Блакадная кніга
Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
Мая цётка Ціна пражыла без сям’і. Яна, паводле сучасных уяўленняў, чалавек непрыстасаваны, непрактычны, непрабіўны. Яна звычайна гаварыла мне: «Адна справа — маці, бацька, але ж ты сама нешта павінна значыць».
Мы вярнуліся ў Ленінград у сорак пятым. Цётка жыла ў Марозаўцы. Я прыйшла на старую кватэру, сёе-тое ўбачыла: убачыла Пушкіна, Юраву чарніліцу (яна і цяпер у мяне), убачыла стары з фатаграфіямі альбом. Гэтыя рэчы ўзяла. А туалет, мэблю — мне было ўжо не да таго. Я іх пазнала б, але да наступнага майго прыходу ўсё гэта ўжо знікла. Я не ведаю, можа, мама паспела іх прадаць, нічога не хачу казаць.
Матчын бацька (Ірына Іванаўна паказвае дзедаў малюнак: цудоўна зробленае велікоднае віншаванне — раслінны арнамент з надпісам: «Хрыстос уваскрэс! Прывітанне вам, дарагая жонка і дочкі!» — A. А., Д. Г.) скончыў Вышэйшае артылерыйскае вучылішча і ў грамадзянскую вайну быў афіцэрам Чырвонай Арміі, намеснікам начальніка артылерыйскай базы Заходняга фронту. Ён — Панкін Міхаіл Сцяпанавіч (паказвае фатаграфію афіцэраартылерыста з вусамі,— A. А., Д. Г.) — выдаваў «Аўроры» снарады. Я даведалася ад Юры, што дзед у грамадзянскую вайну загінуў у горадзе Буй ад сыпняку. А вось мой прадзед, таксама ваенны, гэта бабка, яго жопка (паказвае фатаграфію.— A. А., Д. Г.). Мама скончыла гімназію, і цётка Ціна скончыла гімназію. А пасля мама скон-
чыла курсы перакладчыкаў. Цётка Ціна ыарадзілася ў 1895 годзе ў Пецярбурзе».
3 голасу Ірыпы Іванаўны но знікае інтанацыя нейкай вінаватасці. Адкуль гэта? Няўжо ад усведамлсшія, што вось яна жыве, а Юры яяма, што яе выратавалі, а Юру пакінулі?
I ўсё ж як Юраў дзённік мог трапіць у Волагду? — пытаемся мы зноў і ў сябе і ў яе. Пытанне гэтае самае балючае для Ірыны Івапаўны. Відаць, якраз у ім і заключаецца галоўпая нрычыпа яе смутку, яе трывогі. TaTae пытанне раздзірае яе з таго дня, як знайшоўся Юраў дзёнпік, гэта зпачыць, калі падрукавалі кавалак з дзённіка ў «Смене». Яна прачытала, прыбегла ў рэдакцыю, папрасіла гэты дзённік і даведалася, што ён быў у Трыфанавых у Волагдзе. 3 гэтага моманту і грызе яе неадступна: як дзённік трапіў у Волагду? А што, калі разам з Юрам? Тады што ж?..
Яна спыняе гэтыя разважанні і расказвае нешта пра цётку Ціну, паказвае аўтабіяграфію, якую Ціпа запісала па памяць, пакінула запіскі пра свой род, пра сябе і пра сваіх продкаў для сямейнага архіва:
«...Працавала ў горадзе Вязьме ў экспедыцыі па барацьбе з сыпным тыфам. У 1921 годзе вярнулася ў Леніпград, каб закопчыць іпстытут. У 1923 годзе скончыла, працавала ў Лепіпградзе, пасля ў бальпіцы імя Марозава, па беразе Ладагі. Працавала тэрапеўтам, памеснікам галоўнага ўрача. У вайпу мабілізавана ў эвакашпіталь, дзе працавала па 1945 год. Была ў Беларусі, ва Усходняй Прусіі, узнагароджана ордэпам, мсдалямі».
Наша гаворка адхіляецца ўбок, пятляе, але і мы і Ірына Іванаўна ўвесь час трымаем у галаве тыя студзепьскія дні...
«— У Юры быў кепскі зрок. Мама ведала, што кепскі, але ж не ўяўляла сабе, што да такой ступені. Ён гэта таіў. Ёп шмат чытаў. У нас было шмат перыёдыкі. Былі камплекты «Вокруг света», прыгодніцкая літаратура. Хлопцы, яго сябры, любілі наладжваць гульні ў калідоры. Там стаяла вялізная шафа, каля шафы — шырма, там былі маскі рыцараў, розпыя кіі... Як яны пе пакалечыліся! Памятаіо, Юра пісаў пейкія апавяданпі. Маму неяк выклікалі ў школу і сказалі, што ён дрэнна сябе паводзіць на матэматыцы. Мама кажа: «А вы давайце яму болей задачак. бо ён рэшыць задачкі раней за ўсіх і яму сумна...»
— Што азначае ў дзённіку дзіцячая картка, пра якую непакоіцца Юра? Гэта пра вашу картку?
— Напэўна. Дзіцячая картка тады мсла псравагу. Па ёй давалі пячэнне. Але я тады нічога не ведала пра гэта, я ўпершыню вычытала пра гэта цяпер, у Юравым дзёпніку.
— Ці быў у вас у сям’і хто набожпы?
— He было, вядома, і мама і цётка Ціна не верылі. Тым больш што мама была член партыі. У нас па кухпі вісела прыгожая ікона, мусіць, яшчэ ад бабкі. Юра япічэ застаў бабку. I дзеда таксама. Магчыма, яны вадзілі яго ў пядзелю ў царкву. Там хораша спявалі. Можа, ёп у мамы распытваў. Мама ў партыі была з дваццаць сёмага года. Яе выключылі ў трыццаць сёмым годзе ў сувязі з бацькам, пасля яго арышту.
— I яна пасля была адноўлена ў партыі?
— Здаецца. He ведаю. Магчыма. Таму што ў Волагдзс, калі мама памерла, мяне ўзяў міліцыянер, пасадзіў сабе на калені, і ён, я памятаю, пісаў нейкую паперу, напэўна, акт ці пратакол, да якой падшпіліў чырвопую кпіжачку...
— А што вы памятаеце пра бацьку?
— Памятаю адзін яго прыезд. Ён прыязджаў з Карэліі. Яго перавялі туды ў трыццаць чацвёртым годзе, у трыццаць сёмым яго там арыштавалі, у Карэліі, а выслалі пад Уфу, дзе ён у вайну і памёр... Нішто пас пе абышло. Уся гісторыя прайшла праз нашу сям’ю — з усімі войнамі, бедамі. А мама апошпім часам іірацавала ў Палацы працы, япа загадвала нейкімі бібліятэчнымі фопдамі. Яна камплектавала бібліятэкі. Я мала тады разбіралася ў гэтым. Мама ведала мовы. Французскую — добра, яшчэ нямецкую і польскую. Яна была глыбока іптэлігентны чалавек. Калі я прачытала ў Юры, што мама яго б’е, дык нічога не зразумела. У нас у сям’і нікога пальцам пе краналі. У Юравым узросце, вядома, усё ўспрымалася абвострана, толькі так я магу вытлумачыць. Ведаючы маму, усё, што ў мяне засталося ад яе... самае... самае...— I раптам яна, Ірына Іванаўна, сказала: — Яго вывезлі на самалёце. Чамусьці я так мяркую.
I паглядзела на нас з пейкім страхам. Мы прамаўчалі. Тады яна сказала:
— Мпо тте дае спакою адна думка... Падспудна... А раптам ён жывы? Дзіўна, так?
Мы слухалі яе вельмі ўважліва. I яна загаварыла з запалам:
— Калі вывезлі, дык у яго, з яго такою прагаю жыцця, калі б ён адчуў толькі, што можна выжыць, хоць адзін толькі шапц быў бы застацца жывым, ён яго скарыстаў бы. А што, калі... ён выжыў? Але ён павінсн быў тады... ён жа ведае ўсе адрасы, ён знайшоў бы... Хоць мяне... Але, з другога боку, пры яго юпацкім максімалізме... Перажыць такое! Ён жа інакш усё гэта расцэньваў. Як здраду... Што яго кінулі. Але гэта не можа на мяне... Праўда? Што з мяне ўзяць? Я ж тады была дзіця... Але часам мне здаецца — а раптам!.. Можа, ёп разважае: калі я тады не аб’явіўся, навошта цяпер аб’яўляцца...»
Вось, аказваецца, ад чаго яна так пакутуе. I гэта, значыць, не адпускала яе з тых пор, як знайшоўся дзённік, і знайшоўся пад Волагдаю. Як ён туды трапіў? Некалькі гадоў таму назад яна паехала туды. Але пошукі ніякіх вынікаў не далі. Ніякіх братавых слядоў яна не знайшла. Аднак гэта яе не пераканала. Надзея слабая, неверагодпая і дагэтуль тлее ў ёй і, напэўна, пячэ, не дае спакою. Уяўяая віна перад ІОрам, якую можа ўзяць на сябе толькі сумленная душа, прымушае ўхапіцца за гэтую неверагодпую версію: а раптам? а што, калі?..
Мы нічым не маглі памагчы Ірыне Іванаўне, ні зняверыць, ні абвергпуць, ні пацвердзіць. Мы перабіралі варыянты, пры якіх Юраў дзённік мог бы аказацца пад Волагдаю: Юру знайшлі ў кватэры камсамольцы бытавых атрадаў (япы тады хадзілі па кватэрах), завезлі ў шпіталь, ён там памёр, і нехта з сясцёр, ці ўрачоў, ці з суседзяў па палаце падабраў яго дзённік, паехаў з ім у эвакуацыю... Дзённік маглі падабраць самыя розныя людзі — і тыя, хто хаваў Юру, і тыя, каму Юра сам аддаў дзённік перад смерцю. Мпогіх леніпградцаў эвакуіравалі тады на Валагодчыну. А можа, гэта I. занеслі Юру ўніз, у качагарку, дзе было цяплей?.. Былая суседка Ірыны Іванаўны сцвярджае, што адбылося якраз гэта. Ці не там, у качагарцы, абгарэлі Юравы дзённік і сшытак? Ці там, ці ў іншым месцы Юра ўсё пісаў: «Хачу есці... хачу есці... есці...» у другім сшытку, што загінуў,— а што было далей, мы не ведаем.
Hi адзін з магчымых варыянтаў, здавалася, не пакідаў
сумненняў у Юравай гібелі. Але сястра ўсё спадзявалася, яна не адпускала ад сябе гэту надзею, і наша логіка тут была бяссільная. Шкада было яе, і мы спачувалі, і смуткавалі, і ганарыліся, і таксама хацелі цуду. Мы слухалі гэтую жанчыну, мы бачылі праз яе расказ вялікую калісьці сям’ю Рабінкіных і за ёю сям’ю Панкіных — сем’і патомных піцерцаў, рускіх інтэлігентаў, дзе не адразу і нялёгка спалучылася пецярбургскае з ленінградскім. Ірына Іванаўна памагла нам убачыць штосьці ў Юр’у Рабінкіне, ды і самога яго не з сярэдзіны, не вачыма дзённіка, а нібы збоку, іншымі вачыма — тое, чаго нам так не хапала. Цераз яе стала лепш відаць, адкуль у Юры гэтая праца сумлення, вытокі росту яго душы.
Стойкасць Юры Рабінкіна часам здаецца н я с т о й к а с ц ю: голад спраўляецца з ёю, праломвае яе то тут, то там. Але яна адраджаецца. 3 яшчэ болыпаю патрабавальнасцю да сябе аднаўляліся яго клопат, любоў, яго сорам, дабрыня. Ён цярпеў ад голаду, марозу, ад вошай, але пры гэтым ён цярпеў ад сораму, яго адольвала любоў да блізкіх, нянавісць да ворагаў, ён марыў, ён сніў перамогу. Як жывёла, ён уступаў інстынктам, гатовы быў грызці дрэва, рамяні; як чалавек, ён трымаўся за кнігі, сям’ю, навыкі культуры, за прыгажосць, за думкі, якія не маглі ўжыцца з тым, што адбываецца. Гэтая супярэчнасць прашкла ў душу з глыбінь, якія ніколі раней не закраналіся жыццём. Прага самазахавання не магла разбурыць у ім чалавека. Калі ціск голаду і страху рабіўся надта вялікі, перагародкі падалі, але пасля адчайна і ўпарта ён зноў аднаўляў іх.
Дзякуючы Ірыне Іванаўне мы шмат чаго даведаліся пра Юру, хоць і не дазналіся пра тое, як загінуў ён і як уцалеў ягоны дзённік. Патаемная і ўпартая вера Ірыпы Іванаўны стала перадавацца і нам. He тое каб мы паверылі раптам у Юрава збавенне, не, але ён перастаў быць канчаткова мёртвым.
Мы хацелі высветліць абставіны Юравай смерці. Замест гэтага мы знайшлі зусім іншае — затоеную веру Ірыны Іванаўны ў тое, што ён жыве сярод людзей. Слабая надзея ягонай сястры не пераканала нас, але нешта адбылося — Юра сапраўды перастаў для нас быць мёртвым. Абвостранае пачуццё віны — вось, маўляў, я жыву, а ён загінуў — стварыла гэтую хісткую надзею. Пакуль у
пекім існуе гэтае высакароднае пачуццё, чалавек не можа быць мёртвы ў тым адвечным разуменні гэтага сэнсу, да якога мы прывыклі.
«Жывыя ведаюць, што памруць, а мёртвыя нічога не ведаюць, і ўжо няма ім адплаты, таму што і памяць пра іх аддадзена забыццю, і любоў іх, і нянавісць іх, і рэўнасць іх ужо зніклі, і няма ім болып часткі ва векі ні ў чым, што робіцца пад сонцам». Бязлітасныя біблейскія словы. Яны не пакідаюць суцяшэння. Япы, як ні дзіўна, ыібы адводзяць у бок ад веры, ад надзеі, на вечнасць чалавечае душы. Але ж ці такая ўжо бясспрэчная іх жорсткасць? Захавалася ж Юрава доля ў думках, у пачуццях, любові пяхай нешматлікіх, хаця б некалькіх людзей. Прымушае ж ён працаваць любоў і сумлепне ягонае сястры: вось я жыву, а ён... Нешта і ў нас, тых, што чыталі Юраў дзённік і пазналі Юрава жыццё, увайшло і пасялілася. Таксама нейкае пакутлівае пачуццё віны. Але ў чым мы вінаватыя перад Юрам? А тая васьмігадовая Ірачка — у чым? Але ж жыве япа з гэтай віною.