Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
выпускалі гэтак званы брудаы вадарод, а гэта ўсё роўна, піто выліваць на зямлю бочку бензіну. Думаю: цяпер, калі ў мяне ёсць пад рукамі брудны вадарод, гэта ж паліва. Тое самае, пра якое пісаў Жуль Верн...
Я дамовіўся з камандзірам. Зрабіў проста: шланг ад аэрастатнай абалонкі ўсунуў ва ўсмактальную трубу рухавіка. Адчуваю, рухавік працуе. Даю абароты, ён абароты прымае. I раптам ЧП, надзвычайнае здарэнне! Выхлап! Адваротная ўспышка, выбух, газгольдэр згарэў. У мяне кантузія. Рукі апусціліся. Але бензіну нямаі I тут я зразумеў, што трэба зрабіць засаўку. Разрываць ланцуг аўтаматычна. Для гэтага нічога лепш за ваду быць не можа. Узяў я вогнетушыцель і зрабіў у ім гідразасаўку. Рухавік смокча вадарод праз ваду. Адваротная ж успышка праз ваду не даходзіць. Далі дазвол выпрабаваць. Прыехалі генералы. Паглядзелі. Усё добра. Загадалі на працягу 10 дзён перавесці ўсе аэрастатныя лябёдкі на новы від паліва. Сабралі па горадзе вогнетушыцелі. Пяцьсот штук спатрэбілася. Дасталі шлангі. Карацей кажучы — усе аэрастаты выбіраць пачалі на новым паліве, на вадародзе. Лепш працавалі, чым на бензіне. Я вам скажу, чаму лепш. Таму што ў холад рухавікі на бензіне дрэнна заводзяцца. Трэба іх праграваць. А на вадародзе і на марозе з паўабарота заводзяцца».
Рухавікі на вадародным паліве дэманстравалі на выстаўцы Ленфронту, пасля Б. Шэлішча адправілі з імі ў Маскву. Ён удасканальваў сваю канструкцыю, адказваў на пытанні спецыялістаў.
«Калі б быў бензін, я не давёў бы сваю ідэю да канца. I наогул, я скажу вам, мне шмат чаго не прыйшло б у галаву, калі б не блакада. А тут прыходзіла. Ведаеце, я тады перачытаў пра эпапею чалюскінцаў. Як яны высадзіліся на лёд, як жылі ў такіх умовах. Можа, спатрэбіцца што з іх вопыту... Мы ж таксама былі на лёдзе. He памятаю, каб у нармальных, мірных умовах я працаваў з такой энергіяй і так кеміў бы. А ўвогуле я думаў, што піколі ўжо не змагу быць сытым».
А па радыё, можа, у гэты самы час гучалі такія дзіўныя і такія зразумелыя блакаднікам словы:
В грязн, во мраке, в голоде, в печалн, Где смерть, как тень, таіцнлась по пятам, Такнмн мы счастлнвымн бывалн, Такой свободой бурною дышалн, Что внукн позавндовалн б нам...
У Князева радыё, мы памятаем, увесь час папсаванае, маўчыць. Як гэтыя словы з «Лютаўскага дзённіка» Вольгі Бергольц успрымаў бы ён? Наколькі яыы выказвалі ўсё тое, што адчуваў і пра што пісаў у дзённіку Князеў,— гэту галодную ўзбуджанасць, якую перажывалі і памятаюць многія (стан, які ў інпіых пасля пераходзіў — a Князеў усё пе паддаваўся! — у апатыю, абыякавасць да ўсяго), гэта захапленпе ўсім, што здольнае яшчэ падараваць жыццё (нават у блакаду) чалавеку, шчыра адданаму культуры, а цяпер пачыпаючаму з поваіі сілай любіць і цаніць Ленінград, паэзію, разумець людзей, якім выпаў найцяжэйшы лёс — адстаяць, выратаваць гуманістычнае мінулае і будучае чалавецтва?..
3 дзённіка Г. А. Князева:
«Разгаварыліся з В. А. Пятровым, супрацоўнікам Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры. Ён казаў мне: «У канцы студзеня, калі я страціў жонку і дачку, калі кватэра была разбурава, кнігі (у мяне спецыяльная бібліятэка да 6000 тамоў) ляжалі, выкінутыя выбуховай хваляю з шафаў на падлогу, мэблю; адзенне, бялізна загінулі, і я стаяў у марозным разбураным пакоі ў здранцвенні, з адчуваннем пачатку запалення лёгкіх,— я сам пе ведаю, адкуль знайшоў сілы і загадаў сабе: жыць і канчаць свае пачатыя працы. На мяжы гібелі, з перакрэсленым ужо жыццём, я раптам пачынаю ажываць. I жыву. Усё пераадолеў, усё перамог. Цяпер я адзінокі, у мяне нікога няма. I ў мяне нічога няма. Толькі тое, у чым застаўся ў студзені,— вось у гэтым паліто, шапцы, пінжаку і бялізне. I нічога больш. Праўда, калі перайшоў жыць у бібліятэку, пакуль яна канчаткова не замерзла, у мяне там знайшоўся запас чыстых каўнерыкаў».
Цяпер ён піша, канчае свае працы.
«Смяяцца,— кажа ён,— я сапраўды развучыўся, але не плакаў і не плачу»...»
МАЮ ЗЯМЛЮ
ТЫ HE ПАХІСНЕШ
Дні вайны, яны для ленінградцаў былі ж яшчэ і днямі блакады, а яшчэ днямі абстрэлу, днямі бамбёжак. Дзвесце дзевяносты, трохсоты, трыста дзесяты, дваццаты, трыццаты... Няўхільна вёў ім лік Г. А. Князеў. I настаўніца К. У. Ползікава-Рубец. I партыйны работнік Грышкевіч. I яшчэ дзесяткі людзей, чые дзённікі дайшлі да нас. Вясна, а пасля лета 1942 года прынеслі прыкметную палёгку гараджанам. З’явілася, перш за ўсё, цяпло — сонца. Знік люты вораг — мароз. Можна было сагрэцца, не думаць пра дровы, можна было крыху памыцца.
Здымалі з акон коўдры, дываны, матрацы — усё, чым затыкалі, завешвалі іх, ратуючыся ад холаду,— адчыыялі забітыя фанераю фортачкі. Сонечпае святло ўрывалася ў страшныя, закураныя блакадныя кватэры. Паркет быў павыварочваны, мэбля пасечана, усё было загаджана, але святло, сонца — яно было як ласка спакутаваным людзям. Доўгая зімовая гнятучая цемра скончылася для тых, хто выжыў. Людзі падыходзілі да люстэрка, углядаліся ў свае непазнапальныя адлюстраванні, жахаліся, і гэты жах, страх, агіда былі таксама жыватворным пачуццём абуджэння. Пра гэта напісана ва ўсіх.
I адразу ж наваліўся настойлівы, патрабавальны клопат на ўсіх гараджан без выключэння, без увагі на слабасць, дыстрафію: трэба было чысціць горад, вынесці трупы з апусцелых кватэр, прыбраць завалы нечыстотаў, вуліцы прыбраць, двары, лесвіцы.
Ужо ў лістападзе 1942 года, прыгадваючы веснавыя работы, К. У. Ползікава-Рубец здзіўлялася: як мы змаглі? як здолелі? Ад здзіўлення яна піша ў трэцяй асобе, быццам бы збоку:
«Неверагодным было тое, што яяы ачысцілі гэтыя кучы нечыстотаў, якімі быў завалены Ленінград (я таксама ўдзельнічала ў гэтым). Пакрылі яго дываном агародаў, працуючы ад узыходу сонца да пачатку працы на заводах і ўстановах, а таксама пасля сканчэння працы там. I гэта без водаправода, без каналізацыі, без пральняў, амаль без лазняў, на паўгалодным пайку і пад свіст варожых снарадаў. Гэтыя лснінградцы ахоўвалі свае агароды, дзяжурылі пачамі. I гэта ў іх кралі з-пад носа альбо проста pa-
бавалі гэтую гародніну, што з такімі мукамі вырошчвалася такімі ж ленінградцамі...»
Анатолій Сяргеевіч Болдыраў прадаўжаў свой расказ аб эвакуацыі з Ленінграда ўжо ў веснавых умовах:
«Падрыхтоўка да навігацыі 1942 года была не менш складаная задача, чым арганізацыя лядовай дарогі. У распараджэнні ленінградцаў былі жалю годныя рэшткі флоту. He было баржаў, прычалаў, буксірных суднаў, усё было разбіта. Трэба было рабіць 600-тонныя металічныя баржы. Усе работнікі гаркома партыі займаліся арганізацыяй гэтай справы. На заводах рыхтавалі секцыі, перавозілі іх па чыгунцы да бухты. За Ладагаю ў запаведным лесе нарыхтоўвалі лес на драўляныя баржы, зусім як у пятроўскія часы. На часова змайстраванай верфі пабудавалі 33 баржы... Рамантавалі ўцалелы флот. Страшэнная праца, таму што пяспынна бамбілі ўсе падыходы да всрфяў, да прычалаў, да пірсаў. Людзі гінулі дзесяткамі. Але дзякуючы ўпартасці ленінградцаў, няспынным падмацаванням праграму ўдалося выканаць... Усяго ў навігацыю сорак другога года (туды і назад) было перавезепа болып за мільён тон розных грузаў».
А на «малым радыусе» Г. А. Князева таксама прыгрэла, зазелянела, расцвітала:
«1942. V. 18. Трыста трыццаць першы дзень вайны. Дзіўны дзень сёння. Уздоўж набярэжнай разрыхляюць градку пад кветкі, тую самую, пра якую я з такім безнадзейным сумам пісаў восенпю. Я не думаў, што дажыву да таго часу, калі на гэтай градзе зноў зацвітуць кветкі. Як расхвалявала мяне доўгая палоса чорнай зямлі, падрыхтаванай пад пасадкі кветак.
У Румянцаўскім скверы васілевостраўцы арганізавалі агарод. Разбілі сад на ўчасткі. На жаль, шмат месца займаюць траншэі.
На сонцы горача. Сядзець бы і грэцца, упівацца жыццём! Мне цяпер вельмі хочацца жыць, думаць, тварыць...
Сёння, пасля 6-месячпага перапынку, зноў працаваў у сваім пакоі, за сваім пісьмовым сталом — і не верылася гэтаму...»
Да ліпеня стала зразумела, што Князевым трэба выязджаць. Але Георгій Аляксеевіч усяляк адсоўваў ад сябе гэту думку:
«1942.V11.6. Трыста васьмідзесяты дзеяь вайны. Горад поўны чутак. Яны ўсіх хвалююць. Усе чакаюць наступлення немцаў на Ленінград, поўнага яго акружэння і ўсіх жахаў новай, што зусім задушыць ленінградцаў, блакады.
Па вуліцах вязуць на дзіцячых калясках паклажу і ідуць жанчыны з дзецьмі. Гэта высяляюцца ў прымусовым парадку. Урач, які жыве на нашым двары, адправіў у Башкірыю сваю жонку з двума дзецьмі. Увесь потны, чырвона-барвовы, каціў на мальпосце цюк з рэчамі, а маці з дзіцем на руках і з другім каля яе падола ішла няроўным стомленым крокам.
Ва ўстановах складаюцца спісы на эвакуацыю. Да нас у Архіў вучоныя нясуць свае рукапісы.
Сабраўся з сіламі і, наколькі магу, спакойна гляджу ў вочы будучыні...
Мне паведамілі аб атрыманай тэлеграме жонкі нашага качагара Урманчэева, маці трох дзяцей, прыбіральшчыцы Фані, што яна даехала дамоў, але з траіх дзяцей давезла толькі аднаго: двое памерлі ў дарозе.
...Мой родны любімы горад, дзе не толькі вуліцы, плошчы, дамы, але і кожны каменьчык мне знаёмы! I што сталася з ім!
«Вось Неўскі... вось Марская»,— пісаў я ў дні псршай блакады ў час грамадзянскай вайны, уражаны разрухаю горада і пустатою. Толькі зграі псоў можна было часам бачыць тады на вуліцах; сабакі кудысьці стрымгалоў імчалі нават па Неўскім праспекце, калі ён к вечару заціхаў ад транзітных пешаходаў. Цяпер няма піводнага сабакі на вуліцах...
I вось зноў Неўскі, Марская... Страшны зрэз бомбаю цэлага вугла з даху да падмурка на б. Малой Марской, цяпер вуліцы Гогаля... Негандлюючыя магазіны з забітымі вітрынамі, нежылыя паверхі ці цэлыя дамы, пацярпеўшыя ад артылерыйскага абстрэлу. Горад зноў у разрусе. Я другі раз перажываю тое самае. I сёння, як 20 з лішнім гадоў назад, я быў у здранцвенні, амаль у роспачы... I супакойваў сябе — акрыяў жа горад ад той разрухі, акрыяе і цяпер! Будзе жыць і квітнець мой родны горад. Дні страшнай вайны мінуць, а горад застанецца... Мы памрэм, а горад застанецца. Горад Пятра і Леніна, двух геніяў рускага народа, ніколі не згіне. Пётр праз Пецярбург далучыў Расію да Еўропы, Ленін прыцягнуў Еўропу і ўвесь свет да Савецкай Расіі.
Праз дзесяць гадоў пасля свайго верша пра разбураны