Більярд а палове дзесятай
Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
ячу год яны хавалі сваіх продкаў на могілках, тысячу год маліліся і елі пад распяццем бульбу з падліўкай і скваркі з зелянінай. Дзеля чаго? I ці ведаеце, што яны выкрыквалі, калі лупцавалі мяне? — «Авечка божая». Гэта была мая мянушка.
Чырвоныя на зялёным, белыя на зялёным — новыя фігуры паўставалі, нібы знакі, і хутка знікалі: нічога ад іх не заставалася; музыка без мелодыі, жывапіс без вобразу, шары звінелі, адскокваючы ад чорнага борціка.
— Пазней я паспрабаваў іншы спосаб: зачыніў на ключ дзверы ў доме, заставіў іх мэбляю, усім, што папалася пад руку: скрынямі, розным хломаздам, матрацамі; тады яны выклікалі паліцыю, і паліцыянты прыйшлі, каб вывесці вучня-гультая; яны атачылі дом, крычалі: «Гэй ты, вісус! Выходзь!»; але я не выйшаў; тады яны ўзламалі дзверы, адсунулі мэблю і выцягнулі мяне, завялі ў школу — я зноў быў адлупцаваны, кінуты ў прыдарожную канаву, абазваны «авечкай божай». Ен сказаў: «Пасві авечак маіх»; але яны не пасвілі яго авечак, калі гэта ўвогуле былі яго авечкі. Усё марна, пане доктар: марна дзьме вецер, марна падае снег, марна квітнеюць дрэвы і ападае лісце — яны ядуць сваю бульбу з падліўкай альбо свае скваркі з зелянінай.
Часам нават мая маці была дома, п’яная і брудная, пахнучы смерцю, трупнымі выпарэннямі; яна крычала: «навошта-навошта-навошта-навошта»; выкрыквала гэта часцей, чым усялякія «злітуйся з нас» ва ўсіх магчымых модлах; я траціў розум, калі яна гэтак цэлымі гадзінамі крычала: навошта-навошта-навошта-навошта; і я ўцякаў з дому, бег па дажджы, галодны, да ботаў, да ўсяго цела прыляплялася гліна; я ўвесь быў аблеплены мокраю глінаю; я хаваўся на бурачных градках, але ахвотней ляжаў у суглінкавых барознах: хай лепш на мяне ліецца дождж — адно каб не чуць
таго жахлівага «навошта-навошта»; і здаралася, што часам хтосьці меў літасць да мяне, адводзіў мяне дахаты, у школу, у тую багадзельню, што называлася Дэнклінген; і яны зноў лупцавалі мяне, абзывалі «авечкай божай», а маці зноў мармытала сваю бясконцую жахлівую малітву: «навошта-навошта-навошта-навошта»-, і я зноў уцякаў, і зноў да мяне мелі літасць, але гэтым разам мяне завялі ў прытулак. Там мяне ніхто не ведаў — ніхто з дзяцей і ніхто з дарослых,— ды не прайшло і двух дзён, там, у прытулку, як яны таксама пачалі называць мяне авечкай божай — і я спужаўся, хоць яны мяне не білі: яны толькі смяяліся з мяне, бо я не ведаў гэтулькі слоў; я не ведаў слова «снедаць», я ведаў толькі «есці» — у любы час дня, калі толькі было што есці альбо я што-небудзь знаходзіў; але калі я прачытаў на дошцы: «Снеданне: 30 г масла, 200 г хлеба, 50 г мармеладу, кава з малаком»,— я спытаўся ў аднаго хлопца: «Што гэта значыць, «снеданне»?» I ўсе яны абступілі мяне, дарослыя прыйшлі таксама; яны смяяліся і пыталі: «Снеданне, хіба ты не ведаеш, што гэта такое, хіба ты ні разу не енедаў?» «Не»,— адказаў я. Тады нехта з дарослых спытаўся: «А ў Бібліі хіба ты ніколі не сустракаў слова «снеданне»?» А яшчэ адзін дарослы спытаў у таго першага: «А Вы ўпэўненыя, што ў Бібліі можна сустрэць слова «снеданне»?» «Не,— адказаў першы,— але дзесьці, у нейкай чытанцы ці дома, павінен жа ён быў пачуць слова «снеданне», яму ж хутка будзе трынаццаць; гэта ж горш, як у дзікуноў; можна цяпер уявіць сабе ступень заняпаду яго мовы». Я не ведаў таксама пра тое, што нядаўна была вайна, і яны пыталіся ў мяне, ці я таксама ніколі не бываў на могілках, дзе на надмагільных камянях было напісана «Паў смерцю...», і я адказаў ім, што, вядома, бачыў гэткія надпісы; а калі яны спыталіся, як я гэта разумею, я сказаў, што я ўяўляю гэта так: тыя, што там пахаваныя, упалі, бо былі мёртвыя; тады яны пачалі смяяцца яшчэ больш, чым тады, калі пыталіся ў мяне пра слова «снеданне», а потым вучылі нас гісторыі ад найстаражытнейшага часу; але хутка мне споўнілася чатырнаццаць, пане
доктар, і ў наш прытулак прыйшоў дырэктар гатэля; мы, чатырнаццацігадовыя хлопчыкі, мусілі выстраіцца ў шарэнгу перад кабінетам кіраўніка нашага прытулку; ён выйшаў адтуль разам з дырэктарам гатэля. Яны абодва прайшліся перад намі, заглядваючы кожнаму ў вочы і кажучы адно і тое ж: «Да службы; мы падбіраем хлапцоў, прыдатных да службы»; але выбралі яны аднаго мяне. Я мусіў зараз жа ўпакаваць у кардонную каробку свае рэчы і адправіцца разам з дырэктарам сюды; у машыне ён сказаў мне: «Спадзяюся, што ты ніколі не даведаешся, чаго еапраўды варты твой твар. Ты ж сапраўдная «авечка божая», а я пачаў баяцца, пане доктар, і дагэтуль усё яшчэ баюся, чакаючы ўвесь час, што яны будуць мяне лупцаваць».
— Цябе б’юць?
— He, ні разу не білі. Я толькі вось вельмі хацеў бы даведацца, што такое — вайна, бо школу ж я мусіў пакінуць, перш чым мне тое растлумачылі. А Вы ведаеце, што такое вайна?
— Ведаю.
— Вы былі на вайне?
— Быў.
— А што Вы там рабілі?
— Мая спецыяльнасць была — выбухі, Гуга. Ці гэта табе што-небудзь гаворыць?
— Ну, бачыў, як падрывалі каменяломні за Дэнклінгенам.
— Якраз тое самае, Гуга, рабіў і я; адно што я падрываў не скалы, а дамы і цэрквы. Пра гэта я нікому не расказваў, апроч маёй жонкі, але яна ўжо даўно памерла; таму цяпер ніхто пра гэта не ведае — ні мае бацькі, ні мае дзеці. Табе вядома, што я архітэктар і, уласна, я быў бы павінен будаваць дамы, але ніколі іх не будаваў, а толькі падрываў, і таксама цэрквы, якія я яшчэ ў дзяцінстве рысаваў на добрай рысавальнай паперы, бо я марыў будаваць іх, ды ніколі не будаваў. Калі мяне забралі ў войска, у маіх дакументах яны знайшлі звесткі, што я пісаў сваю дыпломную працу па адной з праб-
лем статыкі. Статыка, Гуга,— гэта навука, якая даследуе раўнавагу сіл, навука аб стане напружанняў і перамяшчэнні элементаў-носьбітаў пад уздзеяннем пэўных сіл; не ведаючы статыкі, не пабудуеш нават негрыцянскай хаціны; а супрацьлегласць статыкі ёсць дынаміка, гэта назва нагадвае дынаміт, які выкарыстоўваецца для падрываў і мае сёе-тое агульнае з ім. Усю вайну я меў дачыненне толькі з дынамітам. Я трохі разбіраўся ў статыцы, Гуга, меў пэўнае ўяўленне пра дынаміку і добра разбіраўся ў дынаміце: «праглынуў» усе кнігі, што закраналі гэтую тэму. Калі нешта хочаце падарваць, трэба толькі ведаць, куды памясціць ладунак і якая павінна быць сіла выбуху. Я ўсё гэта ведаў, Гуга, і гэтак вось падрываў: падрываў масты і шматпавярховыя гмахі, цэрквы і чыгуначныя віядукі, раскошныя вілы і скрыжаванні шасэйных дарог; за гэта мяне ўзнагароджвалі ордэнамі і падвышалі ў званні: з лейтэнанта на обер-лейтэнанта, з обер-лейтэнанта на гаўптмана; мне давалі таксама дадатковыя адпачынкі і выносілі падзякі — бо я так добра ведаў, як трэба падрываць. А напрыканцы вайны я быў падначалены ў пэўнага генерала, у якога ў галаве сядзелі толькі два словы: сектар абстрэлу. Ці ведаеш ты, што такое — сектар абстрэлу? He?
Фэмель падняў більярдны кій вышэй ад пляча і пачаў цэліць ім, нібы карабінам, у напрамку вежы сабора Святога Севярына.
— Бачыш,— сказаў ён,— калі б я зараз захацеў абстраляць мост там, за Святым Севярынам, дык сабор знаходзіўся б у сектары абстрэлу і яго трэба было б падарваць — хутка, як найхутчэй, каб я мог пацэліць у мост; і я скажу табе, Гуга, я падарваў бы гэты сабор, хоць і ведаў добра, што мой генерал — вар’ят і што сектар абстрэлу — гэта таксама вар’яцтва; бо, разумееш, зверху не трэба мець ніякага сектара абстрэлу; зрэшты, кожны самы нават тупагаловы генерал павінен быў ведаць, што пэўны час таму былі вынайдзеныя самалёты; ды мой генерал быў вар’ят і ўмеў толькі таўчы адно: «сектар абстрэлу» — і я забяспечваў яму тэты сектар абстрэлу; у мяне была добрая каманда: фізікі і архітэктары,
і мы падрывалі ўсё, што паўставала на нашым шляху; апошні аб’ект быў асабліва вялікі; нешта такое агромністае і магутнае, цэлы комплекс вялізных і вельмі салідных будынкаў: царква, стайні, манаскія цэлі, адміністрацыйны будынак, фальварак — цэлае абацтва, Гуга; яно апынулася якраз паміж дзвюма арміямі, нямецкай і амерыканскай, і я забяспечваў нямецкай арміі сектар абстрэлу, які ёй, уласна, не быў патрэбны; муры ўкленчвалі перада мною, у хвалях і кароўніках раўло быдла, мніхі пракліналі мяне, але нішто не магло мяне стрымаць; я пусціў у паветра цэлае абацтва Святога Антонія ў даліне Кіса, падарваў яго за тры дні перад канцом вайны. Узорна, заўсёды як трэба — ты ж ведаеш мяне, хлопча.
Ен апусціў кій, якім дагэтуль усё яшчэ цэліў ва ўяўную мішэнь, паклаў яго зноў на сагнуты палец і ўдарыў па більярдным шары; белае пакацілася па зялёным, вострым зігзагам адбілася раз і другі ад чорных борцікаў.
Званы сабора Святога Севярына глуха выціскалі з сябе час, але калі, калі прабіла адзінаццатую?
— Зірні, хлопча, што гэта за шум там, за дзвярыма?
Ен яшчэ раз ударыў па шары: чырвонае пакацілася па зялёным; вычакаўшы, пакуль шары спыняцца, адклаў кій.
— Гэр дырэктар просіць Вас прыняць нейкага гэра Нэтлінгера.
— Ці прыняў бы ты кагосьці, хто носіць прозвішча Нэтлінгер?
— He.
— Пакажы мне, як'выйсці адсюль не праз тыя дзверы.
— Вы можаце прайсці цераз рэстаранную залу, пане доктар, і адтуль — на Модэстгасэ.
— Да пабачэння, Гуга, да заўтра.
— Да пабачэння, пане доктар.
Балет кельнераў, балет гатэльных служак: яны збіралі на сталы да абеду, перасоўвалі, у дакладна вызначаным парадку, чайны столік ад стала да другога, раскладвалі срэбранае начынне, мянялі вазончыкі з кветкамі, замест белых
гваздзікоў у высокіх вузкіх вазах — сціплыя фіялкі ў круглых вазонах; забіралі са стала мармеладавыя сподачкі, ставілі кілішкі пад віно: нізкія — пад чырвонае, высокія — пад белае; з адным-адзіным выключэннем: малако для авечай пастыркі; у крышталёвым графінчыку малако мела шараватае адценне.
Фэмель лёгкай хадою прайшоў паміж радамі столікаў, рассунуў фіялетавыя фіранкі і — апынуўся насупраць вежы сабора Святога Севярына.
4
Крокі Леаноры супакойвалі яго; яна асцярожна хадзіла па кабінеце, адчыняючы шафы, падымаючы вечкі скрыняў, развязваючы шнуркі на пасылках, разгортваючы эскізы; яна толькі зрэдку адрывала яго ад думак, падыходзячы да акна — толькі калі на якім-небудзь дакуменце не стаяла дата альбо эскіз не быў падпісаны. Стары Фэмель любіў парадак і ніколі не падтрымліваў яго. Леанора зробіць гэта за яго; на падлозе вялікага кабінета яна раскладвала ў стосы дакументы і эскізы, лісты і рахункі, упарадкаваныя па гадах; і сёння, як і пяцьдзесят год таму, падлога дрыжала ад грукату друкарскіх машын; тысяча дзевяцьсот сёмы, восьмы, дзевяты, дзесяты — па ўкладзеных Леанораю стосах ужо было відаць, што яны з цягам гадоў стагоддзя болынаюць: тысяча дзевяцьсот дзевяты быў вышэйшы за тысяча дзевяцьсот восьмы, дзесяты вышэйшы за дзевяты. Леанора выведзе крывую яго працы: яна прывучаная да дакладнасці.
— Слухаю? — сказаў ён.— Вы мо