныя злакі
    Іншыя збожжавыя злакі. Акрамя пшаніцы і кукурузы, ёсць і іншыя збожжавыя злакі, якія адыгрываюць вялікую ролю ў жыцці чалавека. Ва ўмераных раёнах гэта жыта, ячмень, авёс, у трапічных і субтрапічных краінах — проса, copra, рыс.
    Жыта. Жыта вырошчваецца галоўным чынам у раёнах, неспрыяльных для пшаніцы. Па ўтрыманню бялкоў у зярняўках і разнастайнасці выкарыстання жыта ўступае пшаніцы. Тым не менш, вырабы з жытняй мукі, у прыватнасці жытні (чорны) хлеб, маюць высокія смакавыя якасці.
    Суквецце жыта (мал. 109), як і ў пшаніцы,—складаны колас, які лёгка адрозніваецца ад пшанічнага доўгімі асцюкамі. На каласках па дзве кветкі, падобныя да кветкі пшаніцы.
    Ячмень. Ячмень — самы паўночны са збожжавых злакаў. Яго вегетацыйны перыяд больш кароткі, чым у жыта і пшаніцы, і таму яго можна
    вырошчваць на Крайняй Поўначы і высока ў гарах. 3 зерневага ячменю, акрамя мукі, вырабляюць ячныя крупы. Здаўна выкарыстоўваўся ячмень і ў піваварэнні.
    Ячмень лёгка адрозніць ад жыта і пшаніцы па знешніх адзнаках. У яго вельмі доўгія асцюкі (гл. мал. 109), яны звычайна перавышаюць даўжыню ўсяго суквецця — складанага коласа. Акрамя таго, у ячменю на кожным уступе (вузле) складанага коласа размешчаны не адзін каласок, а некалькі.
    Авёс. У адрозненне ад большасці збожжавых злакаў, у аўса суквецце — не складаны колас, а мяцёлка. Авёс — гэта харчовая і кармавая расліна.
    Рыс. У краінах ПаўднёваУсходняй і Паўднёвай Азіі (Індыя, Кітай, В’етнам, Японія) (гл. мал. 109) — гэта асноўная крыніца харчавання насельніцтва. У гэтых краінах, асабліва ў Індыі і Кітаі, рысавыя палі займаюць вялікія плошчы. Між іншым, палямі іх цяжка назваць. Хутчэй за ўсё, гэта балоты, паколькі яны заліты вадой да 25—30 см у глыбіню. Пасевы рысу існуюць і ў Закаўказзі, і ў Сярэдняй Азіі. Рыс — вельмі старажытная культура. Вядома, што ў Кітаі яго вырошчвалі ўжо ў V тысячагоддзі да нашай эры.
    Цукровы трыснёг. Да ліку самых вядомых культур адносіцца і цукровы трыснёг. Вельмі вялікае значэнне цукровага трыснягу ў краінах Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі. Цукар атрымліваюць са сцёблаў,
    188
    якія, як і ў кукурузы, унутры не полыя, у адрозненне ад большасці злакаў.
    1.	Якая будова вегетацыйных органаў кукурузы? 2. Якую будову маюць суквецці і кветкі кукурузы? 3. Як адбываецца апыленне кукурузы? 4. Якія зерневыя злакі вы ведаеце?
    § 84. Разнастайнасць і агульныя адзнакі раслін сям’і Злакі
    Злакі адкрытых прастор. Нягледзячы на тое што злакі сустракаюцца ў самых розных умовах, сапраўднае царства злакаў — адкрытыя прасторы. Менавіта ў стэпах, прэрыях, саваннах, на лугах, як на раўнінных, так і на горных, злакі асабліва разнастайныя.
    Прыгожы стэп у першай палове лета. Усюды разнастайныя сінія, жоўтыя і чырвоныя кветкі. Тут і там развяваецца па ветры доўгае і тонкае белае пер’е. Яно надае ландшафту асаблівы, непаўторны каларыт. Гэта кавыль (мал. 110)—тыповы стэпавы злак. Яго ніжнія кветкавыя лускі пераходзяць у незвычайна доўгія, да 20 см, перыстыя асцюкі. Такая луска шчыльна зрастаецца з зярняўкай. Падхопіць вецер спелую зярняўку і аднясе далей ад мацярынскай расліны. Пашанцуе папасці на голую зямлю — і прарасце яна ў новую расліну. Такім чынам, кавыль не толькі апыляецца, але і распаўсюджваецца ветрам.
    Побач з разнастайнымі кавылямі ў стэпах расце нямала іншых
    злакаў, напрыклад ціпчак. На нашых лугах звычайны сівец, купкоўка, вострыца, аўсяніцы, метлюжкі, каласоўнікі і іншыя злакі. Многія з іх даюць цудоўнае сена (гл. мал. 110).
    Злакі лясоў. У прыродзе злакі растуць фактычна ўсюды, многа іх і ў лясах. Сярод злакаў, якія растуць у трапічных лясах, асабліва вядомы бамбукі. Многія бамбукі — дрэвападобныя злакі. Іх адраўнелыя парасткі паднімаюцца на некалькі дзесяткаў метраў. Пры гэтым таўшчыня ствалоў параўнальна невялікая — 30—40 см (гл. мал. 110). У міжвузеллях яны полыя, як у большасці злакаў. У верхняй частцы парасткі галінуюцца, што для злакаў незвычайна. Зялёныя лісты бамбукаў параўнальна кароткія і шырокія, утвараюцца толькі на кронах. Цвітуць бамбукі вельмі рэдка, бывае адзін раз у 100 гадоў, і часта адначасова цэлай групай. Цвіценне такіх бамбукаў — катастрофа, паколькі пасля плоданашэння ўсе надземныя парасткі гінуць. Значэнне бамбукаў для гаспадаркі трапічных і субтрапічных краін незвычайна вялікае. Ствалы бамбукаў выкарыстоўваюць як першакласны будаўнічы матэрыял. 3 бамбукаў вырабляюць мэблю, пасуду, водаправодныя трубы, адзенне, паперу, цыноўкі, упрыгожанні, з іх вырабляюць разнастайныя стравы і напіткі. Растуць бамбукі з казачнай хуткасцю, да 120 см у суткі. У многіх краінах іх разводзяць штучна.
    Нямала злакаў і ў лясах сярэд
    189
    Мал. 110. Дзікарослыя злакі
    няй паласы. Гэта, напрыклад, пажарніцы, якія ўтвараюць буйныя мяцёлкі. Мяцёлкі ў сярэдзіне лета прымаюць прыгожы фіялетавы або карычневы колер. Іх любяць выкарыстоўваць для афармлення букетаў. У пажарніц, таксама як і ў бамбукаў, парасткі могуць галінавацца ў верхняй частцы.
    Злакі, якія растуць у вадзе. Нямала злакаў расце ў вадзе. Мы ўжо гаварылі аб тым, што рыс расце на палях, залітых вадой. Продкі рысу — таксама водныя расліны. А вось другі злак, які асабліва часта сустракаецца на азёрах і плаўнях рэк,— трыснёг. Многім добра вядомы бясконцыя трысняговыя зараснікі. Трыс
    нёг — вельмі цікавы злак. Папершае, ён пачынае вегетаваць вельмі позна, а цвіце ў другой палове лета. Падругое, ён адносіцца да касмапалітаў, гэта значыць сустракаецца амаль па ўсім свеце, вядома, у спрыяльных умовах. У тропіках і субтропіках ён вырастае да 5—7 м вышыні. Патрэцяе, што, відаць, самае выдатнае,— трыснёг часта расце і на сушы, і пры гэтым у сухіх месцах. Магутнае карэнішча і каранёвая сістэма, якая ідзе глыбока ў глебу, даюць магчымасць трыснягу здабываць ваду з вялікіх глыбінь.
    Агульныя адзнакі раслін сям’і.
    Злакі — вельмі лёгка распазнаваемая сям’я. Яны маюць у большасці
    190
    полае сцябло (саломіну), часта з некалькімі ўспухлымі вузламі. Лісты падзелены на пласцінкі і похву (аснову ліста). На мяжы паміж імі відаць плевачны выраст — язычок рознай формы і памераў. Галінаванне, як правіла, у ніжняй частцы парасткаў, дзе ўтвараюцца зоны кушчэння. Некаторыя злакі маюць карэнішчы і адзіночныя надземныя парасткі, як у пырніку паўзучага (гл. мал. 110).
    Суквецці злакаў — складаны колас, мяцёлка, радзей — султан, як у цімафееўкі. Усе яны складаюцца з каласкоў, якія маюць каласковыя лускі і ўтрымліваюць або адну кветку, як у кавыля, або дзве, як у жыта, або больш, як у пшаніцы. Кожная кветка звычайна мае 2 кветкавыя лускі, 3 тычынкі, адзін песцік з двума рыльцамі. Плод злакаў — зярняўка. Значэнне злакаў для чалавека зусім надзвычайнае. Лічаць, што без злакаў была б немагчыма цывілізацыя.
    1.	Якімі асаблівасцямі валодае бамбук? 2. Якія дзікарослыя злакі вы ведаеце?