Блакадная кніга  Алесь Адамовіч

Блакадная кніга

Алесь Адамовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 524с.
Мінск 1985
189.56 МБ
Яшчэ раніцаю, адчыняючы парадную і праходзячы ў яе, пакуль М. Ф. рыхтавала самакат пад парталам нашага акадэмічнага дома, я думаў — як цудоўна, цішыня, не вухкаюць гарматы!..
I раптам... Адзін снарад прасвістаў над галовамі, другі, трэці... I трах-тах-тах! Выбухі недзе блізка. Хто не ляжаў, беглі, прыгінаючыся да зямлі, уздоўж дамоў. Заставацца на адкрытым месцы было надта рызыкоўна, і я заехаў пад вароты б. Кадэцкага корпуса з боку пабярэжнай. Канвойны прапусціў мяне. Там я і прастаяў мінут 30—40, пакуль працягваўся абстрэл. Але я, яшчэ не чакаючы поўнага спакою, выехаў на набярэжную. Акадэмік Крачкоўскі стаяў пад пад’ездам б. Меншыкаўскага палаца. Бледны, нервова-напружаны, маўклівы і горды... Зноў узмацнеў абстрэл. Ён зрабіў некалькі крокаў са мною маўкліва, засяроджана і зноў спыніўся, але ўжо цяпер за рогам дома.
У гэты час М. Ф. сядзела ў сталоўцы ў падвале пад Заалагічным музеем. Я быў адносна спакойны за яе... Але, як высветлілася, дарэмна. Адзін снарад якраз упаў паміж бальніцаю Ота і акадэмічнай сталоўкаю. Аглушальным ударам выбуховай хвалі выбіў у ёй усе шыбы... А каля аднаго з вокнаў сядзела М. Ф., і, на шчасце, шрапнельныя кулі ці кавалкі снарада і асколкі шкла праляцелі над яе галавою, не параніўшы, толькі страшэнны выбуховы ўдар аглушыў правае вуха. Вакол пачалася мітусня... Першая думка М. Ф.: а што са мною? Я ж еду па набярэжнай, пад самым абстрэлам... Але, на шчасце, не выскачыла, засталася чакаць і атрымаць усё-такі абед, які ў час мітусні перасталі даваць...
1942.III.31. Дзвесце восемдзесят трэці дзень вайны. 3 якою любоўю, пяшчотаю глядзеў я на свае мастацкія зборы, на выпіскі з гісторыі культуры, на распачатыя альбо толькі задуманыя літаратурныя творы... He хапіла, пе хапіла некалькіх гадоў, ну гадкоў тры, думаю!..
М. Ф. падышла да мяне і, усміхнуўшыся, спытала: усё пішаш? Прыгадала мне нечае апавяданне, як адзін шчаслівы чалавек у захапленні вадзіў пяром па паперы, натхнёны ўдачаю, што ён усё напісаў што хацеў і як хацеў... А калі паглядзелі, што ён піша, высветлілася — пічога: адны лініі з кручкоў і пяцелек, не падобпых ні на адну літару, альбо проста пракрэсленыя лініі. А «шчасліўчык» упіваўся асалодаю, што ён усё паспеў напісаць...
Мы засмяяліся.
— Ты сачы за мною,— сказаў я М. Ф.
I мы зпоў засмяяліся. Рэдка цяпер смяюцца людзі!
— Пражывём? — пытае М. Ф.
— Пратрымаемся красавік, май, а ў чэрвені... У чэрвені, ліпсні выедзем.
Маўчым абое».
А вось яшчэ адно апавяданне пра кнігі чытаем мы ў дзённіку Г. А. Князева. Навуковая супрацоўніца Пулкаўскай абсерваторыі расказала яму пра Віктара Р удольфавіча Берга.
«Ён, між іншым, ездзіў у Пулкава на грузавіку здабываць у падвалах пакінутыя там кнігі і між імі каштоўнейшыя інкунабулы. Гэта рабілася пад самым носам непрыяцеля, з паўтара кіламетра ад яго. У час язды давялося ўсётакі ратавацца, кіпуўшыся з аўтамабіля ў канаву. Але, па шчасцс, спарады рваліся з другога боку дарогі. Падвалы, у якіх захоўвалася каштоўнейшая бібліятэка Пулкаўскай абсерваторыі, былі скляпеністыя і настолькі моцныя, што яны лічыліся ўстойлівымі супраць любога разбурэння. У адным памяшканні быў нават двайны ізаляваны падвал для службы часу. I ўсё гэта было разбурана!.. Кпігі перамяшаліся. Берг, які ўсё-такі дабраўся да Пулкава з рызыкаю для жыцця на ваепных грузавіках, упоцемках адкладваў найбольш каштоўныя, вядомыя яму кнігі, якія і былі адтуль вывезены. Над выратаваннем другой часткі бібліятэкі шчыраваў супрацоўнік Цымерман...
Калі над намі ў Архіве бушавала навальніца, я размаўляў з Шафраноўскім, старшым бібліятэкарам бібліятэкі АН. Дым ад пажарышча, які мы бачылі з акна, аказаўся лявей, чым бібліятэка. «Спадзяюся, што не дом, дзе я жыву, гарыць»,— сказаў ён задуменна. «А дома хто-небудзь у вас ёсць?» — «Дачка, пятнаццацігадовая дзяўчынка».— «А яшчэ хто?» — «Нікога болып... Калі я вярнуўся з вайсковай службы, я не знайшоў дома жонкі і маці. Япы памерлі ў пачатку гэтага года... Сустрэла мяне адна дачка. Цяпер і жывём з ёю, але япа яшчэ ж дзяўчынка, і бытавыя ўмовы па гэтай прычыне вельмі цяжкія...» Я не стрымаўся: «Дык чаму ж вы мне не сказалі пра гэта, калі былі ў мяне?» — «Навошта ж? He ў аднаго мяне такое гора...» Над намі грымеў «гром», раздаваліся далёкія і блізкія выбухі бомбаў. Я прапанаваў пайсці ў адзін з нашых пакояў у вежы. Ён усміхнуўся і проста сказаў: «Навошта?..» Мы прадоўжылі дзелавую размову пра далейшы план абследавання акадэмічпых сховішчаў...»
Марыя Васільеўна Машкова, работпік Публічпай
бібліятэкі, у блакаду таксама ратавала кнігі. Разам з іншымі супрацоўнікамі цягала на сабе, на санках, у мяіпках рэшткі кніжных збораў пасля бамбёжак. Яны хадзілі да вядомых бібліяфілаў, вучоных — па тых адрасах, якія ведалі альбо пра якія паведамілі родныя, блізкія, карабкаліся па паверхах, збіралі кнігі і везлі ў кнігасховішча Публічкі. Пасля ўжо ім выдзелілі машыну, а ў самыя цяжкія месяцы гэтыя аслабелыя жанчыны, павольпа рухаючыся, праз увесь горад валаклі цяжкія звязкі кніг.
Блакаднікі ўспамінаюць пра тое, як друкаваліся і выходзілі кпігі, успаміпаюць пра спектаклі Музкамедыі, цра выстаўкі, пра выканапне Сёмай сімфоніі Дз. Шастаковіча ў філармопіі. Пра апошпяе расказвае музыкапт Ніл Мікалаевіч Бяляеў:
«Гэта быў зусім асаблівы выпадак з гэтай сімфоніяй. Шастаковіч быў сведкам вялізных народных бедстваў, усіх нягод і пакут народа. I не толькі ён, але і выканаўцы аркестра, і дырыжор, і слухачы, што знаходзіліся ў зале, усе былі ўдзельнікамі і сведкамі трагедыі. I ўсё гэта ўспрымалася зусім незвычайна, як кажуць, з жывым сэрцам. Разумееце? Пасля мне ўжо даводзілася слухаць гэту сімфонію ў выдатным выкананні, з добрым аркестрам, з цудоўным дырыжорам, але такога ўражанпя ад гэтай музыкі ўжо ніколі пе было — тагачаснага, уласцівага толькі таму дню, таму часу, калі ведаеш, што ў аркестры сядзяць мае паўгалодныя таварышы і Карл Ільіч Эліазберг таксама не надта сыты чалавек. Прычым з гэтымі таварышамі мы правялі ўсю складанейшую зіму, а крыху пазней, з наступнага года, калі мы крыху ўсталі на ногі, усе мы былі залічаны ў рабочыя батальёны. I да канца вайны мы знаходзіліся ў тых падраздзяленнях, абаранялі як маглі Ленінград. У прыватнасці, я і вядомы віяланчэліст Сафопаў былі спярша пажарпікамі, потым мы былі ў аддзяленні сувязі».
Пісьменнік Г е іі а д з і й Г о р расказваў:
«Напярэдадні вайны я купіў кнігу Зімеля пра філасофію асобы Гётэ, папісаную абстрактна, адну з самых цяжкіх кніг, якая мне траплялася. Спрабаваў яе прачытаць, нічога не зразумеў. А ў блакаду пры святле газоўкі ўразумеў яе і атрымаў вялізнае духоўнае задавальненне. Пазней, калі зусім было кепска, духоўнае жыццё, канечне, замерла. Людзі сталі жыць ужо момантам. Мінулае пібы знікла. Засталося толькі цяперашняе, гэта аблягчала
жыццё. Жылі быццам бы часткамі — абагрэцца, папіпь, з’есці, дачакацца абеду...»
Пільны назіральнік Генадзій Гор тонка заўважаў зрухі ў духоўнай структуры чалавека таго часу. Напрыклад, як змяніліся адлегласці:
«— Усё стала далёка. Вуліцы расшырыліся, нават зрокава, усё набыло вялікую працягласць. Напэўпа, з-за слабасці, а яшчэ па прычыпе бязлюднасці вуліц.
— У чым, па-вашаму, праяўлялася духоўнасць лепінградцаў таго часу?
— He паяікавалі, не псіхавалі. Было мала істэрыкі, крыкаў. Я ўвогуле супраць слова «гераізм» у гэтых умовах. Была вытрымка, была годнасць, пават смерць. Быў аптымізм, не надзея асабістая, а аптымізм грамадства. Увогуле ў Ленінградзе народнасць спалучаецца з інтэлігентнасцю...»
Адбываліся рэчы сапраўды дзівоспыя. Нават дзень нараджэння Пушкіна адзначаўся! У 1943 годзе! Зусім выпадкова выплыў гэты эпізод у размове з Верай П я троўнай Безабразавай. Яна і ў вайну жыла на Мойцы, побач з музеем-кватэрай A. G. Пушкіна. Музей, канечне, быў зачынены, але вось нехта, хто — япа не памятае, пачаў абходзіць дом і запрашаць людзей прыйсці ыа свята.
«— Нас запрасілі загадзя такімі білецікамі прыйсці. Нас было чалавек восем жыхароў.
— Напэўна, было цяжка сабраць людзей з горада і проста запрасілі тых, хто тут жыў?
— Так, тых, хто тут жыў. Прыйшлі і сказалі: вось прыйдзіце, будзе заўтра дзень нараджэння Пушкіна. Гэта сорак трэці год, шостае чэрвеня. Хто там быў? Быў Усевалад Вішнеўскі, які вельмі добрую сказаў прамову, што мы пераможам і што гэты голад пакіне яас і ўсё будзе па-ранейшаму, усё будзе добра. Былі яшчэ Мікалай Ціханаў і Вера Інбер. Калі я не памыляюся, япа прачытала нам верш «Памяці Пушкіна» *. Мы ўсе стаялі. На бюсце Пушкіна быў сплецены вянок. Мы ўсе ўшанавалі яго дату.	л
— Вы былі ў самім музеі?
— Але, там. Было ўрачыста. Усевалад Вішнеўскі з такім энтузіязмам казаў: вы верце, мы пераможам!
* Верагодна, В. П. Безабразава мае на ўвазе верш Веры Інбер «Пушкін жывы», напісаны 5 чэрвеня 1943 года.
— Вам, васьмі чалавекам?
— Ыам, васьмі чалавскам. А што гаварыў Мікалай Ціханаў, я не памятаю.
— Як тут усё выглядала тады?
— Як выглядала? Усе вокны былі забіты фанераю. У двор, дзе стаіць помнік Пушкіну, упала бомба: там была вялізная яма. А ў нас тады толькі падскочыў посуд, мы ўсе засталіся быццам на месцах.
— Помпік пе стаяў япічэ тады?
— He. Помпік паставілі пампога пазней, пасля перамогі. А канюшні ўцалелі. Адзіп грамадзяпін пазпей пытаўся ў мяне: «А гэта што за будыпак?» Я кажу: «Гэта канюпіпі Бірона — фаварыта Гапны Іаапаўпы». Ён кажа: «Во як цікава: гэта стаіць, а мой гараж упаў». А ў асноўпым пушкіпскі дом уцалеў амаль увесь. А вы бачыце — насупраць упала. Вялікая бомба — у Мойку. I не разарвалася».
Адбываліся гісторыі іншага парадку, ало такія ж характэрныя, дзіўныя, япы сведчаць пра творчыя магчымасці чалавека. Барыс Ісакавіч Шэлішч служыў тэхнікам-лейтэнаптам у палку аэрастатаў загароды. Ён расказвае:
«У нас не было паліва. Каб выбраць аэрастаты, гэта зпачыць, апусціць іх з паветра для перазарадкі, трэба было ўключаць аўтамабільпыя маторы, а бензіну пе было. Сотні ж аэрастатаў віселі над горадам, яны пе давалі фашысцкім самалётам зніжацца, перашкаджалі пакіраваць, весці прыцэльную бамбардзіроўку. Паспрабавалі мы ўручпую выбіраць (мужчыны яшчэ былі ў всраспі 1941 года), але дзесяць чалавек разліку пе маглі іх выбіраць. Такім чынам, баявыя аперацыі гэтага віду зброі спыняліся: з часам вадарод робіцца цяжэйшым, аэрастат зпіжасцца, замест трох-чатырох тысяч метраў вісіць лізка і перашкоды самалёту сабою не ўяўляе. Паўстала пытапне — што рабіць? Мне прыйшло ў галаву выбіраць аэрастаты ліфтавай лябёдкай. Дастаў я такую лябёдку, прывёз, але к гэтаму часу не стала электрычнай энергіі. I тады я прыгадаў «Таямнічы востраў» Жуля Верна. 3 маленства запомніўся мне раздзел «Паліва будучыпі». Дастаў гэту кпігу. Перачытаў. Там было прама папісана: што заменіць вугаль, калі яго пе стапе? Вада. Як вада? А так — вада, раскладзеяая па састаўпыя часткі, вадарод плюс кісларод. Я думаю — ці пе прыйшоў гэты час? Дагэтуль мы што рабілі — выціскалі абалопку аэрастата,