Більярд а палове дзесятай
Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
уль ты гэта ўзяў?
— Дык так, проста нешта прыйшло ў галаву,— адказаў ён.— Раскажы, што яны выраблялі з табою. Мяне заўсёды смяшыць твой додэрынгенскі акцэнт: ён табе зусім не пасуе; мне вядома толькі, што ты хадзіла там у школу, але нарадзілася ў іншым месцы; ведаю, што ты дапамагаеш фраў Клошграбэ пячы пірагі, гатаваць ежу і прасаваць бялізну.
Яна паклала Езэфаву галаву сабе на калені, заплюшчыла яму вочы і сказала:
— Са мною? Ты хочаш даведацца, што яны зрабілі са мною? Яны кідалі на мяне бомбы і не траплялі, хоць бомбы былі такія вялікія, а я — такая малая; людзі ў бамбасховішчы запіхвалі мне ў рот ласункі, а бомбы падалі і не траплялі ў мяне; я чула толькі, як яны рвуцца і як асколкі з шумам ляцяць праз ноч, нібы птушкі; нехта ў бамбасховішчы сказаў: «Дзікія гусі шумяць уначы». Мой бацька быў высокі, цёмнавалосы, зграбны; ён насіў карычневы мундзір з мноствам залатых нашывак і нешта накшталт бліскуча-срэбнага штылета на рамяні; ён стрэліў сабе ў рот; не ведаю, ці бачыў ты калі-небудзь чалавека, які стрэліў сабе ў рот? He, не бачыў? Тады дзякуй Богу, што ён уратаваў цябе ад гэткага відовішча. Бацька ляжаў на дыване, кроў сцякала на смірнаўскія ўзоры — гэта быў сапраўдны смірнаўскі дыван, мой дарагі; а мая маці была бялявая высокая жанчына ў сіняй уніформе, на галаве насіла шыкоўны капялюш; на рамяні ў яе не было штылета; і яшчэ ў мяне быў малы брат; ён быў нашмат меншы за мяне і светлавалосы; малы брат вісеў на дзвярах з пятлёю на шыі, матляючыся ўзад і ўперад, а я смяялася... і ўсё яшчэ смяялася, калі маці накінула мне зашмаргу на шыю, мармычучы сабё пад нос: «Ен day такі загад», але раптам увайшоў нейкі чалавек без формы, без залатых нашывак і без штылета, толькі ў руцэ ў яго быў пісталет; ён нацэліў гэты пісталет у маці, а я заплакала, бо на шыі ў мяне была пятля і мне дужа хацелася пагуляць у
тую гульню, у якую было дазволена гуляць майму малому брату — «ён даў такі загад»; але чалавек заціснуў мне рот, сцягнуў мяне ўніз па сходах, зняў з шыі пятлю, пасадзіў мяне на грузавік...
Езэф паспрабаваў быў ссунуць яе рукі са сваіх вачэй, але яна трымала моцна, а праз хвілю спыталася:
— He хочаш слухаць далей?
— Хачу,— адказаў ён.
— У такім разе хай вочы будуць закрытыя, і — дай мне цыгарэту.
— Тут, у лесе?
— Тут, у лесе.
— Вазьмі ў мяне ў кашулі, у кішэні.
Ен адчуў, як яна адшпіліла ў яго кашулі гузік на кішэні і, не адымаючы правай рукі ад яго вачэй, выцягнула запалкі і цыгарэты.
— Давай і табе прыкуру, тут, у лесе,— сказала яна.— Я мела тады якраз пяць гадкоў і была такім мілым дзіцёнкам, што людзі лашчылі мяне нават на грузавіку: запіхвалі мне ў рот ласункі, мылі мяне з мылам, калі машына спынялася; грузавік абстрэльвалі з гармат і кулямётаў, але ў нас не патрапілі; мы ехалі доўга... не ведаю нават, як доўга, але не менш як два тыдні; а калі мы спыніліся, чалавек, які не дазволіў мне згуляць у гульню «Ен даў такі загад», узяў мяне да сябе, закручваў мяне ў коўдру і клаў побач на сена, на салому, часам — на ложак, кажучы: «Ану, скажы мне «тата»; я не ўмела казаць «тата»: да мужчыны ў прыгожай форме я заўсёды звярталася «папа»; але я навучылася казаць: «тата»; трынаццаць год запар я казала гэтае слова чалавеку, які не дазволіў мне згуляць у тую гульню; у мяне з’явіліся ложак, коўдра і маці, якая была строгая, але мяне любіла; і цэлыя дзевяць гадоў я жыла ў чыстым доме; калі я першы раз прыйшла ў школу, пробашч сказаў: «Паглядзіце, паглядзіце, хто да нас прыйшоў — несапсаваная і самая чыстая ў свеце паганачка»; а іншыя дзеці, з якіх ніхто не быў паганцам, пачалі смяяцца, пробашч тым часам дадаў: «Давайце раз-два —
і зробім з нашай малой паганачкі, з нашай добрай авечкі хрысціянскае дзіця» ; і яны зрабілі з мяне хрысціянскае дзіця. I авечка расла, жвавая і шчаслівая, гуляла ў карагоды і ў бэрка, забаўлялася з мячыкам, скакала цераз вяровачку і дужа любіла сваіх тату і маму; і надышоў дзень, калі ў школе было праліта трохі слёз, сказана колькі прамоваў, узгадана колькі разоў пра «этап у жыцці» і я пайшла вучыцца да краўчыхі, неўзабаве ўжо ўмела добра абыходзіцца з іголкай і ніткамі, ад маці навучылася прыбіраць у хаце, пячы пірагі, гатаваць стравы, а ўсе людзі ў вёсцы казалі: «Яна яшчэ выйдзе за прынца, не ніжэй...» ; але аднаго разу ўвечары ў вёску прыехала вельмі вялікая і вельмі чорная машына; барадаты шафёр спыніў машыну на дзядзінцы і з кабіны спытаўся ў людзей: «Дзе тут жывуць Шміцы?» А людзі адказалі: «У нас тут многа Шміцаў, якія вам патрэбныя?» Мужчына сказаў: «Тыя, што ўзялі дзіця на выхаванне». Тады людзі сказалі: «А, гэта Эдуард і яго жонка; яны жывуць там, у баку ад дарогі, за кузняй; перад іх хатаю расце самшыт». Мужчына сказаў: «Дзякуй»; машына паехала далей, і людзі рушылі за ёю ўслед, бо ад дзядзінца да Шміцавай хаты было самае большае пяцьдзесят крокаў; я сядзела на кухні і ачышчала салату; я вельмі любіла гэты занятак, надрэзваць лісце, потым дрэннае выкідаць, а добрае класці ў рэшата, дзе яна была такая зялёная і чысцюткая; а мая маці якраз казала мне: «Не засмучайся, Марыяна; то не іх віна; калі хлопцам трынаццацьчатырнаццаць год — а ў некаторых гэта пачынаецца нават у дванаццаць,— яны робяць гэткія рэчы; гэта — прырода, Марыяна, а з прыродаю справіцца нялёгка»; а я адказала: «Праз гэта я зусім не засмучаюся». «Тады праз што ўсё-ткі»,— спыталася мая маці. Я сказала: «Я ўсё ўспамінаю свайго браціка — як ён вісеў на дзвярах, а я смяялася і не ведала, як гэта жахліва... а ён жа не быў нават хрышчоны». I не паспела мая маці адказаць на гэта, як дзверы адчыніліся — а мы не чулі, каб хто-небудзь пастукаў,— і я яе адразу пазнала: яна ўсё яшчэ была светлавалосая, высокая, насіла шыкоўны капялюш, толькі блакітнай уніформы на ёй ужо не было; яна, не
марудзячы, падышла да мяне, намерваючыся абняць, і сказала: «Ты, напэўна, і ёсць мая Марыяна... табе нічога не падказвае голас крыві?» На хвілю ножык, што я трымала ў руцэ, застыў у паветры, а пасля я адказала, абрэзваючы наступны лісцік салаты: «Не, голас крыві мне нічога не падказвае». «Я — твая маці»,-— сказала яна. «Не,— запярэчыла я,— мая маці — вунь яна. Мяне завуць Марыяна Шміц»; памаўчаўшы нейкую хвілю, я дадала: «Ён даў такі загад, і Вы накінулі мне на шыю пятлю, шаноўная фраў». Я навучылася ў краўчыхі казаць гэткім жанчынам «шаноўная фраў».
Яна крычала і плакала, спрабавала абняць мяне, але я трымала нож перад сабою, вастрыём наперад; яна гаварыла нешта пра школу, пра універсітэты, крычала і плакала, а я выбегла праз заднія дзверы ў сад, пабегла праз поле да айца пробашча і ўсё яму расказала. Ен сказаў мне: «Гэта — твая маці, а бацькоўскае права ёсць бацькоўскае права; пакуль ты не станеш паўналетняй, у яе застанецца права на цябе; гэта ўсё вельмі прыкра». А я адказала: «Хіба яна не страціла таго права, гуляючы ў гульню «ён даў такі загад»? — «Ты — увішнае дзяўчо, запомні гэты аргумент як след». Я яго запомніла і паўтарала яго заўсёды, калі яны пачыналі гаварыць пра «голас крыві»; я казала ўвесь час: «Я не чую голасу крыві, я проста не чую яго». Яны гаварылі: «Гэтага не можа быць, гэта ідзе насуперак прыродзе». «Праўда,— адказвала я, «ён даў такі загад» — гэта было насуперак прыродзе». Яны казалі: «Але ж тое было больш як дзесяць год таму, і цяпер яна раскайваецца ў гэтым»; а я пярэчыла ім: «Есць учынкі, якія нельга загладзіць раскайваннем». «Ты хочаш быць у сваім прысудзе суровейшай за Госпада Бога?» — пыталіся яны. «Не,— адказвала я,— я не Бог, і таму не магу быць гэткаю міласэрнаю, як ён». Мяне пакінулі ў маіх бацькоў. Але аднаму я не магла ніяк перашкодзіць: мяне сталі зваць не Марыяна Шміц, а Марыяна Дростэ; я адчувала сябе, нібы чалавек, якому штосьці вьіразалі... Я ўсё яшчэ ўспамінаю,— працягвала яна,— свайго малога брата, якога змусілі гуляць у гульню «ён даў такі загад»... ты і надалей мяркуеш, што ёсць не-
шта горшае, такое дрэннае, што ты не наважваешся мне пра яго расказаць?
— He, не,— адказаў ён.— Марыяна Шміц, я раскажу табе пра ўсё.
Яна адняла руку ад ягоных вачэй; ён выпрастаўся, паглядзеў на яе; яна намагалася не ўсміхацца.
— Чагосьці такога кепскага твой бацька, напэўна, зрабіць не змог бы,— сказала Марыяна.
— He,— адказаў Езэф,— то не было гэтак кепска, ды ўсё-ткі досыць кепска.
— Хадзем,— сказала яна,— раскажы мне пра ўсё ў машыне; ужо амаль пятая, і яны нас чакаюць; калі б у мяне быў дзядуля, я не прымушала б яго чакаць, а калі б у мяне быў такі, як у цябе, дзядуля, я рабіла б дзеля яго ўсё на свеце.
— А дзеля майго бацькі? — спытаўся ён.
— Я яшчэ не ведаю яго,— адказала яна.— Хадзем, і не круціся, скажы яму, як толькі надарыцца мажлівасць. Хадзем.
Яна падняла яго за руку; ён абняў яе за плячо, і яны пайшлі да машыны.
9
Малады банкаўскі служка спачувальна паглядзеў на Шрэлу, калі той падсунуў да яго па мармуровым прылаўку пяць англійскіх шылінгаў і трыццаць бельгійскіх франкаў.
— Гэта ўсё?
— Усё,— адказаў Шрэла.
Малады служка пачаў круціць ручку лічыльнай машынкі — у малой колькасці яе абаротаў ужо заключалася пагарда,— хутка напісаў дзве ці тры лічбы на бланку і падсунуў Шрэле пяцімаркавую купюру, чатыры манеты па дзесяць пфенігаў і тры пфенігавыя манеткі.
— Прашу, хто далей...
— А ў Блесэнфэльд,— ціха спытаў Шрэла,—...ці яшчэ ходзіць туды адзінаццаты, не падкажаце мне?
— Ці ходзіць туды адзінаццаты? Я ж не трамвайная даведачная,— адказаў малады служка,— і, апроч таго, я і праўда не ведаю.
— Дзякуй,— сказаў Шрэла, укінуў грошы ў кішэнь, саступіў месца каля акенца наступнаму кліенту — мужчыне, які паклаў на прылавак тоўсты пачак швейцарекіх франкаў; ён пачуў, ужо выходзячы, як лічыльная машынка з павагаю накручвала абароты адзін за адным.
«Ветлівасць — гэта самая дзейсная форма, у якую можна заключыць пагарду»,— падумаў ён.
Вакзальная пачакальня. Лета. Сонца. Вясёлы настрой. Канец тыдня. Гатэльныя служкі пхаюць валізы да перона; маладая жанчына трымае высока падняты плакат «Тут збіраюцца тыя, хто ад’язджае ў Лурд». Прадаўцы газет, кіёскі кветак. Маладыя хлопцы і дзяўчаты з каляровымі ручнікамі пад пахамі.
Шрэла перайшоў праз вакзальную плошчу, спыніўся на пешаходнай выспачцы і пачаў вывучаць трамвайныя маршруты; адзінаццаты па-ранейшаму хадзіў у Блесэнфэльд, і цяпер якраз чакаў пад святлафорам паміж гатэлем «Прынц Генрых» і саборам Святога Севярына; вось ён пад’ехаў да прыпынку, спыніўся, усе пасажыры павыходзілі; Шрэла стаў у чаргу перад кандуктаравым бар’ерам, потым прайшоў на месца, сеў, зняў капялюш, абцёр пот з ілба і брывей, працёр шкельцы акуляраў і, калі трамвай рушыў, дарэмна чакаў з’яўлення нейкіх пачуццяў; нічога такога; школьнікам ён чатыры тысячы разоў ездзіў адзінаццатым трамваем да школы і назад; запэцканыя чарнілам пальцы, дурнаватая балбатня хлопцаў, што ехалі ў школу на тым самым трамваі; гэтая балбатня заўсёды была яму прыкраю, яны балбаталі пра сячзнне шара, плюсквамперфект, умоўны лад, бараду Фрыдрыха Барбаросы, якая прарасла наскрозь цераз стол; «Падступнасць і каханне», Лівій, Авідзій у шэра-зялёнай каленкоравай вокладцы: і чым далей трамвай ад’язджаўся ад цэнтра горада, тым цішэйшаю рабілася балбатня; ужо ў канцы Старога горада сыходзілі тыя, хто ўмеў надаваць свай-
му голасу самы нізкі тэмбр; я