• Газеты, часопісы і г.д.
  • Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

    Більярд а палове дзесятай

    Генрых Бёль

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 1993
    113.12 МБ
    юблю. Асабліва з той хвілі, калі даведаўся, які ён яшчэ малады.
    — Ты не ведаў, колькі яму гадоў?
    — He ведаў. Я думаў, што яму пяцьдзесят, можа, нават пяцьдзесят пяць — смешна, але я ніколі не цікавіўся, колькі яму дакладна, я папросту спужаўся, калі пазаўчора атрымаў сваю метрыку і прачытаў у ёй, што бацьку толькі сорак тры гады; малады, праўда?
    — Праўда,— адказала яна.— А табе дваццаць два.
    — Ara. I амаль да двух гадоў маё прозвішча было не Фэмель, а Шрэла; дзіўнаватае прозвішча, ты згодна?
    — I праз гэта ты злуеш на яго?
    — Я не злую на яго.
    — I якое такое ліха ён зрабіў, што ў цябе зусім прапала ахвота будаваць?
    — Я не разумею, пра што ты...
    — Ну, добра... але чаму ён ніколі не наведваў цябе ў абацтве?
    — Відавочна, яго зусім не цікавяць будаўнічыя пляцоўкі, і, магчыма, у маленстве яны зачаста ездзілі ў абацтва; можа, ён крыху дзікаваты; часам, калі я знянацку заяўляюся дадому, ён сядзіць у гасцёўні пры пісьмовым стале і крэмзае формулы на палях рысункаў-фотакопій — у яго іх цэлая калекцыя,— але, думаю, бацька табе спадабаецца.
    — Ты мне ніколі не паказваў ягонае фота.
    — У мяне няма ніводнага новага; у яго вопратцы і паводзінах ёсць нешта такое кранальна-старасвецкае, ён такі ветлівы, гжэчны — куды болей старасвецкі, чым дзядуля!
    — Мне так карціць убачыць яго. Можна, я цяпер павярнуся?
    — Можна.
    Ен адпусціў яе галаву, паспрабаваў усміхнуцца, калі Марыяна раптоўна павярнулася, але позірк яе круглых светла-шэрых вачэй патушыў яго вымушаную ўсмешку.
    — Чаму ты не кажаш мне пра гэта?
    — Бо сам таго яшчэ не разумею. Як зразумею — дык раскажу табе; але гэта можа цягнуцца доўга; што, паедзем?
    — Паедзем,— адказала яна.— Твой дзядуля неўзабаве будзе на месцы, не трэба прымушаць яго чакаць; калі яму раскажуць пра ўсё, перш чым вы сустрэнецеся, яму будзе прыкра; і, калі ласка, паабяцай мне, што ты зноў не памчыш на гэты жахлівы шчыт, каб у апошняй хвілі затармазіць.
    — Толькі што,— сказаў ён,— я ўявіў сабе, нібыта пералятаю цераз бар’ер, змятаю з дарогі баракі і з насыпу, як з трампліна, скачу разам з машынай у ваду...
    — Значыць, ты мяне не кахаеш.
    — Ах, Божа мой,— сказаў ён,— гэта ўсяго толькі гульня.
    Ен пацягнуў Марыяну за сабою. Яны пайшлі ўніз па сходах, што вялі да рачнога берага.
    — Мне сапраўды вельмі прыкра,— сказаў Езэф,— што дзядуля мусіць даведацца пра гэта акурат у той дзень, калі яму споўнілася восемдзесят.
    — А ты не можаш як-небудзь засцерагчы яго ад гэтага?
    — Ад самога факта — не, але ад паведамлення можна, калі яму не раскажуць раней.
    Езэф адчыніў дзверцы машыны, сеў за руль, адчыніў Марыяне другія дзверцы знутры; і калі яна села побач, ён абняў яе рукою.
    — Цяпер паслухай,— сказаў ён,— гэта ж зусім проста: дыстанцыя — роўна чатыры з паловаю кіламетры; мне трэба трыста метраў, каб разагнацца да ста дваццаці на гадзіну, a на тое, каб затармазіць — яшчэ трыста метраў, прытым я лічу з вялікім запасам; значыць, усяго каля чатырох кіламетраў; ты павінна толькі глядзець на гадзіннік і сказаць мне, калі пройдуць дзве хвіліны, каб я пачаў тармазіць. He разумееш? Я б хацеў проста даведацца, колькі можна выціснуць з гэтае калымагі.
    — Гэта — жахлівая гульня,— сказала яна.
    — Калі б я здолеў набраць сто восемдзесят, мне было б трэба толькі дваццаць секунд, тады б і тармазны шлях быў даўжэйшы.
    — Калі ласка, не рабі гэтага.
    — Ты баішся?
    — Баюся.
    — Добра, тады я не буду. Ці можна мне разагнацца хоць бы да васьмідзесяці?
    — Няхай так, раз табе ўжо хочацца гэтага.
    — Можаш нават не глядзець на гадзіннік; я магу ехаць «на вока», а потым вымераю адлегласць, на якой я тармазіў, разумееш? Хачу проста ведаць, ці не дураць нам галаву з гэтымі спідометрамі.
    Ен завёў матор, праехаў паволі вузкімі вулачкамі маляўнічай адпачынкавай зоны, праімчаўся паўз агароджу пля210
    цоўкі для гольфа і спыніўся каля выезду на аўтабан.
    — Паслухай,— сказаў ён,— едучы восемдзесят на гадзіну, мне спатрэбіцца роўна тры хвіліны; гэта сапраўды зусім бяспечна; калі табе боязна, можаш тут вылезці і чакаць мяне.
    — He, аднаго цябе я не пушчу.
    — Гэта ж апошні раз,— пачаў ён тлумачыць.— Мажліва, заўтра мяне тут ужо не будзе, а дзе-небудзь у іншым месцы такую магчымасць наўрад ці атрымаеш.
    — Але ж лепш паспрабаваць рабіць гэта на звычайнай шашы.
    — He, Мне ўласна карціць затармазіць перад самым шчытом.
    Ен пацалаваў Марыяну ў шчаку.
    —■ Ведаеш, што я зраблю?
    — He.
    — Я паеду сорак кіламетраў на гадзіну.
    Яна ўсміхнулася, калі Езэф рушыў, але ўсё-такі паглядзела на спідометр.
    — Глядзі,— сказаў ён, калі машына праехала каля кіламетровага слупка з лічбаю «5»,— цяпер глядзі на гадзіннік і падлічы, колькі часу нам будзе трэба да слупка «9»; я еду дакладна сорак.
    Нібы засаўкі агромністых брамаў, далёка наперадзе перад яе вачыма паяўляліся шчыты; спачатку яны былі падобныя да бар’ераў, потым рабіліся большыя і большыя з няўмольнай няспыннасцю; тое, што здалёк нагадвала чорнага павука, аказалася скрыжаванымі косткамі; а тое, што было нібы нейкі дзіўны гузік, ператварылася ў чэрап, павялічвалася, як павялічвалася, набліжаючыся да яе, і ўжо, здавалася, амаль дакраналася да радыятара вялізная літара «е» ў слове «смерць»; гэтая літара выглядала нібы разяўлены рот, які хацеў выкрыкнуць нешта страшнае; стрэлка спідометра дрыжала паміж лічбамі «90» і «100»; у вокнах машыны прамільгвалі дзеці на самакатах, мужчыны і жанчыны, на тварах якіх
    ужо не было выразу «пасля працоўнага дня»; яны асцерагальна махалі рукамі, яны рэзка крычалі, і тыя крыкі нагадвалі крыкі чорных птахаў-вестуноў смерці.
    — Слухай,— сказала ціха Марыяна,— ты яшчэ тут?
    — Вядома ж; і дакладна ведаю, дзе я,— адказаў ён, углядаючыся ў літару «е» ў слове «смерць»,— не хвалюйся.
    Перад самым канцом працоўнага дня майстар з прадпрыемства, што займаецца разбіраннем руін, павёў яго ў рэфекторый; там у куце на транспарцёр загружаўся, а з транспарцёра на грузавікі выгружаўся друз; ад вільгаці, якой ён увесь набрыняў, з рэшткаў цэглы, бетону і гразі невядомага паходжання ўтварыліся лепкія груды; вільгаць плямамі павыступала на сценах; гэтыя плямы, спачатку цёмныя, потым святлейшыя, павялічваліся па меры таго, як меншала гара друзу; з-пад плямаў прабівалася нешта чырвонае, блакітнае і залатое — сляды фрэсак, якія, як падалося майстру, былі каштоўнымі: сцэна таемнай вячэры, пакрытая цвіллю; залаты келіх, белая аблатка, твар Хрыста; светлая скура і цёмная барада, каштанавыя валасы апостала Іаана; «зірніце, пане Фэмель, сюды; гэта цёмная скура Юдавага скуранога кашалька»; майстар, узяўшы ў руку сухую анучу, беражліва ачысціў частку роспісу ад цвілі; паркалёвы абрус, дванаццаць апосталаў; цяпер можна было добра разгледзець іх ногі, берагі абруса, падлогу залы таемнай вячэры, выкладзеную плітамі; ён, усміхнуўшыся, паклаў майстру руку на плячо і сказаў:
    — Добра, што Вы мяне паклікалі; вядома ж, фрэску трэба захаваць; трэба ачысціць і прасушыць яе, пакуль яна яшчэ болып-менш цэлая.
    I ён ужо хацеў быў ісці; на стале стаялі гарбата, хлеб, масла і селядцы; як звычайна, у пятніцу пасля працы была рыба; Марыяна ўжо выехала са Штэлінгерс-Гротэ, каб выправіцца разам з ім на шпацыр — і тут ён убачыў, перш чым паспеў адвярнуцца, у ніжняй частцы роспісу, справа, 212
    літары «XYZX»; ён сотні разоў бачыў тыя бацькавы «X», «Y» і «Z», калі бацька дапамагаў яму рабіць хатнія заданні па матэматыцы; і цяпер яны зноў былі ў яго перад вачыма — над прабоінай ад выбуху ў падвальнай столі паміж нагою святога Іаана і нагою святога Пятра; калоны рэфекторныя былі разбітыя на часткі, скляпенне разбуранае; застаўся толькі кавалак сцяны з «Таемнай вячэрай» ды літары «XYZX».
    — Што здарылася, пане Фэмель? — спытаў майстар і паклаў руку яму на плячо.— Вы ж зусім спалатнелі... а можа, гэта ад Вашага кахання?
    — Толькі ад кахання,— адказаў ён,— толькі ад яго. Вам няма чаго турбавацца, і вялікі дзякуй за тое, што мяне паклікалі.
    Ужо нясмачныя былі яму і гарбата, і хлеб, і масла, і селядцы; пятніца, рыбны дзень; нават цыгарэта была яму нясмачная; ён абышоў усе будынкі абацтва, пасля завярнуў за галоўны касцёл да прытулку пілігрымаў, шукаючы ўсюды тых месцаў, якія б маглі мець важнае значэнне з пункту гледжання статыкі; але ён знайшоў толькі адну, адну-адзіную маленькую літару «ікс» у піўніцы прытулку; немагчыма было зблытаць з якім іншым бацькаў почырк — таксама як бацькаў твар, бацькаву хаду, усмешку, строгую ветлівасць бацькавых рухаў тады, калі ён наліваў віно альбо перадаваў над сталом хлеб; яго маленькі «ікс»; доктар Роберт Фэмель, кантора статычных разлікаў.
    — Прашу, прашу цябе,— вымавіла Марыяна,— апамятайся!
    — Я ўжо апамятаўся,— адказаў ён, адпусціў педаль газу, паставіў левую нагу на педаль счаплення, а правай націснуў на тормаз; скрыгочучы, віхляючы ў абодва бакі, машына падсунулася да самайлітары «е» ў слове «смерць», падняўшы пыл, тармазы завіскаталі, да машыны, размахваючы рукамі, беглі спалоханыя пешаходы; паміж словам «смерць» і скры-
    жаванымі косткамі паявіўся стомлены начны вартаўнік з кацялком кавы ў руках.
    — О Божа! — сказала Марыяна.— Навошта было мяне так палохаць?
    — Даруй,— сказаў ён ціха,— прашу цябе, даруй; мяне нешта панесла.
    Ен хутка развярнуўся і паехаў назад, перш чым натоўп пешаходаў паспеў абступіць машыну; чатыры кіламетры ён, абняўшы адною рукой Марыяну, павольна ехаў паўз пляцоўкі для гольфу, на якіх трэніраваныя жанчыны, трэніраваныя мужчыны імкнуліся дабрацца да шаснаццатай, семнаццатай, васемнаццатай ямкі.
    — Даруй,— сказаў ён,— я праўда — больш такога рабіць не буду.
    Ен звярнуў з аўтабана і паехаў паўз маляўнічыя палі, паўз ціхія лясныя ўскрайкі.
    «XYZ» — гэта былі тыя самыя літары, якія ён бачыў на фотакопіях эскізаў велічынёю з дзве паштоўкі; вечарамі бацька ператасоўваў іх, нібы карты для гульні; дом для выдаўца на ўскраіне лесу— «ХхХ»; разбудова гмаху таварыства «Сас’етас» — «YxY»; дом для настаўніка на беразе ракі — адзін «Y»; тыя самыя літары паміж нагою святога Іаана і нагою святога Пятра.
    Ен павольна ехаў сярод палеткаў, на якіх круглявыя буракі выглядалі ўжо з-пад буйнага зялёнага лісця; іржышчы, паплавы, за якімі быў ужо відзён узгорак Казакен.
    — Чаму ты не хочаш мне пра ўс