Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

Більярд а палове дзесятай

Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
113.12 МБ
а статыкай, надзвычай цікава даведацца, якія сілы патрэбныя, каб нейтралізаваць дзеянне законаў статыкі. Вы павінны прызнаць, што гэта быў узорны выбух.
— Але няўжо Вы сур’ёзна сцвярджаеце, што гэтая, так бы мовіць, абстрактная цікавасць магла мець пэўнае значэнне?
— Менавіта.
— Баюся, што я ўсё ж не змагу адмовіцца ад палітычнага допыту. Звяртаю Вашую ўвагу на тое, што падаванне якіхнебудзь фальшывых звестак не мае ніякага сэнсу; у нас ёсць усе дакументы і матэрыялы, з дапамогаю якіх мы можам спраўдзіць Вашыя паказанні.
Толькі ў гэтай хвілі Роберту прыйшло ў галаву, што абацтва трыццаць пяць год таму пабудаваў яго бацька; яны гэтак часта чулі пра гэта і атрымлівалі доказы гэтага, што яно перастала быць праўдаю; ён баяўся, што малады амерыканец можа да ўсяго дакапацца і выдумаць сабе тлумачэнне таго выбуху — бацькоўскі комплекс, можа, лепей было б ска-
заць гэтаму чалавеку: я ўчыніў гэты выбух, бо яны пасвілі авечак; і гэткім чынам я мог бы даць ім сур’ёзныя падставы лічыць мяне вар’ятам; ды Роберт адно што паглядаў праз акно на зграбную вежу Святога Севярына як на здабычу, што ўцякла ад яго; тым часам малады чалавек задаваў яму пытанні, на якія ён, не задумваючыся, адказваў словам «не».
Дзяўчына адсунула ад сябе пустую ўжо талерку, пасля ўзяла талерку хлопца, нейкую хвілю трымала абодва відэльцы ў правай руцэ, ставячы ягоную талерку на сваю, потым паклала абодва відэльцы на талерку, што была зверху, а вольнай правай рукой сціснула хлопцаў локаць і, усміхаючыся, паглядзела яму ў вочы.
— Значыць, Вы не ўваходзілі ў ніякую арганізацыю? Чытаеце Гёльдэрліна? Добра. Магчыма, заўтра я выклічу Вас яшчэ раз. Цвёрдае Божае сэрца, нават калі спачувае.
Калі бацька зайшоў у пачакальню, Роберт пачырванеў, тут жа падышоў да старога, узяў у яго з рук цяжкі капялюш і сказаў:
— Я зусім забыўся павіншаваць цябе з днём нараджэння, бацька. Даруй. Піва я табе ўжо замовіў; спадзяюся, што яно будзе свежае, але калі...
— Дзякуй,-— адказаў бацька,— дзякуй за віншаванне, і не заказвай свежага піва, я не люблю надта халоднага...
Бацька паклаў яму руку на плячо. Роберт пачырванеў, згадаўшы пра той інтымны жэст, якім яны абмяняліся ў алеі перад лякарняй; там ён раптам адчуў патрэбу пакласці руку на бацькава плячо, і бацька адказаў на гэты жэст, калі яны дамаўляліся сустрэцца на станцыі Дэнклінген.
— Хадзем,— сказаў Роберт,— пасядзім; у нас ёсць яшчэ дваццаць пяць хвілін.
Яны паднялі келіхі, кіўнулі адзін аднаму і выпілі.
— Даць цыгару, бацька?
— He, дзякуй. Ці ведаеш ты, між іншым, што за апошнія пяцьдзесят год расклад руху цягнікоў амаль не памяняўся? Нават шыльдачкі з гадзінамі і хвілінамі ўсё яшчэ тыя самыя; толькі эмаль сям-там крыху аблузалася.
— Крэслы, сталы, карціны на сцяне,— сказаў Роберт,— усё як і было раней: калі мы пагоднымі летнімі вечарамі прыходзілі пехатою з Кіслінгена і чакалі тут цягніка.
— Напраўду,— пацвердзіў бацька,— нічога не памянялася. Ці званіў ты Рут? Яна прыедзе? Я так даўно не бачыў яе.
— Прыедзе; мяркую, яна ўжо сядзіць у вагоне.
— Недзе адразу па палове пятай мы будзем у Кіслінгене; вып’ем там кавы і да сёмай вернемся ўжо дамоў. Вы ж прыедзеце на ўрачыстую вячэру ў кавярню?
— Вядома, бацька; хіба ты сумняваўся ў гэтым?
— He, але я нешта быў падумаў, ці не адмовіцца ад усяго... можа, лепш не рабіць нічога — хоць дзеля дзяцей, пэўна, адмаўляцца не трэба, дый я шмат чаго падрыхтаваў да гэтага дня.
Стары апусціў вочы, стаў разглядваць настольнік з чырвонымі і белымі квадратамі, водзячы па ім укруга келіхам з півам; Роберта ўразіла гладкая скура на бацькавых руках: рукі дзіцяці, што захавалі сваю цноту; бацька падняў вочы, зірнуў Роберту ў твар.
— Я думаў пра Рут і Езэфа; ты ж ведаеш, у Езэфа ёсць дзяўчына?
— He, не ведаю.
Стары зноў апусціў вочы да настольніка, зноў пачаў вадзіць келіхам.
— Я заўсёды меў надзею, што мае абедзве тутэйшыя сядзібы зробяцца для вас нечым накшталт вашага другога дома, але ўсім вам было больш даспадобы жыць у горадзе, нават Эдыт... адзін Езэф, здаецца, здзейсніць мае мары; дзіўна, вы ўсе мяркуеце, што ён падобны на Эдыт і ў ім нічога няма ад нашае радні; а ўсё ж ён гэтак моцна нагадвае Генрыха, што мне часам робіцца вусцішна, калі я бачу твайго хлопца; гэта — Генрых, такі, які ён бы мог вырасці... ці ты яшчэ памятаеш яго?	*
Нашага сабаку звалі Бром; а я трымаў лейцы, седзячы ў карэце; яны былі з чорнай скуры, патрэсканыя; мне пагрэбны карабін, мне патрэбны карабін; Гіндэнбург.
— Ага, я памятаю яго.
— Ен вярнуў мне маёнтак, які я яму падараваў; каму мне цяпер яго падараваць? Езэфу альбо Рут? А можа, табе? Ці хочаш, каб ён быў твой? Каб ты валодаў скацінаю і паплавамі, цэнтрыфугамі і буракарэзнымі машынамі, трактарамі і сенасушылкамі? Ці, можа, мне аддаць гэта ўсё кляштару? Абодва маёнткі я купіў з першага свайго ганарару! Калі я будаваў абацтва, мне было дваццаць дзевяць год, і вы нават не можаце сабе ўявіць, што значыць для маладога архітэктара атрымаць такі заказ. Скандал! Сенсацыя! Я езджу туды гэтак часта не толькі дзеля таго, каб згадваць будучыню, якая даўно ўжо стала мінуўшчынай. У мяне заўсёды была мара зрабіцца на старасці гадоў нечым накшталт селяніна. Я не зрабіўся селянінам, а толькі старым дурнем, які гуляе ў хованкі са сваёю жонкаю; мы па чарзе заплюшчваем вочы і мяняем даты, нібы малюнкі ў эпідыяскопе: калі ласка, вось 1928 год — маці трымае за руку двух сыночкаў-прыгажуноў; аднаму трынаццаць год, другому — адзінаццаць; побач усміхаецца бацька з цыгарай у роце; у глыбі відна Эйфелева вежа. Ці, можа, гэта Энгельсбург альбо Брандэнбургская брама? — выберы сабе якую трэба дэкарацыю; магчыма, гэта будуць: марскі прыбой каля Астэндэ, вежа Святога Севярына альбо кіёск па продажы ліманаду ў Блесэнфэльдскім парку? He, гэта, напэўна, абацтва Святога Антонія: ты знойдзеш яго ў фотаальбоме са здымкамі з усіх пораў года; толькі адзенне, знешні выгляд мяняюцца адпаведна модзе; твая маці то ў вялікім, то ў малым капелюшы, то з кароткімі, то з доўгімі валасамі, то ў шырокай, то ў вузкай спадніцы; a дзецям тым часам тры і пяць, пяць і сем гадоў; потым з’яўляецца незнаёмая жанчына — светлавалосая, зусім маладая; адно дзіця яна нясе на руках, другое стаіць, трымаючыся за яе руку; малодшаму дзіцёнку адзін год, старэйшаму тры гады; ты ведаеш, што я любіў Эдыт так, як не здолеў бы палю-
біць сваёй роднай дачкі; я ніколі не мог паверыць, што ў яе быў свой бацька, свая маці і свой брат. Яна была пасланніца вялікага Госпада; калі яна ў нас жыла, я мог зноў паўтараць у думках Яго імя, не чырванеючы, мог паўтараць гэтае імя ў малітвах; якую вестку яна прынесла, перадала табе? Помсту за авечак? Я спадзяюся, што ты дакладна выканаў даручэнне, не зважаючы на тыя фальшывыя аргументы, якія я заўсёды браў пад увагу; маю надзею, што ты не захаваў пачуццё вышэйшасці ў лядовым склепе іроніі — як гэта рабіў я. Ці Эдыт сапраўды мела брата? Ці ён жывы? Ці існуе?
Стары Фэмель па-ранейшаму вадзіў піўным келіхам укруга па століку, утаропіўшыся ў бела-чырвоны настольнік; потым ён, зусім крыху падняўшы галаву, спытаў:
— Скажы мне ўсё-ткі, ці ён сапраўды існуе? Ен жа быў твой сябар; я аднаго разу бачыў яго; стоячы каля акна ў спальні, я бачыў, як ён ішоў цераз двор да твайго пакоя; я не забыў яго і часта пра яго думаю, хоць бачыў яго тады не больш як дзесяць ці дваццаць секунд; ён наганяў на мяне страх, нібы анёл цёмнага царства. Ці ён сапраўды існуе?
— Існуе.
— I ён жывы?
— Жывы. Ты баішся яго?
— Ваюся. I цябе — таксама баюся. Хіба ты гэтага не ведаў? Я не хачу ведаць, якую вестку табе перадала Эдыт; скажы толькі: ты выканаў яе наказ?
— Выканаў.
— Добра. Цябе здзіўляе, што ўва мне жыў страх перад табою — і цяпер трохі таго страху засталося. Я смяяўся з вашых дзіцячых гульняў у канспірацыю, але смех засеў у мяне ў горле, калі я даведаўся, што яны забілі таго хлопчыка; ён бы мог быць братам Эдыт, але пазней я зразумеў, што гэта была ледзь не гуманнасць з іхняга боку — забіць хлопца, які ўсё-такі як-ніяк кінуў бомбу і прычыніў апёкі настаўніку гімнастыкі, а вось хлопчык, які кідаў твае цыдулкі нам у паштовую скрыню, паляк, што падняў руку на настаўніка гімнастыкі? Было досыць неадпаведнага руху павекаў, не
таго колеру валасоў ці формы носа: дый таго потым не было трэба, а толькі бацькавай ці бабулінай метрыкі; доўгія гады я жывіўся са свайго смеху, але і ён вычарпаўся, не засталося запасаў, Роберт: і я адчыніў лядоўню, дазволіў пракіснуць маёй іроніі і высыпаў яе, нібы паскудныя адкіды чагосьці, што раней мела вартасць; я думаў, што люблю і разумею тваю маці, ды толькі тады я па-сапраўднаму зразумеў і палюбіў яе, як зразумеў і палюбіў вас; толькі яшчэ пазней я добра ўсвядоміў гэта; калі скончылася вайна, я быў «на кані»; мяне прызначылі ўпаўнаважаным па будоўлі ва ўсёй акрузе; нарэшце надышоў мір, думаў я; самае дрэннае засталося ў мінулым; але аднаго разу англійскі камендант вырашыў, так бы мовіць, папрасіць у мяне прабачэння за тое, што яны разбамбілі касцёл Святога Анупрыя, знішчыўшы пры гэтым скульптурную групу дванаццатага стагоддзя «Распяцце»; ён не прасіў прабачэння за смерць Эдыт, а толькі за знішчаную скульптурную групу дванаццатага стагоддзя; «Sorry»*,— казаў ён; а я засмяяўся, першы раз за апошнія дзесяць гадоў; але то быў нядобры смех, Роберт,— і я адмовіўся ад сваёй пасады; упаўнаважаны па будаўніцтву! Навошта? Я ж быў гатовы аддаць на знішчэнне ўсе скульптурныя групы з усіх стагоддзяў дзеля таго толькі, каб яшчэ раз убачыць усмешку Эдыт, адчуць дотык яе рукі да майго пляча; што маглі значыць малюнкі вялікага Госпада ў параўнанні з сапраўднай усмешкай яго пасланніцы? А за хлопчыка, які прыносіў вестачкі ад цябе — я ніколі не бачыў яго твару, не ведаў яго імя,— за яго б я аддаў сабор Святога Севярына, хоць разумею, што гэта проста смешна нізкая цана — як, напрыклад, медаль таму, хто ўратаваў чалавечае жыццё; ці бачыў ты ў каго-небудзь яшчэ ўсмешку Эдыт ці ўсмешку сталяровага вучня? Ці хоць слабы водбліск тых усмешак? Роберт, Роберт!
Стары Фэмель адставіў келіх з півам, паклаў рукі на стол.
* Мне шкада (англ.).
— Ці бачыў ты яшчэ хоць раз такія ўсмешкі? — прамармытаў ён, закрываючы твар рукамі.
— Бачыў,— адказаў Роберт.— Н