Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Ленінград мне давялося напісаць іншае: «I сорамна мне...» Так, мне стала сорамна пасля за малавер’е. Ленінград тады ўваскрэс. Уваскрэсне ён і цяпер, калі скончыцца гэта вайна... Але гэтыя думкі я запісваю цяпер дома, а там, на Неўскім, на Марской, на бульвары Прафсаюзаў, я, прызнаюся, інакш думаў, неўтаймоўная нуда раптам авалодала мною, і многа трэба было розуму і волі, каб справіцца з ёю...»
«Увесь час адно перада мною пытанне,— запісвае Князеў,— ці маю я права пакідаць Архіў, альбо свой «карабель», як я яго называю.
Мне хацелася, калі ўжо наканавана загінуць, дык разам з ім. Выходзіць так, што я пакідаю Архіў.
— Вам загадваюць гэта зрабіць,— кажа мне т. Федасееў,— і вы абавязаны падпарадкавацца.
Я папрасіў дазволу на абдумванне адказу да панядзелка. Што мне адказаць? Пакутлівае пытанне. Я звярнуўся да М. Ф. Яна мне адказала пісьмова... Яна шчырая і ясная. Значыць, выязджаць! Хадзіў па Архіве, быццам хто мне па галаве абухам ударыў. Ці маю я права пакідаць Архіў, ці не з’яўляюся я дэзерцірам?
...Родны мой горад, і я вымушаны пакінуць цябе. Сёння мне трэба было б збірацца, а я з алоўкам у руках спісваю старонку за старонкай. Я не хачу атрымаць папроку, што я не выканаў свайго абавязку — не запісаў таго, што бачыў, чуў, чытаў, перажыў у дні асады майго цудоўнага горада. Пасільна я свой абавязак выконваю. Вязу з сабою цэлы партфель запісаў пра дні вайны ў Ленінградзе...
1942.VIII.il. Чатырыста шаснаццаты дзень вайны. Апошні дзень у Ленінградзе. Развітваўся з горадам. Развітваўся са сфінксамі... Пустынна на набярэжнай. Раніцаю ад нашага дома да Акадэміі насустрач мне трапілася не болып трох чалавек — вайсковец і дзве жанчыны на плячах пранеслі труну... На службе абходзіў сховішчы з глыбокім хваляваннем. На нейкі час ці назаўсёды іх пакідаю?.. Дома мітусня. Як заўсёды, яшчэ шмат што не сабрана. 4 гадзіны. А ў 7 гадзін прыйдзе аўтобус за рэчамі і за намі!»
' Гэтым канчаюцца падзённыя запісы Георгія Аляксеевіча Князева «У асаджаным Ленінградзе». Пасля была цяжкая эвакуацыя абязножанага і аслабелага блакадніка
і яго адданай жонкі і зноў вяртанне ў Ленінград — да сваёй працы ў Архіве.
Князеў завяршыў свой жыццёвы шлях у тым самым доме з вокнамі на Няву і сфінксаў, на сценах якога 27 мемарыяльных дошак з імёнамі выдатных пецярбуржцаў, петраградцаў, ленінградцаў.
Сярод фатаграфій у сямейных альбомах Марыі Фёдараўны Князевай мы ўбачылі групавую: работнікі пасляваеннага Архіва Акадэміі навук СССР. Новыя і ранейшыя (хто выжыў) супрацоўнікі Георгія Аляксеевіча. «Старых», якія перажылі блакаду, не адрозніш па нейкіх асаблівых прыкметах. Угадваеш, але не ўпэўнена. А здавалася б, павінна адразу на тварах, у вачах чытацца: гэтыя перажылі, гэтыя зведалі, гэтыя — блакаднікі! Калі Аляксандр Мітрафанавіч Чэрнікаў называў нам прозвішчы, знаёмыя па запісах Князева, многае ніяк не супадала: гэты, такі ўпэўнены, ураўнаважаны з выгляду, «увесь час плакаў»? а гэтая прыгожая, поўная магла нагадваць «ускалмачаную галодную кошку»? а гэтая жанчына, такая шчупленькая, і яшчэ вось гэтая, на яе і ўвагі не звярнуў бы,— гэта яны, самі паўтрупы, цягнулі на саначках праз увесь горад гэтага ўдачлівага з выгляду мужчыну, які тады быў «безнадзейным дыстрофікам»?
Яны, былыя блакаднікі, невідзімкамі ходзяць па горадзе: мы іх не пазнаем (хіба што па ўзросце і абліччы часам здагадваемся), а япы нас бачаць...
Сярод нашых магнітафонных запісаў захоўваецца: вось гэты жывы голас — адзін з сотняў:
«У мяне домік ёсць пад Ноўгарадам, стары, куплены. Вось якая я багатая! Пакуль я працавала, купілі дамок старэнькі... Раніцаю ўстаю. Нікога ніколі не асуджаю. За рукаў ніхто не цягне. Іду куды хачу. Куды сёння пайшла? Пайшла з царквы на Марсава поле, пасля ў царкву Спаса-на-крыві, на канал Грыбаедава. Пастаяла каля бальніцы, дзе загінуў хлопчык. Стаяла каля Казанскага сабора, дзе памерла мая сястра, пакінуўшы дзіця. I пешшу пайшла па Неўскім праспекце. I глядзела ўсім у вочы — ці пе сустрэну каго-небудзь? He. А толькі бачыла, што нясуць вялізныя сеткі апельсінаў. Іду далей...»
Яна ідзе далей у натоўпе прахожых. Яе ўжо не пазнаць, не выдзеліць. Блакаднік... блакадніца... Іх усё менш. Усё радзей яны ўспамінаюць, расказваюць. Уну-
кі — і тыя ўжо дарослыя. Яны нарадзіліся праз многа гадоў пасля вайны. Яны не засталі ніводнага разбуранага дома. Усё адноўлена, доты даўно разабраны, выбоіны ад асколкаў замазаны, затынкаваны. Каб пазнаёміць з вайною, з блакадаю, школьнікаў возяць у музей горада. Там выдзелена дзве залы: блакада ўвайшла ў лік іншых гістарычных падзей — нарадавольцы, рэвалюцыя, грамадзянская вайна, пракладка метро, забудова ўскраін.
Дочкі, сыны — тыя яшчэ памятаюць. Хоць часта і пе ведаюць падрабязнасцей, як усё было з імі, як яны засталіся жывыя...
ЖЫВОМУ жыць
Кніга гэта была ўжо напісана, калі мы, нарэшце, дабраліся да сапраўднага дзённіка Юры Рабінкіна. Дагэтуль мы карысталіся перадрукаваным тэкстам, які дала нам А. Белякова.
Мы ўбачылі гэты сшытак у пераплёце з чорнай матэрыі — прыгожы беглы почырк. Ліловае чарніла. Запісы робяцца ўсё шчыльнейшыя, без абзацаў. Дзе-нідзе падклеены былі фатаграфіі, харчовыя карткі — яны адарваыы. Альбо адклеіліся. Засталіся пустыя месцы, абрыўкі. Надта доўга хадзіў дзённік па руках. 3 сярэдзіны частка яго абгарэла. Інтэрвал паміж радкамі скарачаецца, аўтар пад каыец выгадвае кожны кавалачак старонкі, нібы баіцца скончыць гэты сшытак... Агульпы сшытак распачаты 22 чэрвеня 1941 года, апошпі запіс — 6 студзеня 1942 ro­fla. Дзіўна, апошняя старонка, апошпі запіс — і скопчылася жыццё Юры Рабінкіна. Такое супадзенне. Прадчуванне яго збылося.
Дзённік Ю. Рабінкіна завершаны, дзённік Князева таксама. Нататкі Л. Ахапкінай пра блакаду напісаны.
Наша праца над другой часткаю «Блакаднай кнігі» падышла да завяршэння, але мы зацягвалі яе, марудзілі. Нам хацелася яшчэ што-небудзь даведацца пра Юру Рабінкіна. Што менавіта — мы не ведалі. Роўны, акуратны да апошніх дзёп почырк... Разгубленасць пачуццяў пры здзіўляючай яснасці думкі нават у стане крайняй дыстра-
фіі. Які ж ён быў, гэты хлопчык, да якога мы адчулі сімпатыю?.. Якім яго ведалі, памятаюць ішныя людзі?
Мы звярпуліся да пачатку гісторыі. Упершыпю «адкрыла» гэты дзёнпік рэдактар газеты Ала Бслякова ў 1970 годзс. Сшытак прыпесла ў рэдакцыю Ленінградскай маладзёжпай газеты «Смспа» жанчына, якая захоўвала дзённік шмат гадоў. Чуццём вопытнага журпаліста Ала Белякова зразумела зпачпасць гэтага дакумента, яна апублікавала ў «Смепс» вялікі ўрывак з дзённіка Юры Рабінкіна. Болып таго, яна адшукала і сабрала яго аднакласнікаў, спадзеючыся даведацца ад іх пра якія-пебудзь падрабязнасці з жыцця хлопчыка, пра яго лёс.
Пасля выхаду ў свет першай часткі «Блакаднай кнігі» Ала Белякова перадала нам машыпапіспы тэкст дзёнпіка (не да капца прачытанага, расшыфравапага). Дзёнпік параджаў яямала пытанняў: што сталася з Юрам, з яго мамаю, з яго сястрою Іраю? Дом, дзе ён жыў, даўно быў запяты пад устапову, і пікога, вядома, з жыхароў там пе засталося. Нсзразумела, якім чыпам уцалеў дзённік. А можа, ёсць яго працяг? На жаль, адрас і прозвішча жапчьшы, якая прыпесла гэты дзёппік у газсту, згубіліся.
Мы звярнуліся па радыё з просьбаю адгукпуцца — хто ведае што-пебудзь пра Юру Рабіякіна? Сярод некалькіх лістоў прыйшоў ліст ад Таццяны Уланавай. Яе дзявочае прозвішча было Трыфанава. У сям’і Трыфапавых і захоўваўся дзёнпік Юры Рабінкіна. Япа пісала нам:
«Мас бацькі пе хацолі аддаваць дзёшіік — баяліся, што ёп проста згубіцца, а ім ён значыў шмат: тата ваяваў на Волхаўскім фропцс, мама сама перажыла блакаду, ёй было толькі на два гады болып, чым Юру. 3 голаду памерлі маміны бацька, сястра, плямепнікі... Таму Юраў дзённік быў вельмі дарагі бацькам... Ды я пераканала іх, і вось дзённік распачаў новае жыццё... Магчыма, гэта смешна, але я была шчаслівая, слухаючы ваша выступленне. Але, з другога боку, мпо было няёмка: я, пе жадаючы таго, увяла ў змап карэспандэнта, які прыязджаў да пас у школу. Я дакладна не памятала і сказала, што дзённік трапіў да нас ад Юры. На самой жа справе было крыху не так. Мая бабка Трыфанава Рэвека Ісакаўна працавала ў туберкулёзнай бальпіцы патранажпай сястрою, і аднойчы ёй давялося везці ў бальніцу (гэта было па Валагодчыпе ў 1942 годзе.— А. Л., Д. Г.) з вёскі Кліпунава Лежскага раёпа пастаўпіка, які паміраў, і жонка таго настаўпіка дала ёй гэты дзёнпік пачытаць у дарозе, каб не сумна бы-
ло. Настаўнік ужо не мог гаварыць і ў бальніцы памёр. Дзённік застаўся ў бабкі. Як ён трапіў да настаўніка, жонка яго не ведала. Бабка думае, што Юру, напэўна, вывезлі з Ленінграда і ён трапіў у які-небудзь дзіцячы прыёмнік у Лежскім раёне і хутчэй за ўсё там памёр, шмат жа хто прыязджаў з Ленінграда на мяжы жыцця і смерці. Можа, такое ўдакладненне і драбяза, але лепш выправіць памылку, якую я ўнесла ў гісторыю дзённіка.
Памятаю, тата казаў, што было два сшыткі, але другі даўно некуды падзеўся. Ці яго «зачыталі» (мае бацькі шмат разоў перачытвалі самі і давалі чытаць іншым), ці згубілі пры пераездах. Спачатку дзённік быў у бабкі ў Волагдзе, пасля ў нашай сям’і ў Ленінградзе... Вось усё, што мне вядома».
Напісалі мы ў Волагду Трыфанавым. Адтуль прыйшоў ліст, дзе паўтаралася ўся гэта гісторыя, расказаная Таццянай Уланавай, пра самога Юру Трыфанавы нічога не ведалі, ім дасталіся толькі яго сшыткі. Натуральна, нас вельмі цікавіла, што было ў другім сшытку. У лісце з Волагды нам паведамлялі:
«Цяпер пра другі сшытак. Гэта быў звычайны школьны сшытак у шэсць аркушаў, таксама крыху абгарэлы і нечым заліты. Але ён не быў непасрэдным працягам першага. Запісы займалі 2—3 старонкі. Гэта былі без усякае сувязі асобныя сказы і шматразова паўтораныя словы «хачу есці, хачу есці, хачу есці, паміраю», напісаныя буйнымі літарамі ўжо не па лінейках. Дат у гэтым сшытку не было. He магу вытлумачыць, як згубіўся гэты сшытачак... Вось і ўсё, што мама можа вам расказаць».
I гэтыя падрабязнасці былі важныя. Заўважым, што дзённік гэты ў сям’і Трыфанавых перачытваўся. Да яго вярталіся. Ён быў нібы сямейнаю рэліквіяй, гэты дзённік пезпаёмага левінградскага хлопчыка. Можа, таму і захоўвалі, зберагалі ўсе гэтыя гады.