Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Сястра мая, таварыш, друг і брат, Ды гэта ж мы, хрышчоныя блакадай! Нас разам называюць — Ленінград, I ганарацца людзі Ленінградам...
Вольга Бергольц
АЛЕСЬ АДАМОВІЧ ДАНІІЛ ГРАНІН
ПЕРАКЛАЎ 3 РУСКАЙ МІХАЛ ДУБЯНЕЦКІ
АДНАЯ КНІГА
МІНСК
Ж //МАСГАЦКАЯ
® ЛПАРАТУРА"
1985
Р2
A 28
Пераклад зроблены з выдання:
Адамовнч А., Граннн Д. Блокадная кннга.— М.: Сов. пнсатель, 1982. —430 с.
4702010200-132
A	154-85
М 302 (05) -85
© Выдавецтва «Мастацкая літаратура». 1985.
ЧАСТКА
ПЕРШАЯ
ТОЛЬКІ мы
САМІ ВЕДАЕМ...
У гэтай праўды ёсць адрасы, нумары тэлефонаў, прозвішчы, імёны. Яна жыве ў ленінградскіх кватэрах, часта з мноствам дзвярных званкоў — неабходна толькі націснуць патрэбяую кнопку, каля якой значыцца прозвішча, што запісана ў вашым блакноце. Яна, якая чакала ці не чакала вашага візіту, вашай неспадзяванай зацікаўленасці, зірне на вас жаночымі ці не жаночымі, але абавязкова немаладымі і абавязкова ўсхвалявана-насцярожанымі вачамі («Хто?.. Чаму?.. Навошта ім гэта?»). Праводзіць вас да сябе паўз сваіх суседзяў і скажа таксама амаль абавязковае: «Колькі мінула гадоў... Забываецца ўсё...»
Ленінградскія дамы, кватэры блакаднікаў...
Уявіце сабе салдата, які жыве сённяшнім мірным жыццём, але акружаны тымі самымі сценамі, прадметамі, нібыта ў той самай зямлянцы, у тым самым акопе. Сляды асколкаў ад снарадаў на столі (старадаўняй, ляпной), асколкаў шкла на глянцы піяніна. Пляма-апёк ад буржуйкі на бліскучым паркеце...
«А тут паркет сапсаваны — гэта мой муж у апошпі час сёк тут мэблю. Пакуль ён не памёр на гэтай вось капапе. Вось тут...» (Д э н Аляксандра Барыс а ў н а) *.
«Вось калі паглядзець з акон, дык у нас такі краявід... Іпадром. Крыху налева, калі высунуцца з любога акна,— Абухаўская бальніца, а ўправа — газавы завод. У той бок нам можна было глядзець ыа Бадаеўскія склады...» (П е нкіна Ніна Вячаславаўна).
* Тут і далей разрадка, а таксама заўвагі аўтараў. Нерасшыфраваныя ініцыялы даюцца паводле выдання, з якога зроблены гэты пераклад.
«Мы сустракалі 42-гі Новы гоД вось у гэтым пакоі, ужо. зусім замарожаным. На гэтым месцы стаяла буржуйка. Вывад коміна ад нас быў вось у гэты вентылятар. Бачыце жоўтую пляму? Яе нічым ужо не замажаш, таму што тут буржуйка стаяла...» (У с а в а Лідзія С я р г ееўна).
Лідзія Сяргееўна і дагэтуль захоўвае чорныя фірапкі, за якімі хавала ад самалётаў святло сваёй газоўкі. Кажа, не верачы сабе сама, але кажа: «Знішчу іх — вайна пачнецца!»
Бабіч Мая Янаўна ўспамінае і паказвае:
«У блакаду мы засталіся з мамаю ўдзвюх. У нашай кватэры сабраліся яе прыяцелькі, і зверху прыйшлі. I ў гэтай кватэры, у адпым пакоі, што быў далей за астатнія ад вуліцы, пасярэдзіне кватэры, усе і стоўпіліся. Шыбы былі выбітыя, і адно акно засланілі вось гэтым дываном, турэцкі дыван ручнога вырабу. Пасля матрац прыставілі да адпаго акна... Асколкі снарадаў заляталі ў вокны, уразаліся ў сцены...»
...Тут яго, ленінградца, абстрэльвалі, абрушвалі на яго смерць — снарады, бомбы. Тут яго знішчалі голадам. Ён страціў тут столькі блізкіх, суседзяў, здароўе страціў. А цяпер (тут жа!) жыве, як усе. Як усе, толькі з усіх бакоў акружаны памяццю...
I ў ім сама яна, тая памяць пра блакаду, пра ўсё выпакутаванае, пройдзенае, перажытае разам з мільёнамі іншых ленінградцаў, якіх ужо няма, за якіх таксама трэба памятаць, а калі пытаюць — расказваць...
«Столькі мінула гадоў, забываецца ўсё...»
Але нішто не забытае — гэтыя словы, што нарадзіліся тут, у Ленінградзе, гучаць і як перакапанне, і як надзея, просьба. Так, не забытае — хіба можа чалавек такое забыць, нават калі б і хацеў, меў права?! Так, усё гэта памятаюць яшчэ блакаднікі, што выжылі. Япы блакаду вытрывалі, яны пераносілі яе дзень пры дні, захоўваючы чалавечую годнасць. Але мы, мы, што не перажылі гэтага, цг сённяшпія маладыя,— хіба маем мы права не імкнуцца дазнацца пра ўсё, што вынеслі, перажылі, выцерпелі, зрабілі і дзеля нас яны, лепінградцы?!
I вось сёння мы прыйшлі да гэтага чалавека, каб «усё запісаць», таму што час усё хутчэй забірае сведкаў, удзельнікаў, тых, хто быў, хто ведаў, хто бачыў...
Шчыра кажучы, мы шмат чаго нс ведалі, не ведалі, якія жорсткія рэчы стаяць за прывычнымі словамі «ленінград-
ская блакада». Нават мы, што прайшлі ваііну — адзін у беларускіх партызанах, другі на Ленінградскім фронце,— здавалася б, прывычныя да ўсяго, былі не гатовыя да гэтых апавяданняў. Яны ж, гэтыя людзі, ашчаджалі нас усе гады, але сябе, расказваючы, ужо не ашчаджаюць...
Зразумець і панесці з сабою бязлітасную быль «леніпградскай памяці» лягчэй, калі бачыш гэтых людзей — саміх расказчыкаў, а не толькі чуеш іхнія галасы (з магнітафона) альбо чытаеш іх успаміны.
Шмат чаго ў гэтых людзях дзіўнага і печаканага. Але пасля ўсё аказваецца такім простым, зразумелым, такім чалавечым... I яшчэ больш надзвычайньш.
Папрыклад, уражвае і бясконца кранае — колькі іх, былых блакаднікаў, пісалі і нішуць... вершы. He проста і не толькі дзённікі, успаміны, але ж таксама і вершы. Ледзь пе кожны дзесяты. (Нават тады пісалі. Напрыклад, у 1943-м жапчына дасылае лісты-вершы на Вялікую зямлю, а ёй адказвае, таксама вершамі, эвакуіраваная лепінградка-пляменніца...) Што гэта — уплыў самога горада з ягонаю пепараўналыіай паэтычнай культураю? Ці занадта ўрэзалася ў свядомасць ленінградца, як яно было: голад, блакада і вершы (пра гэта ж якраз) — і ўсё побач? Ён іх чуў, слухаў па радыё, прагнаг як ніколі дагэтуль,— вершы Вольгі Бергольц (ды і не толькі яе).
Можна было б і не надаваць асаблівага значэння «непрафесійнаму» захапленню вершамі дарослых людзей, калі б за гэтым не бачылася большае, галоўнае: скрозь гады шмат піто ў блакадзе свеціцца паэтычна, выступае рамантыка агульнага подзвігу. ІІе, не ў тым сэнсе, што лепінградзец абмінае ў сваіх успамінах холад, голад, смяртэльны жах тых дзён і начэй. Усё гэта жыве ў ім як крык болю і дагэтуль. Але ва ўсім і перад усім — разуменне ледзь не кожным (надзвычайна!), што гэта былі гістарычп ы я дпі і ночы, свядомасць, што Ленінград — адзіны горад, які выстаяў перад самай доўгай блакадаю, што вобраз горада гэтага памог свету, чалавецтву спыніцца па краю прорвы. Адрэзаны, блакіраваны горад быў, і гэта трэба зразумець, моцны сваім неадзіноцтвам, да яго былі скіравапы ўвага, любоў, вера ўсяе краіпы. Нечувапыя ахвяры, неймаверныя выпрабавашіі, пра якія расказвае блакаднік, прасветлепы пачуццём гордасці, паэтычным пачуццём: затое Леніпград выстаяў! Мы выстаялі! Ж ы ц ц ё п р а ц я г в а е ц ц а!
...Вот так настал,
одетый в кровь п лед, сорок второй необорпмый год. 0, год ожесточенья н упорства! Лшль насмерть, насмерть всюду всталп мы.
Год Леплпграда,
год его злмы, год Сталпнградского едппоборства.
В те дпп отхлынул быт.
II смело
в права своп вступпло бытле.
Вольга Бергольц
Колькі трэба было перацярпець, прапусціць праз сябе блакадпага гора, жаночае тугі, ленінградскай надзеі, чакання («Калі, калі ж нарэшце?!»), каб п а э т ы ч н а ўбачыць прарыў блакады, трыццаць гадоў захоўваць вобраз і пачуццё і вось так расказаць:
«Дэмабілізавалі, і я працавала ўжо з 9 студзепя 1944 ro­fla на трамваі, ён хадзіў па Неўскім. I вось першы дзень зняцця блакады. Пачалі страляць ваенныя караблі. Гэта такое было відовішча, што я ніколі не забуду. Прыгожае і страшнае. Быццам б ы з Нявы ўся вада, а г п іста-чырвоная, падымаецца і ляціць цераз нашы галовы, а пасля моцны грукат...» (Пятрова Ганпа Аляксееўна, вул. Басейная, 74, корп. 1).
Пра блакаду Ленінграда, пра гераічных абаронцаў неўскай цвярдыні, пра «наёмнага забойцу» фашыстаў — блакадны голад існуе шырокая дакументальпая літаратура.
Нямала душ, сэрцаў ва ўсім свеце ўскалыхпуў зімовы дзённічак маленькай Тані Савічавай: «Бабуля памерла 25 студз...», «Дзядзька Алёша 10 мая...», «Мама 13 мая ў 7.30 раніцы...», «Памерлі ўсе. Засталася адна Таня».
У каштоўна-падрабязных дзённіках пісьменніка Паўла Лукніцкага «Ленінград дзейнічае» і ў запісках, дзённіках (апублікаваных) іншых сведкаў і ўдзелыіікаў гераічнай ленінградскай эпапеі ёсць шмат пестарзючай праўды, патрэбнай людзям.
За пасляваенныя гады выдадзепы, асабліва ў Леніпградзе, зборнікі ўспамінаў удзельнікаў гераічнай абароны Ленінграда і прарыву блакады — генералаў, палкаводцаў, радавых салдатаў Ленінградскага фропту. Выдадзены ўспаміны партыйпых і савецкіх работпікаў, якія змаглі ва ўмовах блакады паладзіць жыццё асаджанага горада, падтрымліваць стойкасць у людзях, ажыццявіць «Дарогу
жыцця». Ёсць успаміпы юных абаропцаў горада — школьнікаў, юпгаў, успаміны тых, хто ствараў у блакіравапым горадзе гароднінную базу, нарыхтоўваў лес, торф... Кпіга пра вучоных лепінградскай блакады, артыстаў, мастакоў, урачоў, настаўнікаў.
Створаны нарысы, аповесці, раманы, пачынаючы ад «Балтыйскага неба» М. Чукоўскага, «У асадзе» В. Кетлінскай, кніг В. Бергольц, М. Ціхапава, В. Інбер, Ус. Вішнеўскага, А. Фадзеева... Усе яны сумленпа, талепавіта, шчыра адлюстроўвалі ўбачанае, перажытае, вопыт саміх аўтараў і іх герояў. Шматтомная «Блакада» А. Чакоўскага ўвабрала ў сябе і дакументы і факты, што перадаюць мужнасць вялікага горада. I тое, як звязана была гісторыя ленінградскае блакады з гісторыяй усёй Вялікай Айчыпнай вайны.
Што яшчэ можна расказаць людзям, свету пра ўсё гэта? I ці трэба гэта яму, сёпняшняму свету?
Мы хацелі дапоўніць карціну сведчапнямі людзей аб тым, як яны жылі ў час блакады. Зашсаць жывыя галасы ўдзелыіікаў блакады, іх расказы пра сябе, пра сваіх блізкіх, пра сяброў. Звычайныя лепінградцы, якія працавалі і не працавалі, халастыя і сямейпыя, майстры, рабочыя, дзеці, інжынеры, медсёстры,— зрэшты, справа не ў спецыяльпасцях і пасадах. Мы абмяжоўвалі сябе, сваю цікаўнасць да прафесій, да службаў, таму што не ў стане ахапіць розныя бакі жыцця агромністага горада, паказаць усе раздзелы. Нас цікавіла перш за ўсё п е р а ж ы т а е. Мы хацелі запісаць, зразумець, захаваць усё тое, што было перажыта, адчута сэрцамі, спазпана душамі людзей, не ўвогуле людзей, а канкрэтных людзей з імёнамі і адрасамі, старых і маладых, моцных і слабых, каго ратавалі і тых, хто ратаваў... Высветлілася, што быт і быццё сышліся ў тых умовах, калі вядро вады, газоўка, чарга па хлеб — усё патрабавала неймаверных намаганняў, усё стала праблемаю змучанаму, аслабленаму чалавеку...