Більярд а палове дзесятай
Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
у; я дакладна ведаю, дзе мы цяпер — у Дэнклінгене; вось тут дарога, што вядзе паміж дрэваў, пад блакітным мурам і падымаецца да таго месца, дзе жоўтыя аўтобусы поўзаюць, нібы хрушчы; мяне прывезлі
сюды з тае прычыны, што я прымусіла галадаць тваіх дзяцей — пасля таго, як порсткія птахі забілі апошнюю авечку; вайна, час лічылі паводле падвышэнняў у званнях; ты пайшоў лейтэнантам, а праз два гады быў ужо обер-лейтэнантам. Ты ўсё яшчэ не гаўптман? Гэтым разам цябе падвысяць не раней як праз чатыры гады, а можа, і праз шэсць; потым ты станеш маёрам; прабач, што я смяюся; не захапляйся занадта сваімі формуламі ў мазгу, не рабіся нецярплівы і не прымай ніякіх прывілеяў; мы не ямо нічога, апроч таго, што нам выдаюць па картках; Эдыт пагаджаецца з гэтым; еш тое, што ядуць іншыя; апранайся так, як усе астатнія; чытай тое, што чытаюць іншыя; не прымай лішняга грама масла, дадатковай вопраткі, дадатковых радкоў вершаў — нічога, што табе паэлеганцку прапаноўвае буйвал. Правая рука іх поўная дарункаў, гэта хабар, выдадзены разнастайнымі манетамі. Я не хацела, каб твае дзеці карысталіся з якіх-небудзь прывілеяў; яны павінны былі адчуць смак праўды на сваіх губах; але мяне разлучылі з дзецьмі; гэта называецца санаторый: ты можаш тут быць вар’ятам, і цябе за гэта не наб’юць; тут цябе не абальюць халоднай вадою і без згоды сям’і на цябе не надзенуць кашулю з доўгімі рукавамі; у мяне ёсць надзея, што вы не дасцё на гэта сваёй згоды; мне нават дазволена выходзіць, калі я захачу, бо ад мяне няма ніякай небяспекі, ніякай, мой хлопчык; ды я не хачу выходзіць, не хачу бачыць часу і не хачу пастаянна адчуваць, што таемны смех забіты, што паламалася схаваная ў схаваным гадзіннікавым механізме спружына; раптоўна бацька стаў успрымаць усё сур’ёзна; я сказала б, урачыста; бо замураваныя былі цэлыя горы цэглы, былі высечаныя цэлыя лясы будаўнічай драўніны, а бетонам... тым бетонам можна было б засыпаць Бодэнскае возера; такія людзі, будуючы, прагнуць адно забыцца; гэта — нібы опіум; ты не можаш сабе ўявіць, чаго можа набудаваць такі архітэктар за сорак гадоў; я адчышчала яго нагавіцы ад бетоннага раствору, ягоны капялюш — ад гіпсавых плям; ён паліў цыгару, паклаўшы галаву мне на калені, і мы бясконца паўтаралі, нібы галашэнне: «ці памятаеш...» — ці
памятаеш 1907, 1914, 1921, 1928,1935 год; а ў адказ заўсёды была якая-небудзь пабудова альбо чыя-небудзь смерць; ці памятаеш ты, як памерла маці; ці памятаеш, як памёр бацька, памерлі Еганна і Генрых? Ці памятаеш, як я будаваў абацтва Святога Антонія, касцёлы Святога Сэрвацыя, Святога Баніфацыя, Святога Мадэста, дамбу паміж Хайлігенфэльдам і Блесэнфэльдам; ці памятаеш, як я ставіў кляштары для белых і для карычневых братоў, дамы адпачынку для сёстраў міласэрнасці; кожны адказ гучаў у мяне ўвушшу, нібы «злітуйся з нас, Госпадзе!». Будова напластоўвалася на будову, смерць на смерць; ён пачаў хадзіць па сл’ядах сваёй уласнай легенды, зрабіўся нявольнікам прыдуманага ім самім цырыманіялу: шторання сняданне ў кавярні Кронэра, хоць куды ахвотней ён бы снедаў з намі; выпіць сваёй кавы з малаком, з’есці свой хлеб; ён бы мог добра абысціся без яйка ўсмятку, без гэтага паскуднага сыру з папрыкай, але ён пачаў ужо думаць, што без усяго гэтага яму нельга; я баялася: ён пачынаў злавацца, калі не атрымліваў доўга сур’ёзных заказаў; а раней жа ён заўсёды быў рады атрымаць любы заказ, ці разумееш ты? Гэта складаная матэматыка, калі ты набліжаешся да пяцідзесяці ці да шасцідзесяці і ў цябе ёсць выбар: альбо выпусціць змесціва свайго мачавога пухіра каля свайго помніка, альбо, падняўшы вочы, пачціва аглядаць яго; тут не трэба больш прымружваць вочы; табе тады было васемнаццаць год, Ота меў шаснаццаць — а мне было боязна; як чуйны птах з быстрымі вачыма, я стаяла там, у альтанцы наверсе; трымала вас, калі вы былі немаўлятамі, на руках; калі вы былі малымі, за рукі, стаяла побач з вамі — калі вы павырасталі вышэй за мяне; і я ўсё глядзела, як унізе праходзіць час, які віраваў, браў удзел у бойках, плаціў трыльён за цукерку, а пасля не меў трох пфенігаў на маленькую булачку; я не хацела чуць прозвішча выратавальніка, але яны вынеслі быка на сваіх плячах, наляплялі яго ў выглядзе маркі на свае лісты і чыталі малітву: прыстойнасць, прыстойнасць, гонар, адданасць, пераможаны і ўсё ж непераможаны; парадак; ён быў дурны як бот, глухі як пень; унізе, у бацькавай
канторы, Езэфіна дакраналася ім да вільготнай губкі і, у размаітых колерах, наляпляла яго на лісты; а ён, мой малы Давід, спаў; ён абудзіўся толькі тады, калі ты знік, калі ўбачыў, што можна заплаціць жыццём за тое, што перадасі з адных рук у другія скрутачак з грашыма, сваімі грашыма, загорнутымі ў газеціну; калі ад ягонага роднага сына раптам засталася толькі абалонка роднага сына. Адданасць, гонар, прыстойнасць — ён дапяў, чаго гэта ўсё вартае; я папярэджвала яго наконт Грэца, але ён сказаў:
— Ен не зробіць шкоды.
— Што ж,— адказала я,— ты яшчэ ўбачыш, на што здольныя гэтыя бясшкодныя людзі; Грэц гатовы і родную маці прадаць.
Потым я жахнулася праз сваю празорлівасць, калі Грэц напраўду прадаў сваю маці; ён зрабіў гэта, Роберт,— выдаў сваю родную маці паліцыі толькі з тае прычыны, што старая жанчына раз-пораз паўтарала: «Гэта грэх і ганьба». Болей яна не казала нічога — толькі гэты самы сказ, аж пакуль аднаго разу яе сын не абвясціў: «Гэтага цярпець я болып не магу; гэта ідзе насуперак майму гонару». Яны схапілі старую, адвезлі яе ў прытулак для састарэлых, абвясцілі яе вар’яткай, каб уратаваць ёй жыццё; але менавіта гэта і сталася прычынай яе смерці: яны далі ёй нейкі ўкол. Хіба ты не памятаеш Грэцавай маці? Яна ўсё вам кідала цераз плот парожнія кошыкі з-пад грыбоў, а вы распляталі тыя кошыкі і будавалі трысняговыя хацінкі; калі, бывала, доўга ішоў дождж, яны рабіліся бураватыя ад бруду; тады вы высушвалі іх, і я дазваляла вам іх паліць; няўжо ты не памятаеш... тая старая жанчына, якую выдаў Грэц, яго родная маці? Вядома, Грэц да сённяшняга дня стаіць за сваім прылаўкам, пяшчотна пагладжваючы кавалкі сырой пячонкі. Яны прыйшлі таксама па Эдыт, але я не аддала яе, я скрыгатала зубамі, крычала гвалт, і яны адступіліся; я ўратавала Эдыт да тае самае хвілі, калі яе забіў порсткі птах; я спрабавала затрымаць і яго; чула, як ён ляцеў да нас з шумам, як падаў долу, і ведала, што ён нясе смерць; з трыумфам ён уварваўся да
нас праз акно ў калідоры; я распасцерла рукі, каб злавіць яго, ды ён порстка шуснуў паўз мае рукі; даруй мне за тое, што не здолела ўратаваць авечку; і памятай, Роберт, што ты абяцаў прынесці мне стрэльбу. He забудзься. Будзь уважлівы, хлопча, калі будзеш падымацца па драбінах; хадзі сюды, я цябе пацалую, і прабач мне, што я смяюся; якія спрытныя panep цырульнікі.
Выпрастаўшыся, ён падымаўся па драбінах, ступаючы ў шэрую бясконцасць паміж папярэчынамі, а ў той самы час насустрач яму спускаўся Давід, маларослы Давід; усё сваё жыццё ён мог насіць гарнітуры, якія купляў яшчэ зусім малады... памалу! Чаму вы спыняецеся паміж прыступак, чаму вам хоць бы не прысесці на іх, калі вам трэба пагаварыць адзін з адным; абодва выпрастаўшыся; ці напраўду яны абняліся, ці напраўду сын паклаў руку на плячо бацьку, a бацька — на плячо сыну?
Калі ласка, каву, Гупэрц: моцную, гарачую; і цукру як найбольш; па абедзе ён любіць моцную і салодкую каву, a з раніцы — слабую; ён, мой гаспадар; ён ідзе сюды з шэрай бясконцасці, у якую адыходзіць вялікімі крокамі другі, выпрастаны і нязломны; яны адважныя — мой муж і мой сын, яны спускаюцца да мяне, у закляты замак: сын два разы, а мой гаспадар толькі адзін раз на тыдзень: ён прыносіць з сабою суботу, у ягоных вачах — каляндар, вымярэнне часу; і я не магу нават спадзявацца, што мне ўдасца растлумачыць яго аблічча спрытнасцю цырульнікаў: восемдзесят год яму, у яго сёння дзень нараджэння, які будзе ўрачыста адзначаны ў Кронэравай кавярні; але без шампанскага; ён заўсёды цярпець не мог шампанскага, і я так і не даведалася чаму.
Некалі ты марыў пра тое, каб наладзіць у гэты дзень грандыёзную вечарыну: сем разоў па сем унукаў, праўнукі, нявесткі, унукі з жонкамі, унучкі з мужыкамі; ты ж — колькі помню — здаваўся сабе Аўраамам, заснавальнікам вялізнага роду; ты бачыў сам сябе ў скляпеннях летуценняў з дваццаць
дзевятым праўнукам. Памнажацца, працягваць памнажацца... але гэта будуць сумныя радзіны: адзін-адзіны сын; светлавалосы ўнук і цёмнавалосая ўнучка, якіх табе падаравала Эдыт, а маці, заснавальніца сям’і,— у заклятым замку, куды спусціцца можна толькі па бясконца доўгіх драбінах з вялізнымі перакладзінамі.
— Заходзь, няхай з табою зойдзе шчасце, стары Давід, ты і цяпер гэткі самы хударлявы, як у маладосці; не цвялі мяне календаром у тваіх вачах; я адплываю на маленькім каляндарным лістку з надпісам «31 траўня 1942 г.»; не знішчай маёй лодачкі, злітуйся з мяне, каханы; не спіхвай мяне ў акіян тых мінулых шаснаццаці год. Ці памятаеш ты лозунг: «Перамога з неба не спадзе: яе трэба заваяваць», бяда тым людзям, што не прымаюць бычынага прычасця; ты таксама ведаеш, што прычасці маюць жахлівую ўласцівасць: яны існуюць бясконца; людзі былі галодныя, а хлеба для іх не пабольшала, рыбы не пабольшала; прычасце авечкі не наталяла іх голаду, а вось бычынае прычасце давала ежы ўдосталь; яны не навучыліся лічыць: трыльён за цукерку, конь за адзін яблык, а потым няма і трох пфенігаў, каб заплаціць за булачку; і заўсёды парадак, прыстойнасць, гонар, адданасць; прышчэпленыя бычыным прычасцем, яны неўміручыя; пакінь гэта, Давід, навошта цягнуць час за сабою; злітуйся, патушы час на календары ў тваіх вачах; гісторыю робяць іншыя; у цябе ёсць Кронэрава кавярня; калі-небудзь табе паставяць помнік — такі невялічкі з бронзы; цябе ўвекавечаць з рулонам эскізаў у руцэ: малы, шчуплы, з усмешкай на вуснах, штосьці сярэдняе паміж маладым равінам і прадстаўніком багемы; з неакрэсленай пячаццю вясковага паходжання; ты ж бачыў, куды вядзе палітычная разумнасць; няўжо ты хочаш пазбавіць мяне маёй палітычнай неразумнасці?
3 акна свайго кабінета ты абяцаў мне: «Не бядуй, я буду цябе кахаць і пазбаўлю цябе ад тых жахаў, пра якія табе расказваюць твае школьныя сяброўкі — ад жахаў, што Hi-
быта здараюцца ў першую шлюб