Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

Більярд а палове дзесятай

Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
113.12 МБ
,— адказаў ён,— Шрэлы... ці яны тут не жывуць?
— He,— еказала дзяўчынка,— мне б гэта было напэўна вядома, калі б яны тут жылі.
Яна была ружовашчокая, прывабная; трымаючыся рукой за сцяну, яна балансавала на самакаце, які ўсё нахіляўся то на адзін бок, то на другі.
— He, яны ніколі тут не жылі.
Дзяўчынка рэзка сарвалася з месца, праімчалася на самакаце па тратуары, цераз рыншток і закрычала:
— Гэй! Ці хто тут ведае Шрэлаў?
Ен задрыжаў усім целам; хто-небудзь мог сказаць: «ведаю», і ён бы мусіў падысці, павітацца, пачаць успамінаць мінулае: «Ага, Фэрдзі, яны... і твайго бацьку яны таксама!.. а Эдыт добра выйшла замуж...»; але ружовашчокая дзяўчынка дарэмна гойсала ад адной групкі людзей да другой, робячы смелыя павароты і выкрыкваючы: «Гэй! Ці хто тут ведае Шрэлаў?»
Расчырванелая, яна зноў пад’ехала да яго, зрабіла элегантны паварот, перш чым спынілася перад ім.
— He, шаноўны пан, іх ніхто тут не ведае.
— Дзякуй, — адказаў ён усміхаючыся,— даць табе дзесячок?
— Ага,— і з тварам, асветленым радасцю, дзяўчынка з шумам паімчала да ліманаднага кіёска.
— Я саграшыў, цяжка саграшыў,— мармытаў з усмешкаю Шрэла, вяртаючыся да трамвайнага прыпынку,— я запіў танным марзанавым ліманадам з Груфэльштрасэ курыцу з гатэля «Прынц Генрых»; я пакінуў успаміны некранутымі, не дазволіў растаць ільдзяным кветкам; у вачах Эрыкі Прогульске я не схацеў убачыць іскрынак; не даў ёй пазнаць мяне, не схацеў пачуць з яе вуснаў імя Фэрдзі; толькі скура на маім пальцы захавала ўспаміны, пазнала гузік званка з жаўтлявага мосенжу.
Ен ішоў, нібы цераз шэрагі салдат са шпіцрутэнамі: яго з абодвух бакоў праціналі позіркі параў вачэй, што сачылі за ім з тратуараў, з вокнаў і пад’ездаў пад летнім сонцам, атрымліваючы асалоду ад суботняга вечара; няўжо сярод іх не было нікога, хто б мог пазнаць яго акуляры, яго хаду, характэрнае прыжмурванне вачэй, няўжо ніхто не пазнае пад
замежным палітом мішэнь бясконцых кпінаў — аматара паэзіі Гёльдэрліна, за якім услед ляцела насмешлівая песенька: «Шрэла, Шрэла, Шрэла вершыкі чытае...»?
Ен спалохана абцёр сабе пот з ілба, зняў з галавы капялюш, спыніўся на рагу Груфэльштрасэ і азірнуўся; ніхто за ім не ішоў; маладыя хлопцы сядзелі на матацыклах, схіліўшыся ўперад, шапталі дзяўчатам пра сваё каханне; піўныя пляшкі на падаконнях адбівалі паўдзённае сонца; вунь там стаіць дом, у якім нарадзіўся і жыў анёл; можа, яшчэ існуе масянжовы гузік званка, да якога вялікі палец Фэрдзі дакранаўся пятнаццаць тысяч разоў; зялёны перад дома, блішчастыя аптэчныя вітрыны, рэклама зубной пасты адразу пад акном, з якога так часта выглядаў Фэрдзі.
Дарога цераз парк, адсюль ліпеньскім вечарам дваццаць тры гады таму Роберт пацягнуў Эдыт у кусты; цяпер там на лаўках сядзелі пенсіянеры, расказвалі адзін аднаму показкі, нюхалі разнастайныя гатункі тытуню, скардзіліся на нявыхаванасць дзяцей, што гулялі тут побач; раздражнёныя матулі абрыналі на галовы свайго непаслухмянага патомства праклёны і прадказвалі ім жахлівую будучыню: бадай цябе атам ухапіў\ Юнакі з малітоўнікамі пад пахаю ішлі да споведзі ў нерашучасці, ці варта разганяць свой набожны настрой ужо сёння, альбо зрабіць гэта заўтра з раніцы.
Яшчэ адна хвіліна да адыходу адзінаццатага; ужо трыццаць год іржавыя рэйкі беглі ў пустэчу будучыні; сястра Фэрдзі цяпер налівала зялёны ліманад у чыстую шклянку; кіроўца трамвая пазваніў, даючы знак ад’езду; стомленыя кандуктары тушылі цыгарэты, папраўлялі сумкі, залазілі ў свае каморы, націскалі надзвычайны гузік, бо далёка ззаду, дзе канчаліся ржавыя рэйкі, нейкая старая жанчына раптам пачынала бегчы да прыпынку.
— Мне да галоўнага вакзала,— сказаў Шрэла,— з перасадкаю да порта.
— Сорак пяць.
He вельмі салідныя дамы, саліднейшыя, вельмі салідныя
дамы. Перасадка, ага: шаснаццаты, як і даўней, ідзе ў порт.
Вось крама будматэрыялаў, сховы вугалю, пагрузачныя прычалы, і ён з балюстрады старой вагоўні змог прачытаць: «Міхаэліс: вугаль, кокс, брыкеты».
Павярнуць толькі, дзве хвіліны прайсці, і кола ўспамінаў закруціцца; рукі фраў Трышлер, напэўна, вытрымалі выпрабаванне часам — як і вочы старога, як і Алоісава фота на сцяне; піўныя пляшкі, пучкі цыбулі, памідоры, хлеб і тытунь; караблі на якары, хісткія кладкі, па якіх нясуць згорнутыя ветразі: агромністыя коканы паплывуць уніз па Рэйне, насустрач туманам Паўночнага мора.
Ціша панавала тут: за Міхаэлісавым парканам ляжала гара толькі што прывезенага вугалю, у сховішчы будматэрыялаў — стосы ярка-чырвонай цэглы; шаргаценне ног начнога вартаўніка за агароджаю і баракамі будаўнікоў рабіла цішыню яшчэ выразнейшаю.
Шрэла ўсміхнуўся, абапёрся аб іржавыя парэнчы, потым павярнуўся і — спалохаўся: ён не ведаў, што быў пабудаваны новы мост; Нэтлінгер таксама пра гэта нічога не казаў; мост разложыста навісаў над усім басейнам Старога Порта, цёмна-зялёныя падпоры стаялі дакладна там, дзе быў Трышлераў дом; цень ад моста накрываў усю набярэжную, дзе колісь стаяў шынок грузчыкаў; агромністыя пустыя сталёвыя вароты аблямоўвалі блакітную бездань.
У Трышлеравай карчме бацьку працавалася найлепш; ён абслугоўваў карабельшчыкаў ды іх сем’і: жонак, якія сядзелі ў садзе ў чырвоных крэслах доўгімі летнімі вечарамі, а тым часам Алоіс, Эдыт і ён хадзілі вудзіць рыбу ў басейне Старога Порта. Вечнасць дзіцячага часазлічэння, бясконцасць — пра гэта ўсё ён раней ведаў толькі з радкоў вершаў; на другім баку званілі званы Святога Севярына, напаўняючы вечар мірам і спакоем, а Эдыт сваімі рухлівымі рукамі паўтарала паторгванне паплаўкоў; яе сцёгны, яе рукі, усё цела таньчыла ў рытме паторгвання паплаўкоў; а ў іх на кручок не папалася ніводнай рыбіны.
Бацька падаваў жоўтае піва з белай пенаю, яго твар прамяніўся лагоднасцю, і на ім амаль не было зацятасці; прыязна ўсміхаючыся, ён адмаўляўся ад грошай на чай, бо ўсе людзі — браты.
— Браты, браты! — выкрыкваў ён тымі летнімі вечарамі; на задуменных тварах шкіпераў паяўлялася ўсмешка, іх гожыя жанкі з вачыма, поўнымі ўпэўненасці ў сабе, пахітвалі галовамі — бацькаў пафас здаваўся ім зусім дзіцячым — і ўсё ж пляскалі ў ладкі; браты і сёстры.
Шрэла паволі спусціўся з балюстрады, прайшоўся каля партовага басейна, дзе ржавыя пантоны і баркі чакалі гандляроў металаломам; ён зайшоў у зялёны цень моста, убачыў на сярэдзіне ракі працавітыя краны, якія грузілі часткі моста на баржы; жалеза з грукатам плюшчылася пад цяжарам новага і новага грузу; ён знайшоў вялізныя пампезныя сходы, адчуў, як шырокія прыступкі змушаюць яго ступаць урачыста; з прывіднай упэўненасцю чысты і пусты аўтабан выбягаў на рачны бераг, дзе ўпэўненасць гамавалі скрыжаваныя косткі, вялізныя чарапы, намаляваныя белым па чорным; шыльды з надпісам «емерць, смерць» перагароджвалі шлях на захад; затое зусім пустая дарога вяла ў бясконцасць блішчастай зеляніны бурачных палёў — на ўсход.
Шрэла пайшоў далей, пралез паміж словам «смерць» і скрыжаванымі косткамі, прамінуў барак будаўнікоў, супакоіў начнога вартаўніка, які ўжо быў пачаў, размахваючы рукамі, засцерагаць яго, але, убачыўшы Шрэлаву ўсмешку, перастаў гэта рабіць; Шрэла прайшоў далей да самога абрыву, убачыў рэшткі ржавых бэлек, на якіх віселі бетонныя камлыгі; пятнаццацігадовае трыванне бэлек пераканаўча сведчыла аб якасці нямецкай сталі; на другім баку ракі, за пустымі сталёвымі брамамі, аўтабан бег далей, паўз гольфавыя пляцоўкі — і зноў у бясконцасць блішчастай зеляніны бурачных палёў.
Кавярня «Бэльвю». Набярэжная алея. Направа — спартыўныя травяныя пляцоўкі; лапта, лапта... Мячык, які ўдарыў Роберт, і шары, якія штурхалі кіямі ў галандскай
карчме — чырвонае на зялёным, белае на зялёным, аднастайная музыка шароў гучала амаль як грэгарыянская літургія; у фігурах, якія ўтвараліся, была суровая паэзія, вычараваная трыма шарамі на зялёным сукне; яны ніколі не пакаштавалі бычынага прычасця, пакорліва-слепа зносілі ўсе пакуты; «пасві авечак маіх» на прыгарадных палянах, дзе гулялі ў лапту, на Груфэльштрасэ і на Модэстгасэ, у завулках англійскіх прадмесцяў і за мурамі вязніцы: «пасві авечак маіх», дзе б ты іх ні спаткаў,— нават калі яны не ўмеюць рабіць нічога лепшага, акрамя як чытаць Гёльдэрліна і Тракля, нічога лепшага, акрамя як пятнаццаць год запар спрагаць на класнай дошцы: «Я вяжу, ты вяжаш, ён вяжа; я вязаў, яна вязала, яно вязала, я буду вязаць, ты будзеш вязаць...»; а ў той самы час Нэтлінгеравы дзеці на няблага падстрыжаным мурагу — але англічане падстрыгаюць яго ўсё-ткі лепш — гулялі ў бадмінтон; і ў той самы час яго ладная жонка, дагледжаная, дагледжаная, вельмі дагледжаная, голасна пыталася з тэрасы ў мужі^, які выцягнуўся на ладным лежаку: «Ці ўліць табе кропельку джыну ў цытрынавую ваду?», а ён адказваў: «Улі, але добрую кропельку!»; і ягоная жонка, хіхікаючы, захопленая пачутым ад яго жартам, уліла ў цытрынавую ваду добрую кроплю джыну, выйшла на двор, села побач з мужам, на другім лежаку, які быў гэткі самы ладны, як і першы; ацаніла, прыкінуўшы вокам, рухі сваёй старэйшай дачкі: можа, яна крыху-крыху занадта хударлявая, крыху занадта кашчавая, а прыгожы твар — занадта сур’ёзны; вось яна, зусім стаміўшыся, кладзе ракетку, сядае каля бацькавых і матчыных ног на ўскрайку пляцоўкі — «але ж, даражэнькая, глядзі, не прастынь» — і пытаецца, ах, заўсёды так сур’ёзна: «Татуля, што гэта значыць, што гэта значыць дакладна.: дэмакратыя?»; бацьку здалося, што гэта самая адпаведная хвіля, каб зрабіцца ўрачыстым; ён адставіў шклянку з цытрынавай вадою, выняў з рота цыгарэту — гэта была ўжо сёння пятая, «Эрнст-Рудальф» — і пачаў ёй тлумачыць: «Дэмакратыя — гэта...» He, не, ні прыватна, ні службова я не буду звяртацца да цябе, каб высвет-
ліць свой прававы статус; за тое я не бяру нічога; калісьці ў Цонавай кавярні я даў дзіцячую клятву, даў клятву бараніць шляхетнасць безабароннасці; мой прававы статус застаецца нявысветлены; а можа, Роберт ужо высветліў яго, з дапамогаю дынаміту; ці навучыўся ён за гэты час смяяцца ці хоць бы ўсміхацца? Ён заўсёды быў сур’ёзны, не мог змірыцца са смерцю Фэрдзі, замарозіў у формулах свой план помсты, насіў яго, зусім лёгкі друз, у сваіх мазгах — дакладныя формулы; ён не расставаўся з імі ў унтэр-афіцэрскіх і афіцэрскіх кватэрах; цэлыя шэсць год, і ніколі не засмяяўся; хоць Фэрдзі, нават калі яго арыштоўвалі, усміхаўся — анёл з прадмесця, з кучы гною на Груфэльштрасэ,— толькі тры квадратныя сантыметры скуры вялікага пальца здзейснілі ўспамін; абпаленыя ногі настаўніка гімнастыкі і апошняя авечка, забітая кавалкам бомбы; бацька назаўсёды знік, не быў нават расстраляны пры спробе ўцячы. I ніхто не здолеў знайсці ні следу ад мячыка, які ўдарыў Роберт.
Шрэла выкінуў недакурак пад