Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

Більярд а палове дзесятай

Генрых Бёль

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
113.12 МБ
вельмі даткліва адчуваў адсутнасць гатэльнага служкі: на адміністратарскім прылаўку перапляталіся рукі — рукі, што чакалі рахунку, рукі, што бралі праспекты,— і ён увесь час якраз у гэтую хвіліну — пару мінут пасля паловы дзесятай — заўважаў, што робіцца
няветлівы: вось якраз да гэтай настаўніцы, восьмай ці дзевятай, калі йалічыць, якая пыталася ў яго, як прайсці да рымскіх дзіцячых могілак; яе ружовы колер твару сведчыў пра тое, што яна паходзіць з вёскі, а рукавічкі і плашч — не пра той узровень даходаў, які належала чакаць ад гасцей гатэля «Прынц Генрых», і парцье пытаўся ў сябе, якім гэта чынам яна магла трапіць у кампанію экзальтаваных асоб, ніводная з якіх не лічыла патрэбным пытацца пра кошт нумароў; а можа, тая, што цяпер збянтэжана скубе свае рукавічкі, здзейсніць зараз «нямецкі цуд», за які Ехэн вызначыў узнагароду: «Дам дзесяць марак таму, хто пакажа мне немца, які б спытаўся пра кошт хоць чаго-кольвечы». He, і яна не здабудзе для яго Ехэнавай прэміі, парцье прымусіў сябе паспакайнець і ветліва растлумачыў ёй, як прайсці да рымскіх дзіцячых могілак.
Большасць гасцей патрабавала якраз таго гатэльнага служку, які цяпер на паўтары гадзіны знікаў у більярдавым пакоі; усім хацелася, каб менавіта ён занёс іхнія валізы ў вестыбюль, да аўтобуса авіякампаніі, да таксі, адправіў на вакзал; незадаволеныя турысты-валацугі, што, чакаючы сваіх рахункаў, размаўлялі ў вестыбюлі пра час прылёту і адлёту самалётаў, жадаючы менавіта ад Гугі лёду ў свае віскі, агню, каб прыпаліць цыгарэту, наўмысна трымалі гэтыя цыгарэты ў роце незапаленымі, каб выпрабаваць Гугаву вымуштраванасць; толькі яму яны хацелі дзякаваць нядбалым жэстам далоні, толькі ў прысутнасці Гугі іхнія твары скурчваліся ў таямнічыя грымасы; нецярплівасць была напісана на тварах, уладальнікі якіх не маглі дачакацца, каб як найхутчэй завезці свой дрэнны настрой у найдалейшыя куткі свету; яны былі гатовыя да старту, каб у люстрах баварскіх альбо персідскіх гатэляў вызначыць, наколькі задубілася іх скура. Кабеты пранізліва крычалі, успомніўшы пра нешта забытае альбо незнарок пакінутае: «Гуга! Мой пярсцёнак...», «Гуга! Mae пальчаткі...», «Гуга! Мая памада...»; і ўсе яны чакалі, што Гуга зараз маланкаю кінецца да ліфта, без аніякага шуму ўзляціць наверх і ў пакоі 9, у пакоі 32, у пакоі 46 будзе
шукаць пярсцёнак, касметычку альбо памаду; а тая старая бабізна прыцягнула свайго дварняка, які ўжо выхлябтаў малако, зжэр мёд, грэбуючы смажанымі яйкамі, і вось цяпер яго трэба было абавязкова весці на вуліцу, каб ён мог справіць сваю натуральную сабачую патрэбу і аднавіць свой ужо зусім слабы нюх пад сценамі вулічных кіёскаў, каля стаянак аўтамашын, трамвайных прыпынкаў; відавочна было, што толькі Гуга мог дагадзіць стану сабачае душы; а тут зноў тая старая бабуля Блезік, якая штогод прыязджае, каб пагасцяваць які месяц у дзяцей і наведаць унукаў, колькасць якіх няспынна большае; вось яна, ледзь пераступіўшы парог гатэля, пыталася ўжо пра Гугу: «Ці ж ён яшчэ ў вас, той хлапчына з тварам псаломшчыка, той хударлявы, бледны, рудавалосы, з такім сур’ёзным паглядам?» Гуга павінен быў пад час яе снедання, калі яна ела мёд, піла малако і не грэбавала смажанымі яйкамі, чытаць ёй уголас мясцовую газету: старая з захапленнем падымала вочы, калі пападаліся назвы вуліц, вядомыя ёй з маленства: няшчасны выпадак на Эрэнфельдскім Кальцы; напад з рабункам на Фрызенштрасэ. «У мяне былі гэткія доўгія косы, калі я гойсала там на ролікавых каньках — гэткія доўгія, мой даражэнькі...» Бабуля была вельмі далікатная і ўпартая — хто ведае, можа, яна дзеля Гугі ляцела сюды праз вялікі акіян?
— Дык што? — спыталася яна з расчараваннем.— Гуга вызваліцца толькі пасля адзінаццаці?
Падняўшы рукі, просячы гасцей да выхаду, у дзвярахкруцёлцы стаяў шафёр аўтобуса авіякампаніі, а ў касе яшчэ падлічваліся рахункі за надта ж складаныя сняданкі: там сядзеў, напрыклад, нейкі тып, што замаўляў сабе палову смажанага яйка і вельмі абураўся, атрымаўшы да аплаты рахунак, у якім налічана было за цэлае; ён з яшчэ большым абурэннем зрэагаваў на прапанову метрдатэля адлічыць ад усяе сумы кошт паловы яйка, дамагаючыся таго, каб яму ў рахунку быў указаны кошт менавіта паловы яйка. «Прынцыпова настойваю!» — казаў ён. Відаць, гэты госць рабіў сваё падарожжа вакол свету толькі дзеля таго, каб калекцыяніра-
ваць рахункі, у якіх зазначана плата за палову смажанага яйка.
— Калі ласка,— сказаў парцье.— Першая вуліца налева, потым другая направа, трэцяя — зноў налева, а пасля, шаноўная пані, вы ўбачыце шыльду: «Да рымскіх дзіцячых магілак».
Нарэшце шафёр аўтобуса авіякампаніі здолеў сабраць усіх сваіх пасажыраў, нарэшце ўсе настаўніцы ведалі, кудою ім ісці, а ўсе тлустыя дварнякі былі выведзеныя на вуліцу, туды, дзе яны маглі справіць сваю патрэбу. Але госць у пакоі нумар адзінаццаць усё яшчэ спаў, ужо шаснаццаць гадзін, павесіўшы звонку на дзвярах шыльду «Прашу не турбаваць». Няшчасце ці то ў адзінаццатым, ці то ў більярдавым пакоі; звыклы цырыманіял сярод ідыёцкага вэрхалу, выкліканага ад’ездам гасцей; зняць ключ з дошкі, адчуць дотык далоні, зірнуць у бледны твар, на чырвоны шнар над пераноссем, пачуць Гугава: «Як заўсёды?», убачыць ківок галавы: більярд ад паловы дзесятай да адзінаццаці. Але гатэльная ўнутраная інфармацыйная служба не магла яшчэ нічога паведаміць пра магчымае няшчасце альбо нейкі грэх: гэты чалавек напраўду ад паловы дзесятай да адзінаццаці гуляў у більярд, сам з сабою, піў каньяк, ваду, казаў Гугу распавядаць пра сваё дзяцінства, не злаваў нават, калі пакаёўкі ці прыбіральшчыцы, ідучы з бялізнаю да ліфта, спыняліся каля адчыненых дзвярэй, заглядвалі ў пакой; заўсёднік гатэля тады адрываў позірк ад більярдавых шароў і ўсмешліва паглядаў на іх. He, не, ён зусім бясшкодны.
Ехэн, накульгваючы, выйшаў з ліфта, у руцэ ў яго быў ліст, які ён падняў угару, трасучы галавой. Той самы Ехэн, які жыў пад самай галубятняю, побач са сваімі крылатымі дружбакамі, якія прыносілі яму пасланні з Парыжа і Рыма, Варшавы і Капенгагена; Ехэн хадзіў у неверагодным мундзіры, што паказваў ранг прыблізна паміж кронпрынцам і унтэр-афіцэрам, і гэты мундзір немагчыма было скласіфікаваць; ён быў трохі нечай правай рукою, трохі шэрым кардыналам; яму ўсе давяралі, ён разбіраўся ва ўсім, не парцье
і не кельнер, не кіраўнік і не служка, і ўсё-ткі — і гэта перш за ўсё — нават гатаваць ён умеў не абы-як; менавіта ён быў аўтарам сентэнцыі, якую вымаўляў заўсёды, калі ўзнікалі якія-кольвечы сумненні маральнага кшталту: «Навошта нам была б тая славутая гарантаванасць таямніц, калі б мараль была зусім непарушная — якая карысць ад тых гарантый тайны, калі няма больш нічога, што павінна захоўвацца ў тайне?»; у ім было штосьці ад спавядальніка, штосьці ад асабістага сакратара і штосьці ад звадыяша; Ехэн, зласліва ўсміхаючыся, пальцамі, пакручанымі рэўматызмам, разрывае канверт.
— Ты мог бы зберагчы тыя дзесяць марак; я б расказаў табе ў тысячу разоў болей — і задарма,— чым гэты плюгавы балбатун, Інфармацыйнае бюро «Аргус». «Гэтым падаём жаданую Вам інфармацыю, што датычыць пана архітэктара, д-ра Роберта Фэмеля, які жыве па Модэстгасэ, 7. Д-р Фэмель мае 42 гады, удавец, двое дзяцей. Сын: 22 гады, архітэктар, жыве ў іншай мясцовасці. Дачка: 19 год, навучэнка. Маёмасць д-ра Ф. значная. 3 боку маці мае роднаснае дачыненне да Кільбаў. Ніякіх адмоўных звестак наконт д-ра Фэмеля не знойдзена».
Ехэн іранічна ўсміхнуўся:
— Ніякіх адмоўных звестак. Як быццам можна знайсці нешта адмоўнае пра маладога Фэмеля, ды ніколі пра яго не будзе ніякіх адмоўных звестак. Гэткіх людзей няшмат, і ён адзін з тых, за каго я гатовы ў любую хвіліну пакласці ў агонь, чуеш, во гэтую старую, прадажную, пакручаную раматусам руку. 3 ім ты можаш спакойна пакідаць хлопца сам-насам, ён не такі — а нават калі б ён быў такі, я не бачыў бы прычын не дазваляць яму рэчаў, якія дазваляюць педэрастамміністрам; але ж ён не такі: калі яму было дваццаць, ён ужо меў дзіця з дачкою нашага калегі, магчыма, ты прыгадваеш — таго Шрэлы, які колісь адзін год тут працаваў. He ўспомніў? Пэўна, цябе тут яшчэ не было. Хачу сказаць табе толькі адно: дай маладому Фэмелю спакойна гуляць у більярд. Гэта прыстойная сям’я. Сапраўды. Добрага роду. Я ведаў
яшчэ яго бабулю, дзядулю, ягоных маці і дзядзькоў: яны яшчэ гадоў пяцьдзесят таму гулялі тут у більярд. Кільбы — ты, мусіць, гэтага не ведаеш — жывуць ужо трыста год на Модэстгасэ... жылі, бо цяпер ніводнага з іх не засталося. Маці звар’яцела, страціўшы двух братоў на вайне, і ў яе памёрла трое дзяцей. Яна не змагла стрываць усяго гэтага. А была цудоўная жанчына. Ведаеш, адна з ціхіх кабет. Яна не з’ела ні на грам больш за тое, што было вызначана ў прадуктовых картках, і дзецям больш не давала. З’ехала з глузду. Яна раздавала налева і направа ўсё, што ёй прыносілі і прывозілі, а гэтага было нямала: у іх былі сельскія маёнткі, і абат са Святога Антонія, што ў даліне Кіса, дасылаў ёй цэлыя бочкі з маслам, слоікі з мёдам; але яна нічога таго не ела і не давала нічога таго сваім дзецям: яны мусілі есці хлеб з пілавіннем і з падфарбаваным мармеладам, у той час як маці раздавала ўсё налева і направа — нават залатыя манеты; я сам бачыў, як яна — гэта было ў шаснаццатым ці семнаццатым годзе — выходзіла з дому з булкамі і слоікам мёду ў руках. Мёд у 1917 годзе! Ты можаш сабе гэта ўявіць? Э-э, ды ў вас кароткая памяць, вы не можаце сабе ўявіць, што гэта значыла: мёд у тысяча дзевяцьсот семнаццатым і мёд зімою сорак першага — сорак другога; альбо як яна пабегла на таварную станцыю і пачала там патрабаваць, каб яе вывезлі разам з яўрэямі. Вар’ятка... Яны засадзілі яе ў псіхлякарню, ды я не веру, што яна звар’яцела. Гэта жанчына, якіх можна цяпер убачыць хіба што на святых абразах у музеях. За яе сына хай мяне парвуць на кавалкі, і, калі яго тут не будуць абслугоўваць належным чынам, я тут учыню такое, чаго свет не бачыў; і няхай нават дзевяноста пяць старых баб будуць пытацца пра Гугу, а ён будзе патрэбны Фэмелю, дык ён застанецца ў Фэмеля. Інфармацыйнае бюро «Аргус». Плаціць дзесяць марак гэтым ідыётам! Можа, яшчэ скажаш, што ты не ведаеш ягонага бацьку, старога Фэмеля, а? Віншую, ты ўсё-ткі ведаеш яго, і табе ніколі не прыходзіла ў галаву, што ён — бацька таго, хто гуляе там наверсе ў більярд? Ага, старога Фэмеля ведае, мусіць, кожнае дзіця. Ен прыехаў сюды
пяцьдзесят год таму ў перані