• Часопісы
  • Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

    Більярд а палове дзесятай

    Генрых Бёль

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 1993
    113.12 МБ
    даваныя нават гаспа-
    дарчыя пабудовы; з іх мы і пачалі адбудоўваць усё нанова, бо, на нашу думку, яны павінны ствараць матэрыяльны падмурак для ўдалага новага старту; вось кароўнік; вядома, у нас электрычная дойка; Вы ўсміхаецеся, а я ўпэўнены, што наш айцец, Святы Бенядзікт, не меў бы нічога супраць электрадойкі. Ці можна прапанаваць Вам крыху падсілкавацца? Прашу: наш славуты хлеб, нашае славутае масла і мёд; Вы не ведаеце, што кожны наш абат, паміраючы альбо пакідаючы сваю пасаду, перадае як запавет свайму наступніку: не забываць сям’і Фэмеляў; вы напраўду належыце да нашага кляштарнага брацтва... ах, вось і маладыя паненкі; натуральна, тут вы можаце далучыцца да нас.
    Хлеб і масла, віно і мёд проста на гладкіх дошках стала; Езэф адной рукой абняў сваю сястру, другой — Марыяну; яго бялявая галава паміж дзвюма цёмнавалосымі дзявочымі.
    — Ці зробіце Вы нам гонар і возьмеце ўдзел ва ўрачыстасці асвянчэння абацтва? Канцлер і міністры кабінета ўжо далі сваю згоду прыбыць на яе; будуць прысутнічаць таксама некалькі княскіх асобаў з-за мяжы; і мы былі б вельмі ўсцешаныя, калі б маглі прывітаць тут сям’ю Фэмеляў у поўным складзе; мая ўрачыстая казань адбудзецца не пад знакам абвінавачвання, а пад знакам замірэння і паяднання — замірэння і паяднання таксама з тымі сіламі, якія ў сляпой паслухмянасці разбурылі наша роднае прыстанішча, але не будзе замірэння з тымі знішчальнымі сіламі, якія зноў нясуць пагрозу нашай культуры: дазвольце мне запрасіць вас на ўрачыстасць і выказаць ад усяе душы просьбу зрабіць нам гэты гонар.
    «Я не паеду на асвянчэнне,— падумаў Роберт,— бо я не замірыўся, не замірыўся з тымі сіламі, на якіх ляжыць віна за смерць Фэрдзі, якія, правінаваціўшыся ў смерці Эдыт, пашкадавалі Святога Севярына; я не замірыўся, не замірыўся ні з самім сабой, ні з самім духам замірэння, які Вы будзеце прапаведаваць у сваёй урачыстай казані; не сляпая паслухмянасць разбурыла ваша роднае прыстанішча, а нянавісць, якая не была сляпою і якая так і не спара-
    дзіла ўва мне раскаяння. Прызнацца, што гэта ўчыніў я? Я мусіў бы зрабіць балюча майму бацьку, хоць ён невінаваты, і, напэўна, майму сыну, хоць і ён таксама невінаваты, і Вам, вялебны ойча, хоць і Вы нізвання не вінаватыя,— хто ж тады вінаваты? Я не замірыўся са светам, у якім адзін жэст рукі альбо няслушна зразуметае слова можа каштаваць каму-небудзь жыцця».
    Уголас жа ён сказаў:
    — Вялікі дзякуй, вялебны ойча; гэта будзе мне вялікая радасць — узяць удзел у Вашай урачыстасці.
    «Я не прыеду, вялебны ойча, думаў стары Фэмель, бо на тым фэсце мне давядзецца выконваць ролю свайго ўласнага помніка, а не таго, хто я сапраўды — стары чалавек, які сёння ўранні даў даручэнне сакратарцы апляваць свой помнік; не пужайцеся, вялебны ойча, я не замірыўся са сваім сынам Отам, які не быў маім сынам, а толькі абалонкай майго сына; я таксама не магу святкаваць замірэнне з будынкамі, нават калі я сам іх ставіў. Таго, што нас не будзе на фэсце, ніхто не заўважыць: канцлер, міністры, замежныя княскія асобы і высокія царкоўнікі-дастойнікі, вядома ж, годна запоўняць гэтую пустату. Ты, Роберт, зрабіў гэта і пабаяўся сказаць мне? Твае позіркі, твае рухі пад час агляду абацтва выдалі цябе; што ж: цяпер гэта мяне не кранае... Мажліва, ты ў тую хвіліну думаў пра хлопца, імя якога я так і не даведаўся, пра хлопца, які ўкідаў цыдулкі ад цябе ў нашу паштовую скрыню, і пра кельнера, якога звалі Гроль; пра авечак, якіх ніхто не пасвіў,— і мы таксама; таму давайце не будзем святкаваць замірэння; sorry*, вялебны ойча, неяк Вы перажывяце гэта, наша адсутнасць не будзе для Вас адчувальнаю; загадайце павесіць на сцяну кляштара мемарыяльную дошку: «Пабудавана ў 1908 годзе Генрыхам Фэмелем ва ўзросце 29 гадоў; разбурана ў 1945 годзе Робертам Фэмелем ва ўзросце 29 гадоў» ...а што ты, Езэф, будзеш рабіць, калі табе будзе трыццаць? Магчыма,
    * Даруйце (англ.).
    ты заменіш бацьку ў канторы статычных разлікаў: будзеш будаваць альбо разбураць? Формулы, відавочна, больш дзейсныя, чым муравальны раствор.
    Падмацуйце сваё сэрца харалам, вялебны ойча, падумайце як след, ці сапраўды Вы замірыліся з тым духам, што разбурыў кляштар».
    — Вялікі дзякуй, вялебны ойча; гэта будзе нам вялікая радасць — узяць удзел у Вашым фэсце,— сказаў стары Фэмель уголас.
    Ад лугоў і нізін ужо цягнула прахалодаю, сухое бурачнае лісце павільготнела, пацямнела, абяцаючы багаты ўраджай; злева, па-над рулём, бялявая галава Езэфа, справа — абедзве цёмнавалосыя галовы дзяўчат; машына ціха імчалася ў напрамку горада; ці нехта дзесьці заспяваў песню: «Мы жалі збожжа»? Яна здавалася гэткай самай несапраўднай, як і зграбная вежа Святога Севярына, расплывістыя абрысы якой віднеліся на даляглядзе; Марыяна зноў загаварыла першая:
    — Ты не паедзеш праз Додрынген?
    — He. Дзядуля хацеў ехаць праз Дэнклінген.
    — Мне думалася, мы паедзем самай кароткай дарогай.
    — Калі мы а шостай вернемся ў горад,— сказала Рут,— у нас будзе яшчэ досыць часу; за гадзіну мы добра паспеем пераапрануцца.
    Размова маладых людзей, нібы ціхі шэпт з глыбокіх цёмных штольняў, дзе засыпаныя зямлёй гарнякі імкнуцца падбадзёрыць адзін аднаго: «Бачу святло...» — «Ды не, ты памыляешся...» — «Але я і праўда бачу...» — «Дзе?» — «Ці ты не чуеш стуку? Гэта ратавальная брыгада...» — «Я нічога не чую...»
    Ці не занадта гучна мы гаварылі ў гасцёўні абацтва?
    Нядобра вызваляць формулы з закасцянеласці, надаваць формулам слоўную форму, а ўспаміны ператвараць у пачуцці; пачуццё можа забіць нават такія добрыя і суровыя рэчы,
    як любоў і нянавісць; ці праўда гэта, што на свеце некалі жыў адзін гаўптман, імя якога было Роберт Фэмель, які так добра валодаў жаргонам афіцэрскіх казіно, так дакладна прытрымліваўся тамтэйшых звычаяў, заўсёды, згодна з пратаколам, запрашаў да танца жонку самага старэйшага званнем афіцэра, умеў нягучна, але выразна абвяшчаць тасты «за славу нашага дарагога нямецкага народа»; шампанскае, ардынарцы, гульня ў більярд; чырвонае на зялёным, белае на зялёным; і аднаго вечара перад ім апынуўся з кіем у руцэ пэўны чалавек, які, усміхнуўшыся, сказаў яму: «Лейтэнант Шрыт; як бачыце, таксама, як і Вы, спецыяліст па выбухах; з дапамогаю дынаміту бараню заходнюю культуру». Ен не ведаў, што такое душэўныя пакуты, умеў чакаць і эканоміць; яму не трэба было зноў і зноў мабілізоўваць сэрца і пачуцці, ён не ўпіваўся трагедыяй, даўшы клятву, што будзе падрываць толькі нямецкія масты, толькі нямецкія дамы, што ад яго рук нават ніводная шыбіна не пацерпіць у рускай хаце; чакаць, гуляць у більярд, не казаць ніводнага лішняга слова... I, нарэшце, у святле веснавога сонца мы ўбачылі яе, нашу вялікую здабычу, якой мы так доўга мусілі чакаць,— абацтва Святога Антонія; а на даляглядзе віднелася і іншая здабыча, якая потым выслізнула з нашых рук,— Святы Севярын.
    — He едзь так хутка,— ціха сказала Марыяна.
    — Прабач,— адказаў Езэф.
    — А навошта мы едзем у Дэнклінген?
    — Дзядулі туды трэба,— растлумачыў Езэф.
    — Езэф,— сказала Рут,— на машыне ў гэтую алею заязджаць няможна; хіба ты не бачыш шыльдачкі: «Толькі для мясцовых чыноўнікаў»? Ты што, таксама мясцовы служачы?
    Вялікая дэлегацыя — гаспадар, сын, унук і будучая ўнучкава жонка — спускалася да зачараванага замка.
    — He, не,— сказала Рут,— я лепей пачакаю тут. Пакіньце мяне тут, калі ласка.
    Вечарамі, калі я сяджу разам з бацькам у гасцёўні, бабуля б магла быць з намі: я чытаю, ён папівае віно, корпаецца ў скрынках сваёй картатэкі, раскладае перад сабою, нібы пасьянс, фотакопіі памерам з дзве паштоўкі; заўсёды карэктны, ягоны гальштук добра завязаны, на камізэльцы ніколі ніводзін гузік не расшпілены: ніколі не ператвараючыся ў добранькага татуся; ён стрыманы і заклапочаны; «Ці патрэбны табе кнігі, сукенкі, грошы на паездкі; ты не сумуеш, мая дзетка? Можа, хочаш куды схадзіць? У тэатр, у кіно, на танцы? Я ахвотна пайду з табою; а можа, табе хочацца яшчэ раз запрасіць сваіх школьных сябровак выпіць кавы ў нас на тэрасе — бо пагода стаіць, і гэткая цудоўная?» Вячэрняя праходка перад тым, як ісці спаць: паблізу шматпавярховых дамоў, па Модэстгасэ, аж да самай брамы, пасля па Вакзальнай вуліцы да самага вакзала. «Ці чуеш ты пах далячыняў, дзетачка?» — потым цераз падземны пераход, паўз сабор Святога Севярына, паўз гатэль «Прынц Генрых»; «Грэц забыўся змыць з тратуару плямы крыві»; кроў дзіка засохла і пачарнела; «дзіцятка, палова дзесятай ужо; зараз табе трэба класціся епаць, дабранач»; пацалунак у лоб; заўсёды прыязны, заўсёды карэктны; «...Калі хочаш, возьмем служанку; ці табе яшчэ не надакучыла харчавацца ў рэстаране? Шчыра кажучы, я не люблю чужых людзей у хаце». Сняданак: гарбата, булкі, малако; пацалунак у лоб і часам сказаныя зусім ціха словы: «Дачушка, дачушка...»
    — Што, тата?
    — Давай паедзем.
    — Зараз, вось так адразу ж?
    — Ara. He хадзі ў школу сёння і заўтра; мы паедзем недалёка, толькі да Амстэрдама; цудоўны горад, дзіцятка; цішыня, вельмі дружалюбныя людзі... трэба толькі ведаць іх.
    — Ты ведаеш іх?
    — Ведаю, дачушка; я ведаю іх. Цудоўна гэта: гуляць вечарамі ўздоўж каналаў... Вада, нібы шкло... Шкло. Цішыня.
    Ты чуеш, якія тут ціхія людзі? Нідзе на свеце гэтак не шумяць, як у нас: усё нешта крычаць, лямантуюць, голасна выхваляюцца. Табе не будзе сумна, калі я схаджу і пагуляю яшчэ ў більярд? Давай пойдзем разам, калі гэта можа цябе пацешыць.
    Я ніколі не магла зразумець таго захаплення, з якім сачылі за ягонай гульнёю і старыя, і маладыя; сярод клубаў цыгарэтнага дыму, паставіўшы побач з сабою на борцік кухаль піва, ён гуляў у більярд, у більярд; ці яны сапраўды былі з ім на «ты», а можа, гэта проста адметная рыса галандскай мовы, што іхнія звароты да яго пачыналіся быццам бы з «ты»; яны ж ведалі, што яго імя — Роберт; гук «р» яны пракатвалі праз нёба, нібы цвёрдую карамельку. Цішыня. Гэтулькі шкла на каналах. Рут мяне завуць, я — напалову сіротка: маёй маці было дваццаць чатыры, калі яна памерла; а мне тады было тры гадкі, і калі я думаю пра яе, то думаю пра семнаццаць ці пра дзве тысячы год; дваццаць чатыры — гэта не тая лічба, якая падыходзіць да яе; толькі менш васемнаццаці ці болып васьмідзесяці; мне заўсёды здавалася, што яна — бабуліна сястра; я ведаю тую вялікую таямніцу, якая пільна ахоўваецца: бабуля звар’яцела, і я не хачу бачыць яе, пакуль яна застаецца вар'яткай; яе вар’яцтва — падман, смутак, схаваны за тоўстымі мурамі; я ведаю гэта, п’янею часта ад гэтага і плаваю ў хвалях цадману; усе жылыя пакоі дома нумар восем па Модэстгасэ населеныя зданямі. «Падступнасць і каханне»; дзядуля пабудаваў кляштар, бацька яго ўзарваў, Езэф адбудоўваў яго нанова. Што мне да таго: вы б вельмі здзівіліся, калі б уведалі, як мала мяне гэта кранае; я бачыла, як з падвалаў выносілі трупы, а Езэф спрабаваў давесці мне, што гэта хворыя і іх вязуць у шпіталь; але хіба хворых ускідаюць, як мяхі, на грузавік? А потым бачыла, як настаўнік Крот на перапынку ўпотайкі заходзіў у клас і краў з ранца Конрада Грэца хлеб з маслам; я ўбачыла Кротаў твар, і мяне ахапіў смяротны жах; я малілася: «Прашу Цябе, Божухна, не дапусці, каб ён мяне тут убачыў; прашу і малю Цябе...», бо я ведала, што ён мяне
    заб’е, калі ўбачыць; я стаяла