• Часопісы
  • Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

    Більярд а палове дзесятай

    Генрых Бёль

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 1993
    113.12 МБ
    ы, кінутыя ім, зваліліся са стромага даху ў вулічны равок; яны ўпалі туды матавым бокам дагары.
    — Чаму Вы так спалохаліся, дзіця маё? Яны ж належаць мн», і я магу зрабіць з імі ўсё, што захачу; запозна, але ўсё ж, напэўна, і своечасова. Будзем спадзявацца, што неўзабаве пойдзе дождж, які знясе ўсю гразь з даху ў равок; позна раблю я гэтую ахвяру памяці па маім бацьку. Далоў гонар бацькоў, дзядоў і прадзедаў.
    Я адчуваў сябе досыць моцным і не быў гэткім, з маіх формулаў вычытваў алгебру будучыні, і формулы гэтыя ператвараліся ў фігуры; абаты і архібіскупы, генералы і кельнеры — усе былі мне за статыстаў; толькі я адзін выступаў як саліст. Нават тады, калі штовечара ў пятніцу ў Нямецкім Гурце Аматараў Спеваў разяўляў рот і спяваў разам з іншымі хорам: «Што ў промнях сонца там зіхаціць?» Я спяваў добра, навучыўся спевам ад свайго бацькі; з лёгкай усмешкаю дэманстраваў сваю барытонавую палітру; дырыжор, размахваючы палачкай, нават не ўсведамляў, што ён падпарадкоўваецца маёй палачцы; і яны запрашалі мяне да свайго абавязковага хаўрусу; мне давалі даручэнні; смеючыся, паляпвалі па плячы. «Таварыскія сувязі, малады дру-
    жа, гэта — соль жыцця». Сівавалосыя калегі з кіслаю мінаю пыталіся: «адкуль?», «куды?», але я адно спяваў: «Том, вершавальнік...» — ад восьмай да дзесятай, ні хвіліны больш. Мой міф павінен быў стварыцца, перш чым выбухне скандал. «Кветкавая капуста не псуецца».
    Я вандраваў з жонкаю і з дзецьмі ўверх па даліне Кіса, хлопчыкі спрабавалі лавіць стронгу; мы ішлі паміж вінаграднымі плантацыямі і палеткамі з пшаніцаю, палямі буракоў і кавалкамі лесу; на вакзале ў Дэнклінгене пілі піва і ліманад — а я ж ведаў, што толькі гадзіну таму я аддаў эскізы, узяў распіску, самотнасць ахінала мяне, як вялікі ратавальны круг: я ўсё яшчэ плыў па часе, апускаючыся ў даліны хваляў, перасякаючы акіяны мінуўшчыны і цяпершчыны, і, ратаваны самотнасцю, я не патанаў, а глыбока ўцінаўся ў ледзяны холад будучыні; пры мне была жалезная порцыя майго смеху, якую я скарыстоўваў вельмі ашчадна — я праціраў вочы, вынырнуўшы на паверхню, выпіваў шклянку вады, з’ядаў кавалак хлеба і з цыгараю ў зубах падыходзіў да акна: там, на другім баку вуліцы, яна шпацыравала па тэрасе, з’яўлялася раз-пораз у адкрытым месцы альтанкі; схіліўшыся над бар’ерам, выглядвала на вуліцу, дзе яна бачыла тое ж самае, што бачыў я — практыкантаў, грузавыя вазы, манашак, вулічны рух; яна мела дзевятнаццаць год, звалася Еганна, чытала «Падступнасць і каханне»; я ведаў яе бацьку — у гурце спеваў то быў магутны бас, які, на маю думку, не надта падыходзіў да бездакорнага выгляду ягонай канторы: у ім не было нізвання таемнасці, духу, у якім выхоўвалі практыкантаў; гэты голас быў створаны дзеля таго, каб наводзіць на каго-небудзь жах, меў у сваім гучанні таямнічы грэх. Ці ён ужо ведаў, што яго адзіная дачка стане маёю жонкай? Што мы ціхімі надвячоркамі раз-пораз дорым адно аднаму ўсмешкі? Што я ўжо думаю пра яе з палкасцю законнага жаніха? Яна была цёмнавалосая, бледнатварая, і я не дазволіў бы ёй насіць сукенак колеру рэзеды; ёй будзе паса-
    ваць усё зялёнае; выходзячы каля пятай на свой штодзённы шпацыр, я падбіраў ужо ёй сукенкі, капелюшы ў вітрынах крамы Гэрміны Горушкі, каля якой я праходзіў штодня a шаснаццатай сорак — і ў дождж, і ў ветраныя, і ў сонечныя дні; я вызвалю Еганну з тае прастадушнасці, што ніяк не дапасоўвалася да голасу бацькі, і буду купляць ёй цудоўныя капелюшы — велічынёю з кола павозкі, сплеценае з грубай зялёнай саломкі; я не хацеў быць яе ўладаром, я прагнуў яе кахаць і не хацеў чакаць болей. Раніцай у нядзелю, узброены кветкамі, я пад’еду ў дыліжансе — прыкладна гэтак каля паловы на дванаццатую, калі яны скончаць снедаць па вяртанні ад ютрані, і мужчыны пяройдуць у кабінет, каб выпіць кілішак гарэлкі...— «Прашу рукі Вашае дачкі». Штодня па абедзе, калі я вынырваў са сваіх акіянаў, я паказваўся тут, у акне майго кабінета, рабіў ёй паклон; мы слалі адно аднаму ўсмешкі, і я зноў адступаў у паўзмрок; я паказваўся ў акне таксама, каб пазбавіць Еганну ўпэўненасці, што за ёю ніхто не сочыць; я не дазваляў сабе хавацца, нібы павук у сетцы; не мог трываць, каб глядзець на яе і каб яна мяне не бачыла: ёсць рэчы, якіх не робяць.
    Назаўтра я даведаюся, хто я такі. Скандал. Яна будзе смяяцца, а праз год будзе чысціць мае нагавіцы, запэцканыя вапнаю; і яна будзе рабіць тое самае, калі мне будзе сорак, пяцьдзесят, шэсцьдзесят; яна будзе прывабнай старой жанчынаю побач са мною; я прыняў канчатковае рашэнне 30 верасня 1907 года каля паловы чацвёртай дня.
    — Заплаціце, Леанора, заплаціце; вазьміце грошы з маёй шкатулкі, там вунь, і дайце дзяўчынцы дзве маркі на чай, так, дзве маркі; світэр і спадніца ад Гэрміны Горушкі для маёй унучкі Рут, якая сёння павінна была вярнуцца з вакацый; зялёнае ёй да твару; шкада, што цяпер маладыя дзяўчаты ўжо не носяць капелюшоў: я заўсёды любіў купляць капелюшы. Таксі ўжо заказанае? Дзякуй, Леанора. Ці не досыць працы на сёння? Як самі захочаце; вядома, тут ёсць крыху цікаў-
    насці, праўда? Ну, чырванець зусім не варта. Кавы яшчэ, вядома, вып'ю з ахвотаю. Я павінен быў даведацца, калі канчаюцца вакацыі; але Рут ужо вярнулася? Мой сын Вам нічога не казаў? Пэўна, ён не забыўся на маё запрашэнне да ўрачыстае вячэры? Я распарадзіўся, каб прыдзвернік унізе прымаў кветкі і тэлеграмы, падарункі і візітоўкі, даючы ад мяне кожнаму пасланцу па дзве маркі на чай, і каб ён казаў усім, што я з’ехаў; калі маеце ахвоту, можаце выбраць сабе самы прыгожы букет альбо два букеты і ўзяць іх сабе дамоў; а калі гэта Вам сапраўды будзе даспадобы, можаце правесці тут рэшту часу да вечара.
    Філіжанка, толькі што зноў напоўненая каваю, болей не дрыжала; відавочна было спынена друкаванне будаўнічых дакументаў альбо выбарчых плакатаў на белай паперы; у раме малюнак не змяніўся: насупраць — пустая тэраса Кільбавага дома; каля альтанкі — стомленая квецень настурцый; профіль лініі дахаў, на даляглядзе — горы пад прамяністым небам: у гэтай раме са зменнымі малюнкамі мне даводзілася бачыць сваю жонку, пазней — сваіх дзяцей; даводзілася бачыць цесця і цешчу, калі я часам падымаўся ў рабочы кабінет, каб калі-небудзь зазірнуць цераз плячо руплівым маладым архітэктарам, што дапамагалі мне, і спраўдзіць іх калькуляцыі, вызначыць тэрміны; праца закранала мяне гэтаксама мала, як і слова «мастацтва»; іншыя маглі выконваць яе так, як і я; я добра ім плаціў ды ніколі не разумеў фанатыкаў, што ахвяравалі сябе слову «мастацтва»; я дапамагаў ім, пасмейваўся з іх, даваў ім працу, але зразумець іх? He, я не мог гэтага: я разумеў толькі, што ёсць рамяство, хоць лічыўся мастаком, і мяне шанавалі як мастака; хіба віла, якую я пабудаваў для Гральдуке, не была сапраўды арыгінальнаю, сучаснаю? Была, вядома: і нават мае памастацку здольныя калегі захапляліся ёю і хвалілі; я ж падрыхтаваў праект, пабудаваў вілу, не ведаючы нават увогуле, што такое мастацтва; яны ўспрымалі гэта занадта сур’ёзна — мажліва, таму, што яны добра разбіраліся ў гэтым, аднак будавалі брыдкія скрыні, якія — я ведаў гэта добра ўжо Ta-
    ды — праз дзесяць год будуць выклікаць ва ўсіх толькі пачуццё агіды; а я ўмеў часам закасаць рукавы, стаць пры гэтым рысавальным стале і спраектаваць, напрыклад, адміністрацыйны будынак для фірмы «Сас’етас» — «самайкарыснай з усіх карысных грамадству»; тады гэтыя прыдуркі, што лічылі мяне за прагнага да багацця і славы вясковага лапця, разяўлялі раты ад здзіўлення, і мне да сённяшняга дня не сорамна за гэтую скрыню, збудаваную мною сорак шэсць год таму; ці гэта мастацтва? Няхай сабе гэта будзе мастацтва, але я ніколі таго не ведаў, хоць, магчыма, несвядома і ствараў яго; але гэтага слова я ніколі сур’ёзна не ўспрымаў — гэтаксама як не мог зразумець шалёнай злосці, якую мелі на мяне тыя тры карыфеі архітэктуры; Божа мой, ці можна было не дазволіць гэткай маленькай гульні, ці Галіяфы былі цалкам пазбаўленыя пачуцця гумару? Яны верылі ў мастацтва, а я — не; іх пачуццё гонару было абражанае якімсьці прыблудам. Але ж кожны павінен быў аднекуль прыблудзіцца! Я адкрыта смяяўся, бо ўцягнуў іх у сітуацыю, дзе нават маё паражэнне магло зрабіцца перамогаю, а перамога — трыумфам.
    Я амаль спачуваў ім, калі мы падымаліся па сходах у музеі; мне было цяжка надаць маім крокам гэты паважна-ўрачысты рытм, да якога тыя, пакрыўджаныя, былі прызвычаены; гэты рытм крокаў, якія ўжываюць, ідучы па сходах кафедральньіх сабораў услед за каралямі і біскупамі; рытм крокаў пры ўрачыстасцях з нагоды адкрыцця помніка, рытм крокаў, напоўнены ўмеркаваным хваляваннем, не занадта хуткі і не занадта павольны; я гэтага не ведаў і куды б ахвотней узбег па сходах, нібы шчанюк — па тых каменных прыступках, каля стодаў рымскіх легіянераў, чые паламаныя мячы, дзіды або жмуты розаг можна было ўважаць за паходні; каля бюстаў кесараў, злепкаў дзіцячых магіл — на другі паверх, дзе паміж нідэрландцамі і назарэцянамі* мяс-
    * Назарэцяне — група нямецкіх мастакоў-рамантыкаў пачатку XIX стагоддзя.
    цілася канферэнц-зала; грамадзянская сур’ёзнасць; недзе ў глыбі памяшкання павінны былі зараз загрукатаць барабаны — менавіта гэтак узыходзяць па прыступках алтара і па прыступках эшафота, гэтак узыходзяць на трыбуну, каб прыняць ордэн альбо выслухаць смяротны прысуд; гэтак ставяцца ўрачыстасці ў аматарскіх спектаклях, але тыя, што крочылі побач са мною, не былі аматарамі, то былі Брэмокель, Грумпэтэр і Волерзайн.
    Музейныя служкі ў гала-ліўрэях стаялі збянтэжана перад творамі Рэмбранта, Ван Дэйка і Овэрбека; у паўзмроку перад канферэнц-залай стаяў Мэйзер, трымаючы срэбраны спод з кілішкамі, каб перад абвяшчэннем прысуду падаць нам каньяк; Мэйзер усміхнуўся мне, ашчэрыўшы зубы; у нас не было ніякай папярэдняй дамовы, але хіба ён не мог тым не менш падаць мне якога-небудзь знака? Кіўнуць альбо патрэсці галавою — перамога ці не? Нічога не было. Брэмокель шаптаў нешта Волерзайну, Грумпэтэр загаварыў з Мэйзерам, упіхнуў срэбраную манету ў Мэйзераву абыякавую далонь, якую я ненавідзеў яшчэ дзіцём; цэлы год мы разам з ім слугавалі пры ютрані; старыя сялянкі мармыталі недзе каля сцен, упарта маліліся на свой ружанец, парушаючы прадпісаны парадак літургіі. Да нас даносіўся пах сена, пах малака, цяпло хлява, калі мы з Мэйзерам нахіляліся ўперад, каб, мармычучы: «теа culpa, теа culpa, теа maxima culpa»*, біць сябе ў грудзі за віну нявыказаных грахоў; а калі пробашч узыходзіў прыступкамі да алтара, Мэйзеравы рукі, што цяпер моцна абхапілі Волерзайнаў срэбранік, рабілі непрыстойныя рухі — то былі рукі, якім сёння давяраліся ключы ад гарадскога музея, ключы ад Гольбайна і Гальса, Лохнера і Лайбля.
    Са мною ніхто не размаўляў; м