Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

Більярд а палове дзесятай

Генрых Бёль

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
113.12 МБ
 калі ласка, на падлогу ставіць не трэба; дзеці, прынясіце сюды дзве падстаўкі для планаў.
Гуга і Езэф прынеслі з кута дошкі-падстаўкі, паставілі іх пасярэдзіне кабінета на стосы 1936—1939 гадоў; зноў запанавана цішыня, пасля таго як абодва кельнеры і абедзве буфетчыцы паставілі дошку з невядомым прадметам на падстаўку, потым сталі каля ўсіх чатырох яе вуглоў, узяліся за рагі палатна і па кароткай, рэзкай камандзе старэйшага кельнера паднялі яе.
Стары пачырванеў, падскочыў да мадэлі з цеста, падняў рукі, як барабаншчык, што збіраецца пачаць адбіваць гнеўныя гукі марша, і нейкую хвілю ўсім здавалася, што ён расчаўпе кулакамі гэты салодкі твор мастацтва; але тут ён раптам апусціў кулакі, рукі бяссільна павіслі з абодвух бакоў це-
ла; пасля стары ціха засмяяўся, пакланіўся дзяўчатам-буфетчыцам, потым — абодвум кельнерам, а выпрастаўшыся, выцягнуў з пінжака свой кашалёк і даў усім чатыром па купюры на чай.
— Калі ласка,— сказаў ён спакойна,— перадайце фраў Кронэр маю шчырую падзяку і таксама скажыце, што надзвычай важныя акалічнасці прымушаюць мяне адмовіцца ад маіх сняданкаў... важныя акалічнасці — каб ад заўтрага больш не снедаць у Вашай кавярні.
Ён перачакаў, пакуль кельнеры і буфетчыцы выйшлі з дому, а потым голасна прамовіў:
— Ну, дзеці, а цяпер падайце мне вялікі нож і талерку пад тарты!
Ен адрэзаў кавалак ад вежы касцёла Святога Антонія і перадаў талерку Роберту.
СПАТКАННЕ Ў АЛЕІ
Калі, здаралася,навокал сапраўды ўсталёўвалася цішыня, калі замаўкалі хрыплыя перастукі кулямётных чэргаў і больш не чутно было тых вусцішна-сухіх выбухаў, што сведчылі пра чарговы залп гранатамётаў, калі над баявымі парадкамі павісала нешта тое, што не мела для нас назвы — тое, што нашыя бацькі, мажліва, называлі мірам,— у тыя гадзіны мы пераставалі давіць, гучна шчоўкаючы, вошай, адыходзілі ад нямоцнага сну, а лейтэнант Гэкер — пальцамі сваіх даўжэзных рук намацваў зашчэпку ўкапанай у сцяну нашага акопа снараднай скрыні, якую мы назвалі «барам»; ён цягнуў за скураны пасак, іголка спражкі вызвалялася, і перад нашымі вачыма паяўлялася ўсё нашае наяўнае багацце: злева стаялі лейтэнантавы, справа — мае пляшкі, а пасярэдзіне — наша агульная, асабліва каштоўная маёмасць, якая належала тым гадзінам, калі сапраўды ўсталёўвалася цішыня...
Паміж пляшак з мутнавата-цёмным бульбяным шнапсам стаялі дзве бутэлькі выдатнага французскага каньяку, самага цудоўнага з тых, якія мы калі-небудзь у жыцці пілі. Напраўду не вядома, якім таямнічым спосабам, нягледзячы на вялізную рызыку быць прыўлашчаным староннімі людзьмі, праз непраглядныя джунглі махлярства, сапраўдны «хенэсі» праз пэўныя прамежкі часу ўсё ж трапляў у нашыя акопы, дзе мы мусілі ваяваць з брудам, вошамі і безвыходнасцю. Зялёным хлопцам, якія брыдзіліся любога спіртнога і з прагнасцю малых дзяцей цягнуліся да салодкага, мы за іхнюю долю каштоўнага жоўтага напою зазвычай плацілі шакаладам і цукеркамі, і, напэўна, увогуле рэдка можна было знайсці абмен, які б мог болей задаволіць абодва бакі.
— Хадзем,— звычайна гаварыў Гэкер, прышпіліўшы на-
колькі магчыма чысты каўнерык і задаволена правёўшы даланёю па свежаголеным падбародку. У змрочнай глыбіні зямлянкі я выпростваўся, абстрэсваў рукамі рэшткі саломы з сваёй формы і браў удзел у адным-адзіным цырыманіяле, на які мне яшчэ ставала сіл: я прычэсваўся і ў Гэкеравым «ласьёне пасля галення» — рэштках кавы ў бляшанцы — доўга і з амаль ненатуральнай пранікнёнасцю мыў сабе рукі. Гэкер таксама цярпліва чакаў, пакуль я чысціў свае пазногці, прыладжваючы тым часам паміж намі замест стала скрыню з-пад снарадаў, выціраючы насоўкай нашыя кілішкі, таўстасценныя трывалыя рэчы, з якімі мы прывыклі абыходзіцца гэтаксама беражліва, як і з тытунём. Калі потым Гэкер з глыбіняў сваёй кішэні вывуджваў пачак цыгарэт, я звычайна быў ужо таксама гатовы...
Найчасцей гэта здаралася па абедзе, і мы адсоўвалі ўбок коўдру, якой быў занавешаны ўваход у наш акоп; часам негарачае сонца сагравала нам ногі...
Мы паглядзелі адзін на аднаго, стукнуліся кілішкамі, выпілі і закурылі. У нашым маўчанні было нешта цудоўна ўрачыстае. Адзінымі староннімі гукамі былі стрэлы снайперскай вінтоўкі: метадычна, праз аднолькавыя прамежкі часу кулі ўціналіся з ціхім і амаль гжэчным «пух» у цвёрдую зямлю перад бэлькай-падпоркай эскарпа каля ўвахода ў наш акоп. Гэта нагадвала мне ціхае, амаль нячутнае шастанне палёўкі, калі яна спакойным летнім днём перабягае дарогу. У гэтых гуках было нешта такое, што супакойвае, бо яны пераконвалі нас, што тая найкаштоўнейшая часіна, што цяпер пачыналася, была не сном ці фантазіяй, а часткай нашага сапраўднага жыцця.
Толькі пасля чацвёртага ці пятага кілішка мы загаварылі. Пад стомлены стукат нашых сэрцаў гэты выдатны трунак абудзіў штосьці каштоўнае, што нашыя бацькі, магчыма, назвалі б тугою.
Пра вайну, пра нашае сёння, мы не збіраліся больш гаварыць ні слова. Занадта часта і занадта блізка перад сабою бачылі мы яе зубаскальную пысу, а яе жахлівы подых, калі
параненыя цёмнымі начамі трызнілі паміж дзвюма лініямі баявых парадкаў на дзвюх розных мовах, гэты подых занадта часта прымушаў здрыгануцца нашыя сэрцы. Мы занадта моцна ненавідзелі яе, каб яшчэ верыць у мыльныя пухіры фразаў, якія гэты зброд пасылаў з таго і з гэтага боку, надаючы ім годнасць «пасланняў».
Гэтыя размовы не маглі быць і пра будучыню. Яна была цёмным тунелем, поўным вострых выступаў, на якія нам давядзецца не раз натыкацца; і мы баяліся будучыні, бо жахлівае існаванне, якое заключалася ў тым, каб быць салдатам і прагнуць канца вайны, спустошыла нашыя сэрцы.
Мы размаўлялі пра мінуўшчыну, пра гэты варты жалю намёк на тое, што нашыя бацькі, магчыма, называлі б жыццём. Пра той занадта маленькі і адзіны кавалак чалавечых успамінаў, які быў аднолькава заціснуты паўзгнілым трупам рэспублікі і раздзьмутай пачварай-дзяржавай, ад якой мы мусім атрымліваць сваё салдацкае жалаванне.
— Уяві сабе маленькую кавярню,—сказаў Гэкер,— можа, нават пад дрэвамі... увосень. Пах вільгаці і гнілізны ў паветры, а ты перакладаеш верш Верлена; на нагах у цябе лёгенькія сандалі; і пасля, калі сутонне павісае над густымі аблокамі, ты, шоргаючы нагамі, ідзеш дадому... шоргаючы... разумееш; ты наўмысна шоргаеш сандалямі па мокрай ліетоце і заглядаеш у твар дзяўчатам, што ідуць табе насустрач...— Ен напоўніў кілішкі, спакойнымі рухамі — не раўнуючы як добры доктар, які робіць аперацыю дзіцяці,— мы стукнуліся кілішкамі і выпілі...
— Можа, якая табе ўсміхнецца, ты адкажаш таксама ўсмешкаю, і вы абое пойдзеце, не азіраючыся, далей. Гэтыя ледзь прыкметныя ўемешкі, якімі вы абмяняліся, ніколі не знікнуць, не памруць... ніколі, я табе кажу; яны, мажліва, будуць вашым апазнавальным знакам, калі вы спаткаецеся ў іншым жыцці... да смешнага малапрыкметныя ўсмешкі...
Штосьці дзіўна маладое паявілася ў ягоных вачах; з усмешкай ён паглядзеў на мяне, і я ўсміхнуўся таксама, потым я ўзяў бутэльку і напоўніў кілішкі. Пасля мы выпілі
тры ці чатыры разы запар, і ніякі тытунь не быў такі смачны, як той, што змешваўся з цудоўным водарам каньяку.
Тым часам стрэл снайпера нагадаў нам, што час неміласэрна напіраў, а дзесьці там, за нашай радасцю і тымі цудоўнымі імгненнямі, пагрозліва праглядвала зноў няўмольнасць нашага жыцця, якая магла раз'яднаць нас сігналам трывогі вартавога, загадам на наступ альбо адступленне. Мы пачалі піць, усё болып спяшаючыся, абменьвацца вастрэйшымі рэплікамі, і да пяшчотнай уцехі ў нашых вачах падмяшаліся разгульная радасць і нянавісць; і калі непазбежна паказалася донца бутэлькі, Гэкер зрабіўся невыказна сумны, ён зірнуў на мяне сваімі вачыма, нібы шкельцамі, што пазацякалі; ён пачаў ціха і амаль непрытомна шаптаць: «Дзяўчына... ведаеш... жыла ў канцы алеі, і калі я апошні раз быў у адпачынку... Гэта было для мяне знакам, што я павінен з гэтым канчаць».
— Лейтэнант,— сказаў я рэзкім і халодным тонам,— супакойся, чуеш!
Бо ён сам заўсёды казаў мне: «Калі я пачну гаварыць пра дзяўчыну, што жыве ў канцы алеі, ты павінен сказаць мне, каб я заткнуўся; разумееш, ты павінен, павінен!!!»
Я падпарадкаваўся гэтаму загаду, хоць мне і было цяжка выконваць яго, бо Гэкер сціх, як быццам я яго пра гэта прасіў; яго погляд зрабіўся жорсткі і цвярозы, а над ротам паявілася былая складка горычы...
Але таго дня, пра які я хачу расказаць, усё было іначай, чым звычайна. Мы атрымалі бялізну, зусім новую бялізну, новы каньяк; я пагаліўся і пасля нават памыў у бляшанцы ногі; гэтак я прыняў своеасаблівую ванну, бо нам нават даслалі новыя шкарпэткі; на якіх белыя кольцы былі яшчэ напраўду белыя...
Гэкер ляжаў, адхіліўшыся на нашай ляжанцы, курыў цыгарэту і глядзеў, як я мыюся. Звонку было зусім ціха, але гэтая цішыня была злавесная; яна расслабляла і пагрозліва зеўрала, а па Гэкеравых руках, калі ён прыкурваў новую цыгарэту ад старой, я ўгледзеў, што ён быў усхваляваны і баяўся,
бо баяліся мы ўсе; усім, хто яшчэ заставаўся чалавекам, было боязна.
Раптам мы пачулі ціхі шоргат, з якім куля снайпера ўціналася ў насып, і гэты мяккі гук адабраў у цішыні ўсё, што палохала; як па камандзе, мы абодва засмяяліся; Гэкер ускочыў з месца, крыху патупаў нагамі і па-дзіцячаму голасна выгукнуў:
— Ура! Ура! Мы п’ём, п’ём за здароўе нашага камарада, які ўсё цэліць у адно і тое ж месца і заўсёды без ніякага сэнсу!
Ен адшпіліў зашчэпку, паляпаў мне па плячы і цярпліва вычакаў, пакуль я зноў насунуў свае боты і падсеў да скрыні з нашым трункам. Гэкер насцяліў на скрыню новую насоўку і выцягнуў з нагруднай кішэні цудоўныя доўгія бураватыя цыгары.
— Гэта проста файна,— выгукнуў ён, смеючыся,— каньяк і добрая цыгара!
Мы стукнуліся кілішкамі, выпілі і закурылі, робячы доўгія, поўныя смакавання зацяжкі.
— Раскажы мне што-небудзь,— сказаў Гэкер,— ты павінен што-небудзь расказаць, давай.
Ен паглядзеў на мяне сур’ёзна.
— Гэй, ты ж ніколі мне нічога не расказваў; заўсёды прымушаў мяне вярзці абы-што.
— У мяне няма пра што шмат расказваць,— адказаў я ціха; пасля зірнуў яму ў вочы, наліў каньяку ў кілішкі і выпіў пасля таго, як выпіў ён. Было цудоўнае адчуванне: як халаднаваты напой, што так вытанчана нас падаграваў, цёмна-жоўтым струменем ліўся ў нашыя вантробы.
— Ведаеш,— пачаў я павольна,