• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

    Блакадная кніга

    Алесь Адамовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 524с.
    Мінск 1985
    189.56 МБ
    Калі мы вырашылі ўключыць Юраў дзённік у другую частку «Блакаднай кнігі», у нас была надзея як бы паставіць помнік ленінградскаму хлопчыку, аднаму з дзесяткаў тысяч. Імкненне гэтае здавалася пам высакародным і справядлівым. Раптам паўстала пытанне: паставіць помнік — і што далей? Паставіць і вызваліцца? Паставіць, каб вызваліцца? Але ў тым вось і справа, што вызваліцца не ўдалося. Юра ўвайшоў у наша жыццё і застаўся Ў ім.
    Колькі іх сярод нас! Тых, чыю прысутпасць мы адчуваем. Альбо чыю адсутнасць. Помнікі, і літаратурныя ў тым ліку, патрэбны не дзеля таго, каб вызваліць. А каб прывязваць назаўсёды.
    9 мая, у Дзень Перамогі, ленінградцы, тысячы іх, ідуць на Піскароўскія могілкі. Ідуць сем’ямі і па адным, старыя і маладыя. Земляныя пагоркі брацкіх магіл ужо вызваліліся ад снегу, леташняя трава выпрасталася. На цёмную яе жухлую зеляніну людзі кладуць кветкі, а некаторыя кладуць цукеркі, папяросы, хлеб, маленькі кавалачак хлеба. Недзе тут, магчыма, ляжыць Юра Рабінкін, А калі ён не тут, то ўсё роўна кожны з пахаваных тут ой як прагнуў гэтага кавалачка хлеба.
    Юра Рабінкін прагна хацеў жыць. Часам здаецца, што кароткае, незавершанае ягонае жыццё шукае хоць у нечым свайго працягу. I пасля ягонай гібелі гэтая жыццёвая
    сіла пібы лунае нерастрачанаю. Ён пе змог зразумець да канца, за што і чаму давялося яму загіпуць, не паспеў выказаць сябе, як яму здавалася, ні ў чым.
    Але застаўся яго дзённік і праз дзёпяік — яго пеадольная прага жыцця.
    Блакадны горад, дзе ён — горад страт, горад нашых пакут, з пусткамі разабраных, згарэлых дамоў, руіпаў, затоены горад пекампенсавапых страт, няздзейспелых жыццяў, непрарослага насення? Гэты горад не разгледзець. Раны залечваліся хутка, шрамаў не заставалася. Горад вяртаўся да пармальпага жыцця з энергіяю лютай, быццам бы пазапашанай за дзевяцьсот блакадных дзёя. He засталося нічога, не пакідалі нічога, пібыта вада самкнулася. Значна пазней спахапіліся — што ж паказаць дзецям, што ўбачаць унукі? Аднавілі сіпі падпіс пад Неўскім: «Гэты бок вуліцы пры артабстрэле найболып небяспечны».
    Пярэдпі край абаропы пазначылі помнікамі, збудавалі зялёны пояс Славы, а новыя кварталы паглыбляюцца ўсё далей і далей за былую лінію фронту. Прыкладна тое самае адбылося з памяццю пра блакаду — яна заглыбляецца ўсярэдзіну, як драўняныя колцы ў ствол дрэва.
    Стары асабпяк на Васільеўскім востраве, «Аўрора» па вечнай стаяпцы, белыя ночы — з чаго складаецца прыгажосць гэтага горада? Для повых пакаленпяў блакада ўвайшла ў вобраз горада, прыдала прыгажосці яго трагічпую сілу.
    Час збіраць камяпі, час раскідваць... Калі пастае час раскідваць каменне? Наш час — калі гаварыць таксама і пра блакадную памяць Ленінграда — гэта час (упушчаны дастаткова) збіраць. Збіраць глыбы народнай памяці. Мы таксама гэтым займаліся ўсе апошнія гады, сабранае і адабранае склалі ў тое, што назвалі «Блакаднай кнігаю». I свой раствор паклалі дзеля лепшага счаплеппя, звязкі — той, які, як вядома, заўсёды выветрываецца, рассыпаецца першым: ацэпкі людзей і часу, характарыстыкі.
    Адзіпае, у чым мы былі ўпэўнепы, дык гэта ў самакаштоўнасці «матэрыялу», які вызначыў і сам характар, жанр кпігі. I нават калі пабудова захістаецца, пачне асядаць і разбурацца пад націскам часу — не, пе нам пткадаваць альбо крыўдзіцца. Будучае часам кідае камяні ў мінулае. Да гэтага заўсёды трэба быць гатовымі. Гатовымі да таго, што, збіраючы «камяні» праўды пра сябе і пра свой час, парыхтоўваеш іх і сабе.
    Але так ужо створапы чалавек — боль праўды, усёй праўды яму ў канчатковым выніку важней, даражэй фальшывай «раскошы» няведання ці хлусні.
    ...Мы завяршылі сваю доўгую працу з дзіўным пачуццём, усё з тым самым неадступным пытаннем: навошта, дзеля чаго ажывілі мы гэтых даўно знікшых людзей, іх даўнія пакуты і боль? Мы шмат разоў адказвалі сабе на гэта пытаппе і да капца ўсё-такі не ведалі адказу, але ў адным мы перакапаліся: гэта неабходпа было зрабіць. Усё гэта было, і людзі, што жывуць, павінпы пра гэта ведаць.
    ЗМЕСТ
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    Толькі мы самі ведаем... —		— — — — —	5
    Невядомае пра вядомую фатаграфію	— — 14
    Галасы, якія спрачаюцца —			 — — — 21
    Заслапы ў горад	—	— — — — — — 35
    Наёмны забойца — — — —		— — — — — 45
    Блакадны побыт		 —	— — —	— — — 73
    На працы		— — — — — —	— — 91
    Што можпа было зрабіць	—	— — — — 113
    Дзень пры дні —	—	—		 —	— — —	— —	140
    У кожнага быў свой збавіцель	—  	— — — 155
    Браты меншыя —	— —	— —	— —	—	— — —	— —	174
    Чым людзі жылі?	—	—	— — —	— —	189
    Леніпградскія дзеці — — —	—	— — — 197
    А наперадзе яшчэ два гады...	■	— — 233
    Гэта пеўміручая, гэта вечная Марыя Івапаўна! —	244
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    Трое з трох мільёнаў — — —			— 250
    «Нікуды я з горада не паеду»	—		268
    Першая эвакуацыя дзяцей — —		275
    «Малы радыус» Георгія Аляксеевіча Князева —	— 284
    Пра тых, хто быў побач — — — —	— — — — — 289
    «Мне —16 гадоў»	—	—	294
    Чаму вучылі стоікі	— — — — — — — — 296
    Першая бамбёжка	—		 —	—	300
    Дзёпнікі, дзёппікі...			— — — — 312
    Соты дзеаь вапны — — —	— — — — —	— 326
    Скончылася маленства	— — — — — — — — — 333
    Рыса!	344
    Нехта заўсёды запісвае	351
    Абледзянелыя сфінксы			—	355
    Голад не цётка, сумленне пе сусед		— — 360
    Межы чалавечыя			—		367
    Ірына картка	—	381
    Выратаваць дзяцей	— 390
    На што абапіралася душа		402
    Кола звужаецца	— —	413
    Апошнія старонкі		— — —			428
    Астацца чалавекам	443
    Абавязкі гісторыка	457
    «Ліхаманкава спяшаюся жыць...»	464
    Выязджае 900 тысяч		 —	473
    «...Чамусьці шапку зняў» — —	— —	 479
    Праведныя і няправедныя		 486
    Цяжар кніг	—		— 490
    Маю зямліо ты не пахіспеш —	—	 503
    Жывому — жыць		 —	508
    Адамовіч А., Гранін Д.
    A 28 Блакадпая кніга./Пер. з рус. М. Дубяпецкі,— Мн.: Маст. літ., 1985.— 524 с., 32 л. іл.
    У nep.: 1 р. 60 к.
    «Блакадная кніга» — гэта кніга пра трагічныя дні ленінградскай блакады, бяспрыкладную мужнасць і стойкасць абаронцаў горада на Няве, якія засталіся ў неіімаверна цажкіх умовах сапраўды савецкімі людзьмі, адданымі Радзіме.
    Аўтары, працуючы над кнігай, выкарыстоўвалі дзённікі і расказы ленінградцаў, піто перажылі блакаду.
    А 4702010200—132154_85
    М 302(05)—85
    ББК 84Р7
    Р2
    АЛЕСЬ АДАМОВІЧ (Аляксандр Міхаіілавіч Адамовіч)
    ДАНПЛ АЛЯКСАНДРАВІЧ ГРАНІН
    БЛАКАДНАЯ КНІГА
    Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке
    Рэдактар A. С. Р а з а н а у. Мастак A. I. Ц а р о ў. Мастацкі рэдактар В. П. Ж ы ж э н к а. Тэхнічны рэдактар Л. М. Ш л а п о. Карэктар Я. А. Б е б е л ь.
    ІБ № 1902
    Здадзена ў набор 26.02.85. Падп. да друку 12.07.85. Фармат 84X108'/32. Папера друк. № 1. Гарнітура звычайная новая. Высокі друк. Ум. друк. арк. 27,72+3,36 укл. Ум. фарб.-адб. 42,63. Ул.-выд. арк. 33,61. Тыраж 15 000 экз. Зак. 1205. Цана 1 р. 60 к.
    Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гапдлю. 220600. Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    1 р. 60 к.