Блакадная кніга
Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
Блакадную кватэру нельга паказаць ні ў адным музеі, ні ў якім макеце ці панараме, таксама як і нельга паказаць мароз, жуду, голад...
Самі блакаднікі, успамінаючы, адзначаюць разбітыя вокны, распілаваную на дровы мэблю — найбольш рэзкае, незвычайнае. Але тады па-сапраўднаму выгляд кватэры ўражваў толькі дзяцей і прыезджых, тых, хто прыйшоў з фронту. Як гэта было, напрыклад, з Уладзімірам Якаўлевічам Аляксандравым:
«Вы стукаеце доўга-доўга — нічога пе чуваць. I ў вас ужо поўнае ўяўленне, што там усе памерлі. Пасля пачынаецца пейкае шорганне, адчыняюцца дзверы. У кватэры, дзе тэмпература роўная тэмпературы акаляючага асяроддзя, з’яўляецца ўкручаная бог ведае ўва што істота. Вы ўручаеце ёй пакецік з якімі-небудзь сухарамі, галетамі ці яшчэ з чым-небудзь. I што ўражвала? Адсутнасць эмацыянальнага ўсплёску.
— I нават калі прадукты?
— Нават прадукты. Шмат жа ў якіх галадаючых была ўжо атрафія апетыту».
...Там, на фронце, думалі, што гэтыя лыжкі прасяных
круп, сухары, якія зберагалі, адкладвалі ад свайго мізэрнага пайка, будуць сустрэты з захапленнем, а іх прымалі часам вось так, ужо абыякава...
У канцы вайны Аляксея Дзмітрыевіча Б я ззубава адкамандзіравалі ў Германію. Была арганізавапа Савецкая ваеішая адміністрацыя ў Германіі (СВАГ), і Бяззубава як шырокаадукаванага харчавіка, з вялікім вопытам работы, прызначылі начальнікам навукова-тэхнічнага аддзела харчовай прамысловасці. Яму давялося займацца ў Германіі лабараторыямі універсітэтаў, навукова-даследчымі іпстытутамі. праектнымі арганізацыямі, Talty і no дзіўна, што лёс звёў яго з такім выдатным пямецкім спецыялістам, як прафесап Цыгельмаер. Рапа ці позпа гэта павінна было адбыцца. Цыгельмаер лічыўся адным з вядучых вучоных у галіне харчавання. Раней ён кіраваў Мюнхенскім харчовым інстытутам. Значыць, яны сустрэліся, разгаварыліся, знаўцы. здавалася б, адной з самых мірных навук. Што можа быць болып добрым, высакародным, клапатлівым, чым навука пра харчаванне?
I тут у ходзе размовы высвятляецца, што прафесар Цыгельмаер у час вайны займаў высокую пасаду — намеснік інтэнданта гітлераўскай арміі. Паколькі спецыяліст ёп быў славуты, яго прыцягнулі курыравапь важнейшую праблему камандавання — праблему блакіраванага Ленінграда. Прамое наступленне на горад сарвалася. Нашы войскі шчыльна трымалі з сярэдзіны блакаднае кальцо, пе давалі нідзе яго пераступіпь немцам. Вось тады гітлепаўскаму генеральнаму штабу і спатрэбіліся кансультацыі Цыгельмаера. Ён абдумваў і раіў, што трэба рабіць, каб хутчэй замарыць голадам Ленінград. Менавіта гэта меў на ўвазе Гебельс, калі, крыху крывадушнічаючы, запісваў у сваім дзённіку 10 верасня 1941 года: «Мы і надалей не будзем абпяжарваць сябе патрабаваннямі капітуляцыі Ленінграда. Ёп павінеп быць знішчаны амаль навукова абгрунтавапым метадам».
Цыгельмаер вылічваў. як доўга можа працягнуцца блакада пры іспуючым рацыёне, калі людзі пачнуць паміраць, як будзе адбывацца гэтае паміранпе, у якія тэрміны ўсе яны паўміраюць.
«Цыгельмаер расказваў мне, што яны дакладна ведалі, колькі ў нас засталося прадуктаў харчавання, ведалі, колькі людзей у Леніпградзе. Праўда, ён зрабіў памылку,
я пасля яму сказаў, што стаповішча ў нас было яшчэ горшае: «Вы пе ўлічылі, з арміяй прыйшло насельпіцтва з Леніпградскай, Наўгародскай і іпшых абласцей». Цыгельмаер здзіўляўся і ўсё пытаў мяне: «Як жа вы вытрымалі?! Як вы вытрымалі?! Як вы маглі? Гэта ж зусім пемагчыма. Я пісаў даведку, што людзі па такім пайку фізічпа не могуць жыць. I таму не трэба рызыкаваць нямецкімі салдатамі. Ленінградцы самі памруць, толькі не трэба выпускаць піводпага чалавека праз фропт. Няхай іх застапецца там больш, тады яны хутчэй памруць, і мы ўвойдзем у горад зусім свабодыа, пе страцім піводнага пямецкага салдата». Пасля ён казаў: «Я ўсё-такі стары харчавік. Я не разумею, што за цуд у вас там адбыўся».
Аляксей Дзмітрыевіч мог бы яму шмат чаго расказаць пра сваю працу. Вітамінпаму іпстытуту, дзе ён загадваў хіміка-тэхналагічным аддзяленнем, гарвыканком даручыў кіраваць прыгатаваннем хвойнай настойкі, каб неяк прадухіліць авітаміпоз сярод насельніцтва. Рашэнне было нрынята 18 лістапада 1941 года. Паднятыя былі нават архіўныя матэрыялы двухвекавой даўнасці, калі Расія экспарціравала хвою як лякарства ад цынгі. Знайшлі дакументы пра тое, як хвояй лячылі цыпгу падчас вайны са шведамі. Разам са сваімі супрацоўнікамі А. Дз. Бяззубаў склаў іпструкцыю, як рабіць антыцыпготпую хвоевую настойку ў прамысловых умовах, як рабіць яе дома, як вітамінізаваць гэтай настойкаю прадукты. Якраз калі Цыгельмаер прыступіў да вывучэнпя дадзепых яму генштабам звестак, Бяззубаў вучыў, як здрабняць хваёвыя іголкі, як праводзіць іх экстракцыю, як фільтраваць, расфасоўваць пастой. Адначасова ён вывучаў, як выкарыстоўваць у шпіталях і бальніцах прарослы гарох.
Праз месяц, у другой палове снежня, Бяззубаў і тыя супрацоўнікі інстытута, хто застаўся жывы, адправіліся правяраць, як працуюць устаноўкі, на якіх гатуюцца хвойныя настоі. Яны хадзілі па воінскіх часцях, шпіталях, дзіцячых установах, стацыянарах. На сарака шасці фабрыках працавалі гэтыя ўстаноўкі, у шасці навуковых устаповах таксама.
Для барацьбы з абмарожваннем япы піукалі спосабы атрымаппя караціну.
У пачатку студзеня 1942 года ў горадзе пачаліся захворванпі пелаграю. Трэба было здабыць нікацінавую
кіслату — вітамін РР. На гарышчах і ў вентыляцыйных трубах тытупёвых фабрык збіралі тытупёвы пыл. 3 яго і здабывалі пікацінавую кіслату.
Ёп мог бы расказаць Цыгельмаеру, як вучыліся лячыць аліментарпуіо дыстрафію. Найбольш эфектыўнымі аказаліся прэпараты бялковыя і вітаміпныя. Паўнацэпным бялком былі казеін *, дрожджы, альбумін. Бяззубаў памагаў аргапізаваць дастаўку казеіну ў Лснінград. А яшчэ раней ёп здолеў выкарыстаць астаткі гарэлага цукру па Бадаеўскіх складах. Гэта славуты цукар, растоплоны агнём, заліты вадою пажарпых брандспойтаў, змяшапы з зямлёіо, пяском,— пра яго столькі нам расказвалі! — вось якраз яго здабылі дзесяткі тон. Гэта былі глыбы чорпай салодкай зямлі; іх Бяззубаў прыдумаў прамываць зверху вадок» і ііераапрацоўваць па капдытарскай фабрыцы. Да вайпы ёп працаваў галоўным інжынерам гэтай фабрыкі. 3 гэтага чорпага тварагу, які доўга яшчэ працягвалі капаць леніпградцы на пажарышчы, пачалі вырабляць ледзянцовую карамель. Па смаку карамель нагадвала вядомыя дарэвалюцыйпыя ледзянцы — л а н д р ы п. Была такая папулярпая ў Расіі карамель з гарчынкаю.
Ягопы аддзел вывучаў, колькі караціпу і вітамінаў у дзьмухаўцах, у крапіве, лебядзе, што з іх можпа гатаваць...
Нічога пра гэта Цыгельмаер не ведаў. Ды, уласна кажучы, наўрад ці падобпыя драбніцы ён прыпяў бы пад увагу. Будучы спецыялістам прыкладпа такога самага профілю, што і Бяззубаў, ёп падлічваў, колькі сутак можа праіспаваць сярэдні ленінградзец без бялкоў і тлушчу. Ён вёў глабалыіыя падлікі. Перад ім была задача, эксперымент, вялізпы эксперымспт, настаўлены па мільёпах, адзіпы ў сваім родзе. Чым больш населыііцтва ахоплена гэтымі дослсдамі, тым менш сказваюцца ўсякія анамаліі, тым дакладнейшы будзе выііік.
Энергія не можа ўзнікаць з нічога. Сто гадоў таму назад вялікі зямляк гэтага Цыгельмаера ўрач Роберт Маер вывеў закоп захавапня энергіі. I Аляксей Бяззубаў і Цыгельмаер вывучалі, як чалавечы аргапізм падпарадкоўвасцца гэтаму закону, вывучалі дзсля зусім супрацьлеглых мэт.
Каб забяспечыць працу сэрца, лёгкіх, усіх оргапаў, трэба забяспечваць аргапізм палівам. Цыгельмаер дакладпа
* Асноўны бялковы кампанент малака і малочпых прадуктаў.
ведаў: цяпло не можа ўзнікаць з духу, з волі, з перакананняў; як бы чалавек ні хацеў сагрэцца, арганізму патрэбны для гэтага не думкі, а калорыі, патрэбна ежа, мінімальная колькасць якой злічваецца дзвюма тысячамі калорый у суткі.
Гэтых калорый у ленінградцаў не было.
He бачачы жаданага выніку, Цыгельмаер на ўсякі выпадак уводзіў яшчэ ўсякія каэфіцыенты. Аднак Ленінград па-ранейшаму трымаўся. Цыгельмаер зрабіў яшчэ некаторыя апошнія дапушчэшіі, яму трэба было ратаваць законы энергетыкі.
Жыхары гэтага горада павінны, абавязаны былі памерці, а яны працягвалі жыць, яны рухаліся, яны нават працавалі, парушаючы непахісныя законы навукі.
Рацыён ленінградцаў быў вядомы, тэмпература паветра, якасць хлеба,— усё было падлічана, улічана: 125 грамаў, 150 грамаў, нават 250 грамаў пры адсутнасці якіх-небудзь іншых прадуктаў не маглі забяспечыць фізіялагічнага існавання арганізма ва ўмовах такога холаду.
Цыгельмаер не разумеў, у чым ён пралічыўся. Ён не мог вытлумачыць генеральнаму штабу, чаму яго разлікі не апраўдваюцца.
Цяпер ён распытваў пра гэта пана савецкага прафесара. Але і Аляксей Дзмітрыевіч не мог да канца растлумачыць гэтага феномену. Ён размаўляў з Цыгельмаерам, вучоным — спецыялістам па харчаванню, які «кансультаваў» голад,— зусім пачціва, прыдушыўшы свае пачуцці. Ён гаварыў пра не ўлічаную веру ў перамогу, пра духоўныя рэзервы арганізма ленінградцаў.
Але, шчыра кажучы, яму і самому было не ўсё зразумелым. Ён усё перажыў, усё бачыў сам, і тым не менш пры ягоным вялізным вопыце не да канца разумеў, адкуль браліся сілы ў людзей...
...Гэтага забойцу-«невідзімку» спачатку не лічылі самым небяспечным. Забівалі — куды болып прыкметна ўсім — іншыя: бомбы, снарады. Ды і паогул жнівень — верасень — кастрычнік былі і без таго трывожныя да крайнасці: з дня на дзень чакаўся новы штурм. Вораг каля варот! — гэта крычала ў душы лепінградцаў, заглушаючы іншыя трывогі.
У дом да вас прыходзяць маракі, салдаты і, адсунуўшы далей дзіцячую калыску, закладваюць цэглаю акно, робячы з яго амбразуру,— і вы ім дапамагаеце! Танкі ворага ў чатырох кіламетрах ад Кіраўскага завода...
Пра саюзніка ворага *, які праз месяц-паўтара стане самым галоўным і страшным забойцам ленінградцаў,— пра голад хоць і непакоілі думкі, журботна смакталі, але ён усё яшчэ не здаваўся такім небяспечным.
Вось расказ Галіны Іосіфаўны Пятровай (набярэжная Фантанкі, 39):
«— Даволі хутка ўвялі картачную сістэму. Я памятаю, што мы нават не выбіралі тую норму прадуктаў, якую нам давалі.
— Спачатку?
— Так. Спачатку выбіралі ўвесь хлеб, глядзім — пачаў хлеб дома заставацца; булкі былі, батоны. Пасля ўжо ўспаміналі, што вось тады давалі хлеб, а мы не бралі, а можна было браць і супіыць сухары. А спачатку не надавалі ніякага значэння. У мяне тут былі тата, мама, сястра і я. Сястра выйшла замуж, і ў жніўні яны ад’ехалі ў Сочы, мы з татам і мамаю тут заставаліся.