Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

Більярд а палове дзесятай

Генрых Бёль

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
113.12 МБ
. слушна.
Яны яшчэ не паспеюць вылезці з таксі, а я ўжо ведаю, ці буду мець дачыненне з чыёйсьці нявернасцю ў шлюбе. Я гэта чую нюхам здалёк, арыентуюся ў самых заблытаных і складаных сітуацыях. Бываюць гэткія зусім нясмелыя каханкі, па якіх усё адразу відаць, і хочацца ім сказаць: дзеці, не засмучайцеся так: гэта ўсё ўжо было, я працую парцье ўжо пяцьдзесят гадоў і буду намагацца не рабіць вам прыкрасцей. Пакой на дзве асобы; усяго пяцьдзесят дзевяць марак восемдзесят — разам з дадаткам «на чай»; за гэта вы можаце разлічваць на крышачку зычлівасці; а калі вас ужо спапяляе юр, усё-ткі, калі магчыма, не пачынайце ўжо ў ліфце... У гатэлі «Прынц Генрых» людзі кахаюцца за падвойнымі дзвярыма... не будзьце такія сарамлівыя, не бойцеся; каб вы ведалі, хто толькі ў гэтых асвенчаных высокімі коштамі пакоях не задавальняў сваю сексуальную нецярплівасць: тут
былі людзі набожныя і бязбожныя, дрэнныя і добрыя. Пакой на дзве асобы з ваннаю, бутэлька шампанскага ў нумар. Цыгарэты. Снеданне а палове адзінаццатай. Усё як найлепш. Прашу, пане, падпішыце тут... не, вось тут — і, спадзяюся, ты не такі дурань, каб напісаць сваё сапраўднае прозвішча. Гэтая папера сапраўды ідзе ў паліцыю, там на ёй ставяць пячатку; яна робіцца дакументам і мае сілу доказу. He давярай гарантыям таямніцы з боку ўладаў, дарагі мой хлопча. Чым іх болей, тым больш ім трэба корму. А можа, ты калінебудзь быў камуністам, тады варта быць удвая пільнейшым. Я таксама колісь быў камуністам, і католікам быў таксама. Ігэта сядзіць глыбока. Яі сёння не дам нікому і слова сказаць супраць пэўных людзей, а хто пры мне дазволіць сабе па-дурному пакпіць з Маці Боскай альбо з бацькі Кольпінга, таму я здолею паказаць, што да чаго.
— Гатэльны! Нумар 42. Вунь там ліфт, калі ласка, пане.
Такіх вось я якраз чакаў — такіх, што здраджваюць шлюбным повязям вераломна, нічога не хаваючы, і хочуць усяму свету прадэманстраваць, якія яны, маўляў, незалежныя. Але калі вам няма чаго хаваць, дык чаму вы робіце гэткія нахабныя міны і гэтак выстаўляеце сваё нежаданне-нічога-хаваць. Калі вам і праўда хаваць няма чаго, дык і не трэба хаваць. Калі ласка, пане, распішыцеся тут — не-не, вось тут. Ну, з гэтай дурнаватай гусыняю я нічога б не хацеў хаваць. Не-не! Каханне — гэта як грошы на чай. Пытанне аднаго інстынкту. Бо па жанчыне адразу відно, ці варта мець з ёю якую-небудзь супольную таямніцу. 3 гэтай не варта. Можаш, хлопча, мне паверыць. Тыя шэсцьдзесят марак за ноч плюс шампанскае ў нумар, грошы на чай, плюс снеданне, і што ты там яшчэ мусіш ёй ахвяраваць,— не варта. To ад прыстойнай і сумленнай вулічнай дзяўчыны, што ведае сваю работу, ты б за гэта атрымаў сёе-тое... Гатэльны! Пакой сорак тры для пана і пані. Божачка, якія людзі неразумныя!
— Слухаю, пан дырэктар, зараз іду... елухаю.
Вядома, гэткія людзі, як ты, створаныя, каб быць дырэктарамі гатэляў; гэта як у жанчын, што просяць выразаць сабе пэўныя ўнутраныя органы; тады ўжо ніякіх праблем няма, але што гэта было б за каханне без ніякіх праблем; а калі нехта выдаляе ў сябе сумленне, нават цыніка з яго не атрымаецца. Чалавек, які няздольны засмучацца, перастае быць чалавекам. Я выхоўваў з цябе гатэльнага, чатыры гады трымаў у чорным целе; ты разгледзеўся ў свеце, наведваў школы, вывучаў мовы, прыслугоўваў у саюзніцкіх і несаюзніцкіх афіцэрскіх казіно пры варварскіх выкрыках п’яных пераможцаў і пераможаных; пасля гэтага ты адразу ж вярнуўся сюды, і першае, што ты — тлусты, гладкі і без усякага еумлення — спытаў, было: «Ці стары Ехэн усё яшчэ тут?» Я тут, усё яшчэ тут, мой хлопча.
— Вы абразілі гэтага пана, Кульгамэ.
— Я ненаўмысна, пан дырэктар, і, калі казаць шчыра, то не было абразы. Я мог бы назваць вам сотні людзей, якія б палічылі гонарам для сябе, каб я звяртаўся да іх на «ты».
Мяжа нахабнасці. Немагчыма ў гэта паверыць!
— У мяне неяк гэта проста вылецела, пан доктар Нэтлінгер. Я стары чалавек і жыву як бы пад аховай параграфа 51.
— Гэты пан жадае сатысфакцыі...
— ...I як мага хутчэйшай. Прабачце мне, але я не лічу за гонар, калі парцье ў гатэлі называе мяне на «ты».
— Папрасіце ў пана прабачэння.
— Прашу ў пана прабачэння.
— He такім тонам.
— А якім? Я прашу ў пана прабачэння, я прашу ў пана прабачэння, я прашу ў пана прабачэння. Вось тры тоны, якімі я валодаю, і няхай пан доктар Нэтлінгер выбярэ сабе такі, які яму падыходзіць. Вы бачыце, я зусім не хачу нікога зняважыць. Mary ўкленчыць тут на дыване, біць сябе кулакамі ў грудзі, я, стары чалавек, які, між іншым, такеама чакае, што ў яго папросяць прабачэння. Спроба падкупіць мяне, пан дырэктар. На карту быў пастаўлены гонар нашага рэнамаванага гатэля. Прафесійную тайну за няшчасныя трыццаць
марак? Я ўспрымаю гэта як абразу майго асабістага гонару і гонару гэтай установы, у якой я служу ўжо больш за пяцьдзесят год, а калі дакладней — пяцьдзесят шэсць год.
— Я прашу Вас скончыць гэтую прыкрую і смешную сцэну.
— Калі ласка, праводзьце гэтага пана ў більярдавы пакой, Кульгамэ.
— He.
— Вы правядзеце яго ў більярдавы пакой.
— He.
— Мне было б непрыемна, Кульгамэ, калі б такі даўні службовы стасунак, што звязвае Вас з гэтым гатэлем, быў спынены з прычыны Вашае адмовы выконваць звыйчаны загад.
— У гэтым гатэлі, пане дырэктар, ніколі яшчэ не ішлі насуперак жаданню госця, калі ён хацеў, каб яго ніхто не турбаваў. Вядома, за выключэннем тых выпадкаў, калі ўмешваліся найвышэйшыя сілы. Гестапа. Тады мы нічога зрабіць не маглі.
— Прашу лічыць гэты выпадак умяшаннем найвышэйшых сіл.
— Хіба Вы з гестапа?
— На гэткія пытанні не адказваю.
— Прашу зараз адвесці пана ў більярдавы пакой, Кульгамэ.
— Ці Вы, пане дырэктар, першы хочаце запляміць наш штандар гарантаванай таямніцы?
— Тады, пане доктар, я сам праводжу Вас у більярдавы пакой.
— Толькі цераз мой труп, пан дырэктар.
Трэба быць такім прадажным, такім старым, як я, каб ве; даць, што існуюць рэчы, якіх купіць немажліва; грэх перастае быць грахом, калі больш няма дабрадзейства; а што такое дабрадзейства — няможна ўведаць, калі ты не ведаеш, што
ёсць нават вулічныя жанчыны, якія адмаўляюць пэўным кліентам. Але я павінен быў ведаць, што ты ёсць свіння. Колькі тыдняў у маім пакоі наверсе я вучыў цябе, як незаўважна браць «на чай»: купюры і манеты; гэта трэба ўмець: непрыкметна браць грошы, бо грашы «на чай» — гэта душа нашай прафесіі. Я займаўся з табою, і гэта была дурная праца — каб цябе навучыць сяму-таму, але ты захацеў надурыць мяне пры гэтым: пераконваў мяне, што ў нас былі для трэніровак тры аднамаркавыя манеты, але ж іх было чатыры; на адну ты хацеў мяне ашукаць. Ты заўсёды быў такая вось свіння, ты ніколі не ведаў, што існуюць рэчы накшталт: «Гэтак не робіцца»; і цяпер ты робіш нешта такое, што не робіцца. Між тым ты навучыўся браць «на чай», і, напэўна, не раз то былі трыццаць срэбранікаў.
— Вяртайцеся зараз жа на сваё рабочае месца, Кульгамэ, я займуся гэтай справай. Дайце дарогу, я Вас папярэджваю...
Толькі цераз мой труп; а ўжо ж без дзесяці адзінаццатая, а праз дзесяць хвілін ён усё адно сыдзе сюды па сходах. Вам варта было толькі трошкі падумаць, і нікому не быў бы патрэбны гэты тэатр; але нават у гэтыя дзесяць хвілін — толькі цераз мой труп! Вам ніколі не было вядома, што такое гонар, бо вы не ведалі, што такое адсутнасць гонару. Вось стаю перад Вамі я, Ёхэн, гатэльны фактотум, прадажны, з ног да галавы абцяжараны заганнымі ведамі; але толькі цераз мой труп вы пройдзеце ў більярдны пакой.
3
Фэмель даўно ўжо не гуляў па правілах, не хацеў рабіць серый, збіраць ачкі; біў па шары, часам ціхенька, часам рэзка і моцна; калі глядзець збоку, дык без мэты і сэнсу; кожны раз, калі шар стукаўся аб два іншыя, для яго з зялёнага Нічога ўтваралася новая геаметрычная фігура; зоркавае неба, дзе рухомыя былі толькі мала якія кропкі; шляхі камет, белае на зялёным, чырвонае на зялёным; сляды праблісквалі і адразу ж патухалі; лёгкія шолахі вызначалі рытм фігур, што паўста-
валі: пяць, шэсць разоў, калі шар пасля ўдару дакранаўся да борцікаў ці да іншых шароў; толькі паасобныя гукі вылучаліся сваёй вышынёю сярод манатоннасці, крывыя лініі былі прывязаныя да вуглоў, падпарадкоўваліся законам геаметрыі і фізікі; энергія штуршка, якую ён праз кій перадаваў шару, і крыху энергіі трэння; усё можна было памераць. Гэта замацоўвалася ў мазгах; імпульсы, што давалі ператварыць сябе ў фігуры; ніякага пастаяннага кшталту, а толькі мімалётнае; гэта ўсё знікала, калі шар каціўся; часцяком ён гуляў цэлыя паўгадзіны адным шарам: белым на зялёным фоне, толькі адна-аднюткая зорка на небасхіле; лёгка, ціха, музыка без мелодый, жывапіс без карціны, толькі цень колеру, адна формула.
Хлопец з бледным тварам стаяў на варце каля дзвярэй, абапёршыся аб лакіравана-белую фрамугу: рукі, закладзеныя за спіну, нага — за нагу, у фіялетавай форме абслугі гатэля «Прынц Генрых».
— Нешта, пане доктар, вы сёння мне нічога не расказваеце.
Фэмель падняў галаву, адклаў кій убок, узяў цыгарэту, запаліў, потым выглянуў на вуліцу, над якой распасцёр свой цень сабор Святога Севярына. Практыканты, грузавікі, манашкі — вулічны рух; шэрае восеньскае святло, адбіваючыся ад фіялетавых аксамітных фіранак, рабілася амаль срэбраным; прыпозненыя госці снедалі, аздобленыя велюравымі фіранкамі; пры гэткім асвятленні нават яйкі, вараныя ўсмятку, выглядалі як нешта заганнае, а пачцівыя твары хатніх гаспадынь, калі на іх падала гэтае святло, здаваліся распуснымі; кельнеры ў фраках з вачыма, поўнымі разумення, былі падобныя да Вельзевулаў, пасланцаў самога Асмадэя; а гэта ж былі звычайныя члены прафсаюзаў, якія захоплена чыталі пасля працы перадавіцы сваёй прафсаюзнай газеты; тут можна было падумаць, што яны хаваюць свае капыты пад умела сканструяванымі артапедычнымі апаратамі; хіба з іх белых, жоўтых і чырвоных ілбоў не павырасталі зграбныя рожкі? Здавалася, што і цукар у пазалочаных цукроўніцах —
гэта не цукар; пераўтварэнні адбываліся тут: віно было ўжо не віно, хлеб — ужо не хлеб, усё пад уплывам святла рабілася складнікам таемных заганаў; тут рабілася святое дзейства, а імя божышча не дазвалялася вымаўляць уголас, яго можна было толькі згадваць у думках.
— Што ж табе, хлопча, расказа