Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

Більярд а палове дзесятай

Генрых Бёль

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
113.12 МБ
анаццатым нумары. Ліст ад пана Шрыта? Уся дакументацыя да аб’екта Х-5 няправільна разлічана? Добра, я разбяруся з гэтым і затэлефаную Шрыту. Так ці інакш, дзякуй, Леанора, і — да хуткай сустрэчы.
Роберт паклаў слухаўку і зноў павярнуўся да Шрэлы.
— Я думаю, што...— пачаў ён гаварыць, але яго перапыніў моцны, сухаваты, рэзкі гук.
— Божа мой,— сказаў Шрэла,— то быў стрэл. Мяркую, што зараз нам трэба падняцца наверх.
Гуга чытаў: «Адмова ад правоў. Гэтым абвяшчаю, што я згодзен, каб мой сын Гуга...» — унізе важкія пячаткі, подпісы, але голас, якога ён баяўся, не адазваўся ў ім; які гэта голас падказваў яму закрываць матчыну галізну, калі яна, вярнуўпіыся са сваіх вулічных ловаў, мармытала на пасцелі сваю смяротную малітву «навошта-навошта-навошта»? Ен спачуваў ёй, закрываў яе галізну, прыносіў ёй чаго-небудзь выпіць, не зважаючы на тое, што яны могуць на яго напасці, пабіць яго, абазваць «авечкай божай»; ён ціхенька пракрадваўся ў краму і вымольваў для яе дзве цыгарэты; які ўнутраны голас загадваў яму гуляць у канасту з бабуляй «Гэткае-што-не-павінна-было-нарадзіцца», засцерагаў яго не пераступаць парог нумара авечай капяланкі? Які гэта голас падказаў яму слова, якое ён мармытаў сабе пад нос: «бацька»? Каб заглушыць страх, які ахапіў яго, Гуга пачаў вымаўляць хуценька, адно за адным, іншыя словы: «брат» і «сястра», «дзядуля», «бабуля», «дзядзька», але ад гэтых словаў страх не паменеў; і ён шукаў новых словаў: «дынаміка» і «дынаміт», «більярд» і «ветлівасць», «шнары на спіне», «каньяк» і «цыгарэты»; чырвонае па зялёным, белае па зялёным, але страх не меншаў; мажліва, яго крыху ўтаймуюць якія-небудзь дзеянні? Ен адчыніў акно, зірнуў зверху на тлум з яго аднастайным Map-
мытаннем; ці была ў гэтым мармытанні пагроза альбо дружалюбнасць? Феерверк на фоне цёмна-сіняга неба; удары грому, з якіх выпырхвалі агромністыя кветкі, памаранчавыя снапы, падобныя да рук, якія хочуць нешта схапіць; вокны зачыненыя; ён пагладзіў рукой па фіялетавай ліўрэі, што вісела на вешаку перад дзвярыма, адчыніў дзверы ў калідор; нават тут, наверсе, адчувалася хваляванне: «Цяжка паранены ў нумары 211!» Гоман галасоў, крокі ў адзін і другі бок, уверх і ўніз па сходах, і адзін і той жа пранізлвы голас паліцэйскага: «Прашу, адыдзіцеся! Прашу, адыдзіцеся!»
«Адыдзіцеся! Адыдзіцеся!» Гугу стала страшна, і ён прашаптаў: «Бацька...» Дырэктар тады сказаў: «Нам цябе будзе бракаваць, ці гэта так неабходна? Гэтак раптоўна?»; а ён уголас не адказаў, а толькі падумаў: гэта неабходна — гэтак раптоўна, бо час наспеў, і калі Ехэн паведаміў навіну пра замах, дырэктар забыўся на сваё здзіўленне з прычыны ягонага звальнення; дырэктар успрыняў Ехэнава паведамленне не з жахам, а з захапленнем, не затрос засмучона галавою, а пачаў паціраць рукі. «Вы ніхто не можаце сабе ўявіць. На гэткім скандале гатэль можа цудоўна выйграць. Пасыплюцца буйныя загалоўкі ў газетах. Забойства — гэта табе не самазабойства, Ехэн... а палітычнае забойства — не абы-якое. Калі ён не памёр, мы павінны ўдаваць, што ён ужо нежывы. Вы не можаце сабе ўявіць, тут трэба абавязкова ўвярнуць радок: «Ідзе змаганне са смерцю»; усе тэлефоны ад гэтай хвілі прашу пераключаць на мяне, каб хто-небудзь з вас не сказаў якога глупства. Божа мой, не рабіце гэткіх няшчасных твараў. Быць спакойнымі, мець на твары выраз лёгкага спачування, які бывае ў людзей, што мусяць перажываць чыюсьці смерць, але цешацца са спадчыны, якая іх чакае. Давайце, хлопцы, за працу! Зараз нас засыплюць тэлеграфнымі заказамі на нумары. I трэба ж, акурат пан М.! Вы сабе не ўяўляеце, што гэта значыць! Каб толькі тут не ўлезла якое-небудзь самазабойства. Прашу зараз жа затэлефанаваць у адзінаццаты па-
кой: няхай той пан злуецца, няхай нават пакіне наш гатэль — д’ябал, ад феерверку ён павінен быў бы прачнуцца! Наперад, за зброю, хлопцы!
«Бацька,— падумаў Гуга,— ты павінен прыйсці па мяне, яны зараз мяне не пусцяць у дзвесце дванаццаты».
Успышкі дрыготка паблісквалі ў запоўненай шэрым паўзмрокам лесвічнай клетцы; паявіўся асветлены чатырохкутнік ліфта, які прывёз гасцей у нумары 213—226; гэтыя госці мусілі падымацца на чацвёрты паверх і сыходзіць службовымі сходамі, бо на другім паверсе выхад перагароджваў паліцэйскі кардон; з адчыненых дзвярэй ліфта даносіўся гучны гоман; цёмныя гарнітуры, светлыя сукенкі, збянтэжаныя твары; губы, якія вымаўляюць словы: «Хто б мог падумаць!» і — «Скандал!»; Гуга занадта позна замкнуўся знутры ў сваім пакоі: яна прыкмеціла яго і ўжо бегла па калідоры; ён яшчэ паспеў павярнуць ключ, і клямка пачала хадзіць туды-сюды.
— Адчыні, Гуга,— прасіла яна,— адчыні ж!
— He адчыню.
— Гэта мой загад!
— Я ўжо чвэрць гадзіньдяк не служу ў гэтым гатэлі.
— Ты сыходзіш адгэтуль?
— Сыходжу.
— Куды?
— Да свайго бацькі.
— Адчыні, Гуга, ну, адчыні; я не буду табе рабіць балюча, ані палохаць цябе; ты не можаш пакінуць гэтае месца; я ведаю, што ў цябе няма бацькі, я дакладна гэта ведаю; ты мне патрэбны, Гуга; ты — той, каго яны чакаюць, Гуга, і Ta66 гэта вядома; ты зможаш убачыць увесь свет, і ў самых лепшых гатэлях усе будуць цалаваць табе ногі; табе не трэба будзе нічога казаць, толькі выходзіць да іх; твой твар, Гуга... хадзем, прашу цябе; адчыні; ты не можаш пакінуць гэтае месца.
Рэзкае соўганне клямкі перапыняла яе казань, ставіла цэзуры ў гучанні яе голасу, поўнага мальбы.
— ...Гэта напраўду не я, Гуга; забудзься, пра што я казала і што рабіла; гэта была роспач... хадзем, дзеля іх усіх; ты — нашая авечка...
Яшчэ адно соўганне клямкі.
— Што Вам тут трэба? — спытала яна.
— Мне патрэбны мой сын.
— Гуга — Ваш сын?
— Менавіта. Гуга, адчыні.
«Першы раз не сказаў «калі ласка»,— падумаў Гуга; ён павярнуў ключ у замку і адчыніў дзверы.
— Хадзем, хлопча, пойдзем адсюль.
— Добра, бацька, іду.
— Болей рэчаў у цябе няма?
— He.
— Хадзем.
Гуга падняў свой чамаданчык і быў рады, што бацькава спіна засланіла твар авечай капяланкі. Ён яшчэ пачуў, як яна заплакала, калі яны абодва ішлі па службовых сходах.
— He плачце, дзеці,— сказаў стары Фэмель,— яна ж вернецца і застанецца ў нас; яе б вельмі засмуціла, калі б яна даведалася, што мы дазволілі віну зрабіцца кіслым; ён цяжка паранены, і я спадзяюся, што вялікае здзіўленне ўжо ніколі не знікне з яго твару; яны ўсе лічаць сябе неўміручымі, і гэткі ціхі і сухаваты гук можа зрабіць цуды. Дзяўчаты, паклапаціцеся, калі ласка, пра падарункі і кветкі; Леанора зоймецца кветкамі, Рут — віншавальнымі паштоўкамі, Марыяна — падарункамі. Парадак — гэта палавіна жыцця... з чаго можа складвацца другая палавіна? Нічога з сабою не зраблю — не магу быць сумны. Гэта — вялікі дзень: ён вярнуў мне маю жонку, падарыў мне сына — ці можна мне так называць Вас, Шрэла? — брата Эдыт; нават унука я займеў, праўда, Гуга? Я ўсё ніяк не наважуся сапраўды называць цябе ўнукам; хоць ты і сын майго сына, але ж не мой унук; не магу растлумачыць, які голас мне гаворыць не называць цябе сваім унукам?
Сядайце, дзяўчаты зробяць нам бутэрброды; рабуйце кашы з далікатэсамі, дзеці, і не паперакульвайце тых стосаў, якія ўпарадкавала тут Леанора; лепш за ўсё няхай кожны сядае на асобны год: бярыце сабе стос «А», Шрэла: ён самы высокі; Роберт, ці можна прапанаваць табе стос «1910 год», другі па вышыні? Езэф, выберы сабе які-небудзь іншы, «1921 год» неблагі. Ну вось, добра, цяпер сядайце. Першы глыток вып’ем за пана М.— каб з ягонага твару ніколі не знікла здзіўленне; другі глыток — за маю жонку: няхай Бог благаславіць яе памяць. Калі ласка, Шрэла, не маглі б Вы паглядзець, хто гэта там стукае ў дзверы?
А, вядомы нам спадар Грэц жадае выказаць мне свае ўшанаванні? Спадзяюся, ён не прынёс дзіка з сабою на карку? He? Дзякуй Богу. Калі ласка, Шрэла, скажыце яму, што прыняць яго не магу; ці, можа, ты мяркуеш, Роберт, што цяпер адпаведны дзень і адпаведны час, каб прыняць вядомага нам пана Грэца? Праўда, што не? Дзякуй, Шрэла. У гэты дзень і ў гэты час належыць адмовіцца ад непраўдзівых суседскіх пачуццяў; два словы могуць каштаваць жыцця: «Грэх і ганьба»,— сказала старая фраў Грэц; жэст рукі можа каштаваць жыцця, і адно няправільна зразуметае прыжмурванне вока; ага, Гуга, прашу, далі мне віна — спадзяюся, ты не пакрыўдзішся, калі мы тут, у сямейным коле, ацэнім і выкарыстаем набытае табою ўменне абслугоўваць кліентаў.
Пастаў спакойна гэтыя вялікія букеты перад малюнкам абацтва, меншыя — з абодвух яго бакоў, на паліцу з планамі; ты можаш пазнімаць і выкінуць гэтыя скруткі: у іх нічога няма, яны тут як дэкарацыі; хіба што сярод нас ёсць нехта, хто мае намер яшчэ выкарыстаць гэтую каштоўную паперу? Можа, ты, Езэф? Чаму ты гэтак нязручна сеў? Ты ўзяў сабе 1941 год — гэта зусім танюткі стос, хлопча. 1945 год быў бы лепшы, заказы тады сыпаліся, нібы град —■ амаль як у 1909 годзе, але я адмовіўся ад іх, хлопча. Слова «sorry» забіла ўва мне ахвоту займацца будаўніцтвам. Рут, складзі віншавальныя паштоўкі і тэлеграмы на маім рысавальным стале; я распараджуся надрукаваць адказы з падзякай, а ты дапа-
можаш мне заадрасаваць іх; за гэта я куплю табе што-небудзь прыгожае ў фраў Горушкі; які будзе тэкст гэтых адказаў? «Гэтым выказваю сваю самую сардэчную падзяку за Вашыя віншаванні з нагоды майго васьмідзесяцігадовага юбілею». Можа, да кожнай падзякі далучыць уласнаручны малюнак — што ты думаеш наконт гэтага, Езэф? Якога-небудзь пелікана ці вужакі — а што, калі б гэта быў бык? Калі ласка, Езэф, паглядзі, хто там яшчэ так позна хоча ўвайсці?
Чатыры супрацоўнікі Кронэравай кавярні? Прынеслі падарунак, ад якога, на тваю думку, я не павінен адмовіцца? Добра, тады няхай заходзяць.
Два кельнеры і дзве буфетчыцы асцярожна прайшлі ў дзверы, несучы з сабою прастакутную дошку, даўжыня якой была нашмат большая за шырыню; тое, што стаяла на ёй, было накрыта снежна-белым палатном; стары здрыгануўся: можа, труп? Ці тое, што тырчала, нібы кій, угару было носам нябожчыка? Яны неслі дошку асцярожліва, нібы гэта быў найкаштоўнейшы мярцвяк; запанавала поўная цішыня; рукі Леаноры, якая складала букет, знерухомелі ў паветры; Рут трымала ў руках віншавальны адрас з залатою аблямоўкаю, Марыяна забылася адставіць убок парожні кош.
— He, не,— ціха сказаў стары,—