Більярд а палове дзесятай
Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
е засталася адна халодная мармуровая балюстрада, на якую я абапіраўся; я глядзеў долу, на ўнутраны двор, дзе бронзавы бургамістр з няў-
* Мая віна, мая віна, мая найвялікшая віна (лац.).
мольнай паважнасцю выстаўляў сваё пуза насустрач стагоддзям, а мармуровы мецэнат мастацтва апусціў павекі на свае, падобныя да жабіных, вочы, дарэмна спрабуючы выклікаць гэткім чынам уражанне глыбокай задуменнасці; вочы помніка былі пустыя — нібы вочы рымскіх мармуровых матронаў, што сведчаць пра пакуты, якія нясуць з сабой больш познія культуры. Мэйзер пачыкільгікаў да еваіх калегаў; Брэмокель, Грумпэтэр і Волерзайн стаялі шчыльна адзін каля аднаго; снежаньскае неба над унутраным дваром было яснае і халоднае; з вуліцы чуліся галасы першых у гэты вечар п’яных мужчынаў; дыліжансы каціліся ў бок тэатра; пяшчотныя жаночыя твары пад вэлюмамі рэзедовага колеру былі асветлены радасцю чакання «Травіяты»; я стаяў паміж Мэйзерам і тымі трыма пакрыўджанымі, як карослівы хворы на праказу, дотык якога нясе смерць; я нудзіўся па строгай літургіі майго дзённага распарадку, калі я адзін яшчэ трымаў у сваіх руках ніткі гульні, калі я мог яшчэ рэгуляваць існаванне і не-існаванне, дазіраваць свой міф; я перастаў быць гаспадаром гэтае гульні; скандал; пагалоскі; абатавы крокі ў маім кабінеце; падрадчыкі-будаўнічыя дасылалі мне ў працоўны кабінет кашы з харчамі, залатыя гадзіннікі ў чырвоных аксамітных карабочках; адзін напісаў мне: «...і, вядома ж, я не адмовіў бы Вам, калі б Вы прасілі рукі маёй дачкі...» «Правая рука іх поуная дарункаў».
Я б не ўзяў ад іх нічога — нават цагліны; я палюбіў абата. Ці з’яўлялася ў мяне хоць на кароткае імгненне думка паспрабаваць ужыць прыём Домгрэве ў дачыненні да яго? Я чырванеў ад сораму, калі ў мяне ўзнікала думка, што я мог якую кароткую хвілю мець такі намер; непрадбачанае адбылося: я пакахаў Еганну, Кільбаву дачку, і палюбіў абата; я ўжо мог а палове дванаццатай пад’ехаць да Кільбавага дома, уручыць букет і сказаць: «Прашу рукі Вашае дачкі», а Еганна падышла б пазней і не шапнула б, падміргнуўшы мне, ціхутка: «Я згодная», а вымавіла б гэта голасна і выразна. Я па-ранейшаму паміж пятай і шостай выходзіў на шпацыр, па-ранейшаму гуляў у більярд у клубе афіцэраў-рэ-
зервістаў, а мой смех, якім я цяпер карыстаўся больш шчодра, набыў моцы, дзякуючы падміргванню Еганны; я па-ранейшаму спяваў па пятніцах у сваім хоры: «Том-вершавальнік...»
Уздоўж халоднай мармуровай балюстрады я павольна падсунуўся бліжэй да траіх пакрыўджаных, паставіў парожні кілішак на спод: ці адхінуцца яны ад карослівага? Яны не адхінуліся; можа, чакалі ад мяне пакорлівасці? «Дазвольце прадставіцца — Фэмель». Божа мой, хіба кожны з іх аднекуль не прыблудзіў, хіба Грумпэтэр, швейцарац, у маладосці не даіў кароў у графа фон Тэльма, не раскідаў каровінага гною на пахучай зямлі, перш чым ён адкрыў у сабе цягу да архітэктуры? Праказа вылечваецца, вылечваецца на берагах Лага-Маджорэ, у садах Мінузіа; ці вылечная праказа поўных цноты падрадчыкаў-будаўнічых, што куплялі на злом раманскія касцёлы, разам з іх вартым павагі рыштункам, са старымі мадоннамі і касцельнымі лавамі, і аздаблялі гэтым вартым павагі рыштункам салоны Новага і Старога свету? Тыя, што прадавалі салонам какотак спавядальні, у якіх пакорлівыя сяляне трыста год запар шэптам замольвалі свае грахі? Праказу можна вылечыць у паляўнічых хатках і ў Бад-Эмзе.
Да смерці сур’ёзныя твары пакрыўджаных застылі, калі адчыніліся дзверы ў канферэнц-залу; паявілася цёмная постаць, набыла абрысы, колеры; першы член журы зайшоў у галерэю — Губрых, прафесар гісторыі мастацтва тэалагічнага факультэта; «толькі цераз мой труп»; яго чорны сурдут выглядаў пры гэтым асвятленні нібы мантыя рэмбрантаўскага члена Рады; Губрых падышоў да спода, узяў кілішак з каньяком, і я пачуў глыбокі ўздых, што вырваўся з ягоных грудзей; паўз траіх пакрыўджаных, якія памкнуліся былі да яго, ён адышоў у самы далёкі кут галерэі; строгасць яго святаровага строю злагоджвалася белым шалікам, а светлыя завіткі валос, якія па-дзіцячаму спадалі на каўнер, узмацнялі ўражанне, якое Губрых хацеў рабіць на прысутных; ён выглядаў падобным да мастака. Можна было сабе ўявіць, як ён
з разьбярскім долатам над кавалкам дрэва, з танюткім, у вадкім золаце пэндзлікам працуе: малюе валасы мадонны, бароды прарокаў альбо гарэзлівы завіток Табіяшаваму сабаку на канцы хваста. Ціха ступаў Губрых па лінолеуме, стомленым кіўком адказаў на паклоны пакрыўджаных і скіраваўся ў паўзмрок галерэі да Рэмбранта і Ван Дэйка: на гэтых вузкіх плячах ляжала адказнасць за цэрквы, лякарні, прытулкі, у якіх яшчэ праз сто гадоў манашкі і ўдовы, сіроты і пацыенты бальнічных прыёмных пакояў, цяжкія падлеткі і распусныя дзявоткі будуць павінны цярпець кухонныя пахі адмерлых пакаленняў; цёмныя калідоры, бязрадасныя тыльныя фасады, што дзякуючы мёртвым мазаікам былі яшчэ больш бязрадасныя, чым гэта прадугледжвалася архітэктаравымі планамі; і вось крочыў ён, praeceptor et arbiter architecturae ecclesiasticae*, які ўжо сорак год з патэтычным запалам і сляпой экзальтаванасцю перакананага ўсяляк прапагандаваў неаготыку; несумненна, яшчэ хлопчыкам, топчучы сцежкі пустэльных прадмесцяў, несучы з трыумфам дадому атрыманыя пяцёркі, ён перад абліччам курадымных комінаў і цёмных фасадаў дамоў вырашыў ашчаслівіць чалавецтва і пакінуць след на гэтай зямлі — і ён пакінуў яго: чырванаватыя, а з кожным годам усё шарэйшыя і змрачнейшыя цагляныя фасады, з нішаў якіх глядзелі ў будучыню поўныя невынішчальнай меланхоліі панурыя святыя.
Мэйзер паслужліва падсунуў спод другому члену журы — каньяк для Кроля, жыццярадаснага, з тварам колеру чырвонага віна курца цыгараў, мясажэра; нягледзячы на ўзрост, ён быў хударлявы — гэты нязменны рэстаўратар сабора Святога Севярына: галубіны памёт, пара ад лакаматываў, атручаныя хімікатамі хмары з боку ўсходніх і рэдкія вільготныя вятры з боку заходніх прадмесцяў; паўднёвае сонца, паўночныя халады, усе індустрыяльныя і ўсе натуральныя ўплывы на клімат гарантавалі яму і яго наступні-
* Апякун і суддзя царкоўнай архітэктуры (лац.)
кам працу з пасадаю да канца жыцця; яму было сорак пяць, і, гэткім чынам, у яго заставалася яшчэ дваццаць год на забавы, якія ён па-сапраўднаму любіў,— на выпіўкі, цыгары, на коней і дзяўчат таго асаблівага гатунку, якія сустракаюцца паблізу стайняў, пад час паляванняў на лісаў — амазонкі з развітымі цягліцамі і мужчынскім пахам. Я добра вывучаў сваіх праціўнікаў; Кроль хаваў сваю абсалютную абыякавасць да праблем архітэктуры за вытанчанай, амаль усходняй ветлівасцю, якую ён падгледзеў у біскупаў і пераняў ад іх; рухі Кроля ідэальна адпавядалі ўрачыстасцям адкрыцця помнікаў; ён ведаў таксама некалькі вельмі добрых показак, якія ўвесь час расказваў у пэўнай паслядоўнасці; маючы дваццаць два гады, Кроль вывучыў на памяць «Падручнік архітэктуры» Хандке і ўжо тады вырашыў да канца жыцця выцягваць карысць з гэтага высілку: заўсёды, калі наспявала пільная патрэба ўжыць архітэктурныя тэрміны, ён цытаваў «неўміручага Хандке»; на пасяджэннях журы Кроль бессаромна агітаваў за праект, аўтар якога абяцаў яму найбольшы хабар, а калі бачыў, што ў праекта няма ніякіх шанцаў на перамогу, імгненна мяняў сваю пазіцыю на карысць фаварыта з тае прычыны, што любіў казаць «падтрымліваю» і не любіў — «не падтрымліваю», бо казаць «падтрымліваю» карацей, а, па-за тым, для вымаўлення часціцы «не» выплывае самая галоўная загана — яго не вымавіш толькі адным языком ды зубамі, а трэба падключыць яшчэ і нос; да таго ж тут патрэбны яшчэ і рашучы выраз твару, між тым як, даючы станоўчы адказ, яго мець зусім не трэба. Кроль таксама ўздыхнуў, страсянуў галавою і, абмінаючы траіх пакрыўджаных, паклыпаў у іншы кут галерэі, да назарэцянаў.
Нейкую хвілю ў светлым чатырохкутніку дзвярэй быў відзён толькі стол, накрыты зялёным сукном, графін з вадою, папяльнічка, клубы блакітнага дыму ад Кролевай цыгары; а ўнутры — ціша, не чуваць нават шэпту; у паветры віселі выракі смерці; нараджалася вечная варожасць; для Губрыха гэтая гульня магла мець сваім вынікам пашану альбо гань-
бу; нібы зацяты пяцікласнік, ён пакляўся сабе не дапусціць, каб калі-небудзь яго напаткала ганьба, гэтая гульня магла мець вынікам тую страшэнную прыніжанасць, якая б вынікала з прызнання свайго пройгрышу перад архібіскупам. «Ну, дык дзе Ваш труп, Губрых?» — спытаецца схільная да гумару Яго прывялебнасць; для Кроля ішла гульня за вілу на возеры Кома, якую яму абяцаў Брэмокель.
Сярод служак пачуліся шэпты: Мэйзер, сыкнуўшы, супакоіў іх. У дзвярах залы з’явіўся Швэбрынгер; ён быў малога росту, дробны; ён не проста лічыўся непадкупным, але і сапраўды быў такі; насіў патрапаныя брыджы, зацыраваныя панчохі; галава ў яго была абстрыжаная дагала і мела чарнаватае адценне; у вачах-разынках таілася ўсмешка; Швэбрынгер прадстаўляў грошы, кіраваў фундацыяй, створанай нацыяй; ён быў прадстаўніком прамыслоўцаў і караля, але таксама і малодшага экспедыента, які ўнёс дзесяць марак і старую бабульку, што ахвяравала трыццаць пфенігаў; Швэбрынгер меў адкрываць банкаўскія рахункі, выпісваць чэкі, кантраляваць рахункі, з кіславатай мінаю прымаць задаткі; ён быў выхрыстам, яго патаемнай архітэктурнай прыхільнасцю было барока; даспадобы яму былі анёлы, што ляцяць у паветры, залачоныя крэслы ў ганаровых касцельных ложах, велічныя амбоны, белыя лакіраваныя казальніцы; ён любіў пах кадзіла, харавыя спевы хлопчыкаў. Швэбрынгер быў моцай: банкаўскія кансорцыумы падпарадкоўваліся яму, нібы шлагбаумы машыністу; ён уплываў на курсы грашовых адзінак, даваў загады сталёвым гутам; са сваімі цвёрдымі цёмнымі вачамі-разынкамі ён выглядаў так, нібыта ім ужо былі без усякага выніку выпрабаваныя ўсе даступныя яму аблягчальныя сродкі, і ён чакаў, калі будзе вынайдзены напраўду эфектыўны сродак: Швэбрынгер узяў кілішак, не паклаўшы на спод грошай «на чай»; усяго за два крокі ад мяне стаяў ён, у сваіх брыджах і зацыраваных панчохах, падобны да прафесійнага велагоншчыка, што выбыў з гонкі; раптам ён паглядзеў на мяне, усміхнуўся, адставіў парожні кілішак і адышоў у кут нідэрландцаў, дзе яшчэ раней знік
Губрых; і Швэбрынгер не абдарыў пакрыўджаных ніводным словам.
3 канферэнц-залы быў чуцён шэ