Біялогія
Падруч. для 6—7 кл. агульнаадукац. шк
Выдавец: Народная асвета
Памер: 223с.
Мінск 1994
3. Якія агульныя адзнакі маюць расліны сям'і злакаў?
§ 85. Развіццё расліннага свету на Зямлі
З’яўленне першых раслінных арганізмаў. Зямля ўзнікла 4,5 млрд гадоў таму назад, так што прынамсі 1,5 млрд гадоў жыцця на Зямлі не было, хоць ішло паступовае ўзнікненне ўсё больш і больш складаных арганічных злучэнняў. Першыя арга
нізмы, якія складаліся ўсяго з адной кветкі, з’явіліся ў вельмі далёкія ад нас часы, каля 3 млрд гадоў таму назад.
Каля 2 млрд гадоў таму назад існавалі ўжо разнастайныя як па будове, так і па спосабу жыўлення аднаклетачныя арганізмы. Адны жывіліся, выкарыстоўваючы гатовыя арганічныя рэчывы, другія мелі пігменты і былі здольныя да фотасінтэзу.
Першыя аднаклетачныя арганізмы не мелі ядра і пластыд. 1,5 млрд гадоў таму назад узнікаюць ядзерныя аднаклетачныя арганізмы. К гэтаму часу адносіцца і з’яўленне тыповай жывёльнай і расліннай клетак.
Узнікненне мнагаклетачных раслін. Прынамсі, 1 млрд гадоў таму назад з’явіліся разнастайныя мнагаклетачныя водарасці, пачатак якім далі аднаклетачныя. Жыццё ў той час існавала толькі ў вадзе.
Выхад раслін на сушу. Першыя наземныя расліны з’явіліся прыкладна 400 млн гадоў таму назад. Гэта імхі і псілафіты. Узніклі яны незалежна адзін ад аднаго, ад розных мнагаклетачных зялёных водарасцей.
Псілафіты, напрыклад рынія,— невялікія травяністыя расліны — раслі па берагах вадаёмаў, а можа быць, і ў мелкай вадзе, як сучасная асака. У гэтых раслін яшчэ не было парасткаў і каранёў (мал. 111). Іх целы мелі форму тонкіх цыліндраў, што галінуюцца. Ад ніжніх частак
191
Мал. 111. Рынія
раслін, размешчаных у глебе, адыходзілі рызоіды. Верхнія часткі мелі зялёную афарбоўку і былі здольныя да фотасінтэзу.
Развіццё наземнай расліннасці. Ад псілафітаў пайшлі папарацепадобныя, якія дасягнулі росквіту 300 млн гадоў таму назад. Бліжэйшыя родзічы сучаснай дзеразы — лепідадэндраны — уяўлялі сабою вялізныя дрэвы — да 40 м вышынёй. Дрэвападобныя папараці і гіганцкія хвашчы — каламіты ўтваралі цэлыя лясы. У гэты перыяд амаль усюды на Зямлі быў цёплы і вільготны клімат. Усюды была ў дастатку вада, якая спрыяла развіццю заросткаў і апладненню яйцаклетак сперматазоідамі.
Палеабатаніка — навука аб раслінах мінулых эпох. Палеабатанічныя знаходкі апошніх дзесяцігоддзяў
і вынікі даследаванняў пад электронным мікраскопам паказалі, што першыя голанасенныя ўзніклі яшчэ да перыяду росквіту папарацепадобных. Пачатак голанасенным далі прымітыўныя папарацепадобныя. Вельмі важны набытак голанасенных — насенне, у якім знаходзіцца сфарміраваны зародак, што працяглы час можа быць у стане спакою. У перыяд росквіту папарацепадобных голанасенныя былі прадстаўлены ўжо дастаткова разнастайна.
У наступным, больш сухім і халодным перыядзе развіцця расліннага свету паяўляюцца ўжо старажытныя хвойныя, а гіганцкія лепідадэндраны і каламіты паступова выміраюць.
Пакрытанасенныя пайшлі ад старажытных голанасенных раслін каля 130 млн гадоў таму назад і паступова занялі пануючае становішча. Відаць, рашаючую ролю ў іх распаўсюджванні сыгралі змяненне клімату і бурнае развіццё насякомыхапыляльнікаў.
Палеабатаніка.
91. Калі на Зямлі з'явіліся першыя жывыя арганізмы? 2. Якія расліны былі першымі наземнымі арганізмамі? 3. Якія расліны пайшлі ад псілафітаў? 4. Якія расліны далі пачатак голанасенным, a якія пакрытанасенным?
192
Аб чым мы даведаліся з раздзела XII
У склад аддзела кветкавых раслін уваходзяць два класы: Двухдольныя 1 Аднадольныя.
Адзнакі раслін класа Двухдольныя: зародак семя мае дзве семядолі караневая сістэма стрыжневая (у раслін, якія выраслі з семя), лісты з перыстым ці пальчатым жылкаваннем, лік членаў кветкі кратны 4 ці 5.
дзнакі раслін класа Аднадольныя: зародак семя мае адну семядолю н™!реВаЯ СІСТЭмаЛаласніковістая’ л>с™ з паралельным ці дугавым жылка’ ваннем, лік членаў кветкі кратны 3.
кветкН плодаКаВЫХ P^'” ВЫЛуЧаюць на аснове адзнак, галоўным чынам,
Для раслін сям’і ружакветных характэрны адзнакі: калякветнік двайны чашачка раздзельналістая з 5 чашалісцікаў, вяночак раздзельнапялёсткавы з 5 пялесткау, тычынак многа, песцікаў многа або адзін. Плады ў гэтан сямі вельмі разнастайныя: касцянка, яблык, многаарэшак многакасцянка, арэшак.
раслін
кветка
Расліны сям’і струкавых адрозніваюцца наступнымі адзнакамімае дваяны калякветнік, чашачка зрослалістая з 5 чашалісцікаў вяночак з 5 розных пялесткаў (парус, два вяслы, лодачка з двух пялёсткаў, якія зрасл.ся), тычынак 10, песцік адзін, плод струк; лісты складаныя, з прылі^камі, на каранях бактэрыйныя клубеньчыкі.
Для раслін сям і пасленавых характэрны: кветка з двайным калякветнікам, чашачка зрослалістая з 5 чашалісцікаў, вяночак зрослапялёсткавы з 5 пялесткау, тычынак 5, песцік 1; плод ягада ці каробачка.
Расліны сям’і складанакветных характарызуюцца наступнымі адзнакамікветкі сабраны ў суквецце кошык і могуць быць трубчастымі, язычковымі варонкападобнымі. Калякветнік двайны, але чашачка слаба развіта ці відазменена, вяночак з 5 зрослых пялёсткаў, тычынак 5, і яны зрасліся пыльнікамі, песцік адзін; плод — сямянка.
_ ДлЯ Раслін сям’і лілейных характэрна: кветка мае просты калякветнік з 6 лісцікау, тычынак 6, песцік адзін; плод — ягада або каробачка. У асноўным гэта травяністыя цыбульныя або карэнішчавыя расліны.
Расліны сям’і злакаў маюць наступныя адзнакі: кветка мае дзве кветкавыя лускі, 3 тычынкі, адзін песцік; кветкі сабраны ў суквеццікаласкі, якія, у сваю чаргу, злучаюцца ў больш складаныя суквецці — складаны колас' мяцелка, султан; плод — зярняўка; лісты складаюцца з пласцінкі і похвьг' на мяжы паміж імі язычок; сцябло ў большасці выпадкаў саломіна’ назадРШЫЯ РаСЛ’ННЫЯ аРганізмы з’явіліся на Зямлі каля 3 млрд гадоў таму
Мнагаклетачныя водарасці пайшлі ад аднаклетачных.
7. „ Біялогія”, 67 кл.
193
Першыя наземныя арганізмы — псілафіты і імхі ўзніклі незалежна адзін ад аднаго ад розных мнагаклетачных зялёных водарасцей (каля 400 млн гадоў таму назад).
Псілафіты далі пачатак папарацепадобным. Ад прымітыўных папарацепадобных пайшлі голанасенныя расліны. Яны мелі насенне, у якім быў сфарміраваны зародак.
Пакрытанасенныя расліны пайшлі ад старажытных голанасенных (каля 130 млн гадоў таму назад) і занялі ў далейшым пануючае становішча.
Культурныя расліны пайшлі дзякуючы мэтанакіраванаму адбору, які рабіў чалавек, з дзікарослых раслін. Усе культурныя расліны мелі сваіх дзікарослых продкаў. У цяперашні час работы па выяўленню новых сартоў і паляпшэнню існуючых працягваюцца.
Раздзел XIII. БАКТЭРЫІ. ГРЫБЫ. ЛІШАЙНІКІ
§ 86. Будова
і жыццядзейнасць бактэрый
Будова бактэрый. Бактэрыі — вельмі дробныя істоты. Нават пры дапамозе мікраскопа асобную бактэрыю ўбачыць вельмі цяжка. Значна лягчэй іх заўважыць, калі яны развіваюцца ў масе, або, як гавораць, у калоніях. Самы просты спосаб разгледзець пэўны від бактэрыі здабыць культуру сеннай палачкі. Гэта бактэрыя сустракаецца амаль усюды. Для чалавека яна зусім бясшкодная. Пакладзём у колбу з вадой крыху сена. Адтуліну колбы закрыем ватай і пракіпяцім на працягу 30 хвілін. Пры гэтым большасць бактэрый загіне, а сенная палачка не. Атрыманы настой сена прафільтруем і паставім у цёплзе памяшканне. Хутка на паверхні вады з явіцца плеўка з бактэрый. Пад мікраскопам пры павелічэнні ў 500—600 разоў можна заўважыць асобныя па
лачкападобныя клеткі сеннай палачкі.
Бактэрыі аднаклетачныя, але іх клеткі маюць зусім асаблівую будову, не падобную да клетак раслін і жывёл. Перш за ўсё ў іх няма ядра. Ядзернае рэчыва распылена па ўсёй цытаплазме. Мы з вамі ўжо гаварылі, што дзесяткі мільёнаў гадоў на Зямлі жылі выключна бяз’ядзерныя арганізмы, намнога пазней узніклі ядзерныя.
Няма ў бактэрый і пластыдаў. Большасць бактэрый наогул бясколерныя. Форма іх вельмі разнастайная (мал. 112). Палачкападобныя бактэрыі, як сенная палачка, называюць бацыламі, выгнутыя, як коскі,— вібрыёнамі, падобныя да спіралі — спірыламі, шарападобныя — кокамі.
Многія бактэрыі здольны хутка рухацца пры дапамозе жгуцікаў, якія ўяўляюць сабой скручаныя спіральныя ніці. Памеры бактэрый вель
194
мі малыя, і нават самыя буйныя з іх не перавышаюць 0,01 мкм (1 мкм — мікраметр — 10~6 м), большасць жа значна меншыя.
Жыўленне бактэрый. Бактэрыі не маюць хларафілу і не здольныя да фотасінтэзу. Аднак многія з іх атрымліваюць энергію з неарганічных рэчываў.
Есць бактэрыі, якія здольны выкарыстоўваць гатовыя арганічныя рэчывы: разбураючы іх, яны будуюць свае клеткі. Адны з іх выкарыстоўваюць арганічныя рэчывы мёртвых цел або выдзяленняў жывых арганізмаў — гэта сапратрофы (ад грэчаскіх слоў «сапрас» — гнілы і «троФэ» — ежа, жыўленне). Некаторыя жывяцца арганічнымі рэчывамі жывых арганізмаў — гэта паразіты. Пазней вы даведаецеся, што сапратрофным і паразітычным спосабам жывяцца не толькі бактэрыі, але і некаторыя іншыя жывыя арганізмы.
Спораўтварэнне ў бактэрый. Цяпер добра вядома, што кіпячэннем вады нельга поўнасцю знішчыць бактэрыі. Справа ў тым, што споры бактэрый валодаюць дзіўнай жыццеўстойлівасцю, як вы гэта ўжо бачылі на прыкладзе сеннай палачкі. Споры бактэрый служаць не для размнажэння, а для перанясення неспрыяльных умоў. Яны ўтвараюцца з унутранай часткі змесціва бактэрыяльнай клеткі. Пры гэтым выпрацоўваецца новая, больш шчыльная абалонка. Споры могуць пераносіць і высокія, і самыя нізкія тэмпературы. Яны могуць захоўвацца дзесяткі
Мал. 112. Разнастайнасць бактэрый
гадоў, але прарастуць у спрыяльных умовах.
Размнажэнне бактэрый. Цяпер мы добра ведаем, што маленькія хваробатворныя бактэрыі, якія выпадкова папалі ў арганізм чалавека, могуць за некалькі часоў выклікаць небяспечныя захворванні. Тлумачыцца гэта тым, што ў бактэрый вельмі высокі тэмп размнажэння. Бактэрыі размнажаюцца дзяленнем клеткі (мацярынская клетка дзеліцца на дзве даччыныя), і ў спрыяльных умовах новае дзяленне наступае праз 20—30 хвілін пасля папярэдняга. Просты разлік паказвае, што за суткі можа ўтварыцца ў спрыяльных умовах 72 пакаленні, гэта значыць,
з адной клеткі — 720 000 000 000 000 000 000 клетак. Якая ж маса ўсёй гэтай колькасці бактэрый? Аказваецца, 4720 т! Яшчэ праз некалькі гадзін маса бактэрый суцэльным многаметровым слоем пакрыла б паверхню зямнога шара. На шчасце, па розных прычынах гэтага не адбываецца.