• Часопісы
  • Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

    Більярд а палове дзесятай

    Генрых Бёль

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 1993
    113.12 МБ
    і, дзве запар? Такому, як ты, я б зычыла прайграць сем войнаў! А зараз перастань ныць; я напляваць хацела на тое, колькі войнаў ты прайграў; страта дзяцей куды горшая за страту перамогі; тут, у Дэнклінгене, ты можаш прыслугоўваць да імшы, надзвычай пачэсны занятак, і не кажы мне нічога пра будучыню Нямеччыны; я чытала ў газеце, што будучыня Нямеччыны дакладна забяспечана. Калі ўжо табе так трэба плакаць, дык не плач гэтак плаксіва; што, цябе пакрыўдзілі? Абразілі твой гонар? Якая карысць ад гонару, калі першы лепшы чужынец можа яго закрануць, ці не праўда? Але цяпер ты можаш радавацца: у гэтай установе ты маеш добрае сховішча; тутчуюць найменшы боль душы, тут паважаюць усялякія комплексы; усё залежыць толькі ад таго, колькі ў цябе грошай: калі ты бедны, цябе будуць лячыць кухталямі і халоднай як лёд вадою, але тут разумеюць кожную тваю слабасць: калі захочаш, можаш нават мець выхадныя і схадзіць у Дэнклінген на піва; табе трэба будзе толькі крычаць: «Сектар абстрэлу! Сектар абстрэлу для другой, сектар абстрэлу для трэцяй арміі!» — і хтосьці адкажа: «Слухаю, гэр генерал!»; час успрымаецца тут не як цэлае, а толькі як часткі; ён тут ніколі не зможа зрабіцца гісторыяй, разумееш? Я ахвотна табе паверу, што ты ўжо бачыў мае вочы ў кагосьці, хто меў шнар на пераноссі; я табе паверу, але гэткія даныя і гэткія асацыяцыі тут забароненыя; тут заўсёды сёння, сёння бітва пад Вердэнам, сёння памёр Генрых, загінуў Ота; сёння 31 мая 1942 года; сёння Генрых шапнуў мне ў вуха: «Наперад! Ура! I Гіндэнбург»; ты ведаў яго, паціскаў яму руку ці, дакладней, ён табе паціскаў; добра, але давай крыху папрацуем; я яшчэ памятаю, якая малітва давалася касцельным служкам найцяжэй: я вучыла яе разам са сваім сынам Отам, слухала, як ён чытаў яе мне: «Suscipiat Dominus sacrificium de manibus tuis ad laudem et gloriam nominis sui»*, a цяпер самае цяжкае, стары,— «Ad utilitatem quoque
    * Няхай прыме Госпад ахвяру з рук тваіх дзеля хвалы і славы імя свайго... (лац.)
    nostram, totiusque Ecclesiae sua sanctae»*,— паўтарай за мною, стары; ды не, не «utilatem», a «ad utilitatem», гэтую памылку робяць усе; калі хочаш, напішу табе тэкст на картачцы, альбо чытай яго са свайго малітоўніка... а цяпер adieu**, час ісці на вячэру. «Сектар абстрэлу»; смачна табе пад’есці...»
    Па шырокіх чорных дарожках паўз капліцу, назад да парніка; толькі муры былі за сведкаў, як яна адчыніла ключом дзверы, каля парожніх кветкавых гаршчэчкаў і градак, што пахлі гніллю, прайшла ў каморку садоўніка; зняўшы са стаяка пісталет, яна адчыніла чорную сумачку; мяккая скура праглынула пісталет, замочак лёгка зашчоўкнуўся; усміхаючыся, пагладжваючы пустыя кветкавыя гаршчэчкі, яна выйшла з цяпліцы, зачыніла за сабою дзверы; толькі цёмныя муры былі за сведкаў, як яна выцягнула ключ з замка і па шырокіх чорных дарожках вярнулася ў дом.
    Гупэрц паставіў ёй вячэру на стол у пакоі; гарбата, хлеб, масла, сыр і вяндліна; потым, падняўшы галаву, ён усміхнуўся:
    — У Вас сёння проста цудоўны выгляд.
    — Так,— сказала яна, паклала сумачку на камод, зняла капялюш са сваёй цёмнавалосай галавы і спыталася:
    — Ці не мог бы садоўнік прынесці мне якіх дзве-тры кветкі?
    — Яго няма,— адказаў Гупэрц.— У яго выхадны да заўтрашняга вечара.
    — I што, больш нікому не дазваляецца заходзіць у цяпліцу?
    — He, шаноўная пані, у гэтым ён надзвычай суровы.
    * ...а таксама дзеля карысці нашае і ўсёй святой Царквы сваёй (лац.).
    ** Да пабачэння (франц.).
    — Тады мне давядзецца чакаць да заўтрашняга вечара альбо купіць якія-небудзь кветкі ў Дэнклінгене ці ў Додрынгене.
    — Вы хочаце выйсці на шпацыр, шаноўная пані?
    — Магчыма, магчыма, выйду; такі пекны вечар; мне ж гэта дазволена, праўда?
    — Вядома ж, вядома ж, дазволена... А можа, усё ж затэлефанаваць пану радцы ці пану доктару?
    — Я гэта зраблю сама, Гупэрц; прашу толькі злучыць мяне з горадам, але надоўга, добра?
    — Слухаю, шаноўная пані.
    Калі Гупэрц пайшоў, яна адчыніла акно і кінула ключ ад садоўнікавай каморкі ў яму з кампостам, потым зачыніла акно, наліла сабе ў кубак гарбаты з малаком, села, прысунуўшы бліжэй да сябе тэлефон; «Хадзем, хадзем»,— сказала яна ціха і паспрабавала левай рукою суняць дрыжанне правай, у якой яна трымала слухаўку. «Хадзем, хадзем,— сказала яна,— я гатова са смерцю ў сумачцы вярнуцца да жыцця; ніхто не ведаў, што будзе досыць гэтага дотыку халаднаватага металу, яны занадта літаральна зразумелі слова «карабін»; мне не трэба карабіна, пісталет таксама добра... хадзем, хадзем; скажы мне, колькі часу; хадзем... скажы мне гэта, лагодны голас, ты ўсё яшчэ той самы і пад тым самым тэлефонным нумарам?» Яна ўзяла трубку ў левую руку, пачула доўгі сігнал станцыі. «Варта Гупэрцу толькі націснуць на гузік — і ўсё вернецца: час, сусвет, сучаснасць, нямецкая будучыня; мне вельмі цікава, як яна будзе выглядаць, калі я выйду з гэтага заклятага замка». Правай рукой яна накруціла нумар: адзін-адзін-адзін і пачула лагодны голас:
    — У момант гучання сігналу часу праміне семнаццатая гадзіна пяцьдзесят восем хвілін, трыццаць секунд.
    Прыгнечаная цішыня, востры гук гонга, зноў лагодны голас:
    — У момант гучання сігналу часу праміне семнаццатая гадзіна пяцьдзесят восем хвілін, сорак секунд.
    Час наплываў на яе твар, робячы яго смяротна-бляклым, а голас тым часам гаварыў:
    — ...Семнаццатая гадзіна пяцьдзесят дзевяць мінут... дзесяць... дваццаць... трыццаць... сорак... пяцьдзесят секунд...
    Рэзкі ўдар гонга:
    — ...Васемнаццатая гадзіна, шостага верасня тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят восьмага года,— сказаў лагодны голас.
    ...Генрыху споўнілася б сорак восем, Еганне — сорак дзевяць, а Оце — сорак адзін; Езэфу цяпер дваццаць два гады, Рут — дзевятнаццаць...
    Голас у трубцы сказаў:
    — У момант гучання сігналу часу праміне васемнаццатая гадзіна і адна хвіліна.
    ...Памалу, іначай я і сапраўды звар’яцею; гульня робіцца зусім сур’ёзнаю, і я канчаткова вярнуся ў вечнае сёння; парога ўжо не знайду, буду бегаць вакол высокіх муроў, што пазарасталі з усіх бакоў, буду бегаць, не знаходзячы ўвахода; візітная картка часу — нібы выклік на дуэль, але яго немагчыма прыняць: цяпер шостае верасня тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят восьмага года, васемнаццатая гадзіна, адна хвіліна і сорак секунд; помслівы кулак раструшчыў маё кішэннае люстэрка, засталіся толькі два кавалачкі, у якіх адбіваецца смяротная блякласць майго твару; я ж чула, як некалькі гадзін запар грымелі выбухі, чула абураны людскі шэпт: «Яны ўзарвалі нашае абацтва» — вартаўнікі і прыдзвернікі, садоўнікі і вучні пекара перадавалі адзін аднаму гэтую жахлівую навіну, якую я не лічу гэткай жахлівай; сектар абстрэлу, чырвоны шнар над пераноссем, цёмна-сінія вочы... Хто гэта мог быць? Ці ён? Хто? Я ўзарвала б усе на свеце абацтвы, каб можна было вярнуць Генрыха, уваскрасіць Еганну, Фэрдзі, кельнера, прозвішча якога было Гроль, і Эдыт — і каб я магла зразумець, кім быў Ота; ён загінуў пад Кіевам, гэта гучыць так недарэчна і пахне гісторыяй; хадзем, стары, не будзем болып гуляць у хованкі: сёння
    табе спаўняецца восемдзесят, а мне ўжо семдзесят адзін; і з дзесяці — дванаццаці метраў можна стрэліць трапна; хадзем да мяне — вы, гады, тыдні і дні, гадзіны і хвіліны; колькі ж там секундаў? — «...Васемнаццатая гадзіна, дзве хвіліны і дваццаць секунд...» Я пакідаю сваю папяровую лодачку і кідаюся ў акіян; емяротная блякласць; мажліва, я вытрываю гэта. «...Васемнаццатая гадзіна, дзве хвіліны і трыццаць секунд» — гучанне гэтых слоў прыспешвае мяне: хадзем, мне нельга марнаваць часу, губляць хоць адну лішнюю секунду, хутчэй; фройляйн, фройляйн — чаму Вы не адказваеце? Фройляйн, фройляйн, мне трэба таксі; хутка, вельмі тэрмінова, прашу Вас, памажыце мне; пласцінкі адказу не даюць, гэта я павінна была памятаць; трэба пакласці слухаўку, падняць слухаўку, накруціць нумар: адзін-адзіндва...Ці замаўляюць таксі ўсё яшчэ па тым самым нумары, што і раней?
    — ...Вы зможаце паглядзець у Дэнклінгене,— сказаў лагодны голас,— айчынны фільм «Моргаскія браты»; пачатак сеансаў а васемнаццатай гадзіне і а дваццатай гадзіне пяцьдзесят хвілін.. У додрынгенаўскім кінатэатры ідзе знакаміты фільм «Што можа каханне?»...
    ...Ціха, ціха, мая лодачка знішчана, але хіба я не навучылася плаваць у Блюхербадзе ў 1905 годзе? Тады ў мяне быў чорны купальнік з фальбонкамі і хвартушком; я скакала ў ваду, галавою ўніз, з вышыні аднаго метра; ...узяць сябе ў рукі, набраць паветра; ты навучылася плаваць — a што там прапануе лагодны голас пад нумарам адзін-адзінтры?
    — ...Калі ўвечары да Вас завітаюць госці, мы можам параіць вам смачнае і адначасна таннае меню: на першае грэнкі, запечаныя з сырам і вяндлінай,потым зялёны гарошак са смятанаю і да яго лёгкі бульбяны пудынг, а таксама шніцэль проста з рушту...
    — Фройляйн, фройляйн!..— Я ведаю, што грамафонныя кружэлкі адказаць не могуць.
    — ...Госці ацэняць знакамітыя здольнасці гаспадыні...
    ...Націснуць на рычагі і зноў накруціць — адзін-адзін-чатыры. Лагодны голас:
    — ...значыць, вы паўкладалі ўвесь неабходны для кемпінга рыштунак, падрыхтавалі гатовыя запасы, і прашу не забываць: калі Вы паставіце машыну на стромкім схіле, трэба націснуць на ручны гамулец; а цяпер зычым Вам добрага нядзельнага адпачынку ў коле сям’і...
    ...He дам сабе рады; занадта многа часу трэба надрабляць; усё больш палатнее мой твар, не паяўляюцца слёзы на маім закамянелым твары, адмоўлены, дарма патрачаны час, нібы цвёрды камяк хлусні, засеў ува мне; люстэрка, кавалачкі пабітага люстэрка; скажыце мне, ці мае валасы сапраўды пасівелі ў катоўнях гэтых лагодных галасоў? Адзін-азінпяць — заспаны голас:
    — Слухаю. Тэлефонная станцыя Дэнклінген.
    — Ці чуеце Вы мяне, фройляйн? Ці чуеце?
    — Чую Вас.
    Смех.
    — Мне трэба тэрміновае злучэнне з канторай архітэктара Фэмеля. Модэстгасэ, дом сем альбо восем; абодва адрасы Вы знойдзеце з прозвішчам Фэмель, дзетка. Вы не будзеце злаваць на мяне, калі я буду называць вас дзеткаю?
    — Ды не, што Вы, шаноўная пані...
    — Гэта вельмі тэрмінова.
    Пачулася шалясценне паперы.
    — У мяне тут у спісе пан Генрых Фэмель і пан доктар Роберт Фэмель. Вам сувязь з кім?
    — 3 Генрыхам Фэмелем.
    — Прашу не класці трубку.
    Ці тэлефонны апарат, як і даў