Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
«— Вы кажаце, Вераніка Аляксандраўна, Лора захварэла ў снежні?
— Але. У снежні. Яна пайшла першы раз у булачную адна. Стаяла ў чарзе. Прыйшла і сказала, што ў яе ножка слабая, ватная нейкая. Ну, паляжала. Нічога. Пасля пайшла са мною дровы пілаваць, таму што ўрач казала, што цяпло — гэта першая справа пасля яды, патрэбна яшчэ і цяпло. I вось, калі мы пайшлі з ёю пілаваць дровы, яна звалілася канчаткова. Наверх яе давялося ўжо несці. Япа ляжала са снежня да мая. Я не магу, канечне, сказаць дакладна час, але ў пачатку мая яна пачала ўставаць.’ I ўрач, якая хадзіла да нас, казала, што абавязкова рабіце прагулкі, і як найболып, каб умацавацца, таму што быў перыяд такі ў снежні — студзені, калі мы ўсе злеглі, не было ўжо моцы ні змагацца, ні жадання ўстаць, ні жадання што-небудзь рабіць. Дзверы ў кватэры былі расчынены насцеж, заходзіў хто хацеў. I вось неяк аднаго разу
прыйшла ўрач, я ляжала, і ўсе ляжалі, таму што мы ўжо страцілі ўсякія адчуванні ад такога жыцця. Урач на мяне так накрычала, сказала, што па кватэры мы павінпы хадзіць. Ух як яна мяне лаяла! Гэта ўсё-такі быў вельмі добры доктар. Яна хадзіла да нас штодня, хоць і не спадзявалася, што мы выжывем. У апошні час яна мне казала: «Што я магу? Хіба што падпісаць акт аб смерці». Да мяне прыходзілі з ЖАКТа *, правяралі, ці жывая Лора. Гэта таму, што ў той час бывала, калі людзі паміралі, дык тыя, хто застаўся, карысталіся іхнімі карткамі. Ну, і заўсёды здзіўляліся, што яна вось ляжыць, але жыве. У яе было жаданне што-ыебудзь часам рабіць, што-небудзь пачытаць, штосьці пашыць адпою рукой, нейкім чынам прыстасавацца. I вось потым (я пра гэта расказвала), калі наступіла вясна, прыгрэла сонейка, мы пайшлі гуляць. Мне ўрач сказала: хадзіце, хадзіце, хадзіце, умацоўвайце ногі. Ногі вельмі балелі — пасля доўгага ляжання і пасля цынгі.
— Вы казалі, што Лору суседкі не пазналі?
— Так яяо і было. Мы выйшлі, і я думала недалёка з ёю ісці. Я вырашыла, што мы пасядзім на сонейку, пагрэемся і пойдзем лазад, усё-такі яе трэба яшчэ падяяць на чацвёрты паверх. Няхай яна і важыла ўсяго нічога, але і я важыла тады ўсяго толькі сорак два кілаграмы. Вы самі разумееце, што гэта таксама ўжо вага адных касцей. Мне было цяжка падымаць яе. I суседкі сказалі, дзякаваць богу, маўляў, зіму вы перажылі дзякуючы таму, што старэйшая дзяўчынка памерла, а вы карысталіся яе карткаю. Тут Лора заплакала і сказала: «Мамачка! Пойдзем адсюль. He будзем слухаць гэтых бабак!» Яны не паверылі, што яна жывая. He пазналі... Мы пачалі рабіць прагулкі. Спачатку прагулкі былі пе вельмі вялікія, а пасля ўсё болыпыя і болыпыя. Якраз падчас прагулкі, верагодна, я і наткнулася на гэтага таварыша, на фатографа.
— Калі вы ўпершыню ўбачылі гэту фатаграфію?
— Упершыню ў Музеі абароны. Нават не я ўбачыла. Я была ў сваёй прыяцелькі, мы з ёю вельмі даўпо сябруем. I яна таксама пражыла з дзецьмі доўга тут, у Ленінградзе, і таксама эвакуіравалася толькі летам. Яе сын быў у Музеі абароны. А хлапчукі, ведаеце, бегалі туды, там былі збітыя самалёты, нямецкія каскі, зброя і гэтак далей. Ён прыбег і кажа: «Цётка Роня! А я вас бачыў!» А я ка-
* ЖАКТ — жыллёва-арэнднае кааператыўяае таварыства.
жу: «Дзе ж гэта ты мяпе бачыў?» — «А я, кажа, быў у музеі, і там вы, Лора і Доля, усе троо. I папісапа: «Лепіпградцы па прагулцы»... Калі ў мяне гасцявала з Поўпачы сярэдняя дачка, яна была ў музеі і папрасіла, каб пам аддрукавалі гэту фатаграфію. Але паколькі яна сама хутка паехала па сваю Поўпач, давялося ісці туды Лоры. Вось калі Лора прыйшла і папрасіла, каб ёй выдалі гэту фатаграфію, і калі яна яе ўбачыла, яна самлела. Вы самі разумееце — убачыць сябе ў такім стапе! I прыгадаць усё гэта! Зноў за пейкі кароткі момант перажыць увесь гэты страх і жудасць! Мужчыпа да яе падышоў, нейкі тамтэйшы супрацоўнік, і кажа: «Чаго вы плачаце? У гэты год — сорак першы і сорак другі — загінула такая безліч пароду. He плачце! Іх ужо пяма. А вам жыць трэба». А жанчыпа, што выдавала фатаграфіі, кажа яму: «Вы бачыце, гэта япа сама!» Еп страшэппа збянтэжыўся, адышоў ад яе з прабачэннямі. Вось так мы атрымалі гэту фатаграфію. I я захоўваю яе ў сябе. Усё-такі пяхай япа будзе, хоць гэта і жахліва, канечне, і страшпа, і заўсёды выклікае хваляваппе і слёзы».
ГАЛАСЫ,
ЯКІЯ СПРАЧАЮЦЦА
Вось што стаіць за адным здымкам. Для невядомага ваепнага фатографа-карэспандэпта ёп азпачаў падзею, абуджэнне да жыцця. Для пас, сённяшпіх, ён — позірк здалёк у тую страшэііпую і легепдарную блакадную рэальпасць. Для сям’і Апахавых, мацеры і дачок, гэта жывы боль памяці *.
II ты, мой друг, ты даже в годы мпра, Как полдень жнзпп, будошь вспомнпать Дом па проспекте Краспых Комапднров, Где тлел огопь н дуло от окна.
Ты выпрямншься, вповь, как пыпче, молод, Лпкуя, плача, сердце позовет II эту тьму, II голос мой, п холод, II баррпкаду около ворот.
Вольга Бергольц
* Праз тры месяцы пасля таго, як быў зроблепы гэты запіс, Лора Міхайлаўна Лпахава памерла. Блакада, пават адпусціўшы, «сваіх» зпаходзіць.
Надзеі гэтыя здаваліся паэтычным вобразам, мараю, a не прадбачаннем. Мінула трыццаць пяць гадоў, і аказалася, што Вольга Бергольц не памылілася. Страшэнныя, галодныя гады прыгадваюцца з жахам, з журбою, са слязамі, «ліікуя н плача», сэрца кліча і здзіўляецца стойкасці ўласнае душы, яе магчымасцям, сіле подзвігу ленінградцаў.
Толькі паэзія валодае такім дарам прароцтва. У пустых, вымаражаных, цёмных кватэрах пасля мёртвага стуку метранома гучаў нягучны, з лёгкімі запінкамі жаночы голас, якога чакалі ўсе ленінградцы. Скрозь галодныя прывіды да людзей прарываліся спагада і любоў. Яны зыходзілі ад жанчыны, што таксама пакутавала, галадала, усё разумеючы, усё адчуваючы.
I вось праз цэлае жыццё мы прыходзім да гэтых людзей і просім расказаць нам пра блакаду. Першае, што яны адказалі:
«Гэта надта цяжка, гэта немагчыма, я не хачу ўспамінаць, не, не, у мяне было надзвычайна страшнае...»
Пра другіх, пра асобныя эпізоды — як працавала фабрыка альбо як капалі акопы і ставілі процітанкавыя надаўбні — калі ласка. Але толькі не пра сваё жыццё. А мы прасілі менавіта пра гэта, пра сябе, пра свае перажыванні. У рэшце рэшт яны пагаджаліся. За выключэннем, можа, двух ці трох чалавек. Магчыма, некаторыя расказвалі не ўсё. Часам яны ашчаджалі нас. Часам япы баяліся за сябе. Вяртацца ў мінулае было пакутліва. Расказваючы, плакалі, сціхалі, будучы не ў стане справіцца з сабою. Пасля гэтых расказаў некаторыя доўга не маглі супакоіцца... У наступныя дні многія званілі нам, прыходзілі, пісалі, a ўспомніўшы штосьці яшчэ ці, наадварот, жахаючыся ад таго, што прагаварыліся, прасілі сцерці запіс.
Яны баяліся вярнуцца ў блакадны горад, у сваю заінелую кватэру, у якой чалавек «на сваім ложку замярзаў, нібы ў стэпе» (В. Бергольц). Мы настойвалі з жорсткасцю, якая нам самім была цяжкаю і нават сорамнаю. Мы прасілі, спасылаючыся на гісторыю, на новыя пакаленні, якім трэба ведаць усё, як было. У глыбіні душы нас мучылі сумненні — ці варта? Навошта зноў, праз дзесяцігоддзі, выцягваць з забыцця неверагодныя мучэнні і зняважлівыя цярпенні чалавечыя? Хіба гэта каму-небудзь паможа?
Расказаўшы нам і пра горад, пра шпіталь, дзе яна працавала, і пра эвакуацыю, Галіна Яўгенаўна Э км а н К р ы м а н закопчыла так: «Не хочацца да гэтага
вяртацца. Забываць пе трэба, ды і не забудзецца ніколі, але ўсё-такі я пе хачу ўспаміпаць».
Азіраючыся цяпер назад, людзі не вераць сабе, таму, піто яны маглі. Гэта быў асаблівы ўзлёт чалавечых здольнасцей: так, у найцяжэйшы перыяд жыцця быў таксама і ўзлёт. Пра гэтую парў не хочацца ўспаміпаць, але калі ўспамінаеш, пачынаеш думаць, што ўсё-такі гэта была пара, калі кожпы мог здзейсніць, праявіць высакародства, раскрыць шчодрасць свае душы, яе смеласць, любоў і веру.
У кожнага аказваўся свой расказ. У кожнага было сваё. Паўторы былі непазбежныя, але ўсё роўпа ў кожпым расказе была свая, ні на што непадобная гісторыя.
Мы слухалі, запісвалі, і не раз нам здавалася: вось яна — мяжа пакут, гора, але наступная гісторыя адкрывала нам повыя межы гора, новую вяршышо стойкасці, яовыя сілы чалавечага духу.
Насычэпне матэрыяламі не прыходзіла. Мы так і пе дайшлі да таго загадзя чаканага, калі далейшыя расказы ўжо нічога істотнага не могуць дадаць да таго, што мы ведаем. Можа, гэты край дзесьці наперадзе, яшчэ праз трыццаць, пяцьдзесят расказаў, а можа, яго наогул няма і такога пасычэння не існуе.
Калі мы 5 красавіка 1975 года рабілі свой першы запіс, прыехаўшы да Марыі Гур’япаўны Сцепанчук (вул. Шалгунова, 8), мы ведалі пра галоўны боль яе памяці — пра загінуўшую дзяўчыпку. Але жанчына настойліва і пеяк спалохана абмінала гэта... I мы не пасмелі настойваць. Пасля аказалася, што менавіта гэтым прычынілі чалавеку яшчэ большыя пакуты. Складанае гэта пачуццё — блакадная памяць!
— А ведаеце, што было пасля таго, як вы пайшлі? — пазвапіла жапчына, ад якое мы атрымалі адрас Марыі Гур’япаўны.— Прыбегла да мяне расхваляваная, што не расказала галоўпага: «Я баялася, што расплачуся, калі загавару пра дзяўчынку, і не змагу далей расказваць, і людзі дарэмна прыязджалі, стараліся».
Пасля, растрывожаная, аб’ехала ўсіх сябровак і знаёмых блакадных (з дваццаці сямі, як сказала нам жанчына, засталося іх у яе толькі чацвёра). Схадзіла на даччыну магілку, схадзіла ў царкву. I захварэла, злегла.
I, здаецца, не толькі таму, што ўспаміны расхвалявалі. Але і ад нейкага адчування віны перад сваёй загінуўшай дачкою, пра якую нічога не расказала: быццам бы
яна ахвяравала яе памяццю, каб толькі «гіе перашкодзіць» пам працаваць — збіраць блакадпую быль.
А пасля Галіпа Максімаўна Гарэцкая (напіа зпаёмая) паказала ёй вынушчапую ў Ленінградзе кыігу «Па сігналу паветранае трывогі», дзе апісана трагедыя таксама і таго фатальпага для яе дачкі абстрэлу, і выбуху на заводзе (дзяўчынка зпаходзілася ў яслях паблізу завода). Нейкім дзіўпым чынам гэта падзейпічала на жанчыну не тое каб супакойліва, але ўсё-такі звяло напружанасць апошніх дзён. Убачыла, перакапалася: значыць, і без яе апавядання людзі будуць ведаць, будуць памятаць!..
Ёсць ва ўспамінах блакадпікаў і спрэчка, а дакладней, працяг спрэчкі (ці не штодзёпнай?) з тымі, хто пе толькі «не памятае», але і злуе, калі пагадваюць. Гэта як з дзіцем у сям’і: вы яго засцерагалі-засцерагалі ад жыццёвых драм (чужых) і гора (чужога) — «пяхай узмацпее душа»,— a пасля праявіцца ў яго чэрствасць, глухата...