Більярд а палове дзесятай
Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
ы ідзеш гэтак выпрастаўшыся, не згінаючыся? Адзін неасцярожны крок — і ты звалішся ў блакітную прорву і разаб’ешся тут, унізе, аб бетонныя сцены раўка з кампостам; звялае лісце не паменшыць сілы ўдару; гранітны падмурак сходаў — не падушка; ці быў гэта ён? Хто? Наглядчык Гупэрц сцішана стаяў у дзвярах: чай, каву, піва, віно альбо каньяк для госця? Хвіліначку, калі ласка, Фрыдрых прыехаў бы сюды конна: ён ніколі не палез бы ў той жоўты аўтобус, што, нібы жук, поўз там уверсе ўздоўж сцяны; а Бруна ніколі не хадзіў без кійка: забіваў, рассякаў ім час; разбіваў яго на часткі кійком альбо картамі, якія ён начамі, днямі шпурляў, нібы штылеты; Фрыдрых прыехаў бы сюды конна, а Бруна ніколі б не паявіўся без клінка; не трэба ні каньяку для Фрыдрыха, ні віна для Бруна; яны загінулі; ашалелыя уланы папёрлі пад Эрбі-ле-Юэт проста пад кулямёты; яны думалі, што бюргерскія заганы вызва-
ляць іх ад бюргерскіх цнотаў, непрыстойнымі показкамі яны хацелі вынішчыць неабходнасць практыкавацца ў ціхманасці, голыя балерынкі, што танцавалі на сталах у клубе, не зневажалі памяці шаноўных продкаў, бо гэтыя продкі зусім не былі гэткія шаноўныя, як яны выглядаюць у партрэтнай галерэі; каньяк і віно выкраслены назаўжды з карты напояў, дарагі Гупэрц. Можа, піва? Отава хада была не такая эластычная, гэта.было падобна да маршыроўкі: яго боты выстуквалі варожасць на плітках калідора, на бруку, на ўсёй вуліцы Модэстгасэ; Ота рана пакаштаваў бычынага прычасця, а можа, гэта яго брат, паміраючы, пакінуў яму ў спадчыну тое прозвішча — Гіндэнбург? Праз два тыдні пасля Генрыхавай смерці нарадзіўся Ота; ён загінуў пад Кіевам; я не хачу больш ні ў чым сабе маніць, Гупэрц: Бруна і Фрыдрых, Ота'і Эдыт, Еганна і Генрых — усе яны больш не жывуць.
Кава таксама не будзе патрэбна; гэта не тая асоба, чыю прытоеную ўсмешку я чула ў кожным кроку: той старэйшы; а гэтаму прынясі чаю, Гупэрц,— свежага, моцнага, але без цукру; чаю майму сыну Роберту, непахіснаму, выпрастанаму, які заўсёды жыў таямніцамі, і цяпер у ягоных грудзях жыве таямніца; яны білі яго, панявечылі яму ўсю спіну, але ён не паддаўся, не выдаў сваёй таямніцы, не выдаў Георга, майго стрыечнага брата, які прыгатаваў яму чорны порах у « Аптэцы пад Гунамі»; павіснуўшы паміж дзвюма драбінамі, ён спускаецца цяпер сюды, з перакладзіны на перакладзіну; лунае ў паветры, распасцёршы рукі, нібы Ікар; спускаецца да ўвахода; ён не ўпадзе ў равок з кампостам, не разаб’ецца аб граніт. Чаю, дарагі Гупэрц,— свежага і моцнага, з малаком, але без цукру; і цыгарэт, калі ласка, для майго архангела: ён прыносіць мне змрочныя весткі, якія пахнуць крывёю, бунтам і помстаю: яны забілі таго светлавалосага хлопца; ён бегаў сто метраў за 10,9; колькі разоў я яго бачыла, ён усё смяяўся; а бачыла я яго толькі тры разы; сваімі зграбнымі рукамі ён направіў маленькі замочак у шкатулцы, у якой я захоўвала біжутэрыю, чаго за сорак год не здолеў зрабіць ніводзін майстар-слесар; ён адно дакрануўся да замочка —
і ўсё было ў парадку; ён не быў архангел, а ўсяго толькі анёлак; хлопца звалі Фэрдзі, у яго былі светлыя валасы; неразумны, ён думаў, што можна, узброіўшыся адно хлопаўкаю, выходзіць на іх — тых, што пакаштавалі бычынага прычасця; ён не піў ні чаю, ні віна, ні піва, ні кавы, каньяку, а проста падстаўляў рот пад струмень вады з крана і смяяўся; каб быў жывы, ён бы здабыў мне стрэльбу; альбо той, другі, цёмнавалосы анёлак, якому было забаронена смяяцца, брат Эдыт; яны звалі яго Шрэла, і ён быў з тых, каго ніколі не называюць па імю, Фэрдзі б зрабіў гэта... ён бы заплаціў за мяне выкуп і выцягнуў бы мяне — можа, з дапамогаю стрэльбы — з гэтага замка, у якім я жыву нібы заклятая; а так вось гэтае закляцце застаецца на мне; толькі па агромністых драбінах можна выбрацца на свет Божы; вось мой сын спускаецца да мяне.
— Добры дзень, Роберт, ты ж вып’еш чаю? He сцінайся, калі я цалую цябе ў шчаку; ты вьіглядаеш на саракагадовага мужчыну; сівізна на скронях, вузкія нагавіцы і нябеснаблакітная безрукаўка; ці не залішне ўсё гэта кідаецца ў вочы? Мажліва, гэта і добра — хавацца пад маскаю пана сярэдняга веку; ты цяпер падобны да вялікага начальніка; усім хацелася б пачуць, як ён кашляе, ды ён мае ў сабе занадта шмат вытанчанасці, каб дазволіць сабе кашляць пры людзях; даруй мне за мой смех; якія спрытныя цяпер цырульнікі; твая сівізна нібы сапраўдная, а гэтыя сляды на падбародку — зусім як у чалавека, які павінен быў бы галіцца два разы на дзень, але робіць гэта толькі адзін раз; спрытна зроблена; толькі чырвоны шнар застаўся такі самы, як і быў; па ім яны цябе, вядома, пазнаюць; ці няма і тут якога-кольвечы сродка?
He, табе не трэба палохацца: яны да мяне не дакраналіся; бізун застаўся вісець на сцяне; яны толькі спыталіся:
— Калі Вы бачылі яго апошні раз?
I я сказала ім праўду:
— Уранні, калі ён пайшоў на трамвайны прыпынак, каб ехаць у школу.
— Але ж у школу ён так і не прыйшоў?
Я маўчала.
— Ці не спрабаваў ён наладзіць з Вамі сувязь?
I я зноў сказала праўду:
— He, не спрабаваў.
Ты пакінуў зашмат слядоў, Роберт; нейкая жанчына з тых баракаў, што каля кар’ера, прынесла мне кніжку, падпісаную тваім прозвішчам, і з адрасам: то быў Авідзій у шэразялёнай кардоннай вокладцы, запэцканай курыным памётам; за пяць кіламетраў адтуль знайшлі тваю хрэстаматыю, у якой не было аднаго ліста; яе прынесла мне касірка з кінатэатра; яна прыйшла ў бюро, назвалася кліенткай, і Езэф прывёў яе да мяне наверх.
Праз тыдзень яны зноў пыталіся ў мяне: «Ці быў у Вас з ім кантакт?», і я адказала: «Не было». Пазней паявіўся яшчэ адзін, Нэтлінгер, які шмат разоў карыстаўся маёй гасціннасцю; ён сказаў: «Дзеля Вашага ж інтарэсу скажыце праўду». Але ж я ім і казала праўду, ды цяпер ведала, што ты ўмыкнуў з іх рук.
Некалькі месяцаў нічога новага, а потым прыйшла Эдыт і сказала:
— Я чакаю дзіця.
Я спужалася, калі яна прамовіла:
— Госпад блаславіў мяне.
Яе голас наганяў на мяне страх; даруй, але я ніколі не любіла сектантаў; дзяўчына была цяжарная і засталася зусім адна: бацька арыштаваны, родны брат знік, цябе не было — яны два тыдні пратрымалі яе ў вязніцы і рабілі допыты; яны не кранулі яе; як проста было паразганяць тых некалькіх авечак; толькі адна авечка засталася — Эдыт; я забрала яе да сябе. Дзеці, вашую неразумнасць, вядома, упадабаў пан бог, але, прынамсі, Вакеру вы павінны былі забіць; барані нас божа ад пакутнікаў, якія засталіся жыць; настаўнік гімнастыкі — паліцай-прэзідэнт: гойсае на сваім белым кані па горадзе і асабіста кіруе аблавамі на жабракоў; чаму хоць бы яго вы не забілі, але чым — порахам у кардонным карабку? Хлопаўкамі нікога не заб’еш, хлопча; вам трэба
было спытацца пра гэта ў мяне: смерць зроблена з металу — гільза з медзі, свінец, жалеза; смерць нясуць асколкі металу — яны свішчуць і выюць, уначы спадаюць дажджом на дах, з грукатам б’юцца аб альтанку, лётаюць у паветры, нібы дзікія птахі: «Дзікія гусі шумяць уначы»; яны кідаюцца на авечак; Эдыт памерла; я перад тым дамаглася, каб яе абвясцілі вар’яткай: тры медыцынскія аўтарытэты напісалі заключэнне сваімі па-арыстакрацку нечытэльнымі почыркамі на белых лістах са штампамі, што выклікаюць павагу — гэта ўратавала яе, Эдыт. Даруй, што я смяюся; гэткая во авечка: у семнаццаць год нарадзіла першае дзіця, у дзевятнаццаць — другое, прытым заўсёды ад яе можна было пачуць словы накшталт: «Пан Бог зрабіў тое», «Пан Бог даў», «Пан Бог узяў», «Пан Бог...», «Пан Бог...» Яна не ведала, што пан Бог — наш брат: з братамі ты можаш смяяцца сабе колькі хочаш, з панамі — не заўсёды; я не ведала, што дзікія гусі рвуць авечак, думаючы, што яны міралюбныя траваежныя птушкі; Эдыт ляжала тут, і здавалася, што ажыў наш родавы герб — авечка, з грудзей у якой пырскае етрумень крыві; але вакол яе не стаялі ні пакутнікі, ні кардыналы, ні пустэльнікі, ні рыцары, ні святыя, каб маліцца на яе; там стаяла я адна. Яна памерла; хлопча, паспрабуй усміхнуцца; я спрабавала, ды ў мяне гэта не атрымлівалася: асабліва з Генрыхам; ён забаўляўся з табою, чапляў табе шаблю, насоўваў на галаву шалом, рабіў з цябе «француза», ды «руса», ды «інглішмэна»; гэты ціхманы хлопчык; і ён спяваў: «Мне патрэбны карабін, мне патрэбны карабін»; а калі ён паміраў, ён шапнуў мне той жахлівы пароль, імя свяшчэннага буйвала — «Гіндэнбург». Ен хацеў вывучыць верш на памяць, быў такі ветлівы і паслухмяны, а я парвала цыдулку з вершам на дробныя шматкі, выкінула іх, і яны пасыпаліся, нібы камякі снегу, на Модэстгасэ.
Пі, Роберт, чай стыне; вось цыгарэты; падыдзі сюды бліжэй: я мушу гаварыць зусім ціха; ніхто не павінен нас чуць, а перадусім не павінен нас чуць твой бацька; ён — дзіця, не ведае, колькі ліха ў гэтым свеце, як мала ў ім ёсць чыстых сэр-
цаў; а ён мае такое; ціха, нельга запляміць гэткае чыстае сэрца; паслухай, ты можаш мяне вызваліць: «мне патрэбны карабін, мне патрэбны карабін», і ты павінен здабыць яго мне; з тэрасы, што на даху, я б магла яго ладна падстрэліць; у нашай альтанцы трыста пяцьдзесят дзірак; калі ён будзе набліжацца на сваім белым кані, заверне за рог вуліцы каля гатэля «Прынц Генрых», у мяне будзе досыць часу, каб добра пацэліць; трэба глыбока ўдыхнуць паветра — я чытала пра гэта,— нацэліцца і націснуць у патрэбны момант на курок; я выпрабавала гэта з Брунавым кійком: калі ён заверне за рог, у мяне будзе дзве з паловай хвіліны часу, але ці ўдасца мне таксама падстрэліць і таго другога — я не ведаю; будзе сумятня, калі ён зваліцца з каня, і я не здолею другі раз спакойна ўдыхнуць паветра, навесці і націснуць своечасова на курок; мне трэба толькі вырашыць, па кім страляць: па настаўніку гімнастыкі ці па тым Нэтлінгеры; ён еў мой хлеб, піў маю гарбату, і бацька заўсёды называў яго «жвавым хлопцам». Паглядзі, які жвавы гэты хлопец: ірваў авечак, лупцаваў цябе і Шрэлу бізуном з калючага дроту; Фэрдзі заплаціў занадта дорага за гэты сціплы вынік — апёкі на назе настаўніка гімнастыкі, разбітае люстэрка ў пярэднім пакоі; не порах з кардонным карабком патрэбны, а порах з металам...
Выпі нарэшце свой чай, хлопча; ці ён табе не смачны? Што, тытунь у цыгарэтах перасох? Выбачай, але я ніколі не разбіралася ў гэтых рэчах; ты добра выглядаеш, табе да твару знешнасць саракагадовага мужчыны з сівымі скронямі, можна падумаць, што ты нарадзіўся натарыусам; мяне разбірае смех, калі я сабе ўяўляю, што ты напраўду калі-небудзь будзеш гэтак выглядаць; якія ўсё ж спрытныя цяпер цырульнікі!
He будзь такі сур’ёзны: усё мі