Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Але больш за дзёнпік нас цікавіў сам Юра: што з ім адбылося? Ыіхто з яго сяброў не адгукнуўся, дый наўрад ці маглі япы што-небудзь ведаць. Паводле пекаторых звестак, Юрава сястра была жывая. Мы пачалі расшукваць яе. Нам памагла Ала Аляксееўна Белякова, і хутка высветлілася, што Іра Рабінкіна жыве ў Ленінградзе, яна настаўніца, выкладае ў школе літаратуру, прозвішча ў яе іншае, мужава... Мы спісаліся, сазваніліся і не без некаторай душэўпай сарамлівасці паехалі па гэтую сустрэчу.
Мы столькі ўчытваліся ў Юраў дзённік, так зжыліся
з Юрам, з яго сям’ёю, што цяпер пабойваліся... Чаго? Расчаравання? Забыцця? Неадпаведнасці? Ды ці мала чаго! Было дзіўна і нават не зусім зразумела, што вось амаль праз сорак гадоў можна нешта адрозніць і выгледзець сярод брацкіх магіл блакады, трупаў, зваленых штабялямі. Што яшчэ ёсць людзі, і ў Волагдзе і тут, якія памятаюць, якім усё гэта важна. Застаецца ўсё ж след. Нейкі след ад кожнага жыцця. I ад гэтага кароткага, шаснаццацігадовага, што не адбылося... Зрэшты, што зпачыць н е а д б ы л о с я? Як меркаваць, адбылося жыццё ці не? He па колькасці ж пражытых гадоў...
Высветлілася, што Іра, цяпер Ірына Івапаўна, хвалявалася больш, чым мы. Маленькая, тоненькая жанчына, кволая з выгляду, сустрэла нас з незразумелым напружаннем, амаль перапалохам, хоць пры гэтым было відаць, што нас чакалі, у гэтай утульнай кватэры да нашага прыходу быў накрыты стол, падрыхтаваны пачастункі. I муж Ірыны Іванаўны і дачка-студэнтка глядзелі насцярожана, быццам бы чакалі ад нас непрыемнасцей. Усё гэта было дзіўна. Апрача хвалявання, якое звычайна выклікаюць блакадныя ўспаміны, тут адчувалася нешта іншае.
Спачатку Ірына Іванаўна не хацела нічога расказваць, спасылаючыся на тое, што цяжка ўспамінаць і не хочацца, каб пісалі пра яе, ды і пра брата таксама.
Мы даводзілі ёй, што жыццё Юры Рабінкіна і яго дзённік належаць ужо гісторыі, што публікацыя дзённіка ў нейкай ступені будзе помнікам брату, а галоўнае, як важна, каб малады чытач зразумеў, адчуў жыццё падлетка ў блакадзе... Усе аргументы яна разумела не горш за нас і ўступіла не таму, што мы яе пераканалі, а з нейкай іншаю, невядомаю нам думкаю. Яна стала расказваць:
« — Ад вуліцы Дзяржынскага да Адміралцейства — усё гэта мой раён. I Банкаўскі і Юсупаўскі садзікі. Гэта мае родныя мясціны па маленству. Калі ёсць магчымасць, я заўсёды цяпер стараюся праходзіць міма... Мы жылі на вуліцы Трэцяга ліпеня, дом трыццаць чатыры, кватэра два. У нас была розніца з братам аж восем гадоў, і таму блізкасці не было, не паспела з’явіцца... але сястрычкаю яго я была адзінаю, хоць і маленькаю. Ён, вядома, мяне не няньчыў. Да вайны была ў нас хатняя работніца, прыхадная; дома заўсёды быў суп, заўсёды варылі суп, кожны дзень. Нават цяпер мы гэтага не паспяваем, а для мяне маленства — гэта суп кожны дзень. Вайна мяне застала ў Юсупаўскім садзе. Мы каталіся там з горкі, і раптам я
пачула крыкі: «Вайна!» Усе пабеглі... Быў сонечпы дзепь. «Молатаў выступае!» Я не ведала, хто гэта — Молатаў, які выстуцае. Каля гучнагаварыцеляў натоўн. Гэта я памятаю. А дома ыікога не было. Пасля прыйшла мама. А Юра быў заўсёды з сябрамі, яго часта не было дома. У яго быў асобяы пакой. У нас была кватэра: уваход з двара, калідор, кухня, сталоўка, спальня, Юраў пакой.
— Вы памятаеце I., сваіх суседзяў?
— У вайпу I. быў кіраўніком трэста. Апфіса, яго жонка, памерла пасля вайны. Пра гэта мпе сказала суссдка Марыя Васільсўна. I. пе эвакуіраваліся. Япа памерла. А яго дома піколі пе было. Я яе помшо, яркую маладую жанчыпу. Застаўся з імі Юра ці пе, я пе ведаю. Я напісала ліст у гэты дом, каб даведацца, як усё здарылася... Справа ў тым, што апошнімі дпямі ён ляжаў, не мог уставаць. Я не скажу, што мне ўсё аддавалі. Мама дзяліла паёк, але Юру пе хапала. Ён правільна піша, што мама з’ядала першая свой кавалак, а я, магчыма, таму, што была малая, мне хапала надаўжэй. Я памятаю, як ён ляжаў, адвярнуўшыся, па канапе. Размова пастаянна вялася пра эвакуацыю. Зімою, асабліва ў снежні, студзені, усе надзеі былі на эвакуацыю: «Калі абком... Калі нам дазволяць...» I вось, памятаю, мама прынесла ўжо цёплае адзепне: падшываныя штаны, падшываную фуфайку Юру, апрача гэтага, давалі яшчэ падшываныя шапкі накшталт лётнага шлема, прынесла дзве шапкі — сабе і яму. Я памятаю, апранутая ва ўсё гэта мама памагала яму ўстаць. Мне і ў галаве не было... Я і не глядзела... Вось ён устаў. Мы жылі тады на кухні. Кухня была вялікая — пліта з меднымі поручнямі і збоку ў такім шкляным конусе вада, якая награвалася, калі палілася ў печы. А побач быў вялікі куфар, у якога падымалася века, утвараючы драўляную спінку. Я больш такіх нідзе не бачыла. Туды ўсё можна было класці... Юра ўстаў, прыхіліўшыся да гэтага куфра, абапёрся па кій, але ісці пе мог, пе мог адарвацца і вось так стаяў, сагнуты, змардаваны... Я памятаю гэта дакладна... Я ўвесь час адчуваю сябе вінаватаю, таму што я ж жыву, я ж разумею гэта... У нас былі саначкі, на іх паклалі чамадан, у ім было сталовае серабро, памятаю Юраў набор паштовак з Траццякоўкі (іх было ў яго шмат, ледзь не сотня), іх мы таксама з сабою ўзялі (пасля ў дзіцячым прыёмніку ў мяне іх выпрасілі), потым нейкая адзежа — усё гэта ўзялі з сабою. I вось я ззаду падпіхвала санкі. А Юра застаўся дома: мама не магла яго паса-
дзіць, мабыць, не магла, а ісці ён пе мог. Мабыць, нельга было везці яго, я не ведаю... Гэта быў студзень сорак другога. Ехалі мы ў эшалоне доўга. Я памятаю тую таварную цяплушку. Ага, а калі мы па Неўскім пешшу дабіраліся да Маскоўскага вакзала, мама ўсё парывалася назад, за ім: «Там Юрка застаўся! Там Юрка застаўся!» Я шіакала, вядома. Як толькі селі, цяплушка ледзь не адразу тузанулася, і мы паехалі. Паехалі мы да Ладагі. Я добра памятаю, як мы праязджалі Ладагу.
— А як ІОраў дзёянік трапіў у Волагду?
— Вось у тым і справа! Я атрымала з Марозаўкі ад цёткі тэлеграму: «Іра, прачытай абавязкова «Смену»...» Я гаварыла з гэтай жанчынай з Волагды, я ж паехала ў Волагду даведацца...
— Калі б Юра застаўся ў Ленінградзе, дык і дзённік застаўся б тут?
— Бачыце, Волагда была перавалачпым пунктам... Чытаеш дзённік, асабліва апошнія старонкі: «Я хачу жыць, хачу хлеба...» Я памятаю яго тэмперамент. Мне здаецца, яго вывезлі. Калі б ён адчуў, што можна выжыць, дык выжыў бы. Мы дабраліся да Волагды. I вось я на вакзале... Гэтулькі гадоў прайшло, а я памятаю: лаўку, маму і сябе на гэтых клунках. Калі я цяпер прыехала ў Bonarfly, убачыла гэтае месца, праз столькі гадоў... Калі мы тады прыехалі, нам далі па глыбокай талерцы прасяной кашы з кавалкамі мяса, нарэзанага кубікамі. Цэлыя дзве талеркі! Пасля выдавалі талоны, і вось мама нясе цэлую буханку хлеба, якую ўночы ў яе выцягнулі з-пад галавы. А гадзін у шэсць раніцы яна ўжо ляжала з пенаю, з заплюшчанымі вачыма. Яна памерла на гэтай лаўцы. Мама памерла дваццаць шостага студзеня. Цётка Ціна казала, што пухліна дайшла да сэрца — і мама памерла. «Антаніна Міхайлаўна, сорак гадоў. Прычына смерці — знясіленне»,— сказана ў даведцы. Значыцца, да дваццаць шостага студзеня мы ўсё ехалі, ехалі. Мы спыняліся, але нідзе не жылі. Мяне накіравалі ў дзіцячы прыёмнік, пасля ў дзіцячы дом, у якім я была з адзінаодатага лютага сорак другога года да сорак пятага года, а пасля вярнулася ў Ленінград. Гэта мяне цётка Ціна ўзяла. Дзіцячы дом знаходзіўся ў вёсцы Нікіцкай, цяпер ад Волагды туды можна даехаць за чатыры гадзіны, а тады трэба было дваццаць адзін кіламетр ісці лесам. I вось цётка Ціна ў сорак пятым годзе ў шынялі, з кайстрай за плячыма ішла пешшу па мяне дваццаць адзін кіламетр! Яна вывезла мяпе ў Ленін-
град. А эвакуіраваліся мы, здаецца, восьмага студзеня з Леніыграда і дваццаць шостага прыехалі ў Волагду».
Прыкладна такі быў першы блытаны і нервовы расказ Ірыны Іванаўны, часам ёй перашкаджалі слёзы, спынялі гаворку, апрача таго, у ім дадаткова прысутнічаў нейкі неспакой, ужо сённяшні, нейкая няспынная хваравітая трывога.
Мы думалі, што Ірына Іванаўна баялася за маці, баялася, каб мы пра яе не падумалі дрэнна... «Я разумею, я вас разумею»,— казала яна, папярэджваючы нашы пытанні. Але якія маглі быць пытанні? Калі маці, Антаніна Міхайлаўна, памерла ў тую ж самую ноч, як прыехалі ў Волагду, і ніякія харчы ўжо не маглі выратаваць яе, значыцца, яна ехала, паміраючы, значыцца, працэс дыстрафіі — знясілення — быў незваротны, значыцца, пакідала яна Ленінград ужо без сіл, з памутнелаю ад голаду свядомасцю, і толькі пачуццё мацярынства — гэтая нечалавечая сіла — кіравала ёю, трывога за дачку раздзьмухвала жыццё, што ўжо затухала, раздзьмухвала да таго часу, пакуль ехалі, а як даехалі да месца прызначэння, да Волагды,— усё скончылася, усё згасла, яна злегла і памерла. Тое, што яна дабралася, давезла Іру,— цуд мацярынскае адданасці. А тое, што на Юру не хапіла сіл, дык хто ж адважыцца абвінавачваць яе за гэта? Хіба толькі чалавек, які не разумее ці не хоча ўдумацца ў тое блакаднае існаванне. Свядомасці сытага чалавека, безумоўна, цяжка апусціцца ў той свет, а да канца ахапіць яго розумам амаль немагчыма. Таму так катэгарычна гучыць народная прымаўка: сыты галоднага не разумее!
Розум маці, Антаніны Міхайлаўны Рабінкінай, быў ужо закрануты дыстрафіяй; відаць, выразнасць успрыняцця пацямнела, але і скрозь гэтую памутнелую свядомасць прабівалася адзінае — яна сына пакінула! Напэўна, яна меркавала пасадзіць дачку ў вагон і вярнуцца па сына, прывезці яго. Каб даставіць на вакзал абаіх разам — Юру ж трэба было везці на санках,— такіх сіл у яе ўжо не было.
Цягнік рушыў адразу... А калі б і не адразу, і тады, бадай што, у яе не хапіла б сіл вярнуцца. Паўтараем — сама ж яна памірала. Усю дарогу да Волагды памірала. Харч ужо быў, але не памог, памірала ў смутку, з неспакойнаю душою, таму што там застаўся сын. Можа, і папракала сябе за бяссілле. Яна сама дакарала сябе, а мы не можам.
Вось што паўстала з апавядання Ірыны Іванаўны, хоць пра гэта яна старалася гаварыць меней: было б абразаю матчынай памяці апраўдваць яе, абараняць.
«Што я памятаю — гэта яго захапленні. У яго пакоі быў чарцёжны стол, чарніліца, зялёнае вальтэраўскае крэсла, пасярэдзіне — більярд (на якім заўсёды гулялі хлопчыкі), чорны канструктар з дзірачкамі. Мяне, васьмігадовую, ён рэдка падпускаў туды... Часам яны нават уладкоўваліся ў сталоўцы: завешвалі нечым стол, пад ім штосьці рабілі; маляваў карты (якія сам прыдумваў) на аркушы ватманскай паперы. Гэта, як я цяпер разумею, была фізічная карта — акіяны і моры навокал. Прыходзілі хлопчыкі, гулялі ва ўсякія баі. Дома ў нас была прыстойная бібліятэка. Юра хадзіў у Палац піянераў у гурток гісторыі і ў шахматны гурток. Акадэмік Тарле казаў маме: «У вашага сына вялікая будучыня. Беражыце яго!» Дзяўчат у Юры яшчэ не было. Былі сябры — Штакельберг і Міша Чыстоў (Чыстовы жылі ўнізе).