Більярд а палове дзесятай
Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
ы расцякаліся па шырокіх вуліцах, на якіх стаялі салідныя дамы; у канцы Новага горада сыходзілі тыя, хто меў ужо не такі нізкі тэмбр голасу; яны расцякаліся па вузейшых вуліцах, дзе было менш салідных дамоў; заставалася толькі двое ці трое тых, хто ехаў да Блесэнфэльда, дзе было найменш салідных дамоў; размова рабілася нармальнаю, калі трамвай, пагойдваючыся, ехаў паўз малыя гародчыкі і жвіроўні, набліжаўся да Блесэнфэльда.
— Ці твой бацька таксама бастуе? У Грэсіхмана даюць ужо чатыры з паловай працэнты скідкі... маргарын стаў таннейшы на пяць пфенігаў.
Вось парк, у якім летняя зеляніна даўно ўжо вытаптаная, дзе пясчаны грунт вакол невялікай сажалкі ўзараны тысячамі дзіцячых ног, змяшаны з гразёю, смеццем, паперкамі, шклом ад бутэлек; Груфэльштрасэ, дзе сховы гандляроў старызнаю запаўняліся бляхай, старымі анучамі, макулатурай і разбітым шклом, дзе стаяў убогі ліманадны кіёск, у якім паспрабаваў выявіць свае гандлярскія здольнасці схуднелы беспрацоўны, а неўзабаве ён раз’еўся, аббіў сваю будыніну нержавейнай сталлю, аздобіў шклом, паставіў блішчастыя аўтаматы: ён нажэрся пфенігамі, набыў панскі выгляд, хоць яшчэ два месяцы таму прыніжана скідаў кошт шклянкі ліманаду на два пфенінгі, спалохана шэпчучы кліенту:
— Ты ж глядзі, нікому больш не кажы.
Пачуцці так і не з’яўляліся, хоць адзінаццаты трамвай, пагойдваючыся, праехаў ужо Стары горад, Новы горад, прамінуў гародчыкі і жвіроўні; чатыры тысячы разоў ён чуў, як кандуктар выкрыкваў тыя назвы прыпынкаў: «Буасэрэштрасэ», «Паўночны Парк», «Блесэнскі вакзал», «Унутранае Кальцо»; яны гучалі адчужана, гэтыя назвы — нібы са сноў іншага чалавека, які беспаспяхова спрабуе пераказаць іх; яны гучалі як крыкі аб дапамозе з густой імглой, а тым часам амаль пусты трамвай тым сонечным летнім надвячоркам пад’язджаў да канцавога прыпынку. Там, на рагу Паркавай Лініі і Унутрайага Кальца, калісь стаяла будка, дзе яго маці
спрабавала гандляваць смажанай рыбаю; ёй не пашанцавала, бо мела занадта мяккае сэрца: «Як я магу не даць кавалка рыбы згаладалым дзецям, калі яны так прагна глядзяць, як я яе падсмажваю? Як гэта мажліва?» А бацька казаў: «Натуральна, ты не можаш не даць, але нам трэба спыніць гандаль: крэдыту больш няма; банкруцтва; гандляры не хочуць падвозіць там тавару». Выкачаныя ў сухарах кавалкі рыбнага філе смажыліся ў гарачым алеі, а маці тым часам клала адну, дзве, тры лыжкі бульбянай салаты на кардонную талерачку; сэрца маці, спачуваючы, цвёрдым не заставалася; слёзы цяклі з яе блакітных вачэй, суседкі перашэптваліся: «Яна выплача ўсю сваю душу»; маці больш нічога не ела і не піла; з мажнай, са здаровым колерам твару жанчыны яна ператварылася ў худую бледную кабеціну; нічога ў ёй не засталося ад прывабнай буфетчыцы вакзальнага буфета; яна адно шаптала: «Госпадзе, Госпадзе», гартала пацёртыя сектанцкія малітоўнікі, якія абвяшчалі хуткі канец свету; а тым часам на вуліцы пыльны вецер развяваў чырвоныя сцягі, і тут жа неслі выявы Гіндэнбургавай галавы; крыкі, бойкі, страляніна, фанфары, біццё барабанаў. Калі маці памерла, яна выглядала зусім як слабенькая, бледная і хударлявая дзяўчынка; магіла такая ж, як дзесяткі іншых, на ёй некалькі астраў; тонкі драўляны крыж з надпісам: «Эдыт Шрэла. 1896—1932»; душа выплаканая, прах перамешаны з зямлёю Паўночных могілак.
— Канцавы прыпынак, шаноўны пане,— абвясціў кандуктар, вылез са сваёй каморы і, прыкурваючы бычок ад цыгарэты, прайшоў у перад вагона.— На жаль, вагон далей не ідзе.
— Дзякуй.
Чатыры тысячы разоў ён заходзіў і выходзіў з гэтага трамвая; канцавы прыпынак адзінаццатага; заржавелыя рэйкі губляліся сярод ямаў, што засталіся пасля экскаватараў і баракаў, якія трыццаць год таму павінны былі служыць будоўлі далейшага адрэзку трамвайнай лініі; ліманадны кіёск: нержавейная сталь, шкляныя шары, блішчастыя аўтаматы;
акуратна, паводле гатункаў раскладзеныя пліткі шакаладу.
— Калі ласка, мне — шклянку ліманаду.
Зялёная вадкасць у бездакорна чыстай шклянцы мела смак марзаны.
— Калі Вам, шаноўны пане, будзе няцяжка, укіньце рэшткі паперы ў сметніцу. Смачна?
— Дзякуй.
Курыная ножка была яшчэ цёплая, як і мяккае мяса з-пад шыі, засмажаныя з корачкай у самым лепшым тлушчы, цэлафанавы пакуначак, зашпілены спецыяльнаю шпількаю ад набору для пікнікоў.
— Пахне знакаміта. Яшчэ шклянку ліманаду?
— Дзякуй, не трэба. Дайце, калі ласка, шэсць цыгарэт.
У растаўсцелай гаспадыні кіёска яшчэ даожна было распазнаць прыгожую зграбную дзяўчыну, якой яна некалі была: блакітныя дзіцячыя вочы, якія пад час першай канфірмацыі давалі нагоду летуценнаму каплану ўжываць эпітэты накшталт «анёлападобная», «нявінная», цяпер зрабіліся застылымі, жарсткаватымі вачыма гандляркі.
— За ўсё разам дзевяноста пфенігаў, калі ласка.
— Дзякуй.
Адзінаццаты трамвай, на якім прыехаў Шрэла, якраз зазваніў да адыходу; ён занадта доўга раздумваў і цяпер мусіў на дванаццаць хвілін затрымацца ў Блесэнфэльдзе; ён курыў цыгарэту і, павольна дапіваючы рэшту ліманаду, спрабаваў пад каменна-ружовым тварам адшукаць імя дзяўчыны, якой гаспадыня кіёска была даўней; распусціўшы свае бялявыя валасы, яна гойсала па парку, крычала, спявала і, калі яе анёлападобнасць ужо знікла, вабіла хлопцаў у цёмныя пад’езды; змушала іх ахрыплыя ад хвалявання горлы вымаўляць любоўныя-клятвы; а яе брат, гэткі самы бялявы і гэтаксама, як яна, анёлападобны, марна заклікаў хлопцаў з вуліцы да вялікіх учынкаў; вучань сталяра, бягун на стометроўцы, за глупства пакараны смерцю на досвітку.
— Калі ласка,— сказаў Шрэла,— дайце ўсё ж яшчэ адну ліманаду.
Ен паглядзеў на бездакорны прабор у валасах маладой дзяўчыны, што якраз нахілілася наперад, падстаўляючы шклянку пад сіфон; яе брат быў Фэрдзі, анёлападобны, а яе імя ахрыплыя хлопцы-падлеткі перадавалі адно аднаму, як чароўнае слова, якое адкрывала дарогу ў рай; яна ратавала ад патаемных пакут, Эрыка Прогульске, і за гэта нічога не брала, бо ёй гэта было даспадобы.
— Мы ведаем адно аднаго?
3 усмешкай яна паставіла шклянку з ліманадам на прылавак.
— He,— адказаў ён, усміхаючыся,— здаецца, не.
Толькі не трэба дазволіць, каб адталі ўспаміны, каб ільдзяныя кветкі не ператварыліся ў лянівую брудную ваду; толькі не трэба аднаўляць даўніх клятваў, чакаць вяртання суровых дзіцячых пачуццяў з размяклых душ дарослых людзей, каб не даведацца, што цяпер яна за гэта штосьці бярэ; асцярожна, галоўнае не ўсчынаць размоваў.
— Трыццаць пфенігаў. Дзякуй.
Сястра Фэрдзі Прогульске паглядзела на яго з дасведчанай прыязнасцю. I мяне таксама ты вызваліла ад пакут і за гэта нічога не ўзяла — нават плітку шакаладу, што размякла ў маёй кішэні; то ж не была плата, а падарунак; але ты яго не ўзяла; я быў уратаваны спачуваннем твайго рота і тваіх рук; спадзяюся, ты не расказала пра гэта Фэрдзі; спачуванне ідзе заўсёды разам з таемнасцю; таямніцы, ператвораныя ў словы, могуць несці з сабою смерць; маю надзею, што ён не ведаў пра гэта, калі тым ліпеньскім ранкам апошні раз бачыў неба; я быў адзін хлопец на Груфэльштрасэ, якога ён знайшоў здольным рабіць высакародныя ўчынкі; Эдыт тады яшчэ не лічылася: ёй было ўсяго дванаццаць, і немагчыма было расшыфраваць мудрасць яе сэрца.
— Мы і праўда незнаёмыя?
— He, гэта дакладна.
Сёння б ты прыняла ад мяне падарунак, тваё сэрца зрабілася цвёрдым ды ўжо не спачувае іншым; праз якія пару тыдняў тады ты ўжо страціла нявіннасць дзіцячага граху, вы-
рашыўшы, што будзе лепш забыцца на спачуванне; і табе было ўжо дакладна вядома, што ты ніколі не зробішся плаклівай бялявай цюхаю і не выплачаш дарэшты сваёй душы,— не, мы не ведаем адно аднаго, напраўду не ведаем; не будзем даваць раставаць ільдзяным кветкам. Дзякуй, да пабачэння.
На другім баку вуліцы ўсё яшчэ тая самая карчма «Блесэнскі куток», дзе бацька працаваў кельнерам; піва, гарэлка, катлеты; піва, гарэлка, тэфтэлі — усё падавалася з адным і тым жа выразам твару, у якім непаўторна спалучаліся лагоднасць і зацятая жорсткасць; твар летуценніка, якому было ўсё адно, ці падаё ён у «Блэсенскім кутку» піва, гарэлку і тэфтэлі, ці ў «Прынцу Генрыху» амараў і шампанскае, ці нявыспаным прастытуткам у Верхнім Порце — сняданак: піва, катлеты, шакалад і «чэры-брэндзі»: ліпкія сляды гэтых сняданкаў бацька прыносіў дамоў на сваіх манжэтах, прыносіў таксама нядрэнна «на чай», апроч таго — шакалад, цыгарэты; але ён не прыносіў з сабою таго, што прыносілі іншыя бацькі — вясёласць гадзін пасля працы, якая гэтак лёгка вылівалася ў крыкі і сваркі, у любоўныя клятвы і слёзы замірэння; заўсёды адна і тая ж зацятая лагоднасць у выразе твару; заблуканы анёл, які схаваў Фэрдзі пад піўной стойкаю; паліцэйскія выцягвалі хлопца з-пад трубаў, па якіх падавалася піва, а Фэрдзі ўсё ўсміхаўся, нават ведаючы, што яго чакае смерць; тады, як звычайна, з бацькавых манжэтаў яшчэ змылі ліпкія плямы, накрухмалілі яго кельнерскую кашулю, каб яна зрабілася мулкай і асляпляльна белай; яны забралі яго толькі назаўтра ад раніцы, калі ён выходзіў на працу, трымаючы пад пахаю загорнутыя ў паперу хлеб з маслам і чорныя лакіраваныя чаравікі; яго пасадзілі ў машыну, і ён назаўсёды знік; ані белага крыжа, ані астраў па кельнеры Альфрэдзе Шрэле. Яго нават не забілі пры спробе ўцячы —■ ён проста назаўсёды знік.
Эдыт перамешвала крухмаль, начышчала да бляску запасныя бацькавы чаравікі, мыла белыя гальштукі, а я тым часам вучыўся—вучыўся, нібы гуляў: Авідзій і сячэнне шару, справы і намеры Генрыха Першага і Генрыха Другога, спра-
вы і намеры Тацыта, Вільгельма Першага і Вільгельма Другога. Генрых фон Кляйст і стэрэаметрыя; здольны, здольны, надзвычай здольны; дзіця з простай сям’і, я мусіў пераадольваць тысячы перашкод, каб змагчы навучыцца таму самаму, што і іншыя; апроч таго, я пакляўся аддаць сябе здзяйсненню высакародных учынкаў і меў нават сваё асабістае ўпадабанне — Гёльдэрліна.
Яшчэ сем хвілін да адыходу наступнага трамвая. Груфэльштрасэ, дом семнаццаць; свежаатынкаваны дом, перад ім на стаянцы — аўтамабіль зялёнага колеру, ровар чырвонага колеру; два брудныя самакаты. Васемнаццаць тысяч разоў ён націскаў на гэты званок, на гэты жаўтлявы масянжовы гузік; вялікі палец да гэтае пары памятае яго; там, дзе раней была шыльдачка «Шрэла», цяпер напісана «Трэсэль», а замест шыльдачкі «Шміц» цяпер таксама іншая — «Гуман»: новыя імёны, толькі адно засталося ранейшае: Фруль; у яго можна было пазычыць кубак цукру, кубак воцату, кілішак алею... колькі было тых кубкаў, тых кілішкаў і пад які працэнт? Фраў Фруль заўсёды напаўняла кубкі і кілішкі толькі да паловы, а пасля праводзіла рыску на дзвярным касяку, дзе было напісана «М.», «Ц.», «В.» і «А»; яна сцірала рыску вялікім пальцам толькі тады, калі ёй вярталі поўны кубак альбо поўны кілішак; яна шаптала ў сенцах, у крамах і, сустрэўшыся з суседкамі, пад час размоваў пры яечным лікёры і бульбянай салаце на папулярна-гінекалагічныя тэмы: «Божухна, да чаго ж яны дурныя!»; фраў Фруль ужо даўно прыняла бычынае прычасце, прымусіла сваіх мужа і дачку таксама прыняць яго; яна спявала ў калідоры: «Дрыжаць спарахнелыя косці». Нічога, ніякіх пачуццяў, толькі скура на вялікім пальцы — калі ён дакранаўся да жаўтлявага гузіка — адчула нешта накшталт узрушэння.
— Ці Вы каго шукаеце?
— Шука