Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

Більярд а палове дзесятай

Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
113.12 МБ
 за класнай дошкай: шукала там сваю запінку для валасоў, і ён мог убачыць мае ногі, але Бог злітаваўся з мяне: Крот мяне не заўважыў; мне быў відзён яго твар і яшчэ было відно, як ён адгрыз кавалак хлеба, а пасля выйшаў з класа; таго, каму давялося бачыць гэткія твары, разбураныя абацтвы ўсхваляваць ужо не змогуць; і тая камедыя, што адбылася пазней, калі Конрад Грэц разгледзеўся на крадзеным і Крот пачаў дамагацца ад нас, каб мы прызналіся: «Дзеці, будзьце сумленныя, я даю вам пятнаццаць хвілін; да таго часу вінаваты павінен прызнацца, іначай... яшчэ восем хвілін, сем, шэсць...», і тут я паглядзела на яго; ён напаткаў мой позірк і кінуўся да мяне: «Рут, Рут, ты гэта зрабіла, ты?» Я затрэсла галавою, потым пачала плакаць, бо мяне зноў ахапіў смяротны жах; а ён сказаў: «Божа мой, Рут, будзь сумленная». Я б ахвотна ўзяла гэта на сябе, але тады б ён здагадаўея, што я ўсё бачыла, таму я, плачучы, трэсла галавою; яшчэ чатыры хвіліны, тры, дзве, адна, усё... «Вы, праклятая хеўра злодзеяў, хеўра лгуноў; зараз напішаце мне дзвесце разоў у сшытках: «Красці няможна». Ах, вы тут са сваімі абацтвамі! Я мусіла захоўваць куды больш страшныя таямніцы, вытрываць смяротны жах... трупы, нібы мяхі, ускідалі на грузавік.
Чаму яны так халодна размаўлялі з гэтым добрым абатам? Што ён такое зрабіў — забіў каго, украў у каго-небудзь хлеб з маслам? У Конрада Грэца было харчоў удосталь, ён еў пячоначныя паштэты і зялёны сыр з белым хлебам; які гэта д’ябал пасяліўся раптам у душы нашага ціхманага і разумнага настаўніка? Смерць стаілася паміж яго носам і вачыма, паміж носам і вуснамі, паміж вушамі; трупы, нібы мяхі, ускідалі на грузавік, і мяне забаўляла, калі бацька, стоячы каля вялікага плана горада, кпіў з бургамістра: маляваў свае чорныя знакі і казаў: «Усё да д’ябла прэч! Падарваць!»; я люблю яго, люблю яго не менш і цяпер, калі пра ўсё ведаю; ці Езэф пакінуў цыгарэты ў машыне? Я ж неяк бачыла чалавека, які аддаваў свой заручальны пярсцёнак за дзве цыгарэты... за колькі цыгарэт ён аддаў бы сваю дачку, за
колькі — жонку? На яго твары быў цэннік: дзесяць, дваццаць цыгарэт... 3 ім можна было пра ўсё дамовіцца; з такімі людзьмі заўсёды можна дамовіцца; мне вельмі шкада, тата, але мёд і хлеб былі мне смачныя і пасля таго, як я даведалася, хто гэта зрабіў. Мы хочам і надалей гуляць у бацьку і дачушку — кожны наш крок вывераны, як пад час танцавальнага конкурсу. Пасля пачастунку ў кляштары варта было, па праўдзе кажучы, прайсціся, падняцца на пагорак Казакен; Езэф, Марыяна і я наперадзе, дзядуля — за намі — як штосуботы.
— Ці паспяваеш за намі, дзядуля?
— Дзякуй, неяк ужо дам сабе рады.
— Мы не занадта хутка ідзём?
— He, нічога, дзеткі. Ці можна мне на хвілю прысесці; ці вам здаецца, што тут крыху макравата?
— Пясок зусім сухі, дзядуля, і яшчэ зусім цёплы; ты можаш спакойна сядаць; хадзем, дай мне сваю руку.
— Вядома, дзядуля, можаш запаліць сваю цыгару; мы будзем глядзець, каб нічога не здарылася.
На шчасце, Езэф пакінуў цыгарэты ў машыне, і запальнічка ў парадку; дзядуля падарыў мне гэткія прыгожыя сукенкі і швэдар — набагата прыгажэйшыя, чым дарыў бацька, у якога крыху старасвецкі густ; адразу відаць, што дзядуля разбіраецца ў маладых дзяўчатах і жанчынах; я не хачу зразумець бабулю, не хачу; яе вар’яцтва — гэта падман; яна не давала нам нічога есці, і я ўзрадавалася, калі яе ад нас забралі і ў нас паявілася што есці; мажліва, твая праўда, і яна была і ёсць вялікім чалавекам, але нічога не хачу ведаць пра веліч; белы хлеб з пячоначным паштэтам і залёным сырам ледзь не каштаваў мне жыцця; няхай яна вяртаецца дадому і сядзіць вечарамі з намі, але не давайце ёй, калі ласка, ключоў ад кухні — прашу, не давайце; мне давялося ўбачыць голад у вачах настаўніка, і я баюся гэтага; давай ім, Божа, заўсёды досыць яды, каб на іх тварах не паяўляўся той жахлі-
вы выраз; гэты пан Крот зусім бяскрыўдны чалавек; штонядзелі ён сядае ў сваю маленькую машыну, каб разам з сям’ёю падацца ў абацтва Святога Антонія на ўрачыстую імшу; «якая гэта сёння нядзеля па Сёмусе, па трох Царах, па Вялікадні? Мілы чалавек з мілай жонкай і мілымі дзвюма дзеткамі: «Паглядзі, Рут, ці не праўда, наш Францхен падрос?» — «0, праўда, ваш Францхен вырас зусім вялікі»; і я ўжо не думаю пра тое, што маё жыццё некалі вісела на валаску; не, я таксама старанна напісала дзвесце разоў у сшытку: «Красці няможна»; і, вядома, не адмаўляюся, калі Конрад Грэц запрашае мяне на вечарынкі ў свой дом; бо там падаюць файныя паштэты з гусінай пячонкай і белы хлеб з зялёным сырам, а калі там хто-небудзь наступае камусьці на нагу альбо хто-небудзь незнарок перакіне келіх з віном, у іх не кажуць: «Прабачце, калі ласка» альбо «Пардон»; там кажуць: «sorry».
Трава на ўзбочынах дарогі цёплая, Езэфава цыгарэта мае моцны адмысловы пах; а мне ўсё ж быў смачны хлеб з мёдам, калі я даведалася, што гэта бацька падарваў абацтва; Дэнклінген дужа прыгожы ў промнях позняга сонца; трэба спяшацца, бо, каб пераапрануцца, нам трэба самае меншае паўгадзіны.
11
— Падыдзіце сюды бліжэй, генерал. Вам няма чаго саромецца; усіх навічкоў найперш прадстаўляць мне, бо я даўжэй за ўсіх жыву ў гэтым прыгожым доме; навошта Вам дзяўбці кіем нечапаную агародную глебу, пастаянна трэсці галавою перад кожным мурам, капліцай, парніком і мармытаць: «Сектар абстрэлу»? Зрэшты, «сектар абстрэлу» гучыць прыгожа, гэта значыць вольная прастора для ўсіх куляў і снарадаў; Ота... як далей? Кёстэрс? He, фамільярнасцей не трэба, не трэба Вашага імя; апроч таго, імя Ота ўжо занятае; можна я буду называць Вас «Сектар Абстрэлу»? Па Вас відно, чутно з Вашага голасу, можна ўнюхаць з Вашага дыхання, што
Вы не проста прынялі бычынае прычасце, Вы з яго жылі, паслядоўна трымаліся гэтай дыеты. Ну, а цяпер паслухайце, навічок, і скажыце: Вы якой веры? Католік? Натуральна, у іншым выпадку я была б проста здзіўленая; і Вы ўмееце слугаваць пры імшы? Вядома ж, Вас выхоўвалі каталіцкія пастыры; прашу прабачыць мне за мой смех; мы ўжо тры тыдні, як шукаем новага касцельнага служку; Балаша яны выпісалі, прызнаўшы здаровым; можа, у Вас з’явілася б ахвота крыху нам тут дапамагчы? Ты ж вар’ят ціхі, не небяспечнашалёны; у цябе адзін-адзіны бзік — там, дзе трэба і дзе не трэба, паўтараць: «Сектар абстрэлу»; ты, напэўна, зможаш пераносіць малітоўнік з левага боку алтара на правы ды ўкленчваць перад дараносіцай, праўда? Ты ж здаровы, як мядзведзь, гэта — прыкмета тваёй прафесіі, так што ў цябе атрымаецца біць сябе ў грудзі кулакамі, паўтараючы «теа culpa, теа culpa, теа maxima culpa», ды вымаўляць «Кугіе eleison»*; вось бачыш, да чаго можа часам яшчэ прыдацца адукаваны, выхаваны каталіцкімі айцамі генерал; я падам капелану лякарні тваю кандыдатуру на новага касцельнага служку, ты ж згодзен, праўда?
Дзякуй, адразу можна пазнаць сапраўднага рыцара; не, вось сюды, калі ласка, паўз цяпліцу; я хачу Вам паказаць сёе-тое, што належыць да Вашага рамяства, і, прашу Вас, не трэба заляцанняў, гэта лішняе; не варта выпрабоўваць тут сваіх комплексаў з танцавальных урокаў, калі ласка; мне семдзесят, Вам семдзесят тры, не цалуйце мне ручку і не рабіце старэчых залётаў; гэта ўсё абы-што, кіньце; паслухай мяне: бачыш, штб там за ясна-зялёнай шыбінай у цяпліцы? Ага, гэта зброя, гэта збраёўня нашага добрага садоўніка: з гэтага страляюць па зайцах і курапатках, па варонах і казулях, бо наш садоўнік — заўзяты паляўнічы, а вось там, паміж стрэльбаў, ляжыць такі ладны, зручны, чорны прадмет — пісталет; а зараз выкладвай тое, чаму цябе навучылі, калі ты быў фэнрыхам ці лейтэнантам; скажы: ці гэтая
* «Госпадзе, памілуй» (грэч.).
рэч сапраўды сур’ёзная зброя, ці з яе каго-небудзь можна застрэліць? Толькі не трэба палатнець, стары галаварэз; ты ж цэнтнерамі паглынаў бычынае прычасце, а цяпер во млееш, калі я табе задаю пару зусім простых пытанняў; не трэба так дрыжаць; я, хоць трохі й «таго», але не буду настаўляць пісталета да тваіх сямідзесяцітрохгадовых грудзей і не дам дзяржаве магчымасці сэканоміць на тваёй пенсіі; у мяне няма такога намеру, каб даваць дзяржаве на нечым сэканоміць; дай мне на мае па-вайсковаму дакладныя пытанні таксама па-вайсковаму дакладны адказ: ці можна гэтай штукай каго-небудзь забіць? Можна? Добра. Якая адлегласць гарантуе найбольшую трапнасць стрэлаў? Дзесяць, дванаццаць, самае большае дваццаць пяць метраў?
Божухна, не хвалюйцеся так, прашу Вас! Як могуць гэтак баяцца старыя генералы... што, Вы паведаміце пра гэта? Тут няма каму паведамляць; так Вам убілі ў галаву гэтыя паведамленні, даклады, што Вы не можаце без іх абыцца, праўда? Добра ўжо, пацалуйце мне ручку, але язык трымайце за зубамі; а заўтра ўранні Вы будзеце прыслугоўваць да імшы, зрузумела? У нас тут яшчэ не было такога гожага, сівавалосага, высокага касцельнага служкі; ты што, жартаў не разумееш? Зброя мяне цікавіць гэтаксама, як цябе — сектар абстрэлу; няўжо ты яшчэ не дапяў, што няпісаныя законы гэтага ўтульнага дома дазваляюць кожнаму мець свой які-небудзь бзік; у цябе вось бзік «сектара абстрэлу»; поўная сакрэтнасць, «сектар абстрэлу»; прыпомні сваё добрае выхаванне — «Наперад! Ура! Гіндэнбург...»; во, бачыш, табе гэта даспадобы; трэба толькі выбраць адпаведныя словы... давай павернем цяпер і пройдзем каля капліцы; ці не хочаш зайсці і агледзець месца сваёй будучай дзейнасці? Спакойна, стары; але ж яшчэ памятаеш, што трэба зняць капялюш, абмачыць пальцы правай рукі ў свянцонай вадзе; цяпер перахрысціцца; так, вельмі добра; а зараз укленчыць, паглядзець на вечную лампадку, прачытаць малітвы «Ave Maria» ды «Ойча наш» — зусім ціхутка; каталіцкае выхаванне — гэта тое, што трэба; цяпер падняцца, абмачыць пальцы ў
свянцонай вадзе, перахрысціцца, даць дарогу пані, насунуць капялюш — цудоўна, і вось мы зноўку тут: летні адвячорак, гожыя дрэвы ў гожым парку, невялікая лаўка: «Наперад! Ура! Гандэнбург» табе падабаецца, праўда? Як табе падабаецца іншае: «мне патрэбны карабін, мне патрэбны карабін»; табе даспадобы, праўда? Жарты свае кінь: пасля Вердэна з гэткімі жартамі, уласна, было скончана; там паляглі апошнія мужчыны-рыцары... палегла зашмат рыцараў, зашмат каханкаў — як на адзін раз, зашмат маладых і добра выхаваных людзей; ты не спрабаваў калі-небудзь падлічыць, колькі поту, пралітага педагогамі, за тыя паўтара месяца было зведзена на нішто? Дарэмна! Чаму вам ніколі не прыходзіла ў галаву, каб адразу пасля выпускных іспытаў на памочніка майстра ці памочніка гандляра проста ў калідоры рамеснай ці гандлёвай школы паставіць кулямёт і пастраляць усіх тых маладых хлапцоў, на радасных тварах якіх напісана: «здаў!»? Мяркуеш, што я перабольшваю? Ну, тады дазволь табе растлумачыць, што праўда — гэта найвялікшае перабольшванне; я сама яшчэ таньчыла з выпускнікамі 1905, 1906 і 1907 гадоў і брала ўдзел у вечарынах разам з гэтымі аматарамі фуражак і піва... але з тых трох выпускаў больш як палова палегла пад Вердэнам. Як ты думаеш, колькі засталося жывых з выпускаў 1935, 1936, 1937 гадоў, альбо 1941, ці 1942 — можаш узяць любы год, усё адно; і не пачынай зноў дрыжаць; я зусім не ведала, што стары генерал можа так баяцца; можаш узяцца за мае рукі; як мяне завуць? Запомні сабе: тут пра гэта не пытаюцца, тут ні ў кога няма візітовак, і на брудэршафт тут таксама не п’юць; адно без дазволу кажуць адно аднаму «ты», ведаючы, што ўсе людзі браты, хай сабе і браты, якія варагуюць; адны частаваліся авечым прычасцем — іх вельмі мала, стары,— а іншыя — прычасцем бычыным; а завуць мяне«Мне Патрэбны Карабін», а прозвішча маё «Наперад! Ура! I Гіндэнбург»', адкінь усе свае мяшчанскія прымхі і ўяўленні «як трэба жыць»; тут пануе бяскласавае грамадства, і не трэба скардзіцца мне з прычыны прайгранай вайны. Божа
мой, вы іх і сапраўды прайгра