• Часопісы
  • Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

    Більярд а палове дзесятай

    Генрых Бёль

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 1993
    113.12 МБ
    ей, стаіць на падаконні — гэтак, што, тэлефануючы, ён можа глядзець на вуліцу і на дом на Модэстгасэ, восем, дзе яго дзеці гулялі на тэрасе, а таксама — уніз, на Грэцаву краму, перад дзвярыма якой вісеў дзік; ці там напраўду ў гэтай хвілі звоніць тэлефон? Яна чула сігналы выкліку, а прамежкі маўчання паміж імі здаваліся ёй бясконца доўгімі.
    — Вельмі шкада, шаноўная пані: там ніхто не адказвае.
    — Калі ласка, паспрабуйце набраць другі нумар.
    — Набіраю... Няма, няма адказу.
    — У такім разе, дзетка, замоўце мне таксі.
    — 3 ахвотаю. Куды?
    — Да дэнклінгенаўскай лякарні.
    — Зараз зраблю, шаноўная пані.
    — Вось, Гупэрц, можаце забраць гарбату, хлеб і закуску. I, калі ласка, я б хацела застацца адна; калі таксі заедзе ў алею, я яго ўжо неяк убачу; не, дзякуй, болей нічога не трэба; Вы і праўда не грамафонная кружэлка? Ах, прабачце, я зусім не хацела Вас пакрыўдзіць... гэта быў толькі жарт; дзякуй Вам.
    Ей было холадна; яна адчувала, як твар нібы збіраецца ў зморшчыны — твар бабулі, памяты, стомлены; ён адбіваўся ў шыбіне; слёз няма; ці сапраўды ён, гэты час, срэбрам прабраўся ў яе чорныя валасы! Я навучылася плаваць, але не ведала, што вада бывае такая халодная; лагодныя галасы мучылі мяне, заганялі ў мяне сучаснасць; бабуля з серабрыстымі валасамі, гнеў, ператвораны ў мудрасць, думкі пра помсту — прага атрымаць дараванне; нянавісць пад цукровым глазурам мудрасці; старэчыя пальцы ўцяліся ў скураную сумачку; золата, якое выносіцца з заклятага замку; выкуп за мяне.
    Забяры мяне адсюль, мой наймілейшы, я вяртаюся да цябе. Я буду тваёй сівавалосай, старой каханай жонкай, добрай маткаю і ласкавай бабуляю, якую можна хваліць перад усімі сябрамі; «наша бабуля шмат гадоў была хворая, але вось паправілася і прынесла з сабой сумачку, поўную золата».
    Што мы будзем сёння есці ў Кронэравай кавярні? Грэнкі, запечаныя з сырам і вяндлінай, зялёны гарошак са смятанай ды шніцэль; і ці будзем мы крычаць: «Асанна Давідавай нявесце, якая вярнулася з заклятага замка»? Свае віншаванні нам выкажа Грэц, забойца сваёй маці; голас крыві ў ім не загаварыў, і ў Оты ён не загаварыў таксама; калі настаўнік гімнастыкі будзе праязджаць каля дома на сваёй сівой клячы,
    я стрэлю па ім. Ад альтанкі да вуліцы не болып як дзесяць метраў — дыяганальная лінія не будзе даўжэйшая за трынаццаць; я папрашу Роберта дакладна ўсё вылічыць; ва ўсякім разе гэта месціцца ў межах найбольшай трапнасці стрэлу; генерал «Сектар Абстрэлу» мне гэта растлумачыў; ён павінен ведаць такое, наш сівагаловы касцельны служка; заўтра ад раніцы ён заступіць на службу; ці ён да тае пары вывучыць, што трэба казаць не «utilatem», a «ad utilitatem»? Чырвоны шнар над пераноссем... і ўсё ж даслужыўся да гаўптмана; так доўга цягнулася гэтая вайна; шыбы ў вокнах звінелі пры кожным новым выбуху, і пыл пакрываў падаконні; я напісала пальцам на ім: «Эдыт, Эдыт...», я любіла цябе больш, чым мне мог падказаць голас крыві; адкуль ты паявілася ў нас, Эдыт, скажы, адкуль?
    Я зморшчваюся ўсё больш і больш; ён панясе мяне на руках з таксі ў Кронэраву кавярню; прыеду якраз без спазнення; цяпер самае позняе шостая гадзіна шэсць хвілін і трыццаць секундаў; чорны кулак, поўны помсты, расціснуў маю памаду; і мае спарахнелыя косці дрыжаць; баюся, як яны будуць выглядаць, мае сучаснікі; ці будуць яны тыя самыя людзі, што былі даўней, альбо толькі падобныя да іх? А што з нашым залатым вяселлем, стары; у верасні 1908 года — ты забыўся? — трынаццатага верасня 1908 года; як ты мяркуеш спраўляць залатое вяселле? Жонка-юбіляр з серабрыстымі валасамі, муж-юбіляр з серабрыстымі валасамі, а наўкола незлічоная грамада ўнукаў; прабач мне за мой смех, Давід... ты не быў Аўрамам, але я адчуваю ў сабе крышачку ад смеху Сары, толькі зусім крышачку: шмат яго ўва мне змяшчаецца; я нясу з сабою толькі арэхавую шкарлупіну смеху ды яшчэ сумачку, поўную золата; але хоць і слабы мой смех, ён хавае ў сабе агромністую энергію, большую за Робертаў дынаміт...
    Урачыста, вельмі ўрачыста, але занадта марудна вы ідзяце праз алею; наперадзе сын Эдыт, але побач з ёй не Рут; ёй было тры гадкі, калі мяне забралі ад іх, ды я б усё адно пазнала яе, нават калі б убачыла яе васьмідзесяцігадовую;
    гэта не Рут; жэсты рук не забываюцца; у арэхавай шкарлупіне жыве ўжо будучае дрэва; як часта мне даводзілася бачыць гэткі, як у Рут, жэст — у маёй маці, калі яна адкідвала сабе з ілба валасы; дзе ж Рут? Няхай яна мне выбачае... гэта чужая, прыгожая дзяўчына; ах, вось чэрава, якое народзіць тваіх праўнукаў, стары; ці будзе іх сямёра, сем разоў па сямёра? Прабач, што я смяюся: вы паяўляецеся, нібы герольды, павольна і занадта ўжо ўрачыста; вы хочаце забраць юбіляра-нявесту? Вось я тут, гатовая, зморшчаная, нібы стары-стары яблык; ты можаш занесці мяне ў таксі на руках, стары; але хуценька: я не магу цяпер змарнаваць ні секунды; ага, таксі прыехала ўжо: бачыце, як я добра ўмею ўсё арганізаваць; ва ўсякім разе як жонка архітэктара навучылася гэтаму... дайце праехаць таксі, а самі станьце паабапал алеі: справа — Роберт і незнаёмая прыгажуня, злева — стары са сваім унукам; Роберт, Роберт, хіба гэта тое месца, дзе ты павінен пакласці руку каму-небудзь на плячо? Табе трэба дапамагчы, падтрымаць? Хадзі сюды, стары; заходзь, прынясі сюды шчасце... святкуйма і радуймася! Прыйшла нашая часіна!
    12
    Парцье ўстрывожана паглядаў на гадзіннік: прамінула ўжо шостая гадзіна, а Ехэн усё яшчэ не паявіўся, каб замяніць яго; госць з нумара 11 спаў ужо дваццаць адну гадзіну, павесіўшы на клямку шыльдачку з надпісам «Прашу не турбаваць»; і ўсё-ткі дагэтуль яшчэ ніхто не адчуў цішыні смерці за зачыненымі дзвярыма; не чуваць шэптаў, ляманту пакаёвак; час вячэры: цёмныя гарнітуры, светлыя сукенкі, шмат срэбра, агеньчыкі свечак, музыка; да амара пад маянэзам — Моцарт, да мясных страў — Вагнер, пад дэсерт — джаз.
    У паветры адчувалася бяда; парцье спалохана паглядаў на гадзіннік: стрэлкі занадта павольна набліжаліся да пункта, у якім бяда павінна зрабіцца відавочнай; тэлефонныя
    званкі адзін за адным: першае меню ў нумар дванаццаць, трэцяе меню ў дзвесце васемнаццаты нумар, шампанскае — у чатырнаццаты; суботне-нядзельным парушальнікам шлюбнай вернасці патрабаваліся стымулятары; пяцёра багатых валацугаў сядзелі ў вестыбюлі, чакаючы аўтобуса, які меў завезці іх да начнога самалёта: «...Менавіта так, шаноўная фраў, першая вуліца налева, другая — направа, трэцяя — налева; рымскія дзіцячыя магілкі маюць вячэрняе асвятленне; фатаграфаваць дазволена». Бабуля Блейзік у аддаленым куце піла свой партвейн і нарэшце перахапіла Гугу, які чытаў ёй навіны з мясцовай газеты: «Няўдача злодзеякішэнніка, Учора ў Эрэнфэльдгюртэлі малады чалавек зрабіў спробу выхапіць сумачку з рук у пажылой жанчыны, але адважная бабулька здолела... Дзяржаўны сакратар Далес...»
    — Лухта, лухта,—перапыніла яго бабуля Блейзік,— не хачу слухаць нічога пра палітыку ці пра міжнародныя справы; мяне цікавяць толькі мясцовыя навіны.
    I Гуга чытаў далей:
    — Бургамістр горада ўшанаваў слыннага баксёра...
    Час здзекліва адцягваў выбух бяды; тым часам у рэстаране ціха звінелі келіхі; на сталы ставіліся срэбныя талеркі, пад узнёслую музыку пазвоньвалі фарфоравыя талеркі; у дзвярах, што мякка вярнуліся ў абабітыя лямцам пазы, стаяў шафёр аўтобуса авіякампаніі і жэстамі заклікаў тых, хто ад’язджае, збірацца хутчэй; парцье нервова зазіраў у свой нататнік: «ад 18.30 зарэзерваваць нумар з боку вуліцы для пана М.; з 18.30 — двухмесны нумар для пана радцы Фэмеля з жонкаю, абавязкова з боку вуліцы; а дзевятнаццатай забраць на прагулку сабаку Кэсі з нумара 114»; толькі што якраз гэтай псіне панеслі яечню, згатаваную паводле спецыяльнага рэцэпта: цвёрды жаўток і мяккі бялок, а да яек — моцна засмажаныя кавалачкі каўбасы, і, як заўсёды, гэтая паскудная жывёліна пачне грэбліва адварочвацца ад яды; госць у адзінаццатым нумары спіць ужо дваццаць адну гадзіну і васемнаццаць хвілін...
    — Менавіта так, шаноўная фраў, феерверк пачнецца праз
    паўгадзіны пасля захаду сонца; гэта значыць, недзе а палове восьмай; парад прыхільнікаў «Саюза змагароў» павінен пачацца а дзевятнаццатай пятнаццаць; мне вельмі шкада, але я не магу сказаць Вам, ці пан міністр будзе там.
    Гуга чытаў голасам хлопчыка, толькі што адпушчанага са школы: «...Айцы горада ўручылі заслужанаму баксёру не толькі пасведчанне ганаровага грамадзяніна, але і залаты жэтон Марсілія, які даецца толькі за самыя вялікія заслугі ў галіне культуры. Урачысты вечар скончыўся святочнай бяседай». Багатыя валацугі нарэшце пакінулі вестыбюль; «калі ласка, панове, урачыстая вячэра левай апазіцыі адбудзецца ў блакітнай зале... He, урачыстая вячэра правай апазіцыі — у жоўтай зале; дарогу паказваюць шыльды з надпісамі, шаноўны пане; хто там левы, хто правы — па іх не відаць; у такіх рэчах найлепей цяміць Ехэн: у яго беспамылковае чуццё, калі трэба вызначыць прыналежнасць да грамадскіх групаў; ён пазнае сапраўднага пана ў рызманах і пралетарыя ў самым шыкоўным гарнітуры; ён бы адрозніў левую апазіцыю ад правай; у іх нават заказы меню не розніліся паміж сабой... ах, будзе яшчэ нейкая ўрачыстая вячэра — рады па нагляду за дзейнасцю Таварыства «Сас’етас»; у чырвонай зале, шаноўны, пане; ва ўсіх аднолькавыя твары, і ўсе будуць есці на закуску амары пад маянэзам — і левыя, і правыя, і рада па нагляду; Моцарт — да закускі, Вагнер — да галоўных страў з густой падліваю, джаз — да дэсерту; але, у чырвонай зале, шаноўны пане; чуццё Ехена не падманвае што да грамадскай прыналежнасці, але ў іншых выпадках яно яму здраджвае. Калі ў гатэль першы раз прыйшла авечая капяланка, ён шапнуў: «Увага, гэта найвышэйшы клас», а калі потым прыйшла тая маленькая бледная дзяўчына з ускудлачанымі валасамі і толькі з сумачкай у руцэ і кніжкай кішэннага фармату пад пахай, Ехэн сказаў: «Звычайная шлюндра»: на што я адказаў: «Яна і праўда робіць гэта з кожным, але нічога за гэта не бярэ — значыць, яна не шлюндра»; Ехэн запярэчыў: «Яна робіць гэта з кожным і бярэ за ўсё грошы» — і тут была яго
    праўда. Затое ў Ехэна няма чуцця на бяду: калі потым аднаго разу да нас прыехала зіхатліва-вясёлая бландзінка з трынаццаццю валізамі, я сказаў яму, калі яна заходзіла ў ліфт: «Паспрачаемся, што жывую мы яе ўжо не ўбачым», а Ехэн не згадзіўся: «Ды ну, лухта, проста яна на некалькі дзён уцякла ад мужа», і хто, думаеце, меў рацыю? Я! Пігулкі для сну і шыльдачка «Прашу не турбаваць» на дзвярах; яна спала дваццаць чатыры гадзіны, а потым у гатэлі пачалі шаптацца: «Нехта памёр... памёр у сто васемнаццатым нумары»; нішто сабе гісторыя, калі прыкладна а трэцяй дня тут паяўляецца крымінальная паліцыя, а праз дзве гадзіны адсюль выносяць труп; нішто сабе гісторыя!
    Фу, а гэта чыя такая пыса?! Шаф