• Газеты, часопісы і г.д.
  • Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

    Більярд а палове дзесятай

    Генрых Бёль

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 1993
    113.12 МБ
     пальцам, які пачціваўрачыста сунуўся па радках меню і затрымліваўся на некаторых стравах; Нэтлінгер пры гэтым то прыцмокваў языком, то трос галавой, то сціхаў у нерашучасці.
    — Калі я чытаю слова «пулярка», далібог, не магу ўтрымацца.
    Шрэла прыкурыў цыгарэту, цешачыся, што гэтым разам яму ўдалося пазбегнуць Нэтлінгеравай запальнічкі; адпіваючы свой «марціні», ён увесь час сачыў за Нэтлінгеравым указальным пальцам, які дабраўся ўжо да трэціх страваў. «Гэтая іх праклятая грунтоўнасць,— думаў ён,— можа сапсаваць апетыт нават да чагосьці разумнага і смачнага, як, напрыклад, смажаная курыца; яны папросту мусяць рабіць усё лепш за іншых і, відавочна, маюць ужо ўсё, каб пераплюнуць і італьянцаў, і французаў у майстэрстве ўрачыстага святадзейства вакол ежы».
    — Калі дааволіш, мне ўсё-такі куранятаў.
    — А вэнджанага ласася?
    — He, дзякую.
    — Ты ж адмаўляешся ад цудоўнай рэчы, а павінен жа быць галодны як воўк.
    — Вядома,— прызнаўся Шрэла,— галодны, але я добра вазьмуся за дэсерт.
    * Двайны антрэкот (франц.).
    — Ну, як хочаш.
    Кельнер прынёс яшчэ два кілішкі «марціні» на сподзе, які каштаваў больш за абстаноўку цэлай спальні; Нэтлінгер узяў адзін кілішак, перадаў яго Шрэле, потым узяў свой, нахіліўся ўперад і сказаў:
    — Гэты — за тваё здароўе, менавіта за тваё.
    — Дзякуй,— сказаў Шрэла, кіўнуў галавой і выпіў.
    — Аднаго я не разумею,— дадаў ён,— як гэта атрымалася, што мяне арыштавалі адразу на мяжы?
    — Ідыёцкая выпадковасць: тваё імя засталося ў спісах шуканых асоб, а, між іншым, спроба забойства мае тэрмін задаўненасці дваццаць год. Цябе павінны былі выкрасліць са спісаў яшчэ два гады таму.
    — Спроба забойства? — спытаў Шрэла.
    — Ну, тое, што вы тады зрабілі з Вакерам, падпадае пад гэтае вызначэнне.
    — Ты, пэўна, не ведаеш, што я ў тым удзелу не браў і нават не ўхваляў таго ўчынку?
    — Тым лепей,— адказаў Нэтлінгер,— тады зусім лёгка будзе скрэсліць тваё імя ў спісах шуканых раз і назаўсёды; пакуль што мне ўдалося адно паручыцца за цябе і здабыць табе часовае вызваленне; але твайго імя выкрасліць са спісаў я не мог; цяпер жа гэта будзе проста фармальнасць. Ці дазволіш, калі я пачну ўжо есці суп?
    — Калі ласка,— адказаў Шрэла.
    Ен павярнуўся і зірнуў у бок вакзала; Нэтлінгер тым часам еў свой суп з сярэбранай конаўкі; вядома ж, бледнажоўтыя клёцкі ў гэтым супе былі зробленыя з мазгоў самай чыстай пароды скаціны, якая калі-небудзь пасвілася на нямецкіх лугах; ласось залаціўся на талерцы сярод свежай салатавай зеляніны; грэнкі былі падсмажаныя да слабакарычневага адцення, на шарыках масла зіхцелі серабрыстыя кропелькі вады; бачачы, як Нэтлінгер есць, Шрэла змусіў сябе перамагчы непрыемнае пачуццё ўзрушанасці; яда заўсёды была для яго ўзнёслым актам братэрства; ён прыгадаў сяброўскія абеды ва ўбогіх і ў добрых гасцініцах; яда ў
    адзіноце была заўсёды яму як праклён; мужчыны, якія ў адзіноце харчаваліся ў пачакальнях і сталоўках, у незлічоных пансіёнах, дзе яму даводзілася жыць, былі для яго вартымі праклёнаў; ён заўсёды шукаў за сталом кампаніі, найбольш любіў падсаджвацца да якой-небудзь жанчыны, абменьваўся з ёю некалькімі словамі, крышачы хлеб, усміхаўся з-па-над талеркі з супам; толькі тады гэты чыста біялагічны працэс пераставаў быць невыносны, нават рабіўся прыемны; такія людзі, як Нэтлінгер — а іх ён бачыў безліч,— нагадвалі яму асуджаных; тое, як яны ядуць, здавалася ядзеннем катаў; яны елі, хоць і захоўваючы правілы паводзін за сталом, але бесцырымонна, са смяротнай сур’ёзнасцю, якая вынішчала і гарохавы суп, і пулярку; апроч таго, яны былі вымушаныя думаць пра кошт кожнага кавалка. Ен адвярнуўся ад Нэтлінгера, зноў пачаў глядзець у бок вакзала, прачытаў вялікі плакат, што вісеў над уваходам:
    «Сардэчна вітаем землякоў, што вяртаюцца на радзіму».
    — Слухай,— сказаў ён,— ці ты мог бы назваць мяне чалавекам, які вяртаецца на радзіму?
    Нэтлінгер падняў вочы, нібы вяртаючыся да рэчаіснасці з прорвы жалобы, глянуў з-пад грэнак, якія ён у гэтую хвілю намазваў маслам.
    — Гэта залежыць ад таго,— сказаў ён,— ці ў цябе паранейшаму германскае грамадзянства.
    — He,— адказаў Шрэла,— у мяне няма ніякага грамадзянства.
    — Шкада,— сказаў Нэтлінгер.
    Ен зноў схіліўся над грэнкамі, накалоў на відэлец кавалак вэнджанага ласася, паклаў яго сабе на талерку.
    — Каб табе ўдалося давесці, што ты мусіў уцячы не з прычыны крымінальнага злачынства, а па выключна палітычных матывах, ты б мог атрымаць зусім нядрэнную суму як кампенсацыю. Хочаш, каб я высветліў юрыдычны аспект гэтай справы?
    — He, не трэба,— адказаў Шрэла і, калі Нэтлінгер адсунуў ад сябе талерку з ласасём, спытаў: — Няўжо ты
    дазволіш, каб такую цудоўную рыбіну панеслі назад?
    — Натуральна,— сказаў Нэтлінгер,— але ж ты не можаш...
    Ен спалохана азірнуўся, бо Шрэла ўзяў пальцамі са срэбнай талеркі кавалак хлеба і рэшту ласася і паклаў ласася на хлеб.
    — ...Ты ж не можаш...
    — Ты не паверыш нават, але якраз у гэткім люксовым гатэлі можна дазволіць сабе ўсё; мой бацька быў кельнерам; нават у гэтых святых харомах; ты не ўбачыш на іх тварах ні следу здзіўлення, калі будзеш есці пальцамі і гарохавы суп, хоць гэта ненатуральна і нязручна; але менавіта ненатуральнае і непрактычнае прыцягвае найменей увагі ў такіх рэстаранах; адсюль і высокія цэны — гэтыя цэны — ад кельнераў, якія не робяць здзіўленых фізіяномій; ну, а есці хлеб пальцамі і клаеці на яго пальцамі рыбу — гэта нельга лічыць чымсьці ненатуральным ці нязручным.
    Усміхаючыся, ён узяў апошні кавалак ласася з талеркі і паклаў яго зноў паміж дзвюма грэнкамі. Нэтлінгер са злосцю паглядзеў на яго.
    — Напэўна,— сказаў Шрэла,— ты б цяпер ахвотней за ўсё забіў мяне; не з тае прычыны, з якой хацеў забіць тады — гэта праўда, але мэта засталася б тая самая; паслухай, што скажа табе сын кельнера: па-сапраўднаму шляхетны чалавек ніколі не схоча падпарадкоўвацца тыраніі кельнераў; хоць, вядома, сярод іх ёсць і такія, што думаюць гэтаксама, як шляхетныя людзі.
    ІІакуль Шрэла еў свой бутэрброд, кельнер з дапамогаю служкі, накрываў стол пад галоўную страву: на дапаможных століках ставіліся складаныя прылады — падагравальнікі яды, на абрус клалася начынне і талеркі, выкарыстаная пасуда прыбіралася; Нэтлінгеру было прынесена віно, Шрэле — піва. Нэтлінгер адпіў з чаркі.
    — Крышачку залішне цёплае,— сказаў ён.
    Шрэла даў кельнеру магчымасць пакласці куранят, бульбы і салаты, кіўнуў галавой Нэтлінгеру і падняў келіх
    з півам, назіраючы, як кельнер палівае густою цёмна-бураю падлівай кавалак паляндвіцы на Нэтлінгеравай талерцы.
    — А Вакера ці жывы яшчэ?
    — Натуральна,— адказаў Нэтлінгер,— яму ж толькі пяцьдзесят восем, і ён — ад мяне пачуць гэтае слова табе будзе напэўна смешна,— ён належыць да непапраўных.
    — Ды што ты? — спытаў Шрэла.— Ці такое напраўду мажліва — непапраўныя немцы?
    — Ну, ён шануе тыя самыя традыцыі, якія шанаваў і ў 1935 годзе.
    — Гіндэнбург і гэтак далей? Прыстойнасць, адданасць, гонар — ці так?
    — Менавіта. Гіндэнбург бы і цяпер быў ягоным лозунгам.
    — А які твой лозунг?
    Нэтлінгер падняў вочы ад талеркі, затрымаў відэлец, уваткнуты ў кавалак мяса, які ён толькі што адрэзаў.
    — Калі ты ўсё ж здолееш мяне зразумець? — сказаў ён.— Я дэмакрат, дэмакрат паводле сваіх перакананняў.
    Ён зноў нахіліўся над паляндвіцаю, падняў відэлец з наколатым на яго кавалкам мяса, засунуў мяса ў рот, абцёр губы сурвэткаю і, пахітваючы галавою, працягнуў руку па чарку з віном.
    — А што сталася з Трышлерам? — спытаў Шрэла.
    — Трышлер? He прыпамінаю нешта.
    — Стары Трышлер жыў у Ніжнім Порце — там, дзе карабельныя могілкі! Хіба ты не памятаеш таксама Алоіса; ён вучыўся з намі ў адным класе?
    — Ага,— адказаў Нэтлінгер, накладваючы сабе на талерку сельдэрэевай салаты,— цяпер прыгадваю: гэтага Алоіса мы шукалі колькі тыдняў запар і не здолелі знайсці, старога ж Трышлера дапытваў сам Вакера, але не выцягнуў з таго нічога, зусім нічога — гэтаксама як і з ягонай жонкі.
    — He ведаеш, ці яны яшчэ жывыя?
    — He ведаю. Але раён, дзе яны жылі, моцна бамбардзіравалі. Калі хочаш, я магу высветліць, дзе яны і штб з 200
    імі. О Божа,— дадаў ён ціха,— што такое, што ты збіраешся рабіць?
    — Я хачу пайсці,— адказаў Шрэла,— прабач, але я мушу ісці.
    Ен падняўся; стоячы дапіў піва, махнуў рукой кельнеру і, калі той ціха падышоў да стала, паказаў на падагравальнік з срэбнай талеркай, дзе астатнія тры кавалкі курынага мяса скварчэлі ў распушчаным тлушчы.
    — Калі ласка,— сказаў Шрэла,— ці не маглі б Вы запакаваць мне гэта, каб толькі тлушч не праходзіў?
    — Ахвотна,— адказаў кельнер, узяў талерку з падагравальніка, крыху быў нахіліўся ўперад, каб ісці, але потым выпрастаўся і спытаў: — Бульбу Вам таксама запакаваць, шаноўны пане,— і, можа, крыху салаты?
    — He, дзякуй,— адказаў Шрэла з усмешкай,— бульба фры зробіцца мяккай, а салата не будзе ўжо мець смаку.
    Ен дарэмна намагаўся ўбачыць хоць след іроніі на дагледжаным твары сівога кельнера. Нэтлінгер, падняўшы вочы ад талеркі, зірнуў на Шрэлу са злосцю.
    — Добра,— сказаў ён,— ты хочаш мне адпомсціць, я разумею; але хіба гэта трэба рабіць менавіта гэткім чынам?
    — А што, было б лепш, каб я цябе забіў?
    Нэтлінгер маўчаў.
    — Зрэшты, гэта ніякая не помста,— сказаў Шрэла,— мне проста трэба пайеці адсюль; не магу больш трываць; ды я да канца жыцця рабіў бы сабе папрокі, калі б пакінуў тут гэтую страву; можа, ты наважышся прыпісаць гэты ўчынак маёй гаспадарнасці: каб я цвёрда ведаў, што кельнерам і служкам дазваляецца даядаць рэшткі страваў, я яе не забіраў бы,— але мне вядома, што тут гэтага рабіць не дазволена.
    Ен падзякаваў служку, што прынёс і дапамог яму апрануць паліто, узяў свой капялюш, яшчэ раз сеў і спытаў у служкі:
    — Ці ведаеш ты пана Фэмеля?
    — Ведаю,— адказаў Гуга.
    — А яго нумар тэлефона?
    — Ведаю.
    — Тады зрабі мне ласку і тэлефануй яму праз кожныя паўгадзіны; калі ён адзавецца, скажы яму, што яго хоча бачыць пэўны спадар Шрэла.
    — Добра.
    — Я не ўпэўнены, што ў тым месцы, куды мне трэба, ёсць тэлефонныя кабіны, іначай я б паспрабаваў дазваніцца сам. Ці запомніў ты маё прозвішча?
    — Спадар Шрэла,— сказаў Гуга.
    — Добра. Каля паловы сёмай я затэлефаную сюды і спытаю цябе. Як тваё імя?
    — Гуга.
    — Дзякуй, Гуга.
    Ен па