Більярд а палове дзесятай
Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
, а пасля, засаромеўшыся, адвярнуўся, памятаючы пра захаванне сакрэтнасці, тое даведзена было не крывава-чырвонымі ранамі пячатак — тое было даведзена нечаканай мілай усмешкаю дзяўчыны з канцылярыі, якая выпрабавальна агледзела мой пераніцаваны гарнітур, а потым, калі я браў з яе рук распіску, шапнула: «Зычу вам шчасця, пане Фэмель». За апошнія чатыры з паловаю тыдні то былі першыя словы, якія нанеслі рану часу, нагадалі мне, што ў гульні, якая ішла пад маёй рэжысурай, былі сляды рэчаіснасці; а значыць, час рэгуляваўся не толькі ў кабінетах сонных летуценняў, дзе будучыня здавалася мне цяперашнім часам, а сённяшні дзень — старадаўняй мінуўшчынай, мінулае рабілася будучыняй, як дзяцінства, да якога я кінуўся бегчы, нібы колісь, яшчэ дзіцём, я кідаўся бегчы да свайго бацькі. Ен быў ціхманы чалавек, гадьі вырасталі вакол яго, нібы алавяныя шыхты цішыні: ён выцягваў арганныя рэгістры, спяваў на літургіях, шмат — на пахаваннях першага рангу, мала — на пахаваннях другога рангу, на пахаваннях трэцяга рангу не спяваў зусім; быў такі ціхі, што цяпер, калі я думаю пра гэта, сэрца сціскаецца ў мяне; ён даіў кароў, касіў траву, малаціў збожжа, пакуль яго потны твар не пакрываўся мякінай, нібы жамярою; ён узмахваў дырыжорскай палачкай перад Гуртом Моладзі, перад Гуртом Стралкоў, перад Гуртом Падмайстраў, перад хорам пад эгідаю святой Цэцыліі; ніколі не гаварыў, ніколі не лаяўся, а толькі спяваў, рэзаў буракі, варыў бульбу свінням, граў на аргане, насіў рэгенцкую вопратку, на ёй зверху — белы сціхар; нікога ў вёсцы не здзіўляла тое, што ён ніколі не гаварыў, бо ўсе бачылі яго толькі за працаю; з чацвярых яго дзяцей двое памерла ад сухотаў, мы засталіся толькі ўдваіх: Шарлота ды я. Маці мая была далікатная жанчына, адна з тых, што любяць кветкі, прыгожыя фіранкі, спяваюць песні, прасуючы бялізну, і ўвечары пры агмені расказваюць аповяды; бацька ўпіраўся ў працы, строіў ложкі, напіхваў саломаю сеннікі, рэзаў курэй — пакуль не памерла Шарлота: анёльская імша па дзіцячай душы, кас-
цёл, аздоблены белым; пробашч спяваў, а рэгент яму не падпяваў, не выцягваў арганных рэгістраў; не чуваць было хору; спяваў толькі пробашч. Панавала маўчанне, калі збіралася жалобная працэсія, каб рушыць да могілак; збянтэжаны пробашч спытаў: «Але ж, даражэнькі, мілы мой Фэмель, чаму ж гэта Вы не спявалі?» I тады я першы раз пачуў голас свайго бацькі, і я быў здзіўлены тым, як хрыпла гучаў голас таго, хто так мякка і прыгожа спяваў з хораў у касцёле; ён ціха прамармытаў: «Пахаванні трэцяга рангу адбываюцца без спеву». 3-над Рэйну ўздымалася імгла, клубы туману вытанцоўвалі над палямі буракоў, вароны на вербах крумкалі, як запусныя бразготкі, калі збянтэжаны пробашч вычытваў літургію; бацька перастаў вымахваць дырыжорскаю палачкай у Гурце Моладзі, Гурце Падмайстраў, Гурце Стралкоў і ў хоры пад эгідай святой Цэцыліі; і мне здавалася, што дзякуючы тым першым словам, якія я пачуў ад бацькі — мне было шаснаццаць, калі памерла дванаццацігадовая Шарлота,— дзякуючы тьім першым словам, ён адкрыў свой голас; ён стаў гаварыць болып: гаварыў пра коней ды афіцэраў, якіх ён ненавідзеў; ён казаў з пагрозай у голасе: «Бяда будзе вам, калі зробіце мне пахаванне першага рангу!»
— Праўда,— паўтарыла светлавалосая дзяўчына,— я зычу вам шчасця як найбольш.
Мажліва, мне трэба было вярнуць ёй распіску, забраць назад запячатаны скрутак з эскізамі, вярнуцца дамоў; потым ажаніцца з дачкою бургамістра альбо ўладальніка будаўнічага прадпрыемства, ставіць пажарныя вежы, школы, цэрквы, капліцы; на святах па сканчэнні будаўніцтва таньчыць з гаспадыняй дома, а тым часам мая жонка б таньчыла з гаспадаром новага дома; навошта гэта мне трэба было рабіць выклік Брэмокелю, Грумпэтэру і Волерзайну, прызнаным фахоўцам царкоўнага будаўніцтва, навошта? У мяне не было вялікіх амбіцый, грошы мяне не вабілі; мне ніколі не пагражала галоднае жыццё; я б гуляў сабе ў скат з пробашчам, аптэкарам, карчмаром ды бургамістрам, ездзіў бы на ловы,
будаваў бы разбагацелым сялянам «што-небудзь сучаснае» — але ўжо хлопец-вучань, што сядзеў каля акна, кінуўся да дзвярэй, адчыніў іх мне і прытрымаў; я сказаў «дзякуй», выйшаў з канторы праз пярэдні пакой, перайшоў вуліцу, падняўся па сходах у свой кабінет, абапёрся локцямі аб падаконне, што дрыжала ад грукату друкарскіх машын; гэта было 30 верасня 1907 года каля 11 гадзін 45 хвілін.
— Ага, Леанора. Гэтыя друкарскія машыны даюцца ў знакі; колькі філіжанак пабілася тут у мяне, калі я быў не надта ўважлівы. He спяшайцеся гэтак, маё дзіця. Калі Вы і надалей будзеце так працаваць, дык праз тыдзень запануе найлепшы парадак у тым, што я не мог упарадкаваць за пяцьдзесят адзін год. He, дзякую за пірожнае. Вы дазваляеце мне называць вас «дзіця»? He трэба чырванець, калі гэткі стары чалавек кажа вам кампліменты. Я, Леанора,— толькі помнік, а помнікі не могуць нікому чым-небудзь пашкодзіць; я, стары дурань,і цяпер хаджу снедаць у Кронэраву кавярню, з’ядаю там свой сыр з папрыкаю, хоць ён мне даўно ўжо нясмачны; але ў гэтым я вінаваты сваім сучаснікам: не павінен разбураць сваёй легенды; я зраблюся фундатарам сірочага прытулку — школы; буду прызначаць стыпендыі, і калі-небудзь і дзе-небудзь мяне, напэўна, адліюць у бронзе і адкрыюць мне помнік; я б хацеў, каб вы ўзялі ў тым удзел і смяяліся там, Леанора. Вы ўмееце гэтак прыгожа смяяцца, ці Вы ведаеце пра гэта? Я ўжо не ўмею, развучыўся, а заўсёды ж лічыў смех добрай зброяй; а ён не быў зброяй: тут я крыху памыляўся. Калі ў Вас ёсць ахвота, я запрашу Вас на баль вучняў, прадстаўлю Вас як сваю пляменніцу; там Вы павінны будзеце піць шампанскае, таньчыць і пазнаёміцеся з маладым хлопцам, які паставіцца да Вас добра і пакахае Вас; я набуду Вам добры пасаг... ага, паглядзіце на гэта як след: тры метры на два, агульны выгляд абацтва Святога Антонія; гэта вісіць пяцьдзесят адзін год у маім кабінеце — вісела ўжо тады, калі абвалілася столь; з тае пары — гэтыя плямы цвілі, што Вы тут бачыце; то быў nep-
шы мой вялікі праект, велічэзны праект, і тады, маючы няпоўныя трыццаць год, я зрабіў кар’еру.
Але ў 1917 годзе я не наважыўся зрабіць таго, што за мяне зрабіла Еганна: там, на тэрасе, каля альтанкі, яна вырвала з Генрыхавых рук верш, які ён павінен быў вывучыць на памяць; ён паўтараў гэты верш сур’ёзным дзіцячым галаском:
Сказаў святы Пётр, ключнік Брамы Нябёс:
«Ва ўлад найвышэйшых твой высветлю лёс».
Вярнуўся — нядоўга яго не было:
«Ягомасць Блюхер, вам шчасце прыйшло: Вам водпуск далі на вечныя дні».
(Сказаўшы так, браму Пётр адчыніў.)
«Выходзь, о ваяр, супраць злыдняў на бой — Хай Госпад будзе заўсёды з табой...»
Роберту яшчэ не споўнілася двух гадоў, а Оты яшчэ не было на свеце; я меў якраз адпачынак, і мне даўно ўжо зрабілася відавочным тое, што я раней няясна прадчуваў: адной іроніі замала, і яе заўседы будзе замала; яна ўсяго толькі наркотык для тых, хто мае прывілеі; і мне трэба было зрабіць, што зрабіла за мяне Еганна: я павінен быў у мундзіры гаўптмана пагаварыць з сынам; але толькі прыслухоўваўся да Робертавай далейшай дэкламацыі:
I Блюхер тады на зямлю сышоў, Да новых вікторыяў нас павёў. Збавіцель Прусіі Усходняй наш — Заве Гіндэнбург нас: «Наперад! Марш!» Пакуль нямецкім лясам стаяць, Пакуль нямецкім сцягам лунаць... Пакуль нямецкая мова гучыць — Датуль яго імені ў сэрцах жыць.
У бронзе, у камені — вобраз твой:
Мы верым табе, наш нязломны герой — Гіндэнбург! Наперад! На бой!
Еганна выхапіла з хлопчыкавых рук паперку, парвала яе, а шматкі выкінула на вуліцу: нібы сняжынкі, падалі яны
каля дзвярэй Грэцавай крамы, дзе ў той час не вывешвалі дзікоў, бо панавала найвышэйшая сіла.
— Смеху будзе замала, Леанора, калі яны будуць адкрываць мой помнік; наплюй на яго, маё дзіця ■— ад імя майго сына Генрыха, ад імя Оты, які быў такі добры хлопец і ўдалы, а праз тое, што ён быў такі добры і ўдалы, такі паслухмяны — ён стаў мне чужы, як ніхто больш на свеце; і ад імя Эдыт, адзінае авечкі, якую я сустрэў у жыцці; я любіў яе, маці маіх унукаў, і не мог ёй дапамагчы, як не мог памагчы ні вучню сталяра, якога я бачыў усяго два разы, ні таму хлопцу, якога я ніколі не бачыў; хлопцу, які ўкідаў у нашую паштовую скрынку весткі ад Роберта, велічынёю з цукерачныя абгорткі,— і за гэтае злачынства загінуў у лагеры. Роберт быў заўсёды разумны, халодны, і ніколі ў ім не было нізвання іроніі; Ота быў іншы, меў адкрытае сэрца, але раптам пакаштаваў бычынага прычасця і зрабіўся нам чужы; абплюй мой помнік, Леанора, скажы ім, што гэта я прасіў цябе так зрабіць; я магу засведчыць табе пісьмова і заверыць мой подпіс у натарыуса; шкада, што ты не бачыла таго хлопца, дзякуючы якому я зразумеў сказ: «Анёлы спусціліся з неба і служылі яму»; ён быў вучнем сталяра; яны адсеклі яму галаву; шкада, што ты не бачыла Эдыт і яе брата, якога я змог убачыць адзін-адзіны раз — калі ён ішоў праз наш двор, а потым падымаўся да Роберта; я стаяў каля акна ў спальню, бачыў яго адно паўхвіліны і спужаўся; гэты хлопец нёс на сваіх плячах і шчасце, і ліха; Шрэла — яго імя я так і не ўведаў — быў нібы судовым выканаўцам Бога, за нясплочаныя рахункі ставіў на дамах невідочныя пячаткі; я ведаў, што ён выкліча майго сына, і дазволіў яму, гэтаму хлопцу з вузкімі плячыма, ісці праз мой двор; на старэйшым маім сыне, што застаўся жыць, здольным хлопцы, брат Эдыт паставіў таўро; Эдыт была не такая: яе біблейная сур’ёзнасць была гэткая вялікая, што яна магла дазволіць сабе таксама біблійны гумар; яна смяялася са сваімі дзецьмі ў часе бамбардзіровак; яна'дала ім біблійныя імёны: Есіф і Руф — Езэф і Рут, у смерці яна не бачыла нічога страшна-
га; Эдыт ніколі не магла зразумець, чаму я так моцна аплакваў сваіх дзяцей, Еганну і Генрыха,— ёй ужо не выпала даведацца, што памёр таксама Ота, той чужы чалавек, які быў мне бліжэйшы за іншых; ён любіў мой працоўны кабінет, мае эскізы, ездзіў разам са мною на будоўлі, піў піва пад час інаўгурацыйных святаў, быў улюбёнцам будаўнікоў; сёння яго не будзе на маёй урачыстай вячэры: колькі гасцей я запрасіў? На пальцах аднае рукі можна пералічыць усіх з роду, што я заснаваў: Роберт, Езэф, Рут, Еганна і я; на месцы Еганны будзе сядзець Леанора, а што я скажу Езэфу, калі ён з маладым запалам будзе апавядаць мне пра ход работ на будаўніцтве абацтва Святога Антонія; інаўгурацыя адбудзецца ў канцы кастрычніка; манахі хацелі б адпраўляць набажэнствы да перадкаляднага паста ўжо ў новым касцёле. «Дрыжаць спарахнелыя косці»*, Леанора; яны не выпасвілі маіх авечак.
Я павінен быў вярнуць распіс