Більярд а палове дзесятай
Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
а. На жаль, нічога. Калі не лічыць, што ён пяць гадоў запар выйграваў у яго ў лапту.
Тут гэты баязлівец прыкусіў губу і сказаў:
— Спорт... спорт заўсёды да нечага прыводзіць.
Тады, Роберт, мы не ўяўлялі сабе, што за адзін жэст рукі можна заплаціць жыццём: Вакера аддаў пад расстрэл польскага ваеннапалоннага, бо той падняў на яго руку; толькі падняў руку — нават не ўдарыў Вакеру.
Пасля аднаго ранку я знайшла пад час снядання ў сябе на талерцы цыдулку, напісаную Отам: «Мне таксама патрэбны грошы — 12. Можаце аддаць мне іх проста ў рукі». I я пайшла ў бацькаў кабінет, узяла з сейфа дванаццаць тысяч марак — яны ляжалі там на той выпадак, калі ад цябе зноў пачнуць прыходзіць цыдулкі — і кінула ўвесь пачак на стол перад Отам; я хацела ўжо ехаць у Амстэрдам і сказаць табе, каб ты не дасылаў нам болей ніякіх цыдулак: яны каму-небудзь ды каштуюць жыцця. Але ты ўжо тут; я звар’яцела б, калі б яны не далі табе амністыі; заставайся тут, хіба не ўсё адно.дзе жыць у гэтым свеце, у якім за адзін жэст рукі можна заплаціць жыццём? Ты ведаеш варункі, якія табе вытаргаваў Дрэшэр: ніякай палітычнай дзейнасці, а пасля заканчэння вучобы — адразу ў войска; я загадзя падрыхтавала ўсё, каб ты змог здаць экстэрнам іспыты на атэстат сталасці, а пасля Клэм, прафесар статыкі, праверыць твае веды і залічыць табе ва універсітэце столькі семестраў, колькі ў яго атрымаецца; ці ты абавязкова хочаш вучыцца ва універсітэце? Добра, як сабе хочаш; Эдыт вельмі радая. Падыміся да яе! Ну, ідзі! Хутчэй: хіба ты не хочаш убачыць свайго сына? Я аддала ёй твой пакой; яна чакае цябе наверсе; то ідзі ўжо.
Ен падняўся па сходах, прайшоў праз бурыя шафы, пракраўся па маўклівых калідорах пад самае гарышча, дзе апошняя прыступка сходаў замяняла перадпакой каморкі; тут чуцён быў пах цыгарэт, патаемна выкураных санітарамі. Пах вільготнай пасцельнай бялізны, развешанай на гарышчы; цішыня прыгнятала, запаўняючы сабой каморку, падымаючыся вышэй і вышэй, нібы дым у каміне. Праз акенца ў даху Роберт паглядзеў на тапалёвую алею, што вяла да аўтобуснага прыпынку: дагледжаныя градкі, цяпліца, мармуровы фантан, справа пад мурам капліца: усё гэта рабіла ўражанне ідыліі, было ідыліяй і пахла ёю; за агароджай, праз якую прапускаўся электраток, пасвіліся каровы, свінні капаліся ў адкідах, каб самім потым ператварыцца ў адкіды; работнік выліваў у карыта кублы тлустага булёну: чулася гучнае булькатанне; здавалася, што прасёлак вядзе ў бязмежжа цішыні...
Колькі ўжо разоў ён стаяў тут, на гэтай станцыі, куды яна зноў і зноў пасылала яго, каб не парушыць цэласнасці сваіх успамінаў? Ен зноў быў дваццацігадовы Роберт, які вярнуўся дадому, вырашыўшы маўчаць; ён павінен быў паздароўкацца з Эдыт і са сваім сынам Езэфам; Эдыт і Езэф — гэта быў сігнал тае станцыі; яны абое былі чужыя яму, маці і сын, і яны абое збянтэжыліся, калі ён зайшоў у іхні пакой — Эдыт яшчэ больш за яго; ці ўвогуле яны калі-небудзь казалі адно аднаму «ты»?
Калі яны прыйшлі пасля той гульні ў лапту да Шрэлы, Эдыт паставіла на стол ежу: бульбу з нейкай незразумелай падліўкаю і зялёную салату; пасля яна наліла слабай гарбаты, а Роберт не мог тады цярпець слабай гарбаты; ён уяўляў сабе, што яго будучая жонка будзе ўмець запарваць добрую гарбату; Эдыт відавочна таго не ўмела, і ўсё ж, калі яна ставіла бульбу на стол, ён ужо ведаў, што пацягне яе ў кусты, у Блесэнфэльдскім парку, калі яны будуць вяртацца дамоў з Цонавай кавярні; Эдыт была светлавалосая, выглядала на шаснаццаць год; але яна ўжо не смяялася без дай прычыны, як смяюцца падлеткі; у яе вачах, позірк якіх цяпер адразу ж 142
спыніўся на ім, не было фальшывага чакання шчасця; яна прамовіла малітву, што чытаюць перад ежай: «Божа... Божа...», і ён падумаў: трэба есці пальцамі; відэлец, што быў у яго ў руцэ, здаваўся яму недарэчным, лыжка — чужою, і ён упершыню ў жыцці ўсвядоміў, што такое ежа — блаславенне заспакаення голаду — і нічога болыц; толькі цары і беднякі ядуць пальцамі. Яны нібыта не казалі адно аднаму, калі ішлі Блесэнфэльдскім паркам да Цонавай кавярні, і ён баяўся, даючы на яе руцэ клятву ніколі не каштаваць бычынага прычасця; глупства: ён баяўся, як пад час канфірмацыі ў касцёле; калі ж яны вярталіся назад праз той самы парк, ён узяў Эдыт за руку, затрымаў яе, даў Шрэле адысціся далёка ўперад, глядзеў, як яго цёмна-шэрая постаць знікае на фоне вечаровага неба, і пацягнуў Эдыт у кусты; яна не баранілася і не смяялася, а спрадвечнае веданне, як гэта трэба рабіць, ажыло ў яго вуснах, яго руках і рамёнах; у яго памяці захаваліся толькі яе светлыя валасы, серабрыстыя ад летняга дажджу, вяночак срэбных кропляў на яе бровах — нібы шкілет нейкай мініяцюрнай марской жывёліны, знойдзены на ржавага колеру ўзбярэжным пяску, у памяці захаваліся абрысы яе вуснаў, што памнажаліся ў незлічоныя хмаркі аднолькавай велічыні, калі яна, прытуліўшыся да яго грудзей, прашаптала: «Яны цябе заб’юць!» Значыць, яны з Эдыт усё-ткі былі на «ты» там, у кустах, у парку, і назаўтра, пасля паўдня, у таннай мэбляванай кватэры; ён цягнуў Эдыт за сабою, трымаючы за запясце: ішоў па горадзе, нібы сляпы, нібы яго вяла чароўная палачка; інстынктыўна ён знайшоў патрэбны дом, пад пахай у яго быў скрутак з порахам для Фэрдзі, з якім яны павінны былі спаткацца ўвечары. Тады ён зрабіў адкрыццё: яна ўмее ўсміхацца; яна ўсміхнулася, паглядзеўшыся ў люстэрка — самае таннае, якое здолела купіць у краме са стандартнымі цэнамі гаспадыня дома; Эдыт усміхнулася, адкрыўшы і ў сабе тое спрадвечнае веданне; а ён ужо тады дапяў, што скрутак з порахам, які ляжаў на падаконні,— дурасць, якую трэба было зрабіць; розум не быў прыдатны ні да чога ў гэтым свеце, у якім за жэст
рукі можна было заплаціць жыццём; усмешка Эдыт на твары, нязвычным да ўсмешак, здавалася яму цудам, а калі яны потым сышлі ў пакой гаспадыні, Роберт здзівіўся, як танна ім абышоўся пакой: ён заплаціў за ўсё марку і пяцьдзесят пфенігаў, а гаспадыня адмовілася ўзяць пяцьдзесят пфенігаў, якія ён хацеў пакласці ёй «на чай»:
— He, шаноўны пане, на чай не бяру, бо не хачу ні ад кога залежаць.
Значыць, ён усё ж быў на «ты» з тою жанчынаю, што сядзела тут, трымаючы на каленях дзіця — Езэфа: Роберт узяў хлопчыка, нязграбна патрымаў яго якую хвіліну, паклаў дзіця на ложак, і спрадвечнае веданне зноў вярнулася да яго — у яго рукі, рамёны, губы. Яна так і не навучылася запарваць гарбату — нават пасля таго, як яны займелі сваю кватэру з мэбляю, нібы лялечнай,— калі ён вяртаўся дамоў з універсітэта альбо ў водпуск як унтэр-афіцэр сапёрных войскаў; ён вывучыўся на спецыяліста па выбухах, пазней сам рыхтаваў каманды выбухоўцаў, сеяў формулы, у якіх было якраз тое, чаго хацеў — руіны і прах, помсту за Фэрдзі Прогульске, за кельнера Гроля, за хлопца, што ўкідаў яго цыдулкі ў паштовую скрыню. Эдыт з сеткаю на пакупкі, з кніжачкай ільготных талонаў; Эдыт, якая гартае кухарскую кнігу; яна давала хлопчыку бутэлечку з малаком, карміла грудзьмі Рут; малады бацька, маладая маці; яна прыходзіла з дзіцячым вазком па яго, пад браму казармы; яны разам прагульваліся берагам ракі, ішлі праз футбольныя палі і палі для лапты; яны сядзелі каля запруды, на дамбах, пакуль Езэф забаўляўся на рачным пяску, а Рут вучылася рабіць першыя крокі; два гады яны гулялі ў гэтую гульню, што называлася «шлюб»: ён ніколі не здаваўся самому сабе жанатым мужчынам, хоць разоў семсот, калі не болей, зайшоўшы дамоў, вешаў у пярэднім пакоі фуражку і шынель, знімаў кіцель, сядаў да стала; Езэф на каленях, а Эдыт тым часам чытала малітву: «Божа... Божа...»; толькі ніякіх прывілеяў, ніякай звышарыгінальнасці; фельдфебель сапёрных войскаў д-р Роберт Фэмель, з выдатнымі матэматычнымі
здольнасцямі; ён еў гарохавы суп, калі суседзі прымалі з радыёпрыёмніка бычынае прычасце’, яго водпуск з часці доўжыўся да пабудкі; першым трамваем ён вяртаўся ў казарму; пацалунак Эдыт каля дзвярэй і дзіўнае адчуванне, нібыта ён зноў яе зганьбаваў — гэтую маленькую светлавалосую жанчыну ў чырвоным шлафроку; Езэф трымаўся за яе руку, Рут ляжала ў вазку; ніякай палітычнай дзейнасці — хіба ён калі-небудзь займаўся палітычнай дзейнасцю? Амнісціравалі, даравалі яму ягоную юначую дурноту; ён належаў да найбольш здольных кандыдатаў на афіцэра; тупасць заварожвала яго, бо яна несла ў сабе формулы; ён сеяў наўкол прах і разбурэнне, убіваў у галовы формулы выбухаў. «Ад Альфрэда нічога няма?» — Ен не ведаў, пра каго яна пыталася, забыўшы, што яе дзявочае прозвішча было Шрэла. Час вымяраўся падвышэннямі ў званні: праз паўгода яфрэйтар, яшчэ праз паўгода унтэр-афіцэр, праз паўгода фельдфебель, а яшчэ праз паўгода лейтэнант; потым атупелая, шэрая, зусім бязрадасная маса пацягнулася да вакзала; ні кветак, ні смеху на ўзбочынах вуліц, ні кайзеравай усмешкі па-над імі, ні пыхі пасля доўгага ціхамірнага жыцця; раздражнёная, але тупа-пакорлівая маса; ён пакінуў свой лялечны пакой, дзе яны бавіліся ў шлюб, і на вакзале зноў паўтарыў клятву ніколі не прымаць бычынага прычасця.
Ад чаго ён мерзнуў — ад вільготнай пасцельнай бялізны ці ад вільгаці муроў? Цяпер ён ужо мог пакінуць станцыю — пост, які яму вызначыла маці. Пароль— «Эдыт, Езэф». Ен прытаптаў на падлозе цыгарэту, зноў сышоў уніз па сходах; павагаўшыся хвілю, націснуў на клямку, убачыў, як яго маці гаварыла па тэлефоне; яна рукой паказала яму маўчаць, гаворачы адначасна ў тэлефонную трубку: «Я вельмі цешуся, святы айцец, што вы можаце абвянчаць іх у нядзелю; мы сабралі ўсе паперы; цывільная цырымонія ўзяцця шлюбу адбудзеода заўтра».
Ці ён сапраўды пачуў адказ пробашча, ці гэта ён пры-
сніў — «шаноўная пані, я буду надзвычай рады, калі гэтая крыўдная недарэчнасць будзе нарэшце ліквідаваная».
Эдыт не схацела ўбірацца ў белыя строі і адмовілася пакінуць Езэфа дома; яна трымала яго на руках у тую хвілю, калі святар запатрабаваў ад іх абаіх слова згоды на шлюб; граў арган; Роберт таксама не быў у чорным гарнітуры; няма чаго перапранацца — час ісці; шампанскага не было: бацька не любіць шампанскага, а бацька нявесты, якога ён бачыў толькі адзін раз у жыцці, бясследна знік, ад швагра ўсё яшчэ аніякіх вестак; яго шукалі за спробу забойства, хоць ён пагарджаў порахам у скрутку і хацеў не даць адбыцца замаху.
Яна павесіла трубку, падышла