• Часопісы
  • Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

    Більярд а палове дзесятай

    Генрых Бёль

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 1993
    113.12 МБ
     рысункі рабіліся буйнейшымі, уяўленні — дакладнейшымі, і амаль незаўважна для сябе я ўлез у калькуляцыі; вучыўся лічыць, вучыўся рысаваць; калі ласка; я паслаў Кільбу пяцьдзесят залатых марак
    і атрымаў умовы конкурсу; аднаго разу ў нядзелю я выбраўся ў Кіслінген; квітнеючыя збожжавыя палеткі, цёмна-зялёныя бурачныя палі, лес, у якім калі-небудзь павінна было стаяць абацтва; я вёў сваю гульню далей, збіраў інфармацыю пра сваіх праціўнікаў, чые прозвішчы калегі вымаўлялі з пабожнай нянавісцю: Брэмокель, Грумпэтэр, Волерзайн; я аглядаў спраектаваныя імі будынкі: цэрквы, лякарні, капліцы, Волерзайнаў сабор; я адчуваў, ветрыў носам, бачачы гэтыя безнадзейныя збудаванні: будучыня ляжыць перада мною і чакае, што я вазьму яе — нібы зямля, якую трэба было засвоіць; невядомая зямля, у якой закапаныя залатыя манеты для таго, хто здолее ўжыць хоць трохі стратэгіі; і я ўзяў будучыню ў руку, мне трэба было яе толькі моцна схапіць; час раптоўна зрабіўся магутнай сілай, я недаацаніў яго; ён праходзіў нявыкарыстаны, у той час калі я за некалькі залатых манет аддаў няздарам і лісліўцам умеласць сваіх рук і матэматыку свайго розуму; я купляў паперу, табліцы, алоўкі і падручнікі; гульня, за якую я плаціў толькі адным: часам. Але ў мяне быў час, ён быў мне падораны; нядзелі былі маімі разведвальнымі днямі; я вывучаў мясцовасць, хадзіў па вуліцах: Модэстгасэ, у доме нумар 7 можна было наняць рабочы кабінет; насупраць, у доме нумар 8, жыў натарыус, у якога пад пячаткай захоўваліся праекты; межы былі адкрытыя, мне трэба было толькі пераступіць іх; і толькі цяпер, заглыбіўшыся ў тэрыторыю краіны, якую я павінен быў заваяваць, адчуваю сябе ўжо напалову яе ўладальнікам, толькі цяпер, калі вораг яшчэ спаў, я абвясціў вайну; я зноў праверыў, ці на месцы распіска; яна была на месцы.
    Праз дзень першы госць павінен быў пераступіць парог майго рабочага кабінета — абат, малады, цемнавокі, спраўны; які хоць яшчэ і не панаваў, а ўжо быў звыкся з панаваннем.
    — Адкуль Вам было вядома, што наш святы айцец Бенедыкт не рэкамендаваў раздзяляць братоў-законнікаў і айцоў святароў у рэфекторыі?
    Ен хадзіў сюды-туды па рабочым кабінеце, паглядаў раз-пораз на праект, потым спытаўся:
    — Ці Вы здолееце вытрываць, не апўсціць рукі, не паддасцёся гэтым крумкачам?
    А мне было боязна перад гэтай вялікай гульнёй, якая падымалася з папераў і павінна была завалодаць мною; я гуляў у гэтую гульню, але ніколі сабе не ўсведамляў, што я мог бы ў ёй таксама выйграць; мне было б досыць славы, што я не атрымаў перамогі ў змаганні супраць Брэмокеля, Грумпэтэра і Волерзайна, але — каб перамагчы іх? Мне было вусцішна, ды я сказаў:
    — Вытрываю, не паддамся, вялебны ойча.
    Ен згодна кіўнуў галавою, усміхнуўся і пайшоў.
    А пятай я разам з грамадою работніц выйшаў праз браму, каб зрабіць запланаваную вячэрнюю праходку па горадзе; я бачыў схаваныя пад вэлюмам пякноты, што ехалі ў каламажках на спатканні; лейтэнантаў, якія ў кавярні Фуля пілі моцныя трункі пад слабую музыку; штодня я рабіў чатырохкіламетровы шпацыр — заўсёды адной дарогай і ў адзін час; усе павінны былі бачыць мяне, бачыць у адзін і той самы час, у адных і тых самых месцах — гаспадыні крамаў, банкіры і ювеліры; вулічныя жанчыны і кандуктары, экспедытары крамаў, кельнеры і хатнія гаспадыні; яны павінны былі бачыць і бачылі мяне — паміж пятаю і шостаю, з цыгараю ў руцэ; гэта не было прынята — я ведаю, але ж я мастак: вызнаваць нон-канфармізм — мой абавязак; мне можна таксама спыняцца каля катрыншчыкаў, якія разменьваюць на грошы меланхолію канца рабочага дня; вуліца летуценняў-сноў, што вяла праз кабінет летуценняў-сноў: мае статысты мелі добра нашмараваныя суставы, невідочныя ніткі рухалі імі; яны адкрывалі раты, каб вымавіць прадугледжаныя мною дзеля іх штатмпы; халодная мелодыя більярдавых шароў у гатэлі «Прынц Генрых» —белае на зялёным, чырвонае на зялёным; манекены згіналі рукі, каб ударыць па шары, каб паднесці да рота куфаль з півам; яны набіралі ачкі, гулялі серыі, па-каляжанску ляпалі мне па плячы;
    ах, гэтак! ax, не! o, бліскуча! вам не пашэнціла; а я чуў, як камякі зямлі падаюць на маю труну, перадсмяротны крык Эдыт і апошні позірк светлавалосага вучня столяра — позірк, якім ён павінен быў акінуць каменныя муры вязніцы, былі ўжо напагатове.
    Я паехаў з жонкаю і дзецьмі ў даліну Кіса, паказаў ім з гордасцю вынік працы маёй маладосці, наведаў пастарэлага ўжо абата і прачытаў на яго твары гады, якіх не мог убачыць на сваім; кава ў гасцёўні, пірог, выпечаны са сваёй мукі, са слівамі, што выраслі ў сваім садзе, і са смятанкаю, знятаю з малака ад сваіх кароў; маім сынам было дазволена зайсці ў клаўзуру, жонка з дочкамі, што ўвесь час хіхікалі, павінны былі чакаць на вуліцы: чацвёра сыноў, трое дачок — сямёра дзяцей, якія падораць мне сем разоў па сем унукаў; абат жа сказаў мне з усмешкаю: «Мы ўжо цяпер нават суседзямі зрабіліся». Сапраўды, я купіў абедзве вёсачкі: Штэлінгер-Гротэ і Гёрлінгерс-Штуль.
    — Ах, Леанора, зноў — з Кронэравай кавярні? He, я ж сказаў выразна: шампанскага не трэба. Цярпець не магу шампанскага. А зараз — працы канец, маё дзіця. Калі ласка. I ці не маглі б Вы замовіць мне таксі, на чатырнаццатую? Няхай чакае мяне каля брамы; можа, падвязу і Вас трохі. He, праз Блесэнфэльд я не еду. Добра, калі жадаеце, можам гэта яшчэ ўдакладніць.
    Ен адвярнуўся ад сваёй рамы са зменнымі малюнкамі, разгледзеў сцены кабінета, дзе на сцяне вісеў вялікі праект абацтва, а ў паветры было поўна пылу, які, нягледзячы на ўсю асцярожнасць, падымаўся з-пад рук Леаноры; яна з ахвотаю прыбрала ў сталёвай шафе, падала яму вялікі пачак банкнотаў, якія страцілі сваю вартасць яшчэ трыццаць пяць год таму; потым, патросшы галавою, выцягнула на свет божы іншы пачак грошай, якія не мелі вартасці ўжо дзесяць год;
    яна дбайна пералічыла на рысавальным стале ўсе чужыя купюры: дзесяць, дваццаць, восемдзесят, сто — тысяча дзвесце марак.
    —Кіньце гэта ў агонь, Леанора, ці аддайце іх, можа, дзецям з вуліцы — гэтыя задуманыя з вялікім размахам цэтлікі ашуканства, якое пачалоея трыццаць пяць, а паглыбілася дзесяць год таму. Я ніколі не надаваў увагі грашам, а, нягледзячы на гэта, усе былі перакананыя, што я прагны да грошай; яны зрабілі памылку: я не прагнуў грошай, распачынаючы вялікую гульню; і толькі калі я выйграў і зрабіўся вядомы — толькі тады я ўсвядоміў сабе, што ўва мне ёсць два варункі вядомасці і папулярнасці: я быў рупны, гжэчны, просты, быў мастаком, афіцэрам-рэзервістам; чагосьці дасягнуў, зрабіўся багатым, аднак... аднак быў усё ж «чалавекам з народа» і ніколі таго не адмаўляў; не дзеля грошай, славы, жанчын я ўкладаў алгебру будучыні ў формулы, ператвараў X, Y і Z у рэальныя велічыні — у сялянскія гаспадаркі, банкаўскія рахункі, у магутнасць, якую я ўвесь раздаваў і якая вярталася да мяне ўдвая большая; Давід з усмешкаю, мяккі, вага якога не большала і не меншала ні на адзін фунт; моцна закранулі мяне непрадбачаныя абставіны, якіх я гэтак спрагнёна жадаў: то былі каханне маёй жонкі і смерць дачкі Еганны — сапраўднай прадстаўніцы роду Кільбаў: ёй было толькі паўтара года, а я ў тых дзіцячых вачах, як і ў вачах майго маўклівага бацькі, бачыў старажытную мудрасць, на цёмным дне гэтых вачэй, якія, здавалася, ужо ведалі, што такое смерць; шкарлятына расцвіла на гэтым цельцы, нібы жахлівае пустазелле, падымалася ўверх па сцёгнах, ішла ўніз да самых ступняў, сеяла гарачку, і белая, нібы снег, смерць вырастала з усяго таго, вырастала, нібы цвіль, на чырвонай квецені, уядалася ў цела, выходзіла чарнотай з ноздраў; непрадбачаныя абставіны, якіх я прагнуў,— яны прыйшлі, як праклён, стаіліся ў гэтым жахлівым доме; выбухнула спрэчка, раптоўная перапалка з пробашчам сабора Святога Севярына, з цесцем і цешчаю, з шваграмі, бо я забараняў спяваць на жалобнай імшы; і ўсё ж
    я настояў на сваім і дамогся свайго; я страшэнна спалохаўся, калі пад час набажэнства пачуў шэпт Еганны: «Ісусе».
    Я ніколі не вымаўляў гэтага імя, ледзьве дазваляў сабе падумаць пра яго і ўсё ж ведаў: я ў ягонай уладзе; ані ружанец Домгрэве, ані салодка-кіслыя даброты поўных мараў пра замужжа гаспадарскіх дачок, ані гешэфты са спавядальнямі шаснаццатага стагоддзя, прадаванымі на патаемных аўкцыёнах за вялікія грошы, якія Домгрэве потым у Лакарна выменьваў на танныя грахі; ані жорсткія махлярствы аблудных пастыраў, сведкам якіх мне давялося быць; ані вартыя жалю спакушэнні наскрозь грэшных дзяўчат; ані маўклівая бацькава суровасць — нішто не магло забіць ува мне таго слова, якое Еганна прашаптала, стоячы каля мяне: «Ісусе»; ані бясконцыя вандроўкі ў прадзьмуваных наскрозь тунелях старажытнае горычы і роспачы — калі я на ледавітых акіянах прышласці, аточаны самотнасцю, як агромністым ратавальным кругам, смехам дадаваў сабе сілы — гэтае слова не было ўва мне забітае: я быў малым Давідам з прашчаю і малым Данілам у пячоры льва і быў гатовы ўспрыняць непрадбачанае здарэнне, якога я так прагнуў: смерць малой Еганны 3 верасня 1909 года. Таксама тае раніцы уланы ехалі па простай брукаванцы; дзяўчаты-разносчыцы малака, хлопцы з пякарні, служкі божыя ў сутанах, якія раздзімаліся ад ветру; раніца; дзік перад Грэцавай крамай, ліпкі смутак хатняга лекара, які сорак гадоў сведчыў пра нараджэнні і смерці ў доме Кільбаў; у старэнькай скураной папцы ён насіў набор непатрэбных інструментаў, якія дапамагалі яму ўводзіць усіх у зман адносна дарэмнасці яго намаганняў; ён накрыў знявечанае цела, а я зноў зняў покрыва; я хацеў убачыць цела Лазара, вочы майго бацькі, якімі гэтае дзіця не захацела глядзець больш як паўтара года; а побач, у спальні, крычаў Генрых; званы на вежы Святога Севярына разбівалі час на чарапкі, званілі а дзевятай да ютрані; цяпер Еганне было б пяцьдзесят год.
    — Білеты ваеннай пазыкі, Леанора? Я не падпісваўся на іх, гэта спадчына па маім цесцю. У агонь іх — гэтак, як і банкноты. Два ордэны? Вядома, я ж будаваў мінныя галерэі, цягнуў лініі траншэяў, умацоўваў артылерыйскія пазіцыі, трапляў пад шалёны абстрэл, выцягваў параненых з-пад агню: другога рангу, першага рангу... дай мне іх сюды, Леанора; мы выкінем іх у вулічны равок — хай валяюцца ў гразі на дне таго раўка. Аднаго разу Ота выгледзеў іх у шафе; я стаяў за рысавальным сталом і запозна прыкмеціў фатальны бляск у яго вачах; ён убачыў іх, і пачцівасць яго да мяне пабольшала; запозна. Дык выкінь іх хоць бьі цяпер, каб Езэф калі-небудзь не знайшоў іх у спадчыне па мне.
    Пачуўся ціхі звон, калі ордэн