Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

Більярд а палове дзесятай

Генрых Бёль

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
113.12 МБ
то мы гэтым разам не
можам абысціся без Вас, што Вы не можаце ўзяць удзел ва ўсім, але радзіме таксама патрэбныя людзі, патрэбныя якраз такія людзі, як Вы.
Я займаўся будаўніцтвам казармаў, фартоў, лазарэтаў; ноччу ў сваім лейтэнанцкім мундзіры я кантраляваў пасты на мосце; немаладыя ўжо камерсанты ў яфрэйтарскім рангу, банкіры — простыя салдаты — рупліва аддавалі мне чэсць, калі я падымаўся на мост па сходах і ў святле кішэннага ліхтарыка бачыў непрыстойныя малюнкі, накрэмзаныя на пясчаніку падлеткамі, што вярталіся дамоў пасля купання; каля ўвахода на мост пахла мужчынскасцю ў самым яе пачатку. Дзесьці вісела шыльда: «Міхаэліс — вугаль, кокс, брыкеты», а намаляваная рука паказвала дарогу да сховішча тавару Міхаэліса; і я цешыўся са сваёй іроніі, сваёй вышэйшасці, калі унтэр-афіцэр Грэц дакладваў мне: «Пост пры мосце: унтэр-афіцэр і шэсць чалавек; ніякіх здарэнняў...» і рабіў жэст рукою, які, здаецца, я бачыў у тэатральных камедыях; я казаў: «Вольна!», распісваўся ў каравульнай кнізе, ішоў дадому, пакідаў на вешаку каску і шаблю, ішоў у пакой, дзе сядзела Еганна, клаў галаву ёй на калені, выкурваў цыгару і нічога не казаў; яна таксама не казала нічога, толькі вяртала Грэцу паштэты з гусінае пячонкі; калі ж абат Святога Антонія дасылаў нам хлеб, масла і мёд, яна раздавала іх іншым; я нічога на гэта не казаў і ўсё яшчэ атрымліваў сняданак у Кронэравай кавярні: сыр з папрыкай дзве тысячы чатырохсоты раз; я па-ранейшаму даваў кельнеру пяцьдзесят пфенігаў на чай, хоць ён не хацеў браць грошай і настойваў на тым, каб заплаціць мне ганарар за праект ягонага дома.
Еганна вымавіла тое, пра што я думаў; яна не піла шампанскага пад час прыёму ў каменданта гарнізона, не ела паштэту з заечага мяса і адмаўляла ўсім, хто запрашаў яе да танцаў; яна вымавіла ўголас: «Найяснейшы дурань...» — і здарылася так, як быццам у казіно каля Вільгельмавага рова запанавала ледніковая эпоха; у поўнай цішы Еганна 92
паўтарыла: «Найяснейшы дурань...» Там былі генерал, палкоўнік, маёры — усе з жонкамі, я — толькі што выпечаны обер-лейтэнант, упаўнаважаны па будаўніцтве ўмацаванняў; ледніковая эпоха запанавала ў казіно каля Вільгельмавага рова; аднаму маладзенькаму харунжаму прыйшла ў галаву думка натхніць аркестр на вальс; я ўзяў Еганну пад руку, павёў да каламажкі; была цудоўная восеньская ноч; шэрыя калоны маршыравалі да прыгарадных станцый; ніякіх здарэнняў.
Суд гонару. Ніхто не наважваўся паўтарыць словы Еганны; гэткіх блюзнерстваў не фіксавалі нават у пратаколах: яго вялікасць — найяснейшы дурань... ніхто б не наважыўся напісаць такога; яны казалі толькі: «Тое, што сказала Вашая малжонка...» — а я казаў: «Тое, што сказала мая жонка...» — і не казаў тое, што я павінен быў бы казаць, што я згодзен з ёю; я гаварыў толькі: «Яна цяжарная, панове; два месяцы засталося; страціла двух братоў — ротмістра Кільба і харунжага Кільба — абодвух у той самы дзень; у яе памерла дачушка ў 1909 годзе» — а я ж ведаў, што павінен быў сказаць: «Я, паны, згодзен з ёй», мне было вядома, што кпіць — гэта замала, што гэтага заўсёды будзе замала.
— He, Леанора, гэтага скрутка распакоўваць не трэба; тое, што ў ім ёсць, мае толькі пачуццёвую вартасць; ён лёгкі, але каштоўны: гэта корак ад бутэлькі. Дзякуй за каву; калі ласка, пастаўце філіжанку на падваконне; я дарэмна чакаю, чакаю сваю ўнучку, якая звычайна ў гэты час робіць хатнія заданні там, на тэрасе; я забыўся, што канікулы яшчэ не скончыліся; паглядзіце, адсюль можна зазірнуць у вокны Вашага рабочага пакоя, Вас таксама я часам бачу за вашым пісьмовым сталом... і Вашыя прыгожыя валасы. Чаму раптам задрыжала філіжанка, зазвінела, нібы ад грукату друкавальных машын; ці ўжо скончыўся перапынак на абед, ці былі ўжо звышурочныя гадзіны, ці будаўнічыя дакументы на белай паперы і пасля полудню друкаваліся і ў суботу?
Немагчыма злічыць тыя раніцы, калі я чуў тое дрыжанне, калі, абапёршыся локцямі аб падаконне, глядзеў я з гэтага месца на вуліцу, на светлыя валасы, пах якіх я ведаў ад ранішняе імшы; занадта моцнае сваім пахам мыла заглушыла б прыгожыя валасы; правільнасць тут замяняла парфумы. Я ішоў следам за ёю, калі яна пасля імшы без чвэрці дзевяць ішла каля Грэцавай крамы, а пасля ўваходзіла ў дом нумар восем. У жоўты дом з надпісам: «Д-р Кільб, натарыус». Я назіраў за ёю, чакаючы ў дворніцкім пакоі сваіх газет; святло спадала на яе, на яе мілы твар, крыху спанатраны ў службе справядлівасці: яна адчыняла дзверы канторы, аканіцы, пасля выстаўляла шыфры сейфаў, адчыняла сталёвыя дзверы, якія, здавалася, маглі расціснуць яе; яна правярала змесціва сейфа, а я мог праз вузкі завулак Модэстгасэ заглядаць у сейф і бачыць на верхняй паліцы старанна выведзены на кардоннай шыльдачцы надпіс: «Праект абацтва Святога Антонія». Там ляжалі ўжо тры вялікія пакеты з пячаткамі, што выглядалі, нібы раны. Толькі тры пакеты, і кожнае дзіця ведала прозвішчы тых, хто дасылаў паперы да іх: Брэмокель, Грумпэтэр і Волерзайн. Брэмокель, дойлід трыццаці сямі неагатычніх цэркваў, семнаццаці капліц і дваццаці аднаго будынка кляштараў і лякарняў; Грумпэтэр, стваральнік толькі трыццаці трох неараманскіх касцёлаў, толькі дванаццаці капліц і васемнаццаці лякарняў; трэці пакет, дасланы Волерзайнам, які пабудаваў толькі дзевятнаццаць цэркваў, толькі дзве капліцы, толькі чатыры бальніцы, але затое меў у сваім актыве сапраўдны сабор.
— Ці чыталі Вы, пан лейтэнант, абвестку ў «Ды Вахт»? — спытаў парцье, і я прачытаў над ягоным зарагавелым пальцам радкі, якія ён мне паказаў: «Сёння апошні тэрмін надаслання праектаў абацтва Святога Антонія. Ці ў нашых маладых архітэктараў бракуе адвагі?» Я засмяяўся, згарнуў газету ў трубку і пайшоў на сняданне ў Кронэраву кавярню; кельнеравы словы, сказаныя кухару праз акенца кухні, прагучалі нібы старажытная, завучаная на працягу стагоддзяў
літургія: «Снеданне пану архітэктару Фэмелю, як звычайна». Хатнія гаспадыні, божыя служкі, банкіры — гоман галасоў каля паловы на адзінаццатую. Нататнік з выявамі авечак, змеяў, пеліканаў; пяцьдзесят пфенігаў кельнеру на чай; дзесяць — гатэльнаму служку, усмешка прыдзверніка, калі я даваў яму ў руку шторанішнюю цыгару, прымаючы ад яго пошту. Потым я стаяў тут, адчуваючы локцямі дрыжанне друкарскіх машын, бачыў унізе, у Кільбавай канторы, вучня, які пад самым акном вадзіў нажом для паперы. Я ўскрыў допіс, уручаны мне прыдзвернікам: «...У нас ёсць магчымасць ад сённяшняга дня прапанаваць Вам месца галоўнага праекціроўшчыка; калі гэта будзе адпавядаць Вашаму жаданню. Мы будзем ставіцца да Вас як да члена сям’і; гарантуем зычлівыя адносіны з боку тутэйшага грамадства. Шырокія магчымасці кантактаў і адпачынку...» Гэтак мяне прываблівалі кампаніяй мілых дачок архітэктара, ладнымі бяседамі за горадам, пад час якіх маладыя людзі ў круглых капелюшах на ўскрайку лесу наліваюць сабе піва з бочак, а маладзенькія дзяўчаты распакоўваюць бутэрброды і частуюць усіх; пасля можна рызыкнуць запрасіць якую-небудзь з іх патанцаваць на свежаскошаным лузе, калі маткі, што са страхам пералічваюць гады сваіх дачок, пляскаюць у ладкі, захопленыя гэткай грацыёзнасцю; а калі ўсе выпраўляюцца на праходку па лесе, праводзіць паненак пад рукі, бо яны любяць спатыкацца аб карані дрэваў; а калі надарыцца выпадак — бо адлегласці ў лясной цемры неўпрыкмет павялічваюцца,— дык пацалаваць паненку ў ручку, у шчаку, у плячо; а па дарозе дадому, у сутонні, праз ціхія лугі, на якія выбягаюць з лесу сарны, як бы наўмысна дзеля гэтага замоўленыя, калі пачынаюць гучаць спевы, пералятаючы ад брычкі да брычкі,— тады ўжо можна шэптам прызнацца, што ў цябе трапіла Амурава страла. I несліся дадому спакутаваныя сэрцы, параненыя душы.
I я напісаў ветлівы адказ: «...дазволю сабе вярнуцца да Вашай ласкавай прапановы пасля заканчэння маёй прыватнай вучобы, якая змушае мяне яшчэ пэўны час заставац-
ца ў горадзе...», заклеіў канверт, прыляпіў марку, вярнуўся да свайго акна і зірнуў уніз, на Модэстгасэ; ножык для паперы пабліскваў, нібы штых; калі хлопец-вучань пачынаў рабіць усё хутчэй, два гатэльныя служкі грузілі дзіка на рачны вазок; я пакаштую ягонага мяса ўвечары, пад час супольнай вячэры «Нямецкіх аматараў спеваў», буду змушаны слухаць іх жарты, а яны не будуць цяміць, што я смяюся зусім не ад іхніх жартаў, а з іх саміх; іх жарты былі мне гэтаксама агідныя, як падліўкі, што падаваліся да страваў; і я смяяўся сваім смехам тут, наверсе, каля свайго акна, і ўсё яшчэ не ведаў, ці я смяюся ад нянавісці альбо ад пагарды? Я ведаў толькі адно: гэты смех не быў выкліканы радасцю.
Дзяўчаты-практыканткі ў Кільбавай краме паставілі грыбы ў белых кошыках побач з забітым дзіком; у гатэлі «Прынц Генрых» кухар ужо ўзважваў прыправы, а ягоныя памочнікі вастрылі нажы; маладыя кельнеры ўсхвалявана папраўлялі перад люстэркамі вузлы на гальштуках, завязаныя дзеля практыкі, 1 пыталіся ў жонак, якія стаялі, схіліўшыся над прасавальнай дошкай — пара, што ўздымалася над пераніцаванымі штанамі, запаўняла кухню: «Ці павінен я цалаваць біскупаў пярсцёнак, калі надарыцца няшчасце яго абслугоўваць?» Хлопец-вучань па-ранейшаму ўзмахваў ножыкам для паперы.
Гадзіна адзінаццатая і пятнаццаць хвілін: я вычысціў свой чорны гарнітур, праверыў вузел аксамітнага шыявяза, насунуў на галаву капялюш, выцягнуў кішэнны каляндарык, які быў велічынёю не болып за плоскі запалкавы карабок, адгарнуў яго і прачытаў: «30 верасня 1907 г. у 11.30 уручыць Кільбу праект. Запатрабаваць распіску».
Увага! Занадта часта я, складаючы планы на будучыню, выконваў у сваім уяўленні гэту працэдуру: спускаюся долу, пераходжу цераз вуліцу, траляю ў пярэдні пакой канторы:
— Я хацеў асабіста сустрэцца з панам натарыусам. — У якой справе?
— Я б хацеў перадаць пану натарыусу праект: Конкурс «Абацтва Святога Антонія».
Толькі хлопец-вучань выкажа здзіўленне, перастане вымахваць ножыкам для паперы; пасля, аднак, засаромеўшыся, павернецца зноў тварам да акна, да сваіх фармуляраў, памятаючы наказ: «Сакрэтнасць, найперш сакрэтнасць!» У гэтым доме, дзе ўбоства лічылася за добры густ, дзе на сценах віселі партрэты продкаў, рупных у правасуддзі, дзе чарніліцам было па восемдзесят, а ножыкам для паперы — па сто пяцьдзесят год,— тут пры поўным маўчанні ажыццяўляліся велічэзныя па маштабах гешэфты, тут цэлыя гарадскія кварталы мянялі сваіх уладальнікаў, тут заключаліся шлюбныя кантракты, у якіх прадугледжваліся штогадовыя сумы на дробныя выдаткі, якія перавышалі пяцігадовы заробак канторскага чыноўніка; але таксама тут натарыяльна пацвярджаўся закладны акт сумленнага шаўца на дзве тысячы марак; захоўваўся тастамент нямоглага пенсіянера, згодна з якім яго ўлюбёны ўнук павінен атрымаць у спадчыну начны столік; тут пад пячаткай таемнасці вяліся справы ўдоў і сіротаў, рабочых і мільянераў — у абліччы лозунга, што вісеў на сцяне: «Правая рука іх поўная дарункаў». He было прычыны зважаць, калі малады мастак у атрыманым ад дзядзькі ў спадчыну пераніцаваным чорным гарнітуры прынёс абгорнуты канцылярскай папераю скрутак з эскізамі, мяркуючы, што праз гэта ён можа патурбаваць асабіста пана натарыуса. Кіраўнік канцылярыі запячатаў скрутак з планамі, выціснуў на сургучы герб Кільбаў — авечку, у якой з грудзей пырскае струмень крыві; тым часам светлавалосая зграбная з выгляду дзяўчына пісала распіску: «У панядзелак, 30 верасня 1907 г., у 11.30 раніцы архітэктар пан Генрых Фэмель перадаў...» Ці ў тую хвілю, калі яна ўручала мне распіску, яе бледны твар не быў азораны бляскам спазнання? Я быў шчаслівы, што адбылося тое, чаго я не прадбачыў, бо яно даводзіла мне, што час — гэта нешта рэальнае, існае; напраўду ж існаваў гэты дзень, гэтая хвіля; тое было даведзена не мною: я і сапраўды спусціўся ўніз па сходах, пасля перайшоў на другі бок вуліцы, зайшоў у пярэдні пакой канторы; тое было даведзена не хлоп-
цам-вучнем, які падняў галаву